Ахвяры
Шрифт:
Аднак сядзець у няведанні і бяздзейнасці пакутліва. З’яўляецца адзіны інфарматар — Мікола, разы два і малодшы падымаўся дзесяцігадовы Міця. Але чуў, як сурова шыкнула на яго маці, захапіўшы на лесвіцы. Паспрабаваў загаварыць з малым, але хлопчык паказаў язык — і ўніз.
Увайсці ў давер да дзяцей. Во што! Не, малодшага трэба выключыць з гэтай небяспечнай гульні. А з Міколам можна пагаварыць з сяброўскай шчырасцю. Калі яму маці даверыла такую тайну.
Шапталіся што змоўшчыкі. Расказаў яму пра Мінск, пра падпольшчыкаў, часткова сказаў праўду пра сваю дзейнасць, некаторыя гераічныя ўчынкі сачыніў, каб узняць сваю ролю. У прыцемках гарышча бачыў,
— Скажы, Мікола, шчыра, па-сяброўску: зкаеш, дзе атрад?
Сцяўся, панурыўся сын чырвонаармейца (што бацька ў Арміі Чырвонай — адкрыта сказаў у самым пачатку).
Знае. Але не скажа. Не баіцца — не мае права.
Дзіўна растлумачыў, чаму не можа сказаць. Падняўся, павярнуўся, ссунуў штаны, паказаў попу. Спачатку Шабовіч «прачытаў»: во, маўляў, табе атрад. Але тут жа і ў прыцемку ўбачыў, што худзенькая попа яго спаласавана сінімі пісягамі.
— Хто гэта табе?
— Хтокала.
— Мамка?
— Мамка і… дамка.
— Якая дамка?
Сямейка, аднак, — слова не выцягнеш. Але цягнуў:
— За атрад?
— За язык.
Красамоўнае сведчанне таго, чым «узнагароджваюць» за доўгі язык, прыкрылі латаныя штаны.
Аднак такая даверлівая размова моцна зблізіла іх. Але, напэўна, яшчэ цясней пасябраваў хлопец з Аксанай, калі вось так: «Аксанка кліча цябе».
А яна ажыла ў той другі вечар. Яе лячыла бабуля. Аблажыла ледзьве не ўсё цела прымочкамі — здымала жар. А Стася запрасілі, каб ён па-доктарску перавязаў, месца для перавязкі нязручнае.
Знахарка Шабовічу спадабалася: адукаваная бабулька, разумна спалучае народную медыцыну з навукай, такой можна верыць. Увогуле падпольшчыка захапляла еднасць вясковых людзей, іх давер’е адзін аднаму — не баіцца Ганна, што нехта выдасць яе, умеюць людзі гэтыя хаваць тайну, вунь дзяцей як вучаць трымаць язык за зубамі.
Такая ж і бабка Параска. Гаварыла многа, але ўсё прымаўкі, прыслоўі, загадкі і ні слова пра тое, хто яны, адкуль, куды ідуць. Канешне, ёй магла расказаць Ганна тую праўду, якую пачула ад Мар’яны, ды і Аксана не таілася: раз даверылі людзям жыццё сваё, то можна даверыць і справы, няхай ведаюць, каго лечаць. I ўсё ж, такія бабулі бываюць залішне цікаўныя, Параска гэтай слабасці не мела. Зняла прымочкі — і знікла, без слоў, без прыказак, растала што цень. Далікатна пакінула іх адных, няхай мілуюцца галубкі.
— Ну як ты, Аксанка?
— Жар спадае. I не баліць так. А ты?
— Я — што! Сяджу, як кот, на гарышчы, уначы гуляў па двары, задворкі разведаў. Міколка корміць мяне і забаўляе.
— Забаўляе? А са мной ён сур’ёзны. Вершы чытае.
— Ён цябе Аксанкай называе. Як малую.
— Як ты называеш — так і ён.
Нахіліўся, спытаў цішком:
— Знала ты гэтую вёску?
— Не знала.
— А тыя, праз якія хадзіла, далёка адсюль?
— Далёка. Мы адхіліліся ўбок.
— Пра партызан знае Міколка, але не гаворыць, баіцца.
— Ганна сказала: як ачуняю, пакажа нам дарогу. Па-мойму, у іх ёсць свой атрад. Пра Дзядзюлю не чула.
— Мне сядзець навошта? Пагроза ж для сям’і болыная. Ды і табе — лепш у атрад хутчэй. Навошта рызьжаваць? Упэўнены, што ў атрадзе ёсць урач. Пагавары-з ёй. Да мяне яна не паднімаецца. А пры дзецях не пагаворыш.
— Я пагавару. Але злуецца яна чамусьці. Добрая, а злуе. У абед Міколку лыжкай па лбе трэснула. Ён сказаў, што Гітлеру морду набілі. «Зноў бадзяешся,
як бяздомны пёс?» Дзе ён бадзяецца? Цэлы ж дзень быў дома, да цябе хіба лазіў.Пачула іх шэпт гаспадыня — стала ў дзвярах бакоўкі. I вельмі негасцінна патрабавала:
— Ану, кавалер, кыш у сваё зняздо.
— Я не кавалер, я — муж.
— Муж, не туж. Мужам будзеш, калі аховай станеш для сям’і. А які гэта муж, што жонку пад кулі вядзе?
I што ёй адкажаш? Лекцыю пачнеш чытаць пра абавязак кожнага чалавека ў гэты страшны для Радзімы час?
…Трэці дзень ляжання ледзьве перанёс: адчуваў, што чацвёрты-пяты не вытрымае. Натура яго патрабавала дзейнасці. Асабліва невыносна было пасля Міколкавага паведамлення. Спытаў у яго, за што ён лыжкі па лбе дастаў.
— Гэта табе Аксана сказала? — асуджальна свіснуў хлопец.
— Не злуй на яе. Такога нельга не перадаць: ты нібыта сказаў, што Гітлеру морду набілі.
— Дык праўда набілі.
— Дзе? Хто?
— Нашы. У гэтым… у Сталінградзе.
— Хто табе сказаў?
— Хтокала. Людзі гавораць. З атрада перадалі.
— З якога атрада?
Прыкусіў хлопец язык: вырвалася лішняе. Забраў міску і скаціўся па лесвіцы.
Як жа ён можа ляжаць тут, калі там на фронце вунь што робіцца! У Мінску яны наладзілі б феерверк у гонар перамогі. Горача фрыцам стала б. У абед выцягнуў ад Міколы нямнога: гавораць людзі, рот ім не завяжаш, відаць, праўда, калі па дварах навіна лётае. А на змярканні, да вячэры яшчэ, з’явіўся Мікола яшчэ раз, лёг побач і глыбакадумна маўчаў, як стары, толькі на пытанні адказваў. I ў цемры, не бачачы твару яго, Шабовіч адчуваў, што хлопец мае сказаць нешта важнае. Чаму толькі цягне? Наганяе значнасці і сур’ёзнасці? I раптам шэпт у вуха:
— Хочаш, правяду ў атрад?
У Шабовіча перахапіла дыханне.
— У які?
— Там узнаеш — у які.
— Канешне, хачу.
— Пад раніцу выйдзем.
— Не праспіш?
— Я прасплю?! — зусім дзіцячае абурэнне і крыўда: маўляў, я табе такое хачу зрабіць, а ты пра мяне як думаеш!
— Адкуль я ведаю, як ты спіш? Я моцна.
— Бо ты інтэлігент, беларукі.
— Я з такой жа вёскі. I бацька папругі мне не раз даваў.
— Дык то бацька, — ад бацысі хлопец гатовы стрываць усё, матчыны лупцоўкі краналі яго мужчынскую годнасць.
— Пакліч мяне да Аксаны.
— Вочы мокрымі не зробіш ёй? Не люблю бабскіх слёз.
— Не бойся. Аксаніны слёзы дорага каштуюць.
— Што яны каштуюць! Соль йдна.
— Соль цяпер дарагая.
Увечары ў сенцах, пасля ў двары загрымеў Ганнін сярдзіты голас. Няцяжка было здагадацца, што зноў ганяе сына.
Да Аксаны яго не паклікалі. Спачатку, здалося яму, у хаце бубніў чужы голас, а потым адразу пагасла газнічка: праз шчыліну ў франтоне ён бачыў гэтую плямку святла ў агароджу. Пайсці сам не адважыўся. Хата, напэўна, зачынена, і Ганна можа паслаць яго… і грубасцю сваёй зробіць балюча Аксане. Не пабаяўся Ганны — пашкадаваў раненую жонку.
Заснуць доўга не ўдавалася. Як можна заснуць, калі заўтра ён дасягне мэты — будзе ў партызанскім атрадзе! Уяўляў сваю сустрэчу з камандзірамі. Падумаў і пра тое, што яму могуць не адразу паверыць. Але калі ён раскажа ўсю сваю эпапею, пра арганізацыю падпольную, пра справы свае і сяброў сваіх… Урэхдце, для коннікаў недалёка суседні атрад — Дзядзюлі, дзе так добра знаюць Аксану. Лёгка можна праверыць. Козыр пэўны: спытайце ў Дзядзюлі.
Сніў спакойнае, дзіцячае: знаёмы луг, каровы. Цеплыня. I адна трывога, што разморыць яго сонца і каровы палезуць у патраву.