Фаўст
Шрифт:
Фаўст
О, бачу, зброя іх блішчыць на сонцы. Відаць, пайшлі з табою горцы?Мефістофель
Як Пітэр Сквенц{244}, я сёння склікаў Найлепшых з лепшых — трох асілкаў!Уваходзяць Трое Дужых{245} (Кн. царстваў, ІІ, 23,8.)
Мефістофель
Глядзі, ідуць мае героі; Апрануты як след яны, У новых латах(Ad spectatores)
Якраз і мода настае На рыцараў, турніры, латы — Дык прыдадуцца і мае Алегарычныя салдаты.Даўбайла (малады, лёгка ўзброены, страката апрануты)
Хто паглядзіць мне ў вочы дзёрзка, Таму заеду ў карак і у морду, А хто наўцёкі ўдарыць порстка, Таго адпраўлю ў пекла к чорту.Хапайла (у сярэдніх гадах, добра ўзброены, багата ўбраны)
Дарэмна вашы бітвы, сечы, Інтрыгі вашы — смехата. Хапай у торбу і — на плечы, А ўсё астатняе — лухта!Трымайла (у добрым веку, увешаны зброяй, проста апрануты)
Бывае, што за нюх табакі Дабро сплыве ад небаракі, Як бы яго і не было. Узяць — не штука, утрымаць — задача. Па-мойму, ўдача ёсць удача, Калі напоўнена кубло!Усе сыходзяць у даліну.
Прадгор’е
Знізу чуюцца бой барабанаў і ваенная музыка. Імператарскі шацёр.
Імператар. Галоўнакамандуючы. Світа.
Галоўнакамандуючы
Намер адвесці нашы войскі З цяснін і гор — адзнакі варты,— Бо нам такі манеўр геройскі Дае бяспройгрышныя карты.Імператар
Наступнае наглядна нам пакажа, Якую выгаду дае рашэнне наша.Галоўнакамандуючы
На правы фланг дзівіцеся, сеньёр,— Узор пазіцый нашых — воку любы, На ўмацаваных кручах, схілах гор Усякі злыдзень скрышыць зубы. Нам хоць бы што, а іх райтарам Набег ніяк не пройдзе дарам.Імператар
Хвалю стратэгію. Няблага Праявіць тут сябе адвага.Галоўнакамандуючы
Замацаваўшы на пагорках флангі, Пашлём у цэнтр адборныя фалангі — Глядзі: праз дым густы, праз чад Пабліскваюць іх дзіды і булаты, Ды войска наша спраўна — рад у рад, Ужо стварае грозныя квадраты. Групоўка наша ворагу ўвапрэ Смяртэльны клін у роўнае карэ.Імператар
Тут кожны воін варты двух, Якая моц, які здаровы дух!Галоўнакамандуючы
І левы фланг як нельга больш удалы: Героі нашыя, забраўшы скалы, Уцёсы стромыя, уступы, гроты, Абараняюць важныя праходы. Я разлічыў, што ў самы акурат Спаткнецца там драпежны супастат.Імператар
Варожы стан: лісліўцы, ілгуны — Браты, братанічы, дзядзькі. Яны — Падступна, хітра, лоўка і ўмудрона Вядуць падкопы пад устоі трона, Яны ў калёсы мне ўтыркалі палкі, Цяпер краіну рэжуць на кавалкі. Народ вагаецца. Паток падзей Заўжды нясе няўстойлівых людзей.Галоўнакамандуючы
Ідзе лазутчык наш. Павінны Мы зараз выслухаць навіны.Першы лазутчык
Мне, бадай, усё спрыяла Хітра тайны выяўляць, Толькі ж радаснага мала Я магу вам расказаць. Рассыпаюць шчодра церні На твае шляхі сябры; Небяспека ўся ад чэрні — Ад бражэнняў унутры.Імператар
Не гонар, не падзяка, не любоў, А эгаізм дыктуе змест умоў — Бо хто спакойны на сваім дварэ, Калі пажар суседаў дом жарэ.Галоўнакамандуючы
Другі ганец — у целе змора, На твары смутак, страх і гора.Другі лазутчык
Толькі здолеў я дазнацца, Хто ўсю кашу заварыў. Гэта войска самазванца, Ён усіх падгаварыў. Падтрымана злая здрада: Голь — хто з мечам, хто з ражном,— Як дурных авечак стада, Прэ за першым бараном.Імператар
Вось і прычына — шлях адкрыць вайне І даказаць, што трон належыць мне, Што ў бітве гэтай я — салдат, Які сустрэчы з ворагамі рад, Які адважна прыме бой І пераможа, як герой. Калі б я радцаў занядбаў падказку, Ужо цяпер я ззяў бы ў німбе бляску! Бо так прадвыракла мая планіда, Што мне дарога к подзвігу адкрыта, Што разграмлю я ворагаў ушчэнт, І мне — не страшны гэты прэтэндэнт. Не, я не выпушчу цяпер удачу — Пачатак шляху подзвігам адзначу, Раней я сніў аб славе на вайне, І вось яна даецца ў рукі мне!(Пасылае герольдаў выклікаць на бой самазванца.)
Уваходзіць Фаўст у латах і ў шаломе з прыспушчаным забралам. Трое Дужых, узброеныя і апранутыя, як у папярэдняй сцэне.
Фаўст
Пачатак добры маем — з ласкі бога! І пэўнай справе трэба засцярога. Душой і сэрцам горцы — мастакі, Таму і лёгка ім чытаць прыроду, І што ў цяжар раўніннаму народу, Дык горцам — як само ідзе з рукі. Сярод уцёсаў горных і правалаў Яны адкрылі залежы металаў І ў кузнях, неўтаймоўныя заўжды, З расплаўленай на вогнішчы руды Гатуюць сумесі, рыхтуюць газ, Каб новае адкрыць. Не першы раз Гаспадары пячор і скалаў Ствараюць цуды з рэдкіх мінералаў І праз крышталь празрысты і маўклівы Усе на свеце бачаць цуды й дзівы.Поделиться с друзьями: