Фаўст
Шрифт:
(Да военачальнікаў, якія выходзяць з каланады і набліжаюцца да яго.)
Вы — поўначы і ўсходу сіла! Вымайце ж вострыя мячы; На тое вас зямля ўскарміла, Каб ворага перамагчы. Сябры, і воіны, і слугі — Раскаты чуюцца грымот. Настаў наш час надзець кальчугі І рушыць у святы паход. Чый, як не ваш, імпэт геройскі, Нам дапамог скарыць Пілос{231}? І ці не доблесныя войскі Звалілі элінскі калос? Цяпер адкіньце Менелая Ад нашых сцен да мора прэч — Хай там удачы ён шукае, Аматар рабаўнічых сеч. Вам, герцагі, царыцу Спарты Даверу я і ўсе правы Даю на землі, калі варты Іх у баі адстойваць вы. Карынфа берагі,(Фаўст сыходзіць з трона.)
Князі абступаюць яго, каб лепш пачуць яго загады і распараджэнні.
Хор
Хто хоча прыгожую мець, Хай за зброю бярэцца. Калі ён узяў прыгажосць, Роўнай якой на свеце няма,— Ёю спакойна валодаць не будзе: Бо хітры праныра ўкрасці гатовы яе, А дзёрзкі разбойнік вырваць сілаю з рук,— Гэтым замахам рыхтуй адпор! Князя за гэта хвалю я. Князя за гэта шаную — Смела, разумна паводзіць сябе, Нават моцныя перад ім, Схіліўшы галовы, пакорна стаяць, Ловячы кожны загад на паўслове. І хай сабе за мізэрную плату, Але славу князю здабудуць І сілу памножаць яго. Хто ж яе адбярэ У магутнага ўладцы, Хто з рук яго вырве царыцу? Дык хай жа валодае ёю адзін,— Мы ўдвайне яго ўладу шануем, Бо ён абароніць і нас Мурам высокім і войскам магутным.Фаўст
Для ўлады нашае — не страта Такія шчодрыя дары: Хай войска йдзе на супастата, А мы застанемся ў шатры. Яны ўбароняць ад захопу Умацаваны царскі двор, І гэты край, і ўсю Еўропу, Спалучаныя стужкай гор. Шчаслівы край! Усе плямёны Тут у раі жывуць здаўна! Алены край багаславёны, Тут нарадзілася яна. Сястру, братоў і ўсіх у родзе Красой яна пераўзышла, Калі ў чароце на Эўроце, Як лебядзёўна, ў свет пайшла{233}. І краю ў яркім пышным цвеце, Табе пакорліваму зноў, Адзінаму на белым свеце Ты аддавай сваю любоў. Няхай праменне і не вельмі грэе Крутой гары сівую галаву, Але сям-там на схілах зелянее,— І козачка паскубвае траву. Ніжэй — цурчаць крыніцы, стужкі рэчак Іскрацца ў зелені густой травы, І тысячагаловы гурт авечак Спяшаецца на выпас лугавы. Пасуцца быдла свойскага атары Над прорвамі на кручах вольных гор — Хлявы ім не патрэбны і кашары, Калі навокал тысячы пячор. Тут храм прыродны Пана, тут раздолле Гарэзам-німфам ў дзікім гушчары, Дзе дрэваў векавых густое голле Калышацца шумліва на вятры. Адвечны дрэмле лес сівы, дрымучы! Лагодзіць сэрца мяккі халадок Дубровы водарнай на дзікай кручы; Зямных крыніц бруіць гаючы сок. Плыве пад шатамі лясной дрымоты Малочных ручаінак сырадой… Ніжэй — сады цяністыя, гароды Мядзвянаю прапахлі смакатой. Народ здаровы тут, на белым свеце Няма нідзе такіх румяных шчок, Нібы ашчасціла само бяссмерце Усіх сыноў тутэйшых і дачок. Тут чалавек, як бацька клапатлівы, Заўсёды ў дзецях вечніць сваю кроў, І я не ведаю, ці на зямлі вы, Ці, можа, вы сышлі пад райскі схоў. І Апалон тут пасвіў коз чароды, Сам — дасканаласць ён і прыгажосць; У харастве і чысціні прыроды Заўсёды лучнасць чыстых сэрцаў ёсць.(Садзіцца поруч з Аленай.)
Багі ў адзнаку ўзнагароды Табе прывабнасць аддалі, Каб ты няшчасці і нягоды Магла нам скрашваць на зямлі. Ганебна ў замкавым палоне Няволіць гордую газель! Табе — Аркадзіі улонне! Табе — нектарная купель! Нас клічуць вольныя паляны У край бясхмарнай пекнаты, Там у лясны шацёр лісцвяны Царыцай шчасця ўвойдзеш ты!Сцэна зусім мяняецца
Да чарады гротаў і пячор туляцца закрытыя альшанкі. Цяністы гай прасціраецца аж да навакольных стромых скал.
Фаўста і Алены не відаць. Дзяўчаты з хору спяць на паляне, падзяліўшыся на групкі.
Фаркіяда
Як спяць мае дзяўчаты доўга й соладка Ці сніцца ім той цуд, які надоечы Наяве я пабачыла, — не ведаю. Пара будзіць, пара: няхай падзівяцца. І вы, барадачы, мужы шаноўныя, Што седзіцё ў чаканні дзіва дзіўнага, Выходзьце! Атрасайце вашы кучары, Пратрыце вочы і мяне паслухайце.Хор
О, адкрый жа, Фаркіяда, нам прычыны хвалявання. Мы заўсёды рады слухаць незвычайныя легенды, Бо даўно ўжо ўсім абрыдла гэтых скал крутых маўчанне.Фаркіяда
Вочы ледзь папрадзіралі, а ўжо вас грызе нудота? Слухайце ж: у гэтых гротах, у альтанках і пячорах — У зацішку ідылічным наша пані з нашым панам Для любві знайшлі прытулак.Хор
Што знайшлі?Фаркіяда
Прытул самотны! Толькі мне адной з даверам даручылі быць служанкай. Я давер іх апраўдала і прыслужвала рупліва. Потым трохі адышлася, каб сабраць карэння, моху,— Разумеючы, што трэба маладых адных пакінуць. І пакінула я іх.Хор
Кажаш так, нібы ў пячоры цэлы свет, нам невядомы, Лес і луг, азёры, рэкі — ах, пустое ты пляцеш!Фаркіяда
Не маню, кажу вам праўду! Там бясконцыя прасторы! Так праходзячы па залах, я пачула са здзіўленнем — Смех дзіцячы гучным рэхам пад скляпеннем аддаецца. Азірнулася, гляджу я: хлопчык рэзвы і свавольны На каленях у Алены; потым скок! — і ён у бацькі! Што ўсчалося! Пацалункі, ласкі матчыны, пяшчоты, Звонкі смех, і гулі-гушкі, і гарэзлівыя жарты Аглушылі ўраз мяне. Голы і бяскрылы геній, як той фаўн, але не дзікі, На зямлю з каленяў скача, а зямля паверхняй пругкай Падкідае зноў угору, раз, другі; гляджу — анёлак Скача ўжо з зямлі пад столь. У трывозе маці кліча: ты скачы сабе, падскоквай — Ды ўнікай свабодных лётаў, лёт не суджаны табе. Ушчувае сына бацька: у зямлі схавана сіла,— Што табе скакаць угору? Пальцам толькі дакраніся Да зямлі, і, як Антэю, дасць яна табе мацунак. А хлапчук нібы не чуе, скача з каменя на камень, Быццам мячык; толькі раптам ён знікае ў прорве дзікай. Маці ў роспачы галосіць, бацька ціха суцяшае, Я ад страху памярцвела. Толькі — бач! якое шчасце — Можа, скарбы там схаваны? Бо ў ядвабе, ў яркіх кветках Ён з’яўляецца ізноў! Ветрык грае кутасамі, рдзеюць стужкі і каралі — Залатая ліра ў ручках, сам ён стройны, нібы Феб, На скалу дзіця ўзыходзіць. Мы ў шчаслівым захапленні! Маці радасная мужа абдымае і цалуе. А над імі ззяюць німбы! А навокал азарэнне, Зіхаценне і здзіўленне — звышмагутнай сілай духа! А хлапчук сваёй паставай выдае ў сабе суцэльнасць Незвычайнай прыгажосці, ён і ў рухах грацыёзных — І гармонія, і песня; самі ўбачыце вы гэта — Дзіва дзіўнае ён, цуд!Хор
Цудам ты гэта завеш, Крыцянка-палонніца? Хіба не чула легенд, Падобных на дзіва? Песень Іоніі, Песень Элады, Складзеных некалі ў гонар Грэчаскіх мужных герояў? Усё нам памяць прыгадвае. Усё, што было, што здаралася,— Водгулле сумных эпох, Водгулле цудаў былых. Не дараўняецца твой расказ Да песняў і казак Махі, Неверагодных і дзіўных Песняў Махі{234} пра сына. Сыночак яе Гермес, Прыгожы і дужы; Нянькі яго спавілі Рупліва ў пялюшкі, Як толькі ён нарадзіўся. Толькі свавольнік Ручкамі, ножкамі, цельцам Скінуў пялюшкі, Скінуў прыгнёт пурпуровых адзежын, Нібы матылёк Непатрэбную абалонку лічынкі; Жвава расправіў ён крылцы І ў паднябессе, У Эфірную высь Смела ён паляцеў. Гэты, гарэзлівы, Змалку быў сябрам Злодзеям і скамарохам, Дэманам цёмным і хцівым. Хітрыкамі ў Пасейдона Трызубец ён выдабыў, Меч у Арэса ўкрасці асмеліўся; А ў Феба — Стрэлы з калчанам, Клешчы ў Гефеста спрытна ён згроб. Выкраў бы ён і маланкі ў Зеўса, Ды абпаліцца баяўся. Даў ён падножку Эросу У адзінаборстве. Венеру мілуючы, Украў яе пояс.З пячоры чуецца чароўная струнная музыка. Усе слухаюць, глыбока ўзрушаныя. Да абазначанай паўзы дзеянне ідзе пад музыку.
Фаркіяда
Слухайце, якія гукі, Што за дзіўная ігра! Жарты вашыя і штукі Вам даўно забыць пара. Мудрагелістай здаецца Наша песня нездарма. Трэба, каб яна ад сэрца, Ад душы ішла сама.(Адыходзіць да скалы.)
Хор
Бачце, нават Фаркіяда Зачарована стаіць. Як жа гэтых чар улада Нас павінна паланіць! Бо ярчэй, цяплей, адменней, Чым святло зямной зары, Тое шчодрае праменне, Што народжана ўнутры!Алена, Фаўст, Эўфарыён{235} у апісаных раней уборах.
Эўфарыён
Поделиться с друзьями: