Злая зорка
Шрифт:
Па сабе мераў сына. Таму i не звярнуў увагі, што Барыс пераетаў танцаваць, калі танцаваў Плечка. З Тамарай. Хадзіў вакол круга тых, хто танцаваў, што тыгр вакол статка антылоп, — насцярожаны, пільны.
Плечка адчуваў, як каштан сочыць за ім, i ў перапынках лоўчыўся знаходзіцца ў акружэнні моладзі. Гэта яму лёгка ўдавалася, бо, акрамя прыпяцкіх Глебавых сяброў, усе раённыя яго ведалі, калгасныя, можа, нават лепш, чым гарадскія.
Але ў адной паўзе Барыс усё ж злавіў Плечку каля плота, дзе той курыў — далей ад дзяўчат, далікатны хлопец.
— Я што табе сказаў?
— А што?
— Памяць адчопаў? З галавы ў задніцу вытрусіў?
— Навошта так некультурна?
— Ты хочаш вучыць мяне культуры? Кажу апошні раз: да Тамары не кранайся!
— Ха!
Не ведаў Плечка Барыса, не ведаў, што гэта не той чалавек, якому можна беспакарана сказаць абразлівае глупства. Хто разумнейшы мог бы з яго ўспышкі за сталом вывесці, як яму баліць гэты Афганістан, i не чапаць яго больш.
— Я табе, гніда, пакажу, чаго я хапнуў. Я цябе хапну!
I… хапнуў. Прыёмам каратэ падхапіў лёгкага танцора, перакуліў цераз галаву i, як мяшок, кінуў цераз плот на вуліцу, у канаву.
Некаторыя ахнулі, іншыя засмяяліся.
Тамара кінулася да Барыса, схапіла за рукі, як бы спалохаўшыся, што ён выкіне яшчэ кагосьці.
— Што ты робіш, дурань!
Плечка нейкі момант не адзываўся — у шоку быў, ці што? — а потым заенчыў.
Уладзімір Паўлавіч не бачыў самой аперацыі. Пачуў енк. Яму растлумачыў сват, ca смяшком нядобрым:
— Твой капітан выкінуў камсамол за пляцень. Тамара настойліва цягнула крамольніка ў дом, яўна далей ад бацькі — пад матчыну абарону.
Пыльчанка ледзьве стрымаўся, каб не адвесіць сыну ляшча. На людзях. Не, менавіта людзі стрымалі. Працадзіў праз зубы:
— Ну, сыночак, любое свята ты ўмееш сапсаваць. Дзякуй табе, парадаваў.
Дзіўна — Барыс засмяяўся:
— Нічога не здарылася, бацька. Не перажывай, — i абняў Тамару за талію.
А Плечка енчыў. Яму аказвалі дапамогу: ён разбіў локаць.
Раздзел 2
Туман
I
Глеба разбудзіў равун буксіра. «Чаму разроўся, як на пажар? У такую рань».
Працягнуў руку да гадзінніка, ледзьве разгледзеў на электронным лічбы. Выходзіць, не так ужо рана — восьмая гадзіна, а здавалася, толькі развіднела, праз лёгкія шторы святло ледзьве цадзілася.
«Ну чаго ты разроўся? Няма на цябе інспекцыі», — лаяў ён каштана. Ірына спала, салодка, па дзіцячы сапучы носікам. З рассыпанымі на падушцы валасамі ў паўзмроку пакоя яна здавалася асабліва прыголсай. Ён прыпадняўся на локці i любаваўся жонкай, адчуваў сябе найшчаслівейшым чалавекам. Нахіліўся над ёй, жадаючы засланіць ад гэтага брыдкага гуку, які можа разбудзіць i яе, хоць, кал i шчыра, хацелася, каб яна прачнулася i абвіла яго шыю гарачымі рукамі. Аднак усё роўна пасылаў ледзьве не праклёны капітану буксіра. Галоўнае, не чуваць, каб баржы з крыварожскай рудой ці сілезскім вугалем аддаляліся, яўна стаяць на месцы крыху ніжэй па рацэ, дзесьці каля касы.
Сваю першую шлюбную ноч яны правялі ў рамантычным месцы, там, дзе i пазнаёміліся некалі,— на калгаснай пасецы над Прыпяццю. Але прыдумалі гэта не самі яны — Ліза. Бачылі, што Глебавай маці не вельмі падабалася, што маладыя намераны пасярод ночы ехаць за трыццаць вёрст. Але калі ніхто з ix не піў i абое водзяць машыну, то які страх! За сталом яны думалі, як бы хутчэй вырвацца з вяселля, хутчэй застацца адным. Памог Барыс. Нядобра ён абышоўся. з Сяргеем, з якім у яго, Глеба, былі добрыя адносіны. Братаў учынак сапсаваў яму настрой гэтак жа, як маці i бацьку, асабліва пасля таго, калі госці, як бы спалоханыя, пачалі неўзабаве разыходзіцца, нека торыя i за сталы больш не селі. Не адбылося спектакля з дзялёжкай каравая, што, можа, якраз i добра.
Пяць гадоў назад, калі яны знаёміліся, на пасецы стаяла звычайная хаціна, якая на зіму станавілася імшанікам. А пасля хітры Пустаход збудаваў добрую гасцёўню з залай, спальнямі, лазняй. Сам тут не адпачываў — толькі дзеля гасцей. A госці — раённае начальства, ды i абласное — любілі гэтую пасеку ў надпрыпяцкім лесе, побач з меданоснымі лугамі. Не пуставала яна ні
ў вясновыя, ні ў летнія, ні ў асеннія i зімовыя выхадныя. Кожная пара года мае сваё хараство i свой занятак — лоўля рыбы, паляванне, проста сузіранне прыроды: i ў любое надвор’е, у цёплае i халоднае, у дождж i ў завею, кожнага чалавека парадуе бяседны стол, сустрэча з аднадумцамі.Праўда, пасля антыалкагольнай пастановы Сінякоў, які i сам да таго заглядваў у гэты дом, разнёс на пленуме Пустаходаву гасцёўню — перабудаваўся на хаду. Ды Іван Іванавіч слухаў i пасміхаўся, трохі нават радаваўся: менш клопатаў, расходаў, прынамсі, гэты суровы крытык больш не пачастуецца. Але ў стайню дом, як гэта зрабілі іншыя, Пустаход не ператварыў, пакінуў такім жа, з той жа мэбляй, толькі дарогу на пасеку перакапаў, зрабіў тайны лясны аб’езд, i госці там з’яўляліся цяпер не самі па сабе, а па яго запрашэнні, самыя патрэбныя — калгасу патрэбныя! — верныя i надзейныя. Начальству далажыў, што абсталюе дом пад калгасны прафілакторый, перавёўшы пасеку ў іншае месца. Пустаход быў з тых кіраўнікоў, які згаджаўся з усімі рашэннямі вышэйшых інстанцый, на словах падтрымліваў ix, a рабіў усё па-свойму, таму, пэўна, i калгаснікі был i задаволеныя сваім старшынёй.
Глеб доўга любаваўся жонкай, жадаючы, каб яна прачнулася, i баючыся разбудзіць. Асцярожна адсунуўся, пагразіў скрыпучаму ложку: «Цішэй ты!» — i падняўся. Надзеў піжаму i выйшаў на двор. Вельмі здзівіўся. У гадзіну, калі яны дабраліся сюды, стаяла сухая, не па-вясноваму цёплая зорная ноч. А цяпер усё ахутаў ненатуральна белы туман, такі густы, што, здавалася, працягні руку — i не ўбачыш уласных пальцаў. Сапраўды, старога дуба, што стаяў за нейкія тры метры ад ганка, зусім не было відаць — як растварыўся волат, не кажучы ўжо пра дальнія дрэвы, пра хату пасечніка, пра вуллі — усё з’еў туман. Такога Глеб не бачыў за ўсё сваё жыццё, хоць неаднойчы сустракаў світанні на балотах. Боязна стала спусціцца з ганка, бо наплыло ўяўленне: сіганеш у гэтае малако i — згінеш у ім, ператворышся ў тую пылінку, што лятае ў бездані космасу. Так падумаў, з гумарам, безумоўна. Але жарт жартам, a ў душы расло нейкае неасэнсаванае, незнаёмае адчуванне трывогі. Пачало дзерці ў горле. Ела вочы. Не, не звычайны гэта туман. Штосьці незвычайнае творыцца ў прыродзе. Што, аднак?
Зноў зароў буксір. Цяпер зразумела: дае папераджальны сігнал іншым суднам. А можа, людзі трапілі ў бяду? Можа, пажар на баржы з хімічнымі рэчывамі, ад таго i туман такі едкі?
Пайсці на равун? Ступіў з ганка, прайшоў колькі крокаў, азірнуўся — не ўбачыў дома. Пакінуць спячую Ірыну i адчыненыя дзверы? Не! Туман як туман! I равун звычайны, чуў яго неаднойчы. Ды i сціх ён. У такім тумане нікога не знойдзеш, нічога не ўбачыш.
Вярнуўся ў дом.
У зале на стале стаялі ярка-пунсовыя гваздзюкі, аранжавыя апельсіны, чырвонае віно, залацісты напітак. Такі тонкі нацюрморт магла «напісаць» толькі Тамара, наўрад ці Ліза, даярка паставіла б штосьці больш грунтоўнае, сялянскае. Стаіць, напэўна, i грунтоўнае — у халадзільніку. Адчыніў яго, пераканаўся, што палічкі халадзільніка запоўнены талеркамі з гатовымі закускамі. Вось гэта яўна Лізін клопат — сняданак, якога хапіла б на дзесятак добрых едакоў.
I Глеб адчуў, што яму хочацца есці. Узяў талерку з сялянскай каўбасой, адкаркаваў віно. Сёння можна i выпіць. Але не знайшоў хлеба ні на стале пад сурвэткай, ні ў серванце. Пайшоў на кухню. Ды хлеба i там не было. Гэта развесяліла. Во павойкаюць Марыя Пятроўна i Ліза. У сё прадугледзелі, усё зрабілі для маладых, шлюбнае ложа наладзілі. А пра хлеб забыліся. «Хлеб наш насущный, даждь нам днесь».
Увогуле вяселле ім запомніцца. Будзе што ўспамінаць праз усё жыццё. Нават учынкі брата — адзін, другі, трэці паўсталі ў іншым святле. Учора ён перажываў разам з маці, што Барыс сапсаваў абедню. Супакоіла па дарозе сюды, на пасеку, Ірына: «Не стагні, Глеб. Нічога ён не натварыў. Наадварот, зрабіў Барыс. Без двайной філасофіі. Я палюбіла яго. Уяўляю, як цяжка ў арміі такому чалавеку, які не можа крывіць душой, што думае — тое гаворыць».