Злая зорка
Шрифт:
Падышла Ірына, абняла дзевера.
— Барыс! Ты хочаш сапсаваць нам свята?
— Што ты, Ірына! Я ляцеў, каб упрыгожыць ваша свята.
З кухні прыбегла Тамара.
— Хадзем мы з табой лепш прагуляемся. Вечар — казка i песня.
Ад жаночай увагі i ласкі Барыс размяк, засмяяуся. Узяў ix рукі, тры, — матчыну, Ірыніну, Тамарыну i па чарзе цалаваў. I госці ажывіліся, зашумелі, зазваніў нажом па графіне сват — тамада.
Плечка сядзеў, уціснуўшы галаву ў плечы, бледны, абражаны, спалоханы.
Барыс, адпусціўшы жанчын, зірнуў на яго i, магчыма, пашкадаваў, ён быў добры, як усе Пыльчанкі.
— Не вешай нос, сакратар. Не быў ты ў гусарскіх баталіях! На маю лапу.
Плечка падняўся з выглядам глыбока пакрыўджанага,
Нехта з гасцей запляскаў поціску ix рук.
У перапынку, калі жанчыны прыбіралі ca сталоў i рыхтавалі каравай, сталыя мужчыны курылі i гаварылі аб перабудове, моладзь танцавала. У двары. Двор прасторны. Вольга Андрэеўна, Ганна i Тамара прыбралі яго, падмялі. Уладзімір Паўлавіч нават здзівіўся — калі паспелі? Дарэмна, выходзіць, зайздросціў чысціні на двары ў свата. Але яшчэ больш здзівіўся, калі з франтона дома, ад хлеўчука i ca слу па яго асвяцілі не ліхтары — пражэктары, як на стадыёне. Хоць чаму здзіўляцца — жаніх дыпламаваны энергетык. Трохі, праўда, непакоіла мора святла — такой ілюмінацыі ў гарадку i на свята не бывае. Кіўнуць яму нядобразычліўцы. Але тут жа ўпікнуў сябе: «Чаму азіраешся? Ты ж i ў даўні час умеў быць незалежным… Ад каго? Ад начальства? Ад грамадскасці? Не прыхарошвай сябе. Заўсёды ты адчуваў сябе залежным. Толькі хіба больш дзёрзкім, чым некаторыя іншыя».
Пыльчанка ведаў асаблівасць свайго характару: калі вып’е, то пачынае філасофстваваць, на некаторых чарка дзейнічае снатворна, яго ўзбуджае, здаралася пасля вячэры ў кампаніі калег, дзе заўсёды абмяркоўвалі мноства праблем, глабальных, агульнадзяржаўных i сваіх, мясцовых, ён не мог заснуць да раніцы. Часцей гэта здаралася перад абласнымі i рэспубліканскімі пленумамі, нарадамі, у гасцініцы, дзе i без таго дрэнна спіцца. A ўдзень на пасяджэнні пад манатоннае гаварэнне прамоўцаў неадольна хацелася спаць; прасіў суседзяў: «Засну — штурхай у бок».
Спрачаліся Пустаход i раённыя работнікі. Аб правах калгаса i правах раённых арганізацый. Асцярожны Іван Іванавіч, які заўсёды ставіўся да начальства з павагай, выказваўся ў падтрымку аднаго публіцыста, які нядаўна замахнуўся — дзе! у цэнтральнай газеце! — на ўсю аграпрамысловую надбудову, з раённага звяна да вяршыні піраміды. Яго, Пыльчанкава намесніца, шумная i дзелавая «Кацярына другая» (так яе называлі, бо была раней сакратар райкома Кацярына-першая), йжно кіпела супраць ліквідатарскіх тэндэнцый старшыні калгаса: усіх, маўляў, хоча разагнаць, адзін гатовы застацца.
— Уяўляю, у што вы ператварылі б калгас!
— У што ператварыў бы — яшчэ не ўяўляю, але прадукцыі даваў бы больш. Заліў бы нашу раённую сталіцу малаком i засыпаў бы памідорамі.
— Пагнаў бы на рынак?
— Няхай сабе i на рынак. Якая розніца, дзе вам купляць: у калгасным ларку ці райспажывецкім.
— Кулацкія ў вас тэндэнцыі, Іван Іванавіч.
— Не палохайце, Кацярына Панасаўна. Пачытайце, як яго рэабілітуюць, кулака. Яшчэ трохі, i ганаровае званне гэта будзе — кулак. У кніжкі «Памяці» заносіць будуць былых кулакоў. Глядзі, i я траплю.
— Уладзімір Паўлавіч! Паслухайце свайго свата! У кніжку яму захацелася!
Зацяты ў спрэчках, асабліва пад чаркай, Пыльчанка, лагодыы i добры, не лез у бойку. Яш здзіўляў Іван. Сур’ёзна ён гэта выказвае ці дражніць апаратчыду? Каця, безумоўна, баіцца экстрэмісцкіх пражэктаў. I гэта забаўляла. Ён i сам любіў апошнім часам папалохаць сваіх намеснікаў i памочнікаў скарачэннем з-за непатрэбнасці. Асабіста ў яго рэформы выклікалі дваістае пачуццё: ухваленне, таму што ўрэшце, здаецца, ацэньваеш эканоміку, перш-наперш сельскую гаспадарку, рэальна, i скепсіс да многіх абвешчаных перабудоў: былі яны i раней, розныя рэформы, ведае ён ix вынікі.
Настрой у гаспадара быў вясельны, таму цягнула пагарэзнічаць: падтрымаць свата i папалохаць намесніцу. Але Кацярына добра яму памагла ў арганізацыі вяселля, не яму — Вользе Андрэеўне, i з яго боку было б бестактоўна псаваць
госці сваёй, што вядзе ўвесь рэй, добры гумор. Ды ўрэшце гэтыя бясконцыя спрэчкі не вельмі i цікавілі яго, прынамсі, тут, на вяселлі, абрыдлі на рабоце. Больш цікавіла моладзь. Вушамі лавіў спрэчку «гаспадароў жыцця», а вачэй не спускаў ca «спажыўцоў», якія то вальсавалі ў сур’ёзных танцах, то выкручваліся, дрыгаліся ў сучасных, модных.Ледзьве не праслязіўся ад замілавання, кал i музыкi зайгралі стары вальс i на круг першымі вьшшлі маладыя — Ірына i Глеб. Здзівіўся, што сын яго ўмее так танцаваць, не ведаў, выходзіць, усіх яго здольнасцей. Дарэчы, ён сам у маладосці быў нядрэнны танцор. А Вольга яго дык тая рэдка, толькі ў дзявочай кампаніі, выходзіла на круг, а таму i не навучылася як мае быць; пасля шлюбу прызналася, што саромелася з-за беднага адзення свайго. За маладымі выйшлі Барыс i Тамара. Ім ажно запляскалі. Чаму? Ці не таму, што шмат хто падумаў пра тое, пра што i ён, бацька: «Харошая пара была б». Не ведаў, што гэтага яшчэ ўдзень пажадала i Вольга. Цікава, ці жадаюць гэтага Іван Іванавіч, Марыя Пятроўна? Але Іван Іванавіч — во цецярук! — так затакаваў, што яму не да моладзі, a маці Тамарына недзе парадак наводзіць i не бачыць, хто вядзе малодшую дачку, каму запляскалі госці.
Аднак хутка Уладзімір Паўлавіч пераканаўся, што сыны яго дылетанты ў танцах. Сяргей Плечка — во хто мастак i віртуоз. Ведаў даўно, што ўсе здольнасці ў камсамольскага сакратара ў нагах, аднак не мог не залюбавацца, калі той выйшаў спачатку з незнаёмай дзяўчынай, а пасля з той жа Тамарай. I што асабліва здзівіла: чартоўскі прыгожа выкручваліся яны i ў тым танцы, які ў іншых абставінах ён назваў бы крыўляннем. Ды пільнае вока бацькі не ўбачыла, як на танец Сяргея i Тамары глядзеў Барыс, якімі вачамі. Не адчуў стары Пыльчанка набліжэння буры, не ўбачыў i не пачуў, як развіваліся падзеі. Тамара i ГІлечка станцавалі раз, другі. Калі Сяргей i трэці раз рушыў да дзяўчыны, Барыс загарадзіў яму дарогу, кляшчамі сціснуў руку вышэй локця, пакуль што мірна адвёў у бок ад гасцей.
— З Тамарай не танцуй!
Плечка звыкся, што танцаваць з ім дзяўчаты лічылі за гонар i ніколі ніхто з гарадскіх хлопцаў не сказаў яму такіх слоў, яго прымалі, як настаўніка танцаў.
Хлопец здзівіўся.
— Чаму?
— Я не паўтараю двойчы. I не даю тлумачэнняў.
Нядобра — крыва, як бы грэбліва, іранічна пасміхнуўся Плечка, абразліва пасміхнуўся, як бы ска заў: «Які ж дзікун! А яшчэ капітан! Афганец!»
Барыс узарваўся. Але — надзіва самому сабе — стрымаў выбух гневу. Танцуючы пасля гэтага з Тамарай, ён адтаптаў ёй чаравікі, можа, таму яна з радасцю згадзілася на новае Сяргеева запрашэнне. Плечка меў дурную рысу — рабіць на злосць: ах, ты так, дык я вось гэтак! I ён, на злосць Барысу, пачаў запрашаць адну Тамару, хоць навокал нямала дзяўчат жадалі патанцаваць з такім майстрам.
П’янаватага Барыса такія яго паводзіны пасля папярэджання завялі на поўныя абароты. Выявіўся характар школьнага задзіры, забіякі — той характар, які прынёс нямала турбот, хваляванняў маці. Кал i Барыс паступіў у ваеннае вучылішча, Вольга Андрэеўна неяк прызналася мужу: «Сумую я па Борку, але… можа, i нядобра гэта… сплю спакайней, чым тады, калі ён дапазна гуляў невядома дзе». Тады Пыльчанка працаваў у вялікім горадзе — Мазыры, i Барысавых прыгод баялася не адна маці, у бацькі складваліся цяжкія адносіны ca старэйшым сынам. А бравага афіцэра Уладзімір Паўлавіч палюбіў. Калі Барыс прыязджаў на пабыўку, трохі непакоілі хіба яго легкадумныя адносіны з дзяўчатамі. Але помніў, што ў маладосці I сам, здаралася, назначаў па тры спатканні на вечар, любіў разнастайнасць. «Афганскі ўзлёт» Барысаў — за паўтара года два званні, два ордэны — напоўніў бацькоўскае сэрца гонарам i радасцю. Ён быў проста ўлюбёны ў старэйшага сына i лічыў, што цяпер каштан Пыльчанка не можа зрабіць глупства, як ніколі не зрабіў i сам ён пасля таго, як вырас да інструктара райкома.