Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Чужая бацькаўшчына

Адамчик Вячеслав

Шрифт:

Зашастаўшы доўгай буркай, за ёю подбегам пайшоў Ваўчок, сказаў, мусiць, недзе ў глухую яе спiну:

— Ой, глядзi, Алеся, каб чаго благога не выйшла…

— Гэтакая хвароба, чым тут ужо адлечыш? Самi ведаеце — тыф.

Нешта невядомае i страшнае варушылася ў Мiцевай душы. Ён зноў азiрнуўся на гумно i толькi цяпер убачыў, што на дзвярах цяжкiм жалезным вянком вiсiць конскае пута. «Мусiць, знарок замкнула, каб не вылезлi», — нейкаю востраю iголкаю ўкалола здагадка.

I раптам, як халодны вуж, абвiла ўсяго злосць на Алесю. Ён паволi, нiбы пад якiм цяжарам, пайшоў туды пад ганак. Гэты агiдны халодны вуж ужо тачыўся пад сэрцам: «Няхай крые

бог, няўжо яна, Алеся? Не, не!»

З хаты рыпнулi дзверы, у iх чорнай прорве забялелiся споднiя порткi i сарочка — на ганак выйшаў Iмполь.

— Во якi пiльны гаспадар, — адкiдваючы голаў назад, засмяялася Алеся. — Покуль агледзеўся б, дак зладзеi ўсё паняслi б…

Ваўчка, мусiць, укалоў гэты смех. Ён памаленьку, яшчэ ўсё прыслухоўваючыся да стогну ў гумне, адыходзiўся ад ганка.

— Вы ж ужо, мужчынкi, — Алеся памкнулася за iм, — нiкому нiчога… Як было, так было, боская ўжо воля.

— Мне што, маё дзела старана, — заскрыпеў веснiкамi Ваўчок.

— I ты, Змiтрычак, — Алеся заступiла яму дарогу, — нiкому хоць не прагаварыся. I Марцiна папрасi…

— Ты мо?.. — Мiця не дагаварыў, нейкiм пякучым камяком храсла ў горле астатняе слова.

— Дурненькi, каб такi грэх на сябе…

Маўчучы, выйшаў за веснiкi. Бачыў, як невыразна жоўк упоцемку Алесiн твар. I ўчуў, што з сэрца звальваецца той вуж, растае злосць на Алесю.

Каля драцяное Кумагэравай загарадзi дагнаў Ваўчка. Пачынала ўжо днець. Недзе за Верасавам над пустым паяснелым полем задрыжаў першаю нясмелаю песняй жаваранак. На зямлю церушылася вiдната. Пачыналi шарэць абсыпаныя марозам стрэхi будынкаў.

На калючым дроце загарадзi былi ўжо вiдаць жмуты абынелай конскай валаснi.

— Мо пайсцi палку забраць, покуль саўсiм не развiднела? — Ваўчок раптам турзануўся ад загарадзi, зачапiўшыся недзе хлясцiкам за калючы дрот, замармытаў раптам сабе пад нос: — Вот, ты скажы, якая сёння ноч удалася…

XXX

Выкруцiўшы на гонкiм вяршку вузенькiя, як у маладога шчаўя, лiсткi, на Корсакавай удзiрванелай мяжы красавалася стройная ўшчэпленая груша. Пучкi ружаватага, яшчэ не распушчанага цвету стракацелi ў вострым сiваватым лiсцi. Шылаватая з жоўтым воллем пташка вёртка скакала ў порсткiм натапыраным галлi, выбiраючы нешта ў букецiках нераспушчаных кветак.

Корсак нават прыпынiўся, загледзеўшыся на маладую ўшчэпу i на раннюю, што не праспала першага маёвага дня, быструю пташачку.

I нечакана пякучая сухата сцiснула горла. Крывенькую, скалечаную плугам дзiчку, што чэзла сярод поля, Корсак выкапаў i, прынёсшы дадому, пасадзiў тут, у сутоках мiж хлявом i хатаю, ад чужое мяжы, якраз у тую халодную i познюю мосень, як памерла яго Каралiна. Прыгадваючы ўсё маладое ды перажытае з ёю, не раз i плакаў тут, стаiўшыся каля гэтае калючае нэндзнае, прывязанае да калочка грушы.

Як нейкую таемную горкую памятку аб жонцы, даглядаў, ушчапiўшы, чэзлае дрэўца. А яно, беручыся ў рост, з кожным годам харашэла, як харашэе няскладнае цыбатае дзяўчо, няўзнак вылюдзеўшы i падняўшыся ў спрытную гладкую дзеўку. Якой раўнюткаю ды гонкаю зрабiлася тая карчыстая палявая грушка. Як скора бяжыць час, i не згледзiш. Дзесяць год ужо, як нямашака яго Каралiны.

Нiбы аб сухаватую калючку з дзiкае грушы, памяць абкалолася аб тую нядаўнюю халодную восень. На вачах у Корсака задрыжалi, засланяючы свет, мiгатлiвыя слёзы. Сцiраючы iх шурпатаю

рукою, скоранька завярнуў у хлеў. Сыраватая, настылая за ноч зямля ўсё нейкiм даўнiм холадам апякала босыя ногi. Даўнейшаю гаркатою пахла i маладая, ужо з зеленаватым вяршком першых дробненькiх, распушчаных лiсцiкаў, стракатая пры вулiцы бярэзiна. Яе перабiваў цёплы, настоены за ноч пах хлява. Корсак зняў з прабоя павешаны дзеля прылiку i чужога вока стары саржавелы замок.

Учуўшы гаспадара, дробна заржаў у загарадзi конь. Раптам перарваў цягучую нiтачку тых гаркаватых, жалосных мысляў. Корсак набраў гарнец аўса i, локцем адганяючы каня, усыпаў у жолаб. Скоранька вышмыгнуўшы назад, прайшоў сiваватым росным надворкам, пакiдаючы на нiзкай траве слiзкi зеленаваты след. Завярнуў за гумно: пара было падганяць Алесю з Iмполем. Не блiзкi свет — васемнаццаць вёрст. Корсак раптам зазлаваў, што i ён, стары дурань, згадзiўся ехаць, спытай чаго, на тыя хрэсьбiны.

На тым тыднi прыязджаў у Верасава Хрысцiн бязрукi брат, Корсакаў хрэснiк, ззываць на хрэсьбiны сваякоў.

Яшчэ зранку аб’ехаўшы далёкую ды блiзкую радню i ўжо, мусiць, добра начаставаўшыся, у полудзень якраз дабраўся да Корсакаў. Прывязаўшы за плот на вулiцы каня, ужо сонны i асалавелы, прыйшоў у хату. Трымаючыся здароваю ды дужаю леваю рукою за ўсохлую танчэйшую куксу з доўгiм пустым рукавом — некалi маладым падсунуўся пад сячкарню, — прычапiўся, як надаедлiвы авадзень, да Корсака:

— Вы ўжо, дзядзька Улас, глядзеця, каб прыехалi. Гучныя хрэсьбiны раблю. Усю радню… Хрысця з Алесiным, як яго? Мужыком…

— Iмполем, — падказала Хрысця.

— Во, Iмполем, за кумоў будуць. Самагонкi нагнаў… — ён пахiстваўся, аблiзваючы ссохлыя, запечаныя губы.

— Ну чаго там, прыеду. Чаго шмат гаварыць, — мо скарэй дзеля прылiку, каб выбавiць з хаты ўжо вялага, як стары масляк, хрэснiка, згадзiўся тады Корсак.

А сёння пашкадаваў: не столькi тых гуляў, як клопату ды растраты.

На мурзатым небе за чужымi стрэхамi будынкаў паднiмалася пякучая чырвань. Высока ў зеленаватай яснасцi, паморгаўшы, паплыла, згубiлася з вачэй i болей не знайшлася здрабнелая вострая зорка. Недзе звiнеў i нiк у глыбiнi неба раннi жаваранак. На надворках пазелянела, выяснiлася, учуўшы новы дзень, дробная маладая трава. Ружаватымi чарвячкамi цвёрдую, утоптаную сцежку тачыў порсткi спарышнiк.

На вулiцы лiп Корсаку да босых ног цемнаваты ад начное вiльгацi пясок. Корсак выцер ногi аб слiзкую траву i спынiўся каля Мондравага плота. За iм абсыпаўся набранялымi бельшi бубкамi почак чорны вiшаннiк, хаваў надворак. Корсак адсунуў перакошаныя веснiкi — каля адчыненай падпаветкi, выкацiўшы на надворак калёсы i зняўшы адно кола, Iмполь падмазваў вось — чэрпаў дошчачкаю з бляшанае банкi шмаравiдла.

— А я думаю сабе — заспалi, — не адыходзячы далёка ад веснiкаў i цiкуючы адным вокам на сучачку, што раптам надзьмулася i забурчала там, каля Iмполя, сказаў Корсак.

— Не, даўно ўсталi, — разагнуўся i локцем падсунуў вышай на лоб аб’еханую кепку Iмполь.

— Дак я во пайшоў борздзенька збiрацца, — Корсак прыставiў назад веснiчкi i замахаў цяжкiмi доўгiмi рукамi.

У хаце задыхнуўся ад сапрэлае за ноч, гаркаватае, як палыновай, духаты.

На ложку ля кутняга запацелага акна спала яшчэ Хрысця, брыдка высунуўшы з-пад гарачынi коўдры белае, з сiняватай жылкаю, што хавалася спадыспаду на згiбе, калена.

— Во, разляглася, бясстыднiца, — Корсак патрос Хрысцю за гладкае смуглаватае ненакрытае плячо. — Уставай!

Поделиться с друзьями: