Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Уладзімір Паўлавіч мог i хацеў дамовіцца з кухарам i з афіцыянткамі, але яна лічыла, што рабіць гэта нельга: вазьмі за самую высокую аплату, a людзі скажуць бог ведае што; гарадок, што сяло, усе пра ўсіх ведаюць, а тым больш пра старшыню. I сваіх, з бібліятэкі, не адважылася прасіць — рабочы дзень, ды яшчэ перадсвяточны, кал i i на рабоце i дома поўна клопатаў. Перад святам ў магазіны нешта «выкінуць», i жанчыны будуць млець ў чэргах. У Вольгі Андрэеўны перад чэргамі быў прымхлівы страх, яна абыходзіла ix за вярсту. Хацела стаяць там, як усе, але баялася, каб не сказалі: бач, дэмакратка якая! Знойдуцца такія, што i ў твар могуць кінуць: «Ці не з-за твайго мужа мы душымся тут?»

З чорнага

хода ў магазін ні разу не зайшла, катэгарычна адмаўлялася. Муж часам жартаваў, часцей злаваў: «Я, значыцца, магу з торбамі, хаваючы вочы, выходзіць?!» Канчалася найгоршым: прадукты прывозіў шафёр, прычым купляў ix у cyceднім райцэнтры, дзе старшынёй райспажыўсаюза быў даўні добры знаёмы Косця Екельчык, яшчэ ў камсамоле разам працавалі. Абставіны перамагалі, яны мацней за пакуты сумлення. А перад вяселлем сама вымушана была паехаць да «вялікага дзяльца» Косці, каб закупіць прысмакі, якія той выбіваў на абласной базе спецыяльна для ix вяселля, так, прынамсі, тлумачыў, падкрэсліваючы, што для старых сяброў ён гатовы на ўсё. Адзінае супакаенне, што Екельчык не падначалены Пыльчанку.

Запрашэнне дачкі Пустаходаў бянтэжыла i па іншай прычыне: i сам Іван i Марыя Пятроўна паведамленне аб тым, што рэстаран адмяняецца, сустрэлі яўна з задавальненнем.

«Мы сапраўднае вяселле закружым», — сказала свацця. Безумоўна, што ім! У старшыні калгаса зусім іншыя магчымасці, чым у старшыні райвыканкома. Але думка гэтая ўкалола самалюбства. Без абывацельскага гонару яна, сціплая бібліятэкарка, аднак жа ёсць матчын гонар, ды i проста чалавечы. Не, пазайздросціць не грэх не матэрыяльным магчымасцям старшыні калгаса, а яго сям’і. З такой сям’ёй можна наладзіць бог ведае што! Чатыры дачкі, нявестка, цётка, сёстры, пляменніцы — паўвёскі радні. А яна, па сутнасці, адна. Але i адна павінна зрабіць тое, што там робяць, можа, дзесяць жанчын, калі не больш. З-за гонару i жаночай упартасці i адмовілася ад кухара i ад афіцыянткі. Адна дык адна. Няхай асудзяць, няхай пахваляць — яе адну. Урэшце, усё гэта глупства, умоўйасці. Галоўнае, што Глеб жэніцца i нявеста яго падабаецца ёй. А яшчэ… сама не прызнавалася сабе, што жыве не столькі вясельнымі клопатамі, колькі чаканнем Барыса.

I — дзіўна! — з’яўленне памочніцы памагло яшчэ ў большай ступені пераключыцца з кухні на чаканне сына.

Прыехала Тамара — малодшая Пустаходава, студэнтка універсітэта. Яе Вольга Андрэеўна ведала менш, чым іншых. Ды i з другімі яна пазнаёмілася нядаўна, не лічачы Ірыны i самога Пустахода. Валодзя, канешне, ведаў усіх, бо часта ездзіў у калгас, абедаў у старшыні. А яе толькі разы два звазіў на пасеку, але дачок на тых абедах не было, толькі Мар’я ГІятроўна. З дочкамі, сынам, нявесткай, унучкамі яна пазнаёмілася, калі Глеб абвясціў аб сваёй жаніцьбе, i яны паехалі ўсе трое — жаніх, бацька, маці ў сваты, так гэта не без іроніі называлі сын i муж, хоць ёй было не да жартаў, не да іроніі, яна ехала вельмі сур’ёзная i нязвыкла хвалявалася.

Сям’я Пустаходаў не магла не падабацца. Галавой у доме, камандуючай, як жартаваў бацька, была не добрая, ласкавая гаспадыня, а ix старэйшая дачка, Ліза, даярка, маці траіх дзяцей, гаваруння, што, аднак, не шкодзіла ёй быць хітрым палітыкам. Мужа свайго, механіка, яна трымала пад пятой, сама так казала, i ён не пярэчыў, хоць з-пад улады, як высветлілася, выходзіў нярэдка. Дом ix, палац у параўнанні ca старой бацькавай хатай, збудаваны на бацькавай сядзібе, у канцы гарода, на беразе кароткай рачулкі з маляўнічымі вербамі. Хлеў, свіран, лазня, новыя, дыхтоўныя, хоць i пачарнелыя ўжо, был i агульныя; хлеў не пуставаў: каровы трымаў i сам старшыня i сям’я дачкі, былі i свінні, качкі, куры.

Пыльчанка яшчэ тады, калі механік будаваўся, упікнуў Пустахода:

«Такі дом, які ўпрыгожыў бы вуліцу, схавалі ў кусты». «А гэта мая гераіня, з ёй не зладзіць, не пераканаць, чыста бабская ўпартасць», — з асуджэннем гаспадара i гонарам бацькі апраўдваўся старшыня.

Між іншым, прыгнечаны жонкай механік на абедзе напіўся i чапляўся да Уладзіміра Паўлавіча: дайце яму свабоду!

«А хто не дае яе?»

«Вы! Раённыя бюракраты».

Старшыня паспрабаваў пажартаваць:

«Табе Савецкая ўлада не падабаецца?»

«Не падабаецца!» — на поўным сур’ёзе выгукнуў п’яны.

Пустаход пачырванеў. Ліза падхапілася: «Ану, даражэнькі, ходзьма ca мной. Я займуся з табой палітграматай!»

Ix дванаццацігадовы сын Ваня задрыгаў нагамі i зарагатаў: уявіў «палітграмату».

Віктар Ёрш трохі паяршыўся, але не столькі па ўедлівым патрабаванні жончыным, колькі ад знаёмага цесцевага сапення — прыкметы гневу — мусіў пакінуць багаты стол, дзе было да чаго прыкласціся i ў час антыалкагольнай кампаніі.

Другая сястра Паша, выхавацельніца дзіцячага сада, няўдачніца, развядзёнка, ціхмяная i плановая; Вольга Андрэеўна ўбачыла пасля абеду, як Паша плакала ў кухні. Зайздросціла сёстрам?

Трэці — сын Антон, аграном, увесь у бацьку — меў не толькі знешняе падабенства, але i голас, i жэсты, i характар. «Тыповы паляшук» — сказаў пра яго Уладзімір Паўлавіч.

Пасля — Ірына. Прыгажэйшая за сясцёр. Адна хіба рыса яе характару насцярожвала Вольгу Андрэеўну — залішне ўладная, самаўпэўненая. Такія добра працуюць, але i на рабоце i ў сям’і імкнуцца верхаводзіць. A маці не хацелася, каб яе сынам камандавала жонка, яна добра ведала мяккасць Глебаву. Гэта не Барыс, тым не пакамандуеш. Хоць жонкам падабаюцца i такія.

Тамары на тых агледзінах не было. Прыводзіла пасля Ірына — пазнаёміць будучых свёкраў яшчэ з адной сястрой сваёй.

Спачатку трохі не спадабалася, што Тамара праз дзесяць хвілін пасля таго, як надзела квяцісты рабочы фартушок, які, дарэчы, прывезла с сабой, адчула сябе гаспадыняй на кухні, у доме. Але потым спрыт яе, уменне пачалі захапляць не толькі Вольгу Андрэеўну, але i сялянку Ганну. Любая работа гарэла ў яе руках. Асабліва здзіўляла, што на кухні рабіла не па-сялянску, а так, быццам прайшла кулінарную школу.

— Дзе ета ты, Томачка, вырасла? — ахала Ганна.

— А над Прыпяццю. Гледзячы на ваду.

— У вас усе такія?

— Ого! Я самая няўдалая! Ліза наша… паглядзелі б вы на яе! Агонь-баба — кажа яс Віктар.

Вельмі спадабалася Вользе Андрэеўне, як далікатна, хітра хваліць Тамара сясцёр, перш за ўсё Ірыну. Больш пра слабасці ix расказвае. Але якія яны прывабныя, слабасці гэтыя, у яе перадачы! Ведаць ix свекрыві не пашкодзіць, бо памогуць хутчэй i глыбей пазнаць характар нявесткі. Яўна на гэта разлічвае Тамара. Адкуль у дзевятнаццацігадовай дзяўчыны такі практыцызм. Псіхолаг!

Ганну проста заваражыла Тамарына весялосць. Рабіла яна ўсё пад песенькі. I не пад крыклівыя, сучасныя, што глушаць з тэлевізара, а пад душэўныя, свойскія, палескія, украінскія.

Тобі було легка, мати, Між своімй вибирати. Ти вышла за мого ненька — Я ж люблю чужого Йванка.

Ад такіх песень Ганна i плакала i смяялася.

Бакалы расстаўляе — i выбівае на ix сваімі ненафарбаванымі (што адзначыла Ганна) ногцікамі музыку. Яна, старая баба, баіцца сваімі «граблямі» ўзяцца за гэты бакал, што пераліваецца вясёлкамі. A дзяўчына, праціраючы, круціць ix на адным пальцы. Во цыркачка! Шмат што ўмела, а чаго не ведала— дапытвалася, цікаўная, усё хацела ведаць.

Поделиться с друзьями: