Злая зорка
Шрифт:
— Вольга Андрэеўна, як я вас павінна называць?
— Як — як?
— Ну, па-народнаму, па-вясковаму. Кім вы мне даводзіцеся? Свякроў сястры. Я вам? Сястра нявесткі.
Вользе Андрэеўне трохі няёмка стала, што, прачытаўшы гарy кніг, яна не ведае гэтага, a напэўна ж у народзе ёсць назвы ўсім сваяцкім сувязям. I Ганна перабрала ў памяці нямала найменняў сямейнай піраміды i сама ж, пасля разважанняў, заключала: не тое.
Зачаравала памочніца i гаспадыню i сястру. Калі Тамара спявала ў зале старую сумнаватую вясельную песню, акампануючы рытмічным звонам посуду, Ганна па-сялянску проста сказала:
— Во такую б жонку шалапуту твайму. Яна б аб’ездзіла гарачага скакуна —
Вольга адразу нават пакрыўдзілася на залоўку: з кім параўноўвае сына яе!
— Яго Афганістан аб’ездзіў. Падумай, у якім ён пекле пабываў.
— Няўжо ўціхамірыўся? Чаму ж ён не жэніцца, чарцяка? Колькі дзевак пакрыўдзіў!
— А можа, яны яго крыўдзілі?
— Скажаш ты, Волечка. Каб дзеўкі крыўдзілі такога ліхача!..
— Ты не знаеш цяперашніх дзяўчат.
— А чым жа яны паганыя? Вунь Тамара…
— Яна ў добрай сям’і расла.
— A праўда, добрая сям’я?
— Мне спадабалася. I Валодзю. Ён заўсёды хваліў Пустахода. Парадаваўся, калі даведаўся, што Глеб i Ірына страчаюцца.
— Дваццаць гадоў, кажаш, старшынёй? I не краў?
— Ганна! Як ты пра людзей думаеш! Для цябе што ні кіраўнік, то злодзей. Хіба так можна!
— Не я так думаю. Людзі. Вунь у нас… колькі ix перабыло, старшынь, А можа, адзін толькі чэсны чалавек быў. Дык i таго пасадзілі, бо для людзей стараўся, начальству не дагадзіў.
Так, звычайная жаночая размова, аб усім патроху. Але ў першую чаргу пра дзяцей. Маткі заўсёды гавораць пра дзяцей. А тут нагода такая: вяселле. Але Вольга Андрэеўна больш думала не пра Глеба, хоць i турбавала трохі яе, што праз якія пяцьшэсць гадзін у загс ехаць, a жаніх невядома дзе. Нядобра, калі ў нявесты. Атрымліваецца: нецярпліва чакае. Але ведала: Глеб не спозніцца, у гэтага хлопца арганізаванасць i дысцыпліна ў крыві, як i ў яе. Думала яна пра Барыса, але ўжо не столькі пра тое, дзе ён, якім транспартам дабіраецца, а пра іншае. Засела ў галаве Ганніна жаданне, каб Барысу такая жонка, як Тамара. Трэба ж, каб выпадковыя словы гэтак узбунтавалі i без таго неспакойную душу яе. Пачала ўглядацца ў дзяўчыну. Не такая прыгожая, як Ірына, але ж па ўсім відаць — гаспадыня. Аднак з характарам, як бацька яе. Якраз такая i трэба Барысу — верная, разважлівая, клапатлівая, адважная; у лётчыка жонка павінна быць гэтакая ж смелая, як ён сам. Пераканала сябе, што Тамара валодае ўсімі гэтымі i многімі іншымі добрымі якасцямі. Дзіця зямлі, дзіця народа! I марыла ўжо пра другое вяселле. Злавіла сябе на гэтым, засмяялася: як малая! Для вяселля трэба, каб маладыя пакахалі адно аднаго. А потым — ці добра гэта, каб браты ажаніліся з сёстрамі? Успамінала выпадкі з жыцця, з літаратуры. Пад ступал а да Ганны, каб непрыкметна спытаць у яе, як у народзе ставяцца да такіх шлюбаў, бьщцам справа вырашаная ўжо. Але спахапілася: здагадаецца Ганна, пра што яна думае. Не асудзіць, але ўсё ж сорамна выносіць на людзі, няхай i залоўцы, такія фантазіі свае. А Тамара ажно збянтэжылася ад такой увагі да сваёй персоны з боку Ірынінай свекрыві.
— Вольга Андрэеўна, што вы так глядзіце на мяне?
— Любуюся табой, дачка.
Успыхнула дзяўчына — ад пахвалы ці, можа, ад звароту такога, хоць зварот як зварот, натуральны.
— А я спалохалася. Можа, што не так раблю.
— Усё вельмі так робіш. Гэта цябе мама навучыла?
— Хутчэй — Ліза. О, вы не ведаеце нашу Лізу! Яна па руках мяне біла, калі я што не ўмела. Баюся да дому прыязджаць — тут жа пагоніць каровы даіць. У пяць гадзін раніцы. Я да дзвюх танцавала. Спаць — паміраю. А яна за нагу цягне. Мама з ёй сварыцца: дай малой паспаць. Для мамы я ўсё яшчэ малая. А ведаеце, чым я пал охаю яе, Лізу? Вы не грэблівая? Жабамі. Я для
практыкі пачала жабак пры ёй трыбушьщь. Дык яна ты дзень бачыць мяне не магла, прабачце, выварочвала яе. Во я паспала! Нашы смяяліся. Дзіўна гэта. Яна ж усё ўмее, Ліза. Качцы галаву скруціць i выпатрашыць. Свінню асмаліць i разабраць. Карове памагчы ацяліцца пры самай цяжкай сітуацыі, калі цялятка мёртвае… А вантробы жабіныя не можа бачыць.— А я курыцу не магу зарэзаць. I кулінарнічаць развучылася. Засталіся ўдваіх з мужам. Ён рэдка калі абедае дома. I я ўсухамятку ці ў сталоўцы. А сёння ў мяне з рук валіцца. Іншыя клопаты ў галаве… Канешне, вяселле. Радасць. Але прызнаюся табе… Ірыне не кажы… усю раніцу не пра вяселле думаю… не пра Глеба. Пра Барыса. Як ён дабіраецца.
— Гэта каторы ў Афганістане?
— З Афганістана ён, дзякуй богу, вярнуўся. На Каўказе цяпер.
— Вольга Андрэеўна! Страшна гэта, калі сын ваюе?
— Што ты, дзяўчынка мая, не тое слова — страшна. За год я ніводнай ночы не паспала пачалавечы… пасівела. Часам Валодзю… Уладзіміра Паўлавіча ненавідзела, што ён можа спаць… храпіць на ўвесь дом.
— Навошта нам была гэтая вайна?
— Вось гэтага я табе не скажу, хоць у сё перачытала, усё праслухала… кожную вестачку замежнага радыё лавіла. Галасы ix. Ніколі раней не слухала… Пыльчанка ажно злаваў. «Што гэта цябе на палітыку пацягнула?» Пацягне, — i нечакана для самой сябе: — А Барыс падабаецца табе?
Тамара зачырванела. I Вольга Андрэеўна ўзрадавалася гэтаму: значыць, не абыякавая, значыць, няма ў яе каханага, i яна, як кожная дзяўчына, думав пра будучага абранніка, a думкі такія, помніла сваю маладосць, салодкія i страшныя. А тут яшчэ i рамантычна, незвычайна: лётчык, герой, брат сестрынога мужа, i знаёмства адбудзецца ў дзень Ірынінага вяселля.
Вольга Андрэеўна — чалавек шчыры i просты. А тут хітравала, рабіла псіхалагічны націск: разоў колькі вярталася да размовы пра Барыса. A ўрэшце, яна проста не магла не гаварыць пра яго. Не было б Тамары — гаварыла б з Ганнай, сама з сабою.
Уладзімір Паўлавіч як у ваду глядзеў: Барыс спусціўся з неба.
Звыклы тут шум самалётаў: блізка ваенны аэрадром, ды i сельгасавіяцыя базіруецца побач. Таму Вольга Андрэеўна не звярнула ўвагі на верталёт, які прагрымеў над домам. А Тамару зацікавіла: чаму ён кружыць? Там у ix, над Прыпяццю, так нізка авіяцыя не лятае, кажуць, таму, што атамная блізка.
Верталёт ваенны, з зоркамі, сеў за гародам, на асушаным тарфяным балоце. З яго саскочыў чалавек у лётнай форме, з чамаданам, памахаў пілотам рукой, i машына ўзвіхрыла пясок — былое балота даўно ператварылася ў пясчаны плац.
Тамара здагадалася: ён! Чула ад сястры пра брата яе нарачонага, чула ледзьве не легенды пра Барыса.
Сказаць маці i сустрэць самой? Хацелася незвычайнага, сюрпрызаў — i для Вольгі Андрэеўны i… для сябе.
Пайшла насустрач.
Брамка з гарода ў поле зачынена на ржавы замок, з восені не адчыняўся. Барыс з лёгкасцю ката перамахнуў цераз плот. Але ўскапаная на зіму зямля была яшчэ грузкая, i ён чарпануў яе чаравікамі, Выскачыў на адной назе на сцежку. Зняў чаравік, выціраў яго насоўкай.
Тамара наблізілася, баючыся пырснуць смехам. Весяліла яе не тое, што ён ускочыў у гразь, а як хітра i гарэзліва ён назірае за ёй, незнаёмкай, на бацькавым гародзе: быццам бы глядзіць Mімa, на дом, а на яе — як глядзяць на незнаёмага чалавека на гарадской вуліцы, але яна адчувае, што ўся ўвага яго скіравана на яе. Ажно няёмка зрабілася, што яна, дурніца, як школьніца, вытыркнулася наперад у кароткім халаціку, фартушку, выставіўшы каленькі. Якое мела права сустракаць яго раней за маці? Цяпер ёй было сорамна. А ён… акцёр, аднак…