Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Аднаго арыштавалі. Чыгуначніка Масюкевіча. Станулін змяніў кватэру і месца працы. I прозвішча, пашпарт.

I тут раптам Шабовіч спахапіўся:

«А навошта я выдаю такія звесткі?»

Яны не вераць яму — гэта зразумела. Навошта ў такім разе яму выкладваць усё? Ёсць дзейнасць падпольшчыкаў, якую ім, партызанам, зразумець немагчыма. Ім дзіўна. Іх шмат што здзіўляе з таго, што ён расказвае.

На самай справе ўсё было глыбей: недавер да яго патроху размываў поўны давер да іх, ва ўсялякім разе да гэтага, які вядзе допыт, з яго адкрытай падазронасцю, што мае справу з ворагам. Чаму думаць менавіта так, а не інакш — зыходзячы з таго, што перад табой сумленны савецкі чалавек? Безумоўна, ворагаў народа было

многа. Колькі іх арыштоўвалі! Але ж вайна паказала, што дзевяноста пяць працэнтаў, калі не болып, шчырыя савецкія патрыёты. «Дык чаму ж ты не даеш мне месца ў гэтай абсалютнай большасці? — думаў Шабовіч. — Табе ж было б лягчэй дайсці да праўды».

Асудзіўшы сябе, што выдаў імёны людзей сваёй групы, Шабовіч вырашыў: болын ніякіх імёнаў, ніякіх адрасоў людзей, што памагалі яму. Асабліва вясковых, недалёкіх, бо могуць пачаць правяраць вось такім метадам, зрабіў чалавек добрую справу, а яго будуць дапытваць з падазронасцю.

Каго гэта пацешыць у ваенны час?

Цётка і дзядзька, як і сама вёска Цнянка, з расказу выпалі, хоць Золатаў чамусьці вельмі зацікавіўся, дзе ж Шабовіч сустрэўся са сваёй жонкай.

— У полі? Пад Паперняй, — мясцовасці Золатаў не ведаў, і назва вёскі яму мала што сказала, але ён лагічна ўсумніўся, што ў цёмную асеннюю ноч можна так лёгка сустрэцца ў полі двум чалавекам, якія не маюць ніякіх сігналаў, нават запалак. Не словамі, а позіркам, у якім была і перасцярога хлопцу, выказаў сумненне і Ман, які добра ведаў, на якой адлегласці Паперня ад Мінска.

Падрабязна, з дэталямі, Шабовіч расказаў, як раніў паліцай Аксану і як ён забіў таго паліцая. Гэта выслухалі ўважліва, без сумніцельных ухмылак, вярнуўшы Шабовічу надзею, што і тут яму паможа Аксана, як памагала неаднойчы ў горадзе, — яе раненне прымусіць камандзіраў паверыць яму.

— Дзе гэта адбылося? — спытаў Ман.

— Не знаю, — адказаў Шабовіч.

Сапраўды ён не знаў, як называлася тое лясное ўрочышча і вёска, адкуль паліцэйскі прыехаў. Але назву вёскі дзеда Івана ён знаў, аднак не сказаў, бо пра яе запытаў Золатаў. Ён жа слушна вымавіў:

— Які ж ты падпольшчык? Бярэш у чалавека каня і не пытаешся, куды яго вярнуць. Так партызаны не паступаюць.

Ахоўваючы дарагіх яму людзей, Шабовіч мяняў ім імёны: дзед Іван — Андрэй, Мар’яна — Ганна, а Ганна — Мар’я, Міколка — Дзімка. I няўцям яму было, што калі не імёнамі, то назвамі вёсак ён шкодзіць сабе, разбурае давер да свайго расказу, не ў Золатава, — у сапраўднага камандзіра — у Мана, які ведаў не толькі свой раён, але ўсю вобласць. Скрыўшы, дзе засталася Аксана, — да таго часу, пакуль не павераць яму, не паверыць ён гэтым людзям, што здзівілі і ашаламілі сваёй падазронасцю, — Шабовіч назваў адну з тых вёсак, міма якіх хадзіла Аксана ў атрад Дзядзюлі і міма якіх павінен быў ісці ён, каб ішоў адзін, без Аксаны.

Золатаву гэта нічога не сказала. А Ман адкрыта здзівіўся. Ман спытаў:

— Калі вы выйшлі адтуль?

— На світанні.

— Сёння?

— Так.

— З хлопчыкам?

— Так. З Дзімкам.

— Колькі, вы сказалі, гадоў яму?

— Трынаццаць.

— I ён пайшоў назад?

Камандзір панурыўся і стоена ўздыхнуў, сумна падумаўшы: «Цямніць чалавех. Цямніць. Але навошта — во загадка. Недурны, здаецца, хлопец, а маніць наіўна. Да вёскі той трыццаць вёрст».

А Шабовіч, пачуўшы гзты ўздых, дайшоў да яго сэнсу і зразумеў сваю памылку. Казала ж Аксана, што яны далёка ад Дзядзюлі. Чаму ён не падумаў, не высветліў — як далёка. Але адкрыць сваю ману цяпер — яшчэ мацней заблытацца і тым самым выклікаць большы недавер. Ды і страшна было падумаць, што з такой вось падазронасцю могуць дапытваць раненую Аксану. Няхай яна лепш паляжыць у Ганны. А ён дакажа гэтым людзям. Абавязкова дакажа! Не могуць партызаны не паверыць!

Пераканаўшыся, што не даказаў, хто ён ёсць у сапраўднасці, Шабовіч

адчуў знясіленасць, ніколі не адчуваў такой фізічнай і душэўнай слабасці. Калі сутыкаўся тварам у твар са смерцю, наадварот, з’яўлялася энергія, імклівасць, мозг выдаваў думкі, што навальнічная хмара маланкі. А тут як разамлеў, размякчыўся, цела налілося стомай. Спацеў ад зморы. Хацелася толькі аднаго, каб далі легчы і заснуць.

А Золатаў імкліва падняўся, паправіў папругу, падцягнуўся, па-новаму — на насочках — прайшоўся па зямлянцы. Спыніўся над Шабовічам, агледзеў яго галаву, пабялелую макушку, што прасвечвала праз рыжыя валасы.

— Ну, а цяпер пракруцім яшчэ раз.

— Што пракруцім?

— Расказ ваш цікавы, грамадзянін падпольшчык.

Ігар засмяяўся і замаліўся:

— Якаў Міхайлавіч! Пашкадуйце. Не снедалі. Кішкі марш іграюць.

Шабовіч на зварот «грамадзянін» не звярнуў увагі. А Ман ад яго сцяўся. Ён адзін ведаў, што значыцца «пракруціць»: не даць падследчаму апомніцца, адумацца, адпачыць і вымусіць яго ўсё паўтарыць, а паўтарыць дакладна немагчыма, абавязкова штосьці забудзеш, пераставіш месцамі даты, імёны, і на гэтым цябе ловяць. I Ман таксама запярэчыў з камандзірскай рашучасцю:

— Хопіць! Давайце снедаць. Атрад абедае. Нікуды падпольшчык не дзенецца, — і да Шабовіча: — А ты падумай. А то ты, брат, «даваў пеўня». Ведаеш, як спевакі «даюць пеўня»? Ці як кукарэкае маладзенькі певень. Узляціць на плот, тужыцца…

Золатаў перапыніў яго, незадаволена крэкнуўшы. Але супраць снедання не запярэчыў.

Толькі ў гэты міг да Шабовіча дайшло, хто камандзір атрада, і ён адчуў душэўную палёгку.

Паклікалі дзяжурнага.

— Пасадзі «госця» ў зямлянку падрыўнікоў, толькі паглядзі: на мінах яны не спяць па-ранейшаму? — загадаў Ман.

— Ды пра венгра не забывай, — строга папярэдзіў Золатаў.

— За венгра я не адказваю.

Камандзіры засталіся адны.

Золатаў стаяў пасярод зямлянкі ў позе пераможцы.

— Ну, што скажаце?

Ігар паціснуў плячамі.

— Здаецца, хлопец наш. Але маё ўражанне: нямала сачыняў. Навошта? Не ўсе канцы звязаў.

— Ёсць алагічнасці, — задумліва заўважыў Ман, не сказаўшы, аднак, пра галоўную няпраўду ў расказе падпольшчыка — пра вёску, дзе засталася яго сяброўка.

— А я веру яму, — рашуча выказаўся Брагінскі. — Лагічна ўсё толькі ў пратаколах следчых ды ў раманах.

Золатава абурылі словы капітана, якога ён апякаў па-бацькоўску.

«Што ты знаеш аб пратаколах, сапляк?»

А начальнік штаба даводзіў сваё:

— А ў жыцці ўсё алагічна. Каб я расказаў, як людзі перадавалі мяне адзін аднаму — палысеў бы любы асабіст, ламаючы галаву — дзе праўда, а дзе хлусня, сачынёнасць.

— Наіўны ты чалавек, Навум, — пасміхнуўся Золатаў.

— Расказваў Дзядзюля… з’явіўся ў іх вось такі хлапчына… з Маладзечна. Столькі нагаварыў пра свае ўчынкі… Герой! Хоць тут жа вешай яму Залатую З. орку. Праверылі — нямала пацвердзілася: былі такія дыверсіі. А потым шэпча ён Дзядзюлю: «Камандзір, зрабі мне такую міну, каб я змог даехаць з ёй да Берліна. Гахну я гэтага гада Гітлера». Тут Цімоху і цюкнула. Лёгка ўстанавілі, што хлопец хворы, увесь горад яго ведаў. Вайна нарадзіла асобыя тыпы псіхічных захворванняў. Некаторыя з гэтых няшчасных добраахвотна ідуць на смерць. Адны — каб праславіцца, другія — не разумеючы небяспекі, трэція…

Золатаў выслухаў камандзіра са скептычнай усмешкай: загадкавы чалавек Ман — усяму шукае апраўданне, нават паліцэйскім, учора некаторых вывеў з-цад куль, пашкадаваў. Паўтарыў не аднаму Брагінскаму — усім!

— Наіўныя вы людзі. Шчасце ваша, што сярод вас вопытны чэкіст, а то ачмурыў бы вас гэты «казачнік». Няўжо не бачыце, што гэта за птушка! М-да, не кожны на гэта здольны. Тут трэба нюх мець. Нюх! Падрыхтаваны ён грунтоўна. Не дурні рыхтавалі. Вы дрэнна ведаеце прыёмы фашысцкай разведкі.

Поделиться с друзьями: