Злая зорка
Шрифт:
Персанальная машына старшыні ўзначаліла картэж. Прывычка маладога шафёра: другім ці трэцім ён трымаўся, калі ехалі з высокім начальствам. Можа, так i рушылі б, але да машыны выскачыла ледзьве не спалоханая Вольга Андрэеўна, кінула мужу:
— Не ўздумай жа ехаць першы, а то за жаніха палічаць.
Зноў ім камандуюць. Як малым. Пры шаферу.
Але сапраўды мог ірвануць першы, бо было жаданне адарвацца ад вясельнага картэжа. Яшчэ ад аднаго глупства папярэдзіла жонка — ад недазволенай хуткасці, бо маладыя ад яго не адсталі б. Яшчэ не хапала ў аварыю ўляцець.
— Дрэнна ты пра мяне думаеш.
— Добра я пра цябе думаю.
За горадам Уладзімір Паўлавіч на нейкі час забыўся на вясельныя клопаты. Радавалі прасторы палёў. За гэтыя дні
Пасля пералеска зноў пацягнуліся прасторы поля — як вокам кінуць. Асушаныя тарфянікі. Пад шматгадовымі травамі. «Мой малочны палігон» — называе яго тутэйшы старшыня Пятро Бацюта, выхаванец Пустахода. З гэтым вучнем цяжэй, чым з настаўнікам. Залішне шырока разумев перабудову i дэмакратыю. Гэтаму не загадаеш завесці на мясакамбінат лішнюю галаву, каб выцягнуць раённы план. Эканаміст i законнік. Грабе пад сябе. Але i Бацюту ён любіць: нямнога такіх гаспадароў, асабліва маладых. Гэта добра разумев Сінякоў, робіць стаўку на Бацюту, падтрымлівае нават экстрэмізм яго, але рашэнні праводзіць па-старому i лоўка ўзвальвае ix на яго, сівога каня. Хітруны маладыя! Дыпламаты!
Дзіўна, што жаніх не спяшаецца — павольна вядзе картэж першая машына, у якой Глеб, Барыс, дружкі. Не прывык старшыня так разважна ездзіць, заўсёды падганялі справы i час, якога не хапала. A між іншым добра, што можна палюбавацца полем i вясной. Ці любуюцца хоць маладыя? Няхай бы напоўніліся рамантыкай, паэзіяй. Сыны яго. Ці засталася яна, паэзія, у ix душах пасля таго, як адзін панюхаў пораху i пабачыў кроў, a другі без малага два гады сядзіць на атамным рэактары? Як здарылася, што ён ніколі не пагаварыў з імі на гэтую тэму? Ладна, Барыс… калі яго бачыць? А Глеб жа штотыдзень прыязджае дадому. Усё тыя ж праклятыя справы не пакідаюць часу ні на сардэчныя размовы з жонкай, ні на філасофскія размовы з сынамі.
«Робаты мы».
На краі сяла ix сустрэла Тамара. Спыніла картэж.
— Выкуп маеце?
— Каму плаціць? Табе? Ух ты, прыватніца! — смяяўся Барыс.
— Не мне. Там перагарадзілі вуліцу… хлопцы i дзяўчаты.
— Выкупімся.
— Чым? Грошамі? Грошы нікому не трэба.
— У вас што — камунізм?
— Віно трэба. I цукеркі. Не дадумалася я. I нашы не сказалі.
Тамара дастала з «жыгулёнка» з украінскім нумарам вялікую торбу з віном i гарэлкай.
— Во, майце. Што б вы рабілі без мяне!
— Без цябе мы нулі.
У завулку, дзе дом старшыні, тоўпіліся людзі, май жа, уся рабочая сіла сяла, бо стаялі хлопцы, дзяўчаты, маладзіцы i старыя жанчыны. Пасярод вуліцы — стол, засланы белым абрусам. Пыльчанка не мог падкаціць на машыне да гэтай жывой загарадзі. Загадаў шаферу спыніцца воддаль. «Жыгулі» прашмыгнулі за «Волгай», у якой жаніх пад’ехаў да людзей.
Зайгралі два ці тры баяны. Воклічы. Смех. Натоўп абкружыў машьшы. I Уладзімір Паўлавіч не бачыў, як ішла «купля — продаж» нявесты. Цікаўнасць яго не знікла, хацелася пабачыць, як гэта адбываецца. Але ж… пасада i мінулагодняя пастанова. Яны вымусілі адлучыцца ад урачыстасці, адысці ў бок ад народа. Разумеў, што раздражняцца не да месца. Можаш не ўдзельнічаць, але паводзь сябе па-бацькоўску. Аднак усё роўна настроіўся супраць свата: наладзіў спектакль у рабочы час, калі ідзе сяўба! Ведаў, што жанчынам няма яшчэ
чаго ў гюлі рабіць, даволі трактарыстаў i анератараў сеялак. Але псіхалогія кіраўніка — заразная рэч, i на вяселлі сына на першьш плане думкі пра сяўбу. Не, хітраваў сам з сабой. Не ў сяўбе справа, не за сяўбу ім з Пустаходам могуць запісаць — за традыцыю. Ад гэтага было брыдка, мацнела раздражнёнасць.Павольна паўз хаты i платы наблізіўся да натоўпу. Там усталяваліся ўжо адносны парадак i цішыня. Людзі адступілі ад стала, утварыўшы жураўліны клін. На стале стаяла батарэя пляшак, выходзіць, не толькі з тае торбы, якую перадала жаніху Тамара. Гэта яшчэ больш настроіла супраць Пустахода.
«Ох, нарываецца Іван на вымову».
Глеб з дружкамі па рэжысуры Тамары частавалі людзей віном i гарэлкай. Дасціпныя маладзіцы яўна рабілі «скаромныя» пажаданні, бо выбухнуў смех.
На шчасце, на Пыльчанку не звярнулі ўвагі, хоць ведалі многія, выкупу не патрабавалі — далікатныя людзі, i ён непрыкметна мінуў небяспечную зону. З Іванам сутыкнуўся тварам у твар. Нават не пазнаў свата. Новая генерацыя старшынь — багатыя людзі, інтэлігенты. На рабоце адзетыя па-рознаму, але на пленумы, сесіі, нарады прыязджаюць, што тыя дыпламаты — у дарагіх касцюмах, у модных сарочках, імпартных гальштуках. Адзін Пустаход нязменна іграў мужычка, нават тады, калі ехаў у Гомель ці Мінск. Клятчастая байкавая кашуля, пакамечаны пінжачок, зімою — у валёнках з галёшамі, вясной i ўвосень — у ботах. Былы першы неаднойчы прабіраў яго за гэта: «Кулак ты, Іван Іванавіч». — «Я ў балотах жыву». — «Якія балоты! У цябе асфальт праложаны, а ты ў дзедаўскіх галёшах у райком ездзіш. Пасаромейся людзей».
А тут паўстаў перад Пыльчанкам элегантны мужчына. Высокі, па-маладому стройны (хоць увогуле Пустаход сутуліўся), адзеты ў цёмна-шэры, вельмі ладна падагнаны касцюм, шэры з чырвонымі палоскамі — у тон касцюму — гальштук. Нават галава змянілася — добра прычэсаныя чорныя валасы з сівізной на скронях; мабыць, раней ён не стрыгся ў добрых цырульнях, а тут пастрыгся ў Гомелі ці ў Мазыры. А вусы нафарбаваў, ці што, — не такія пракураныя, як звычайна. Пустахода часта пыталі: «Іван, як табе ўдаецца не сівець? На такой рабоце! I пры тваім цыганскім абліччы».
Пастараўся Пустаход прыхарошыць сябе да вяселля дачкі! Адчувае ўрачыстасць! А ён, Пыльчанка, у штодзённым касцюме, няхай сабе i нядрэнным, але ж есць лепшы, аднак прынцыпова адмовіуся надзець яго, хоць Вольга i настойвала.
— А я падумаў, цябе Бацюта перахапіў, што не відаць нідзе.
— Баяўся выкуп плаціць. Аднак арганізаваў ты вадапой, я табе скажу. Вадзічку святую з Прыпяці браў? Сяло сабраў.
— А ты засеў, як камандуючы, у тылавым акопе i назіраеш ход аперацыі.
— Нагоніць нам Сіняк сінякоў.
Пустаход бліснуў цыганскімі вачамі.
— Уладзімір Паўлавіч! Каго ты баішся? Гаўно твой Сіняк перад такімі зубрамі, як мы з табой.
— Сівы ты зубр, a выстаўляешся, як п’яны заяц. Сёння ты смелы, а на бюро штаны будуць трэсціся.
Пустаход засмяяўся.
— Будуць. Але… не бойся!..
— Мае становішча зразумей. Мяне пацягнуць вышэй… на бюро абкома.
— Уладзімір Паўлавіч! Я ж цябе ведаю смелым чалавекам.
— Не забывайся пра кампанію. Я баюся кампаній. Па шапцы я атрымоўваў, як правіла, у час кампаній. Некалі, малады i гарачы, я выступіў супраць круглых кароўнікаў. Недурны быў чалавек першы, а картачку мне запэцкаў. «За што, Іван Мацвеевіч?» — «За непавагу начальства. Любі, Валодзя, начальства». Гумарыст быў твой цёзка.
— Цяпер наадварот: ідзе прыстрэлка па началь ству. I яно забіраецца ў бліндажы.
— Вось туды, у «бліндаж», i пойдзе сігнальчык пра твой вадапой. Не думай, сігнальшчыкі i ў цябе ёсць.
— Ды ёсць.
— Што там у цябе на чарзе па сцэнарыі?
— Не бойся. Царкоўнага абраду не будзе. Паабедаем — i ў дарогу. Маглі, між іншым, i ў сельсавеце загіісацца. Тут ты праўду кажаш: лішні шум нам з табой без патрэбы.
— Я згодзен быў на любы варыянт, ты знаеш. Але Ірына i яе саюзніца Вольга…