Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Які аб’ект? Пятро Міхайлавіч! Амерыканцы не знаюць нашы атамныя станцыі? A калі вось з гэтага чыстага неба сыплецца… чорт знае што там можа сыпацца! Як яны называюцца — радыенукліды? Пра фаны мы! Невукі! Я толькі ўчора ўвечары фізіку пачытаў… за дзесяты клас. Нарэшце дайшоў, што ж гэта за звяры — нукліды. На зборах па грамадзянскай абароне сядзеў — i мух лічыў ці пра надоі думаў…

— Каб што сыпалася — нам далі б сігнал.

— Ты ўпэўнены?

— Ёсць людзі, якія гэтым займаюцца.

— Усё ў нас ёсць! I людзі. I прыборы. Але людзі спяць, а прыборы — папсаваныя, трыццацігадовай даўнасці. Калі ўзарвалі

першую бомбу, апраменілі людзей, жывёл — тады падумалі пра абарону. А ця пер — як перад Айчыннай. Былі танкі, была артылерыя, а немцы ішлі трыумфальным маршам…

— Што вы так узвінцілі сябе? Дзякуй богу, ніхто не наступав.

— Не наступав? Невуцтва наступав! Разгільдзяйства! Безадказнасць! Самазаспакоенасць!

— Ну i ну, сапраўды не вясельны ў вас настрой. А з Плечкам уладзьце. Будзе скандал.

— Які скандал цябе хвалюе? Ды пляваў я на гэты скандал!

— М-да… Не выветрылася ў вас…

— Што ў мяне не выветрылася? Хмель? Пятро Міхайлавіч! За каго ты мяне лічыш?

— Я вас лічыў харошым работа i кам.

Спыніліся перад ганкам райкома. Сакратар як бы даваў зразумець: усё, дайшлі, пагаварылі, хопіць, давай займацца кожны сваёй справай. Не, Пыльчанка не здаваўся.

— Пайшлі, пазвонім Аляксею! Не можа быць, каб ён нічога не знаў.

— Калі ён не звоніць, то i нам няма чаго барабаніць. Выхадны.

— Мы абавязаны інфармаваць.

— Пра што? Што ў су седа кабыла здохла?

Недарэчны жарт. Пыльчанку ён абурыў.

— Пятро!..

Першага спачатку збянтэжыла, здзівіла фамільярнасць старшыні. Цяпер пачала раздражняць, злаваць. Ен намагаўся вынайсці, як паставіць на сваё месца, падобна, сапраўды непрацверазелага «бацьку раёна». У чалавека яўна «пункцік» з’явіўся — боязь радыяцыі. Чытаў ён неяк, што ў Англіі, здаецца, урачы адкрылі i такое псіхічнае захворванне i нават назву яму прыдумалі адмысловую, якую i вымавіць цяжка. Можа, сказаць старому пра гэта — як бы жартам? Не зразумее ў такім стане. Пакрыўдзіцца. Далікатна нагадаў, каб вярнуць да субардынацыі, што ён не проста Пятро, а Пятро Міхайлавіч. У адказ пачуў рашучае:

— Трэба адмяніць свята!

— Яков?

— Футбол наш.

— Да вы што? Панікёр вы, Уладзімір Паўлавіч. Вось вы хто! Ды нам голавы здымуць за такую па ніку! А мне галава яшчэ патрэбна. Не знаю, як вам.

Выходзіць, i з «бацькам раёна» карысна пагаварыць вось так. Пыльчанка як звяў адразу. Вшавата— так, прынамсі, здалося Пятру Міхайлавічу — пераступіў з нагі на нагу, па-старэчы нязграбна павярнуўся i пайшоў пад каштанамі, што за адзін дзень зацянілі тратуар зялёнай кіпенню маладога лісця.

Партыйны кіраўнік, адказны за лес людзей, глядзеў на ссутуленую спіну (не бачыў яго раней такім ссутуленым) таварыша па рабоце i ўпершыню падумаў: «Пастарэў… Куды б гэта яго перамясціць? Пасля свята параюся з Аляксеем Раманавічам».

Іншае Пятра Міхайлавіча не клапаціла ў тую чароўную раніцу.

На стадыёне сабралася паўгорада людзей, ніколі тут столькі не збіралася, лічылі вялікім поспехам раённага спорту, калі была якая тысяча. А сёння малеча — уся, не толькі хлопцы, але i дзяўчаткі, уся рабочая моладзь, ды i бацькоў нямала, нават пенсіянеры некаторыя прыпляліся, пра якіх Пыльчанка падумаў нядобразычліва:

«А гэтыя атопкі чаго не бачылі? Як два дзесяткі лайдакоў ганяюць адзін мяч?»

Увогуле збор людзей на спартыўнае

свята яго трывожыў: «Як на бяду». Раздражняла, што першы, іншыя раённыя кіраўнікі радуюцца гэтаму. Няхай іншыя не ведаюць, а Пятру ж ён сказаў, але нічога, выходзіць, да яго не дайшло. Раз маўчыць абласное начальства — значыць, усё добра. А ён таксама не меў што сказаць, ніводнага новага факта ў яго не было. Перад футболам званіў на гідраметэапункт. Адказала тая ж флегматычная жанчына, што i ўчора ўвечары, якая напэўна i ўмела толькі запісаць замеры ўзроўню вады ў Прыпяці.

— Радыяцыя? А гэты прыбор, па-мойму, сапса ваўся. Стрэлка як застыла на чырвонай рысцы, так i не варушыцца.

— Работнічкі! Дзе Рамейка? Перадалі вы ёй, каб мне пазваніла? Чаму не звоніць?

— А яна дадому паехала. На кватэры сказалі…

— Куды дадому?

— A ў свой Мядзель. Змянілася раней, чым трэба, узяла малога i пакаціла. Сказала: маці захварэла.

Уладзімір Паўлавіч здагадаўся: Рамейка ратуе дзіця. Можна яе асуджаць за гэта? Не, ён не асудзіў Не выбухнуў абурэннем супраць яе безадказнасці Якая безадказнасць? Па сувязі гідрамета яна, безумоўна, даныя перадала. I зрабіла больш, чым ёй належала па інструкцыі,— пазваніла ў школу. А вы вырашайце — фізікі, урачы, начальнікі! Логіка бездакорная. I ніхто не асудзіць маці малога дзіцяці!

«Маці больш адукаваную, чым мы, невукі высока пастаўленыя», — дакараў Уладзімір Паўлавіч сябе.

— Журнал дзяжурстваў у вас вядзецца?

— А як жа! Акуратненька.

— Што запісала Рамейка?

— Чакайце. Пагляджу… Во… Пятнаццаць нульнуль… Тэмпература. Вільготнасць. Вецер.

— Па радыяцыі…

— Па радыяцыі? Не разбяру. Нейкі зашкал. Што гэта такое? Зашкал ДП-5.

Пыльчанка абурыўся: што за кадры на гідраметэапастах! Але стрымаўся ад выказвання. Кадры розныя: была Рамейка-спецыяліст, ёсць гэтая, якая небудзь мясцовая былая настаўніца, бухгалтарка ці работнік сувязі, якая пры доме зарабляе свае шэсць дзесят рублёў пенсii.

Для Рамейкі зашкал прыбора — сігнал прыбора. Якое яшчэ пацвярджэнне ёй трэба, калі побач атамная! Перш-наперш спрацавала матчына пачуццё — пазваніла ў школу. А пасля хуценька змянілася, схапіла дзіця i паехала ў Мядзель.

Які маскімум на ДП-5? У якіх адзінках? Які нармальны ўзровень радыяцыі? Усё трымае ў галаве: аналізы глебы па кожнай гаспадарцы, колькасць мікраэлементаў у кожнай культуры, план развіцця, фінансы, гандлёвы абарот… сотні іншых лічбаў, істотных i дробязных, патрэбных i непатрэбных. А самая галоўная — пры такім суседстве! — ніколі не зацікавіла, хоць пра радыяцыю ад атамнага вы буху талдычылі да атупення. На кожных зборах меўся лектар па гэтай тэме. Ці ён не называў норму, канцэнтраваў увагу толькі на дозах прамянёвай хва робы (ix Пыльчанка помніць), ці ўсё гэта пралятала міма вушэй яго? Начальнік абароны! Камандуючы!

На стадыёне ўгледзеў санітарнага ўрача. Прабіўся да яго, калі матч пачаўся.

— Карповіч! У цябе дазіметр ёсць?

— Ха! Чаго захацелі! Таварыш Пыльчанка! Вы забыліся, колькі дакладных я вам напісаў. Ай-я-ай…

Урач з усімі іншымі гаварыў на чыстай мове, рускай, беларускай, — у залежнасці ад установы. Але з кіраўніцтвам чамусьці пераходзіў то на грузінскі, то на яўрэйскі акцэнт, то на палескі дыялект, бабскі, ляпаў рукамі па клубах: «Ай, матачка! Навошта ты мяне нарадзіла?»

Поделиться с друзьями: