Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Спецыяліст сказаў: лічбы высокія. Таму я i прыехаў далажыць.

А навокал у гэты момант свісталі i крычалі:

— Суддзю на мыла! На мыла!

Крыважэрнасці ў ваяўнічым клічы не было — смех, весялосць.

Забаўляліся людзі.

— Што гэта за лічбы, ты мне скажы? — раздражняўся Пыльчанка. — Як яны называюцца?

— Мілірэнтгены.

— Без нуля?

— Без якога нуля? — паціснуў плячамі Пятрушкін.

— Без нуля наперадзе? Поўных чатырыста?

— Поўных, відаць…

— Відаць! А ты норму знаеш? — Пыльчанка дастаў з кішэні карандаш, размашыста напісаў 0,02.— У колькі гэта разоў, матэматык?

Пятрушкін не разумеў,

лыпаў вачамі. Сінякоў заглянуў у паперку i таксама не сцяміў, што да чаго. A глянуў Савіцкі i пабялеў:

— Матка родная! Тут жа тысячы! Во гэта растрата!

— Твая на вяселле? — пажартаваў сусед-калега.

Пыльчанка падаў знак Савіцкаму маўчаць.

A Сінякоў раптам узлаваўся на начальніка аба роны:

— У вас ёсць права ў незвычайных абставінах даваць любы сігнал. Давайце! А мы будзем выконваць! — сказаў на поўны голас, раздражнёна адмахнуўся ад падпалкоўніка: не перашкаджай глядзець футбол, не чуеш хіба, як гудзе стадыён!

Уладзімір Паўлавіч схаваў паперку ў кішэню. Але загадкавыя лічбы сядзелі ў галаве, што ржавыя цвікі. Каб яны высветлілі карціну, як лічбы па надоях, па сяўбе! Ен злаваў на сябе, на памочніка, што займаючыся вышэйшай матэматыкай i філасофіяй, не вывучылі элементарную арыфметыку i азбуку. Рыхтаваліся да глабальнай катастрофы, спадзяваліся на сігналы зверху, а яно вось як можа быць — без бомбы i без грукату, без атамнага грыба. I што самае страшнае — без трывогі, нават без закрытай інфармацыі. Бяда, пэўна, у тым, што не толькі ён, a ўсе гэтыя людзі, што займаюць лаўку ад прахода да прахода, — кіраўнікі трох раёнаў, як i кіраўнікі ўсіх іншых раёнаў, затлумленыя гаспадарчай работай, даволі скептычна, несур’ёзна ставіліся да грамадзянскай абароны i спіхвалі свае камандныя абавязкі вось на такіх пятрушкіных, адстаўных ваенных, якім пагроза будучай вайны давала прыварак да пенсіі. I ўсім было спакойна — абы пісаліся планы i справаздачы.

«Сын робіць на атамнай станцыі, а што я знаю пра яе? Ды i Глеб… прачытаў бы ён гэтыя лічбы? А Барыс? Сучасны вайсковец, не пенсіянер».

Успомніў Барыса, глянуў i не ўбачыў яго на трыбуне. Усхваляваўся. I тут жа, абдаўшы пахам ду хоў, маладым здаровым дыханием, у вуха яму задыхана-ўсхвалявана зашаптала Тамара:

— Барыса забрала міліцыя.

Мабыць, нейкі жартаўнік пагладзіў яе клубы, кал i дзяўчына нахілілася, бо яна павярнулася i гучна сказала:

— Дзядзька! Аплявуху меў перад усім народам? Дык заробіш!

Засмяяліся. Пасыпаліся жарты.

Але Пыльчанку было не да таго, каб разбіраць канфлікт Тамары з нахабнікам, які не мог не ведаць, што гаворыць дзяўчына ca старшынёй райвыканкома. Ен хутка падняўся.

— Ты куды, Валодзя?

— Не ўцякай, усё роўна ў госці прыйдзем.

Крайні каля прахода сядзеў начальнік міліцыі Дунец — i на адпачынку, i на службе.

— Машына твая тут?

— Тут.

— Паехалі.

— Самы фінал.

— Не стагні. Нагледзішся яшчэ. Нахапаеш нуклідаў.

— Чаго?

Начальнік міліцыі, грузны чалавек, запыхаўся ад хутісай хады. Стадыён праводзіў ix зацікаўленымі позіркамі: што дзе здарылася?

Яны доўга працавалі разам, равеснікі, i пры неслужбовых адносінах, адзін на адзін, былі на «ты».

— Што здарылася, Уладзімір Паўлавіч? — спытаў начальнік.

— Твае архараўцы ўзялі майго сына.

— Ды ну? Во служба! Ацані, Жаніха?

— Ды не, старэйшага.

— А што ён — такое ягня?

— Наадварот — сарвігалава. Таму i баюся, каб не разнёс тваю міліцыю.

— За што яго

маглі ўзяць?

— За што твае хапаюць? Пахне. Пасля вяселля чалавек. Спыні гэтую ганьбу — лавіць людзей па нюху!

— Ты кажаш — спыні. A Сінякоў загадаў: ca стадыёна кожнага выводзіць, хто хоць на корак наступіў. A ў мяне такое ўражанне, што сёння паўстадыёна п’яных. Чуеш, як равуць? Як сто тысяч буйвалаў.

— Пабачыш, як заравуць, калі свае будуць гуляць. Людзі дзіўна ўзбуджаныя. Праўда, што п’яныя.

У аддзяленне Барыса не прыводзілі. Гэта яшчэ больш усхвалявала Уладзіміра Паўлавіча. Калі павялі ў паліклініку на абследаванне — будзе бяда: узбунтуецца хлопец, моцна ўзбунтуецца, цяжка нават адгадаць, што можа натварыць. Як пазаўчора з Плечкам. Вокам ніхто не паспеў міргнуць, як той быў выкінуты, што куль саломы, за плот. Аднак помслівы хлюст зацугляваўся, не баіцца i яго, стар шыні, гатовы на любую нізасць, абы адпомсціць крыўдзіцелю. Падняў трубку тэлефона, спытаў у дзяжурнага нумар паліклінікі, a набраў чамусьці ўласны, хатні. Адказала жонка.

— Дзе Барыс?

— Дома.

— Дома?!

— Сядзіць з хлопцамі з міліцыі. Расказвае ім пра Афганістан.

Уладзімір Паўлавіч засмяяўся: ай ды, Борка, ай ды зух!

— Што цябе развесяліла? — спытаў Дунец. — З кім ты?.. З нявесткай? Яна дзяжурыць? Значыць, мае сел i ў лужыну? Ідыёты!

— Каці, Кузьма, на стадыён. Сачы за парадкам. Ды не хапайце вы людзей. А то i сам плюхнешся Ў лужыну.

— З вамі плюхнешся. У вас заўсёды стрэлачнік вінаваты. Прыдумалі закон — для самагоншчыкаў. А мы цяпер — вылаўлівай ix. Паглядзіш, што будзе…

— Не скрыпі, а то на пенсію адашлюць. Прыходзь пасля футбола, размочым сухі закон. Сыноў мы з табой не часта жэнім. Жаніх, праўда, на работу паехаў — аварыя ў ix…

Аварыя Дунца не зацікавіла — спяшаўся на футбол; машына рванула ўсё роўна як на лоўлю банды.

Барыс з двума міліцыянерамі сядзелі на верандзе i пілі гарэлку.

Служкі падхапіліся пры з’яўленні старшыні райвыканкома, заплюскалі вачамі: вінаватыя. Яшчэ як вінаватыя — на дзяжурстве ж, лайдакі! Варта пакараць. Але ж госці, Барысавы госці. А гэтага чарцяку лепш не чапаць. Ды i радасць самога распірала, тая ж зухаватасць i задаволенасць сынам, захапленне ім: здолеў спакусіць нават міліцыянераў! Усё ўмее, самае неверагоднае!

Сяржант цяжкім языком дакладваў:

— Вінаватыя, таварыш старшыня. Але тут такая аперацыя… Начальнічак адзін… — паказаў узровень начальніка — па пояс, — даў нам каманду: узяць яго, — кіўнуў на Барыса, — маўляў п’яны балельшчык. Думаў, мы дурні. Ды не… Зналі мы, чый гэта сын. I зналі, хто ён. Герой Афганістана! Капітан!

Мы па «смірна» павінны перад ім стаяць. Вось так. Мы не пасмелі адмовіцца ад яго запрашэння. I выпілі за яго. А як не выпіць? Праўда, таварыш старшыня?

— Праўда! — пацвердзіў Барыс. — I за нашу доблесную міліцыю вып’ем.

— Добра. Сядайце. На стадыён вам нельга. Ахоўвайце капітана ваенна-паветраных сіл.

— Ёсць — ахоўваць капітана!

Пыльчанка весела думаў, як схаваць гэтых хлопцаў ад Дунца, які можа з’явіцца значна раней, чым скончыцца матч: начальнік слабы на зелле, як i яго падначаленыя. Трэба выдумаць ім задание з выездам за горад. З Барысам. Што? Зрабіць разведку на Украіне? Ідэя! Не, нельга. Пасылаць людзей на такую справу на падпітку — вяршыня легкадумнасці.

Тут з’явілася Тамара. Адчыніла дзверы, убачыла Барыса i міліцыянераў — вельмі здзівілася. Ажно прысела, а потым зарагатала — ад радасці.

Поделиться с друзьями: