Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Які ў нас радыяцыйны фон? Норма. Максімальны ўзровень.

Карповіч задумаўся i сказаў натуральна:

— Дай бог памяці. У межах 0,01-0,02. Але, гэта так! А навошта вам?

Навошта! Навокал людзі навастрылі вушы: пра што пытае старшыня? I тут жа, убачыў, страцілі цікавасць: не пра кілбасу, не пра гарэлку i не пра малако з кішэчнай палачкай — не забываўся эпізод двухгадовай даўнасці. Пра нейкую радыяцыю. Вузкапрафесійнае пытанне, нікога яно не цікавіла пакуль што.

Балельшчык Уладзімір Паўлавіч быў умераны, спакойны — да гульні саюзных каманд, да міжнародных чэмпіянатаў. Але поспехі раённай каманды яго хвалявалі, як i яго калег. Усе чакалі гульні сваёй каманды. Але першыя гулялі госці. З пераможцамі падужаюцца гаспадары. У гэтым сэнс

свята.

Цікавая псіхалогія людзей: балеюць за далёкіх — за лельчыцкіх, i амаль варожа настроены супраць бліжэйшых суседзяў. Свішчуць, крычаць «партачы!».

Кіраўнікі раёна крыўдзяцца. З ix кпяць. Але i ўлагоджваюць — госці.

— А вашы летась як нашым свісталі?

— Дык вашы i праўда партачылі. Успомніце лік. А нашы вунь — чацвёрты мяч вядуць. Будзеце вы бітыя. На сваім полі!

— Ну, i госцейкі пайшлі! Уладзімір Паўлавіч! Паслухай, як паводзіць сябе ваш калега. Прыйдзецца выстаўляць на мяжы кардон.

— Давайце, давайце. Калі мы ўвядзём пошліну, дык у вас штаноў не хопіць з намі разлічыцца.

Сядзяць на месцах, адведзеных для начальства, — у сёмым радзе. Даўнія дружбакі. Разам пілі гарэлку, калі можна было. Перажываюць сваю абразлівую боязь выпіць цяпер. Свята не ў свята. Таму востраць языкі, кпяць адзін з аднаго больш звычайнага. Раней першым вастрасловам у такіх кампаніях быў ён, Пыльчанка. Але сёння яму не да жартаў.

Гэта заўважылі i праязджаюцца na ім.

— Нешта Уладзімір Паўлавіч сёння не ў гуморы.

— Дык пасля ж вяселля. Які тут гумар! Радасць мала дым, а бацьку адны страты.

— То-та ў неба пазірае. Расходы падлічваеш, Валодзя? Даход лічы! Даход! — гэта стары сябра, загадчык суседняга райспажыўсаюза Савіцкі.— У цябе — прыход. Вось у мяне ўбытак. План гарыць красавіцкі. Хацеў выцягнуць за кошт братоў-украінцаў — павярнулі машыны з таварамі назад…

— Калі павярнулі?

— Ды сёння. Міліцыю на дарозе выставілі. Гандлёвая вайна. Да міліцыі дайшло. Вось табе i дружба! Аддай выручку ix аддзяленню банка — тады прадавай. А мяне Пракоп Іванавіч з гузырамі з’есць, калі я грошы не ў свой банк вярну.

— I з’ем, — адгукнуўся кал era Пыльчанкі, сусед.

A Уладзімір Паўлавіч думаў пра іншае:

«Во яшчэ адно пацвярджэнне, што там незвычайнае становішча. A ў нас глухата. Нічога не чуем. Ці не хочам чуць? A калі i пачуў хто, як я, — то што?»

Сапраўды, не пачнеш жа крычаць на стадыёне. Нават суседзям няма як расказаць, бо ў патыліцу дыхакщь вушастыя хлопчы — навучэнцы прафесійнага вучылішча меліяратараў. Такія любы шэпт пачуюць.

A праўда, ён глядзеў у неба? Сам не заўважыў гэтага. Але напэўна ж пазіраў, бо думаў: што адтуль сыплецца на голыя галовы тысяч людзей? Як яны называюцца, гэтыя нябачныя часцінкі атамнага паліва? Нукліды, здаечча. А яшчэ думаў Уладзімір Паўлавіч пра дождж. Добра было б, каб пайшоў дождж, разагнаў людзей. Няхай бы паехалі балельшчыкі. Перажылі б. Дождж на пасевы патрэбны. Але… што лепш пры такой бядзе — сухмень ці дождж? Чытаў пра радыектыўныя дажджы пасля выпрабавання атамных бомб. Але гэта было там — у ix. Далека. Над акіянам.

З’явілася жаданне плюнуць на футбольнае свята. Сесці за руль «газіка» i паехачь да Прыпяці, паспрабаваць пераправіцца да ўкраінцаў, каб пабачыць уласнымі вачамі… ці пачуць… ці панюхаць хаця б… Заглянуць у Прыпяць, знайсці Глеба. Інжынер АЭС, безумоўна, ведае абстаноўку.

Дзіўнае, між іншым, у яго адчуванне: за ўсіх людзей ёсць трывога, вось за гэтых людзей, што сядзяць на стадыёне, а за сына, які там, на станцыі, няма, бо ёсць упэўненасць, што навучаны персанал мае ўсе сродкі аховы i добра ведае, як прыкрыцца ад небяспечных нуклідаў. Падаюць яны на голыя шлавы хлопцаў, дзяўчат, на яго капялюш ці не падаюць? Хто можа сказаць пэўна? Ну i службы! Дзе гэты чортаў Пятрушкін? Звязваўся ён ca сваім начальствам? Няўжо да яго не дайшло ўчора? Пакрыўдзіўся? Але ж не яго, гультая адстаўнога, ён мацюкнуў — усю службу, сябе ў першую чаргу — раённага начальніка гэтай бяздзейнай службы, у якой многа папер, a дазіметра

няма.

Тут увага Уладзіміра Паўлавіча была пераключана. Не на футбол. З’явіўся Барыс. З Тамарай. Ішлі паўз бар’ер, што аддзяляе поле. Шукалі вольнае месца. Але дзе там! He толькі дзятва, але i сталыя дзядзькі на зямлі сядзяць. Месцы ёсць на ix лаўцы — начальства сядзіць прасторна, i ніхто не адважваецца ix паціснуць. Запрасіць сына сюды! Можна прадставіць калегам сваім i гасцям: «Мой сын, лётчык, капітан, „афганец“». Ёсць кім ганарыцца! Не запрасіў. Пабаяўся. Ганебна пабаяўся. Па дзвюх прычынах, узаемазвязаных. Ведаў, як уедліва адзываецца Барыс пра начальства — i пра сваё армейскае, i яшчэ больш негатыўна пра цывільнае, да бацькі роднага не мае літасці. Ляпне штось такое. Не вытрымае, бо, безумоўна, пахмяліўся, развязаў язык. I пачуюць гэтае не толькі кіраўнікі, але i радавыя людзі, што сядзяць наперадзе i за спіной. Ды i сам факт, што сын старшыні прыйшоў на футбол на добрым надпітку… у той час, калі ў горадзе міліцыя хапае ледзьве не ўсіх. Праўда, ён, Пыльчанка, выступае супраць такіх крайнасцей, такога беззакония — затрымліваць чалавека, які не парушае парадку. Але Пятро не хоча адстаць ад «прагрэсу» — так змагаюцца з алкаголем у сталіцах. Не можам мы адстаць. Не зразумее вышэйшае начальства такога лібералізму.

Барыс i Тамара знайшлі месца на другім баку поля; нехта ca знаёмых паціснуўся, каб пасадзіць гасцей.

Можна пераключыць увагу, тым больш пгго госцісуседзі загаварылі пра паромную пераправу: учора парвала трос — высокая вада, імклівая плынь ракі, ледзьве бяды не нарабіла, добра, што людзі на пароме не разгубіліся.

— Андрэй! То дзе ж твае гандляры перапраў ляліся? — спытаў Пыльчанка ў Савіцкага.

— На Камарын ехалі.

— Ганяе вас…

— Пагоніць да Адзсы, калі план трэба.

— Не план табе спаць не дае, a прэміі.

— А што? План — гэта прэміі.

I зноў — увага на іншае. На Сяргея Плечку. Той сядзеў у «начальніцкім» радзе воддаль — ля прахода, з перавязанай рукой. З яго кпілі: якія камсамолкі пакусалі руку?

Уладзімір Паўлавіч меў намер пагаварыць з ім па-добраму — каб улагодзіць, а то i праўда дурань можа нарабіць шуму. Шукаў зручнага выпадку. Ды тут убачыў, як Плечка раптам падхапіўся i пайшоў уніз да поля, потым да выхаду, дзе чарадой тоўпілася міліцыя. Нельга было манеўр яго не звязаць з прыходам Барыса. Малады інтрыганчык здольны на любую правакацыю — каб адпомсціць. Праўда, начальник міліцыі побач, пад рукой, i ў яго, Пыльчанкі, ёсць магчымасць уміг прысекчы акцыю міліцыянераў, як толькі яны наблізяцца да Барыса. Толькі не спускаць з ix вачэй — з сына i з ахоўнікаў парадку. Не, так нельга! Ён ведае Барысаў характар. Самае ветлівае запрашэнне міліцыянераў пайсці за імі можа выклікаць такі ўзрыў, што ахне ўвесь стадыён, i ён, бацька, не паспее вокам міргнуць. Што ж рабіць? Пайсці да сына, да Тамары i сесці побач, яму месца знойдзецца!

Але ў гэты момант да ix праціснуўся Пятрушкін, задыханы, потны, у армейскай форме. Працягнуў лісток паперы не начальніку абароны — першаму сакратару.

— Што гэта? — спытаў Сінякоў.

— Да нас прыехалі з рэспубліканскага штаба. Робяць замеры.

— Замеры чаго?

— Радыяцыі.

— Па вашай часці, Уладзімір Паўлавіч, — гля нуўшы ў паперу, Сінякоў перадаў яе Пыльчанку.

— Дзе яны? — спытаў старшыня. — Людзі вашы?

— У Прыпяцкай зоне.

— Хутка японскія агенты будуць рабіць замеры, а мы нічога не будзем ведаць. Парадачкі! — выказаў абурэнне Сінякоў.

— Нашы парадачкі,— сумна згадзіўся сакратар райкома суседняга раёна.

На паперы — дзесятак знаёмых населеных пунктаў, як у зводцы па закупу малака, i перад кожнай вёскай— трохзначныя лічбы, незнаёмыя, без указанняў ix назваў. Што гэта — рэнтгены, бэры, кюры? Мілі? Мікра? Кітайская грамата!

— Растлумач нам — што да чаго, — узлавана сказаў Пыльчанка.

Пятрушкін нахіліўся паміж першым сакратаром i старшынёй выканкома i прашаптаў, як вялікі сакрэт, каб, крый божа, не пачулі радавыя балельшчыкі:

Поделиться с друзьями: