Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— У вас прыём сёння?

— Прыём. Але я прыняў аднаго чалавека i ўцёк. Зноў уцёк…

— Не трэба было пачынаць. Сёння вам не да прыёмаў.

— Але гэтаму чалавеку я зрабіў дабро. Лічы, даў кватэру. Быхоўскай…

Мнагадзетную сям’ю вед ал i ўсе кіраўнікі. I ўвогуле Пятро Міхайлавіч трымаў пад партыйным кантролем размеркаванне ўсяго жылля, не толькі гарадскога, але i ведамаснага.

— I дзе вы ўзялі яе, кватэру?

— Аддамо тую, што прызначалі другому, — кінуў на дзверы ў прыёмную. — Будзе сацыяльна справядліва. Памажыце пераканаць Іосіфа Лявонцьевіча — ён чалавек разумны. Няхай пажьгее годзік у старой хаце. Папаліць брыкетам. Людзі маладыя, не перапрацуюцца. Ваду падвялі,

газ прывозяць.

Першы лёгка свіснуў.

— Мудрае рашэнне.

— Вы гэта — з іроніяй?

— Ды не. Сур’ёзна. Разумею ваш крок. У нагу з часам. Усё — для народа. А нас, бюракратаў, у куток, як вінаватых вучняў.

Падняўся, падышоў да адчыненага акна. Пастаяў там. Выбіў такт пальцамі па падаконніку. Сказаў на вуліцу:

— Іосіф… ён, канешне, мудры. Але давайце дамовімся… Я за вашу ідэю. Але пераконвайце яго самі… без мяне. Няхай не думае, што гэта мая ідэя. Мне з ім працаваць. A ўсе мы людзі… чалавекі… i ўсё чалавечае, высокае i нізкае, сядзіць у нас… моцна сядзіць… Прыватнік сядзіць…

«Не Іосіф мудры, ты — мудры, — падумаў Уладзімір Паўлавіч. — Але філасофія твая стравусіная. Хаваеш галаву, але не забывайся, што задніда ўсё роўна тырчыць».

Ніколі раней ён не думаў так пра Сінякова, так злосна, раздражнёна. Спрачаўся неаднойчы. У думках часам крыў мацюком, але ўсё гэта было натуральным — рабочымі адносінамі. Чаму ж раптам такое абурэнне? Не думаў жа, што першы ўзрадуецца i прыйдзе ў захапленне ад яго рашэння, яго смеласці. Па сутнасці, чакаў такой рэакцыі, хіба толькі па форме інакшай. Не, справа не ў форме. Узлавала не тое, што першы хоча ўхіліцца ад вырашэння нялёгкай справы. Абурыла пераконанне, што нейтральным, як абяцае, не застанецца, перад заступцам сваім будзе добранькі i ўсё ўзваліць на яго сівую галаву. Безумоўна, з баталіі гэтай ён выйдзе пераможцам — час працуе на яго! Дзеці Быхоўскіх уселяцца ў кватэру. Але лягчэй жыць яму ад гэтага не стане. А ён жа ўмеў працаваць без вострых канфліктаў. Умеў уступіць — нахабніку, дурню. Але тут уступіць нельга! I гэта выводзіла з душэўнай раўнавагі.

Сакратар, хітруган, не стаў мусоліць кватэрнае пытанне — маўляў, дробязь, эпізод, i перавёў размову на ўчарашнюю зводку сяўбы. Яна радавала. За тыдзень так падсохла, што можна ўжо выходзіць на суглінкі, на тарфянікі, пясчаныя палі паўсюдна засеяныя, бульбу пасадзілі.

— Яшчэ тыдзень такога надвор’я — пасеем кукурузу. Будзе ў нас збожжа, Уладзімір Паўлавіч. I будзе ў нас Амерыка — па малаку i мясу.

Першы жыў гэтай ідэяй. «Хрушчоўская» — жартавалі ў раёне. Асабіста з’ездзіў у Днепрапятооўск, дамовіўся з інстытутам кукурузаводства, які распрацаваў новую тэхналогію сяўбы, сеялкі з праграмнай наладкай. Купіў там элітнае насенне. Ідэяй жылі ўсе. Пыльчанка, старэйшы за іншых, трохі ў пачатку праяўляў скепсіс, але яго пераканаў Іван Пустаход. Практычны старшыня калгаса ледзьве не маліўся на першага. Пашанцавала раёну, лічыў. А гучала гэта дакорам яму, Пыльчанку. Па праторанай Сіняковым дарозе Пустаход двойчы ездзіў у інстытут, прывозіў дактароў i кандыдатаў навук. Украінды памагалі па-брацку.

Але на гэты раз Уладзіміра Паўлавіча не зацікавіла i кукуруза. Сакратар угледзеў гэта.

— Бачу, вам не да спраў сёння.

— Ды не, — як бы сумеўся старшыня. — Справы ёсць справы. Паеду па раёне.

— Памажыце лепш жонцы.

— Не. Баюся. Баюся — пасварымся. Сапсуем адно аднаму настрой. Я ніколі не лез у жаночыя справы. I вам не раю.

Пятро Міхайлавіч засмяяўся.

— Каб гэта молена было зрабіць. Хто вас узвінціў? Быхоўская?

— Ды не. Яна прыйшла з дзеткамі. Я дабрэю, калі гляджу на дзяцей.

Уладзімір Паўлавіч не выходзіў таму, што належала выканаць яшчэ адну місію — запрасіць Пятра Міхайлавіча

на вяселле. Самае простае. Але пасля гісторыі з кватэрай адчуў тую аддаленасць, якая не дазваляла вось так па-свойску, па-сяброўску запрасіць таварыша па рабоце на сямейную ўрачыстасць. У нейкі міг нават бліснула думка: «А на д’ябла ён мне!»

Але ведаў, што Вольга асудзіць яго ўчынак — ці мала што здараецца ў рабоце! Ды i Пуста ход не зразумее. Да таго ж успомніў, што тут жа пры ім, пры Пятру, запрасіў свістуна Плечку, да якога ўвогуле адчуваў антыпатыю. Падумаеш, госць!

У такой сітуацыі без запрашэння нельга пакінуць кабінет. А як гэта лепш зрабіць? Гулліва? Сур’ёзпа? Калі ўскладняюцца адносіны з чалавекам, пачынаеш думаць, як з ім гаварьщь, мімаволі ўзнікаюць дыпламатычныя нюансы, чаго Пыльчанка не любіў.

— Пятро Міхайлавіч. Мы з Андрэеўнай будзем рады бачьщь вас з Палінай Антонаўнай за нашым сталом. I маладыя даручылі мне…

Сказаў, як ношку зваліў. Можна i развітвацца. Але сакратар не спяшаўся дзякаваць. Прайшоўся па кабінеце, закурыў. Цяпер, калі пачалі многа паказваць Сталіна, Пыльчанка раптам адкрыў, што i маладыя работнікі тыпу Пятра пераймаюць яго ігру.

Угледзеў гэта ў абкоме, у Саўміне. Прасачыў за сабой: ці не іграе сам гэтак жа? Сказаў неяк Вользе, яна засмяялася: «Не, не бойся. У цябе хутчэй хрушчоўскі стыль. Ты — народнік». Парадавала, жонка! Выходзіць, свайго стылю ў паводзінах, у працы ён так i не выхаваў за столькі гадоў.

Пятро Міхайлавіч падышоў да акна, зноў выбіў знаёмы такт.

— Вы думаеце, мне трэба быць?

Дзіўнае пытанне. «Што я думаю — на жаль, не магу сказаць».

— Вельмі прасіў Пустаход. Іван не зразумее… Ды i людзі… Што скажуць пра нашы адносіны?

«А вось гэта я дарэмна».

Сакратар павярнуўся, глянуў весела, задаволена.

— Для вас гэта важна — што скажуць?

«Пайшоў ты!»

— Дзіўная завядзёнка: пра адносіны людзей меркаваць па тым, ці ходзяць яны ў госці адзін да аднаго.

Уладзімір Паўлавіч узлаваўся:

— Чаму дзіўная? Добрая народная традыцыя!

Нам толькі i засталося, што разбурыць i яе. Адвучыць людзей хадзіць у госці. Сябраваць… Кожны будзе піць у адзіночку. I паміраць у адзіночку. Можна i на нахаванне не прыходзіць…

— Ну, ну, завяліся. Не ведаў, што вы бываеце такім. Вам сёння трэба быць добрым, шчаслівым.

— Я выканаю вашу мудрую параду, — i павярнуўся да дзвярэй, не развітаючыся, хоць гэта было звыклым: за дзень могуць яшчэ ўбачыцца неаднойчы.

— За запрашэнне — дзякую. Я падумаю…

Уладзімір Паўлавіч выйшаў з цяжкім пачуццём — нешта блізкае да абразы. Бадай здзівіўся, што адмова ад яго запрашэння — на вяселле сына! — можа так балюча раніць. Дзіўна, аднак, тое, што злосці на Сінякова не было. Злаваў на сябе i на Вольгу.

Куды ж падзець сябе ў гэты незвычайны дзень, не па-вясноваму спякотны? Спыніўся пасярод плошчы на паўдарозе ад райкома да райвыканкома, паглядзеў у бязвоблачнае неба i супакоіў сябе тым, што падумаў пра Барыса. I пра Глеба. Во яна, сапраўдная радасць — мець такіх сыноў! Жаніць ix.

III

Вользе Андрэеўне спачатку не спадабалася, што муж запрасіў ёй на дапамогу сястру нявесты. Лічыла гэта не толькі парушэннем этыкету, але i як бы нейкім уніжэннем перад сватамі. Старшыня райвыканкома не можа знайсці памочнікаў жонды, каб падрыхтаваць вяселле! A сапраўды гэта няпроста, не маючы блізка сваякоў. Прыехала, праўда, Валодзева сястра Ганна, але жанчына пенсійнага ўзросту, хваравітая сялянка, згатаваць простую страву можа, a сервіраваць стол — куды ёй. За дарагую талерку баіцца ўзяцца. «Ой, Волечка, яшчэ разаб’ю. Больш тонкую пасудзіну, чым чыгунок, ты мне не давай».

Поделиться с друзьями: