Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чужая бацькаўшчына

Адамчик Вячеслав

Шрифт:

Па росным балотцы, мiнаючы крумкат жаб, каб не ўсунуцца дзе ў гразь, Алеся падышла да грудка. На iм, звесiўшы галлё, радком чарнелi старыя высокiя бярэзiны — туды на чыгунку бег гасцiнец.

«Скарэй,

скарэй!» — нешта ўжо гнала яе. I яна, змакрэлая, ледзьве перастаўляючы акрываўленыя, паколатыя ў лесе ногi, павалаклася цвёрдым сухiм гасцiнцам. Ён падымаўся на грудок. За iм яснаю палосаю, што расцягнулася з захаду на ўсход, свяцiлася неба. Слепаватым агнём тлела акенца ў пераезнай будцы. Чорным грабенцам уздоўж чыгункi цягнулiся нiзкiя густыя елачкi.

Не даходзячы да пераезнае будкi, Алеся звярнула з гасцiнца, цераз маладое, што яшчэ не скруцiлася ў трубку i пахла прэсна травою, жыта дайшла да елачак. Закрыўшыся рукамi i зноў абдзiраючыся аб калючыя, як восцi, сухiя лапкi, прашылася праз густую шчотку ельнiку.

На высокi насып чыгункi паднiмалася памаленьку, як на нейкую стромую гору. Доўга глядзела на тугiя з мутнаватым, як лёд, бляскам рэйкi. Як дзве балючыя струны, яны звужалiся i гiнулi ўпоцемку.

«Не, не тут. Трэба далей, хоць трохi адысцiся ад будкi», — азiрнуўшыся i ўбачыўшы, як цiхенька гарыць жоўты агонь у акне, падумала

яна, але iсцi ўжо не мела моцы.

Раптам пад грудзьмi тугiм клубочкам стукнулася нешта жывое. Раз, потым другi.

«Ах, божа, я ж гублю не толькi сябе. Божа, даруй усё!» — яна хапiлася рукамi за валасы, пачала iх драць, але болю ўжо не чула. Чула толькi, як пяклi, засланяючыся слязьмi, вочы. Яна абсунулася на шпалы, збiваючы аб вострыя раструшчаныя каменнi свае каленi i локцi.

Па рэйках нешта цюкала. У iхнiм нутры плыў востры тугi звон.

«Ён — поезд! — нейкая ўжо гарачая звар’яцелая радасць паднялася ў ёй. — Няхай ужо скарэй! Хай прыйдзе збавенне! Хай ужо не будзе нiчога: нi граха, нi жыцця…»

Зноў у рэйцы паплыў тугi звон. Але грукату не было. Нешта чужое, падазронае ўчула яна. Нехта бiў у рэйку малаточкам. Алеся спалохана падняла голаў, убачыўшы, як перад ёю пакалыхваўся жоўты агоньчык лiхтара. Пад чужымi нагамi пахрумствала вострае, насыпанае мiж шпалаў каменне. Нехта высокi памаленьку iшоў палатном чыгункi: з рэйкi на рэйку перабягала жоўтае скупаватае святло лiхтара.

I раптам набегла на яе, засляпiла вочы.

Поделиться с друзьями: