Злая зорка
Шрифт:
— Борка! Горка!
Міліцыянеры разгубіліся. А Барыс схапіў яе пад пашкі, як малую, пацалаваў у носік, пасадзіў за стол. Тамара выцірала слёзы смеху. Не вельмі пристойна выхаванай дзяўчыне так рагатаць. Але Уладзімір Паўлавіч разумеў яе. Яму таксама хацелася смяяцца — упершыню з учарашняга дня.
VI
З Масквы Васіль Данілавіч не паляцеў у Мінск — паляцеў у Кіеў. Дабраўся туды пад вечар. Горад жыў звычайным перадсвяточным жыццём. Наконт бяды — глуха. Знаёмыя калегі, якіх ён наведаў — званіць не стаў, толькі ад яго ўзнавалі непрыемную навіну, здзіўляліся, лаялі начальства: чаму маўчыць?
У нядзелю ca сваім універсітэцкім таварышам, вядомым фізікам Чубакіным,
Урэшце ім «пашанцавала» — сустрэць знаёмага з маскоўскай групы, які пабываў ужо на станцыі,— спецыяліста па рэактарах, праектанта Камуннікава.
Дзіўна загарэлы, ён у прыёмнай райкома глытаў ёдзісты калій i піў з бутэлькі «Кабернэ». Ён адзіны чалавек, які не азіраўся перад тым, як выказаць сваю думку, гаварыў скупа, але на поўны голас. Ён не толькі наведаў станцыю, ён абляцеў яе на верталёце. I ён сказаў ім без сумнення, з цвярозай разважлівасцю i будзённасцю, быццам здарылася штосьці звыклае:
— Рэактар разбураны.
Мартынюк i Чубакін пахаладзелі. Толькі яны, фізікі, маглі ўявіць, чым гэта пагражае.
Камуннікаў сказаў больш:
— Я схапіў рад пяцьсот, калі не ўсю тысячу.
— Ды ты што! — пабялеў Чубакін i мімаволі адступіў ад яго.
— Вось табе i што! — пасміхнуўся праектант. — Я глянуў у яго жэрала. Відовішча, я табе скажу! Ніхто не бачыў такога агню. Блакітнага. Сіняга… Чорт знае — якога. А гэтыя ідыёты, — кіўнуў ён на дзверы кабінета першага сакратара, — спрачаюцца: разбураны ці не разбураны? Пераканаць некаторых немагчыма. Я кажу ім: ды ён ужо выплюнуў намнога больш, чым хірасімская бомба. Закрываюцца рукамі, як ад зачумленага. Як мы ўмеем ад усяго за крыцца вось так… Па-мойму, гэта ілюзіённы эфект: авось нас не ўбачаць. Тут убачаць. I вас, тэарэтыкаў, i нас, практыкаў.
У прыёмнай было нямала людзей. Слухалі Камуннікава ўважліва, але з недаверам — як хворага. Адзін так i сказаў:
— У бальніцу вам трэба.
Другі раздражнёна крыкнуў:
— Не развадзі дэмагогію! Панікёр!
— А ты закрыйся далоняй. Менш страху будзе.
Мартынюк паверыў кожнаму слову Камуннікава, які добра разумеў, што з ix, праектантаў, спытаюць у першую чаргу.
Выехалі яны позна, доўга шукалі крыніцы інфармацыі. Атрымалі яе нямнога, кал i не лічыць выказванне Камуннікава. I гэта пры тым, што разварушаны маляўнічы гарадок наваднілі не толькі міліцыя i ваенныя, што сведчыла аб сур’ёзнасці сітуацыі, але прыехала нямала i спецыялістаў — фізікаў, энергетыкаў. Больш выказвалі здагадак, прагнозаў. Мартынюк злаваўся: каб выказаць такое, не трэба было i прыязджаць сюды. Асабліва злавалі тыя, каму ўдалося ўбачыць разбураны блок. Суцяшэнне хіба адно — што разбураны адзін блок, чацвёрты, пра гэта сведчылі ўсе. Але, па сутнасці, адзін Камуннікаў быў цвёрда ўпэўнены, што ўзарваўся рэактар. Менавіта спецыялісты, фізікі ў першую чаргу, ставілі гэтую здагадку пад сумненне. Верыў у яе просты люд — тыя чарнобыльцы, што пачалі стыхійную эвакуацыю. Чубакін, між іншым, таксама спачатку лічыў, што больш панікі, чым бяды. Яго i Камуннікаў не пераканаў: па мінулых сустрэчах, канфліктах тэарэтыкаў i практыкаў Чубакін не заносіў яго ў лік сур’ёзных i адказных спецыялістаў — крыкун, няўдачнік, больш траціць энергіі на бітву з начальствам, навуковымі апанентамі, чым на справу.
Але калі Мартынюк i яго сябра выбраліся з вішнёвай засені чарнобыльскіх вуліц i выехалі да магістралі, што звязвала сталіцу з галоўным энергагенератарам, то был i ашаломлены i ўражаны, як нічым іншым у
той дзень. Па шашы, як кінуць вокам, ішлі аўтобусы. Сотні аўтобусаў з людзьмі. Як растлумачылі ім работнікі ДАІ, якія доўга не пускалі ix i яшчэ не адзін дзесятак «Жыгулёў» i «Масквічоў» уліцца ў гэтую жоўта-чырвона-сінюю раку вялікіх машын:— Эвакуіруецца горад Прыпяць, увесь, падчыстую.
— Ну, што скажаш, Максім? — як працяг спрэчкі, бадай, пераможна спытаў Васіль Данілавіч.
— Ды ўжо ж, — панура адклікнуўся ўкраінец i надоўга змоўк. Вычарпалася тэма для дыскусіі, для здагадак. Якое маюць значэнне навуковыя дэталі таго, што магло адбыцца на станцыі. Здарылася бяда для мнопх тысяч (а можа, i мільёнаў?) людзей.
— Колькі ў Прыпяці народу?
— Тысяч пяцьдзесят.
— Ці даўно быў пасёлак?
— Ці даўно быў пасёлак, — паўтарыў Чубакін. — Калі ты быў тут апошні раз?
— Мы пачалі праектаваць станцыю над Мінскам… Кіламетраў за дваццаць.
— Бліжэй трэба. Бліжэй! — са злосным сарказмам адказаў Чубакін. — I з гэтымі ж рэактарамі!.. — Мартынюк зразумеў: б’е па ім, бо ён добры сябра аднаго з аўтараў атамных рэактараў чарнобыльскага тыпу.
Яны доўга маўчалі, праводзячы аўтобусы. Будзе ім канед ці не будзе?
Чубакін закрыў твар рукамі.
— Мільгае ў вачах. Галюцынацыі пачынаюцца. Не здолею весці машыну. Куды ix вязуць? Дзе ix размесцяць?
Урэшце ўтварыўся невялікі разрыў, i яны ўціснуліся паміж аўтобусамі. Шматкіламетровы картэж машын вяло ДАІ. Павольна. Чубакін нерваваўся. Мартынюк зразумеў: сябра апанаваў страх. Чаго ён баіцца? Радыяцыі? I ён, добры фізік, не можа ўявіць памераў катастрофы. Хутка ён выказаў гэты страх i гэтую разгубленасць:
— А што, калі заўтра вось так прыйдзецца падняць Кіеў?
Васіль Данілавіч не адчуваў страху, ім валодала адно жаданне, навуковае — усё ўбачыць i асэнсаваць так, каб мець здольнасць даць рэкамендацыі ўладам. Ен не падумаў пра такія маштабы, як Кіеў. Не мог падумаць. Яго разлікі, калі ён з расказу Камуннікава ўпэўніўся, што адкрыла адзін рэактар, не давал i велічынь да Кіева, да Мінска. Хоць практыка ведае толькі ўзрывы бомб — пад Хірасімай, Нагасакі, выпрабаванні ў атма сферы, аварыя на Урале. Практыка можа абвергнуць разлікі тэарэтыкаў. Яны, тэарэтыкі, пераканалі сябе ў поўнай бяспецы атамнай энергетыкі. Сказаўшы Чубакіну пра Мінскую станцыю, ён думаў пра тое, што ні ў яго, ні ў калег яго, ні ў вышэйшых па аўтарытэту розумаў не ўзніклі сумненні наконт Мінскай стандыі, яе пасадкі ледзьве не ў межах горада, усе, каму належала, з лёгкай душой паставілі свае подпісы пад заключэннем, пад праектным заданнем. Цяпер акадэмік разумеў, якое недаравальнае глупства яны рабілі.
Сябраў страх за магчымую эвакуацыю Кіева абліў халодным потам i яго спіну, хоць кузаў машыны выпраменьваў набраную на стаянках цеплыню. Ці а дну цеплыню?
Сустрэчнага руху амаль не было, прайшоў картэж урадавых машын ды калона ваенных грузавікоў. Аднак Чубакін не адважваўся выйсці на левую паласу, каб паспрабаваць абагнаць аўтобусы; не ўціснешся, кал i насустрач рушьщь гэткая ж калона ці будуць імчаць на шалёнай хуткасці міліцэйскія, санітарныя машыны.
Каля Дымера на бакавым з’ездзе стаялі дзве ваенныя машыны, афіцэры i салдаты рабілі замеры радыяцыі ў паветры i на зямлі. Рабілі прыборамі, якія мела толькі армія. Чубакін быў адным з аўтараў такога дазіметра. Таму, праскочыўшы з’езд, ён крута ўзяў на абочыну i спыніўся.
— Пагледзімо, што паказваюць нашы стрэлачкі.
Але ваенныя не толькі не паказалі ім «стрэлачак», a ўвогуле аднесліся падазрона.
— Паказваюць, што ёсць.
— А што ёсць?
— Грамадзяне, не перашкаджайце.
— Ён, — паказаў Мартынюк на сябра, — адзін з канс. труктараў гэтага прыбора. Пакажы, Максім, дакумент.
Дакумент ваенныя не сталі глядзець. Па дарозе да машыны Васіль Данілавіч сказаў:
— Ты знаеш, што ў гэтай сітуацыі можа нарабіць найбольшай бяды? Сакрэтнасць. Наша нера зумная сакрэтнасць.