Злая зорка
Шрифт:
Зусім іншы характар у Глеба. Пяць гадоў назад, калі толькі ён прыехаў сюды, сын-студэнт напрасіўся паездзіць з ім па раёне, паглядзець, як жывуць палешукі. Абедалі ў старшыні калгаса Пустахода, на пасецы, на беразе Прыпяці. За гаспадыню была дачка Івана Іванавіча, студэнтка медінстытута. I вось: ён вучыўся ў Кіеве, яна — у Мінску, сустракаліся тут на канікулах, па святах. Шэсць гадоў вернасці. Не па-сучаснаму. Чаго добрага, такія ідэалісты сапраўды маглі чакаць шлюбнай ночы. Вольга ў захапленні ад такой вернасці. А ён, грэшны, каб даведаўся, што сын такі нявіннік, напэўна, перастаў бы паважаць яш. Яму больш імпануе гуляка Барыс, па вачах анёл, а па спрыту разбойнік.
Сам быў такім, Вольга i цяпер часам шпіляе за яго даўнія-даўнія грахі.
Уладзімір Паўлавіч усміхнуўся гэтым думкам i ўспамійам, яны развесялілі яго, такімі вось думкамі можна выраўняць свой настрой.
Уласна
Уладзімір Паўлавіч стаяў перад адчыненым акном, глядзеў на каштаны, якія праз дзень-два кронамі заслоняць плошчу, зацямняць кабінет так, што ў хмарныя дні прыходзіцца ўключаць святло. Ix чысцілі, падразалі, але каштан — не таполя, грунтоўнай абрэзкі не любіць, старшыня забараніў абкарнаць ix так, як таполі на другім баку плошчы — адны ствалы тырчэлі, як пасля бамбёжкі. Безумоўна, хутка выганіць маладыя парасткі, разрастуцца зялёныя шары, але цяпер на такія дрэвы глядзець непрыемна, не памагаюць яны выраўнівацца настрою. Іншая справа каштаны, яшчэ большая любасць — чаромха. Глядзеў уніз з другога паверха і… пераконваў сябе, што бачыць, як растуць пяшчотныя лісткі. Такое ўгляданне ў дрэвы i кусты, разважаені пра адвечныя цуды прыроды на нейкі час адцягвалі думкі ад клопатаў сямейных, рабочых, нават пераставала брыдка смактаць сэрца незразумелая трывога. Красуй, прырода, красуй, радуй людзей! Радуйся i ты, Уладзімір Паўлавіч! Жэніцца сын! Сёння. Каб ён быў звычайны чалавек, дык варта было б памагчы жонцы. Але ён дзяляга, чыноўнік, бюракрат, а не чалавек. Вольга пакрыўдзілася за пазаўчарашнюю размову, таму i не папрасіла ніякай дапамогі ад яго. Хатняй. Можа, ад таго i на душы пагана. Праўда, ён патурбаваўся, каб памагчы ёй. Заказаў закусь ў рэстаране. Пазваніў Пустаходу, папрасіў прыслаць адну с нявесціных сясцёр памагчы Вользе Андрэеўне.
«У цябе там гаспадынь хоць адбаўляй, a ў жаніха — адна маці. Хацеў кухара паслаць — адмовілася».
Сват адгукнуўся на просьбу з разумением. Але, разважыўшы, Уладзімір Паўлавіч падумаў, што наўрад ці ўхваліць Вольга яго ініцыятыву, напэўна, не ў традыцыі гэта — прасіць такой дапамогі ў бацькоў нявесты, заклікаць на падрыхтоўку вяселля кагосьці з ix боку, тым больш сястру нявесты.
«Трэба пазваніць Вользе, каб не ўздумала адаслаць назад дзяўчыну. Жаночыя дзеянні немагчыма прадбачыць. Пакрыўдзяцца Пустаходы».
Трэба. Але чамусьці не хацелася званіць, i гэта таксама раздражняла i выбівала з душэўнай раўнавагі.
Увайшла сакратарка, паклала на стол пошту i гэтак жа нячутна выйшла — ні крокаў, ні скрыпу дзвярэй. Нават гэта раздражняла. Раней Ліда хадзіла ў чаравічках на высокіх абцасіках, i яму падабаўся стук яе абцасікаў, ні ў каго з супрацоўніц такіх не было — што музыка, ён пазнаваў яе крокі далека на лесвіцы, у калідоры. I раптам Ліда перайшла на нейкія вельмі ж мяккія басаножкі. Ён не адразу ўгадаў прычыну, пакуль не сказала яго намесніца Кацярына Панасаўна, што Ліда цяжарная.
Ён здзівіўся ca сваёй нездагадлівасці, пакпіў з гэтай нагоды ў прысутнасці Вольгі: «Моцна ж я пастарэў, калі не дапяў сваёй сівой галавой да такога адкрыцця». I на другі ж дзень сказаў дваццацігадовай сакратарцы — Лідзія Сяргееўна, збянтэжыўшы маладзічку.
А цяпер нядобразычліва падумаў:
«Бегае, што мыш».
I наконт дзвярэй — сам упікнуў гаспадарніка, што яны «спяваюць». Падначаленыя пастараліся, каб дзверы сталі абсалютна бясшумнымі. Зноў, выходзіць, блага: ніякага скрыпу. Добра, што з вуліцы — гама гукаў. Празвінеў у недалёкай школе званок, хлынуў лівень дзіцячых галасоў, смеху. I толькі гэта пацешыла. Падумаў: «У такія незвычайна цёплыя дні — у поле б ix, у лес, дзяцей». Прыгадаў, як прагульваў урокі сам i як часта гэта рабіў Барыс. Во сарвігалава! Здзівіўся, калі сын пайшоў у ваеннае вучылішча i прыжыўся там. Праўда, калі вярнуўся з Афганістана i прыехаў на тыдзень дадому, то насцярожыў i спалохаў нават бацьку, здалося, што ў ім як бы нешта зламалася. Весялосць яго стала нейкай нервовай і, можа,
нават цынічнай. Хацеў пацешыць сына рыбалкай, але хутка ўбачыў, што былы зацяты рыбак сумуе. Расчараваў. Справы раёна лётчыка мала цікавілі. I ўвогуле палітыка. Адны жанчыны цікавілі. Гэта шакіравала маці. Як ёй хацелася, каб Барыс ажаніўся! Праціўніца зводніцтва, яна ператварылася ў сваху, сама знаёміла сына то з адной, то з другой дзяўчынай. Наіўная жанчына. За дзесяць дзён, якія былі адпушчаны Барысу на пабыўку, i ў наш час нялёгка ажаніцца. Ды i што б гэта быў за саюз? Мусіў нават «цыкнуць» на жонку:«Ты знаёміш, а ён, зладзюга, ламае ім жыццё. Пасаромейся, праведніца!»
Радаваў Глеб — сваім пастаянствам. З урокаў не ўцякаў, дзяўчат не мяняў. I любоў яго да прыроды, як, напэўна, i да Ірыны, расла, мацнела. У маленстве, у юнацтве рыбачыў, як усе яны, Пыльчанкі, але без асаблівага імпэту, стрымана, а потым стаў паступова запятым рыбаком, прафесіяналам, прафесарам. Можа, таму пасля інстытута i папрасіўся сюды — у Прыпяць i на Прыпяць. Не, сюды дамогся накіравання з-за Ірыны i з-за маці — каб бьщь бліжэй да дому. Вось i напярэдадні вяселля недзе рыбачыць са сваімі сябрамі-атамшчыкамі. Хоць якая рыбалка па такой вадзе! Рака яшчэ не ўвайшла ў берагі. Рыба гуляе на лугах.
Думы мае, думы, ліха мне з вамі! Што гэта вы так апанавалі сёння? А трэба пазваніць Сабаленку: чаму ўчора, па зводцы, у яго знізіўся надой? Хоць — каму гэта трэба? Інерцыя. Гаворым столькі слоў аб гаспадарчай самастойнасці, аб разліку, а апякаем па дробязях. Сабаленку, як i іншым старшыням, дырэктарам, малако гэтае i мяса спаць не дае, а мы ix падганяем, тузаем. Недарэчна тое, што, першы, безумоўна, даўно пазваніў сам, а можа, i з’ездзіў ужо, бо любіць ранішнія вылазкі — каб ніхто не спаў i каб дакорам было ўсім іншым: я, маўляў, паўраёна аб’ездзіў, а вы седзіце. Аднак усё роўна спытае: а што там у Сабаленкі? I паспрабуй не адказаць — станеш нядбайным вучнем строгага настаўніка. Сказаць, можа, нічога i не скажа, але што падумае — вядома. I гэта абражала Уладзіміра Паўлавіча — што пра яго думае Сінякоў. Па логіцы, па розуму, усё павінна быць наадварот: Пятро павінен быць яго вучнем — i па ўзросту, i па вопыту. Добра, што ў яго хапае вытрымкі i ён даўно навучыўся гонар свой i ўсё іншыя пачуцці заціскаць у кулак. Кукіш у кішэні — непрыгожы жэст, але ён памагае абараніцца ад начальства вясёлай іроніяй.
Аднак якая цяплынь напярэдадні Першага мая! Дзеці на школьным двары ганяюць мяч у адных майках. Шчаслівыя. А яму зараз трэба ісці… на галгофу.
Уладзімір Паўлавіч глянуў на гадзіннік над дзвярамі. Некалі ён быў супраць таго, каб у кабінеце вешалі гадзіннік. А пасля ацаніў ноўства: памагае эканоміць час. Глянеш на гадзіннік, на ручны гэтак зазіраць не заўсёды ёмка, — i гаваркі наведвальнік, асабліва з падначаленых, здагадваецца, што трэба закругляцца — старшыня чалавек заняты.
Стрэлкі імкліва набліжаліся да лічбы 10. Пятніца — прыёмны дзень. Вось-вось трэба спускацца ўніз, у прыёмную, дзе яшчэ дзве гадзіны назад, як адчыніліся дзверы, тоўпіліся людзі, займалі чаргу. Некалі, маладзейшы, Пыльчанка любіў прыёмы — цікава было ўнікаць у чалавечыя характары. Апошнім часам баяўся ix, настрою свайго — сарвацца баяўся. Нідзе i ніколі ён не адчуваў сябе такім чыноўнікам i бюракратам у горшым сэнсе гэтага i без таго абразлівага вызначэння, як у час прыёму прасіцеляў. I нідзе ён не адчуваў гэтак сваё бяссілле, безуладдзе, бо нідзе ў такім канцэнтрава ным выглядзе не выступала сацыяльная няроўнасць, несправядлівасць. Нават там, дзе абавязкова трэба памагчы чалавеку, у старшыні не хапае ні срод каў, ні правоў.
Амаль чвэрць стагоддзя, як ён працуе — у камсамоле, у партыі, у саветах. Друк, тэлебачанне крычалі аб росквіце, дабрабыце, шчасці, i сам ён гаварыў такія ж прамовы i — што парадаксальна! — у маладосці верыў у сацыялістычны рай, хоць штодня бачыў навокал людзей, якія туліліся ў бараках, жылі на дваццаць, трыццаць рублёў пенсіі, a ў калгасах жанчыны неслі з такоў збажыну ў халявах ботаў, у навалачках, абвязаўшы імі свае худыя целы, падцягнутыя жываты. Усе неслі. Усе кралі. I не таму, што дрэнныя людзі, зладзеі, а таму, што не спадзяваліся на а плату, за якую можна карміць дзяцей.
Вялікім дабром стала гарантаваная аплата. Але ўсё роўна сяло, зямля не прываблівае, уцякаюць людзі, хоць у Беларусі, яшчэ, як кажуць, бог начуе. Цяпер ад сялян менш за ўсё ююпатаў, больш — ад гараджан (а які гэта горад — тое ж сяло!), аднак статус людзей іншы i патрабаванні іншыя.
Цяпер, урэшце, пачалі гаварыць праўду аб умовах жыцця. Галоснасць дала людзям смеласць, настойлівасць. На мінулым прыёме рабочы мэблевай фабрыкі, расчараваны, шыбнуў у старшыню не словы — каменне.
«Сам ты заняў даміну на сем пакояў на дваіх з жонкай, а мае дзеці ў падвале».