Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

— Ну, пайшлі. — А за некалькі крокаў ад аўтобуса азірнуўся і запытаўся: — Зваць яго як?

Шафёр запытальна паглядзеў на Біма, потым на пакупніка і ўпэўнена адказаў:

— Чорнае вуха.

— А не твой жа сабака? Прызнавайся.

— Мой, мой. Чорнае вуха, праўда. — І паехаў.

Такім чынам, Біма прадалі за грошы.

Ён разумеў, што робіцца нешта не так. Але чалавек, які пах травою, быў відавочна добры, і Бім пайшоў побач з ім, засмучаны і журботны.

Ішлі, ішлі яны моўчкі, а тут раптам чалавек загаварыў да самога Біма:

— Не, ты не Чорнае вуха: так сабак не клічуць. А знойдзецца твой гаспадар — аддасць мае пятнаццаць рублёў? Чаго пытацца?

Бім паглядзеў на яго, нахіліўшы галаву набок, быццам

хацеў сказаць: не разумею цябе, чалавек.

— А ты, брат, відаць, сабака разумны, добры. Вось і яшчэ ён сказаў словы, якія так часта паўтараў гаспадар. Цяпер Бім завіляў хвастом у аддзяку за спагаду і ласку.

— Ну, калі так, жыві са мною, — скончыў чалавек.

І пайшлі яны далей. Разы са два за дарогу Бім усё ж спрабаваў упірацца, нацягваў павадок і паказваў вачыма назад. (Адпусці, маўляў, мне — не туды).

Чалавек прыпыняўся, гладзіў сабаку, гаварыў:

— Мала ці што… Мала ці што.

Тут бы і клопату мала: хватануць за папружку раз-другі — і напал. Але Бім ведаў: павадок на тое, каб за яго вадзілі, каб сабака не ішоў далей і бліжэй, чым патрэбна. І перастаў прасіцца.

Ішлі яны спачатку па лесе. Дрэвы былі задумёныя і маўклівыя — голыя, халодныя, заспакоеныя марозікам; трава ў лесе пажухла, слабенькая і зблытаная, сумная. Нудота Біму — і ўсё.

Потым пацягнулася рунь, дываном закрыўшая зямлю, мяккая і вясёлая. Зрабілася тут Біму крышку лягчэй: прастора, неймаверна многа неба, вясёлае пасвістванне чалавека побач — усё гэта добра было з Іванам Іванавічам. Але, калі дарога пайшла па ворыве — зноў вясёлага мала: зямля чарнавата-шэрая з кропелькамі ад мелу, а камячкоў на ёй ніякіх; здавалася, яна нежывая, месцамі напаўжывая — распыленая, спустошаная зямля.

Чалавек сышоў з дарогі, памацаў абцасам ворыва і ўздыхнуў.

— Дрэнна, брат, — сказаў ён Біму. — Чорная бура. Дрэнна, брат… Яшчэ адна-дзве чорныя буры — і канец зямельцы. Дрэнна, браце…

Словы «дрэнна, брат» Біму вельмі знаёмыя ад гаспадара, і ён ведаў, што гэта абазначае смутак, нуду або «нешта не так», а словы «чорная бура» ён зразумеў як «чорнае вуха» у невядомай яму інтэрпрэтацыі. Аднак тое, што сказанае датычылася зямлі, Біму не зразумець. Чалавек здагадаўся пра гэта:

— Вядома, ты — сабака, і ты нічога не кеміш. А каму сказаць? Вось я табе, чарнавух, і скарджуся… Пачакай жа!.. — Ён паглядзеў на Біма і дадаў: — А і будзь ты Чарнавухам. Гэта па-сабачаму — Чарнавух. Само вырвалася, то так таму і быць.

Ну і што? Не даходзячы яшчэ за вёскі, Бім ужо ведаў, што цяпер ён Чарнавух: чалавек жа многа разоў ласкава паўтараў:

— Чарнавух — гэта добра. — Альбо так: — Маладзец, Чарнавух, добра ідзеш. — Або яшчэ нешта такое, але абавязкова «Чарнавух».

Так за грошы людзі прадалі добрае імя Біма. Добра, што хоць гэтага не ведаў Бім, як і таго, што за паперкі некаторыя людзі могуць прадаць і гонар, адданасць і сэрца. Добра сабаку, які не можа пра гэта ведаць!

Але Бім цяпер павінен забыць сваё імя. Што ж рабіць — так, выходзіць, і павінна быць. Толькі не забудзе ён свайго сябра Івана Іванавіча. Хоць жыццё пачалося зусім інакшае, ніяк не падобнае да таго, што было некалі, але тое забыць ён не мог.

Раздзел 11. Чарнавух у вёсцы

Вёска, куды прывялі Біма, зусім-такі здзівіла яго. Тут таксама жылі людзі, але ўсё было не так, як там, дзе ён нарадзіўся і выгадаваўся. Домікі маленькія — проста на зямлі, без усякіх там лесвічных пляцовак, без шматлікіх парогаў, дзверы не пстрыкаюць замкамі. На ноч, праўда, дзверы зачыняюць на засаўку. Усе домікі накрыты рабрыстымі шэравата-белымі лістамі. Раніцаю, у адзін і той жа час, з кожнага доміка ідзе ўгору дым, але домікі

ўсё ж не едуць і не ляцяць некуды, а стаяць сабе роўненька радочкамі і дымяць ціха і мірна, без усякага там скрыгатання. Але больш за ўсё ўразіла Біма (зараз ужо Чарнавуха) тое, што разам з людзьмі тут жывуць і розныя жывёліны і птушкі: каровы, куры, гусі, авечкі, свінні, знаёмства з якімі адбылося не адразу. У жывёлін за кожным чалавечым домікам былі свае хаткі, накрытыя часам саломаю, а мясцінамі і чаротам, і адгароджаныя невысокім рэдкаватым тынам. І ніхто нікога не чапае — ні людзі жывелін і птушак, ні жывёліны людзей, і ніхто ні па кім не страляе са стрэльбы.

Першы дзень Біму паслалі сена ў кутку ў сенцах. Чалавек прывязаў яго за вяроўку, добра накарміў і некуды пайшоў, апрануўшы плашч. Астатак дня Бім правёў адзінока, у цішыні і маўклівасці. Адвячоркам ён пачуў, як зашорхалі капытцамі авечкі, як яны зайшлі на двор, як прамыкала карова ў хляве (нечага прасіла). А скора прыйшоў і той чалавек, але з хлопчыкам у плашчы, у ботах, на галаве шапка, а ў руках доўгая палка. Твар у яго быў гэтакі ж карычневы, як у добрага чалавека, а пах хлопчык авечкамі.

— Ну, Алёшка, глядзі новага сябра, — сказаў дарослы хлопчыку.

Яны падышлі да самага Біма.

— Тата, а не ўкусіць?

— Не, Алёшка, такія не кусаюцца… Ух ты, Чарнавух… Чарнавух — харошы сабака. — І чуць паляпаў яго па баку.

Бім ляжаў і насцярожана глядзеў на хлопчыка. Той таксама пагладзіў:

— Чарнавух… Чарнаву-ух… — І сказаў да дарослага: — Тата, а калі адвяжам — не ўцячэ?

— Трохі пачакаем. — Ён пайшоў у дом.

Бім устаў, прысеў, падаў хлопчыку лапу, гэта значыць сказаў: «Добры дзень. Ты харошы».

— Тата! — крыкнуў хлопчык. — Тата, хадзі!

Той вярнуўся.

— Добры дзень, Чарнавух! — падаў хлопчык руку.

Бім яшчэ раз павітаўся. Абодва чалавекі відавочна ўпадобалі ягоную ветлівасць. Гэтыя першыя хвіліны знаёмства былі вельмі важныя Біму: ён даведаўся, што таго, хто прывёў яго сюды, завуць Тата, а хлопчыка Алёша. Нават звычайныя, нічым не адметныя дварняжкі скора даведваюцца пра імёны людзей, а Бім… Ды што там казаць! Мы ўжо ведаем, які гэта сабака.

Потым, ужо прыцемкамі, прыйшла і жанчына. Апранута яна была дзіўна: галава закручана ў дзве хусткі, куфайка на ёй нацягнута, як барабан, штаны гэтакія ж самыя, як у тае добрае жанчыны, якая заганяла кастылі. Але гэтая пахла зямлёю і буракамі (салодкі такі корань, якога некалі Бім не мінаў). Яна зайшла ў хату, пра нешта гаварыла з мужчынамі, адразу ж патупала з сянец на двор з вядром у руках. Цяпер Бім вызначыў, не сыходзячы з месца, што адны дзверы з сянец — на вуліцу, другія — да жывёлін, а трэція — у хату. Але да іх не дастаць — не пускае вяроўка. Вось пакуль што і ўсё, пра што даведаўся Бім.

Ён зноў лёг.

Пахне авечкамі, моцна пахне з двара. Што такое авечкі, Бім ведаў даўно. Яны жывуць, думалася некалі, чарадою, ходзяць па полі і нічога не робяць, толькі ядуць і крычаць. А каля іх заўсёды чалавек у брызентавым плашчы і з доўгаю палкаю з кручком на канцы; адзін такі падыходзіў да Біма і Івана Іванавіча, калі яны адпачывалі пад стогам сена, ціснуў гаспадару руку; яшчэ з ім быў вялікі кудлаты сабака. З ім пазнаёміўся Бім незвычайна. Спачатку Кудлаты пёр на яго з налёту і жудасна брахаў, але Бім тады лёг на спіну, падняў угору лапы і сказаў: «Што такое? Хіба я з-за чаго вінаваты?»

Далікатнасць узяла верх над нахабствам, а Кудлаты сабака, абнюхаўшы Біма, палізаў жывот, крыху адышоў і распісаўся на камені. Бім зрабіў тое ж самае. А наогул, гэта абазначала: міру — мір. А пакуль гаспадар Біма гаварыў з гаспадаром Кудлатага, яны пагулялі ў даганялкі, і, аказалася, Бім і быстрэйшы і вёрткі, што нават заслужыў павагу новага знаёмага. Калі яны развітваліся (трэба ж ісці за гаспадарамі!), то панюхалі камень і пераглянуліся так: «Ты прыходзь калі-небудзь сюды», — сказаў Бім і паскакаў далей.

Поделиться с друзьями: