Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Імператар

Я чуў, адважны муж, што ты сказаў, Але ўжо час нам перайсці да спраў.

Фаўст

Твой прыяцель — нурсійскі некрамант{246} Ён твой слуга надзейны і гарант. Згадай: калі агонь смаліў паленні І ўжо лізаў варажбіту калені, Тады не бог альбо нячысты дух, А ты яму рассек пакут ланцуг. Дык хай вялікасць ваша прыме Падзяку за выратаванне ў Рыме. Забыў сябе ён з той гадзіны, І клопат у яго цяпер адзіны, Каб
ты не быў ніколі ў горы,
Каб дзеянням тваім спрыялі зоры. Паслаў ён нас крывёй служыць і потам І быць табе апорай і аплотам. Павер, што тупасць цэрквы меж не знае,— Разумны чын вядзьмарствам называе.

Імператар

Вітаць бы мы жадалі найчасцей У радасныя дні гасцей. Але стакроць хай будзе пахвалёны, Хто з дапамогаю у час шалёны, Каб не пакінуць у ліхой бядзе, Як лепшы прыяцель ідзе, Той, хто без страху і вагання За нас ідзе ў агонь змагання. Але прашу пакуль не агаляць мячы — Яшчэ паспеем ворагаў сячы, Расправіцца са здраднікам паганым. Павінен я ацэнку даць вайсковым планам. Я так хачу! Вам гэта кажа цар — Ваш палкаводзец і ўладар! А самазванца, што ўзмуціў народ, Я растапчу, а з ім — ягоны зброд! Каб ведалі наперад — не дазволю Васалам папіраць царову волю.

Фаўст

Прыемна ворагу адсекчы галаву, А падстаўляць сваю пад булаву Ці ёсць, мой пане, рацыя, рахуба? — Яна ж нам цэлая куды больш люба. Навошта цела нам без галавы? Яна засне — тады і цела спіць, Яна баліць — і ў целе ўсё баліць, Яна здаровая — здаровы й вы! Вось тут якраз рука сваё вяршыць: Падыме шчыт, каб сэрца засланіць, Пасля ж ускіне грозны меч, Удар! — і галава злятае з плеч. І вось ужо здаволены герой На грудзі ворагу ступіў нагой!

Імператар

Такі ўжо ў гневе я ўтрапёны, Што растаптаў бы труп ягоны.

Герольды (вярнуўшыся)

На змаганне выклік горды Быў бясплённы і пусты. Кпінамі сустрэлі орды, Гады рвалі жываты: «Ваш каролік, — нам са смехам Адказала гэта голь,— Ад раскошы з глузду з’ехаў, Толькі й звання, што кароль!»

Фаўст

Што выклік супастатам не прыняты, На руку нам — наплачацца пракляты! Спрыяльны час. Аддай загад, І будзе біты дзёрзкі гад.

Імператар

Мой обергенерал тут слова скажа!

(Галоўнакамандуючаму.)

Выконвай доўг, камандуй, княжа!

Галоўнакамандуючы

Увага! Правае крыло — у бой! Хай левы фланг праціўніка спасуе Перад напорам сілы маладой, Якая ворага з зямлёй здрасуе.

Фаўст

Герою мужнаму дазволь тады Умацаваць сабой адважныя рады: Хай ён памножыць воінскую славу І знойдзе на мяцежнікаў управу.

(Паказвае

на правага.)

Даўбайла (выступаючы наперад)

Хто твар у твар прымае бой, Накрыецца нагамі той, Павернецца ж каторы тылам, Накорміцца зямлёй і пылам, А следам слаўныя жаўнеры Давершаць справу ў поўнай меры — І ворагі сплывуць крывёй І захлынуцца ў ёй…

(Адыходзіць.)

Галоўнакамандуючы

Удар у цэнтры будзе нечаканы, Ён дасца штабу ворагаў у знакі, Іх стратэгічныя парушыць планы І папярэдзіць, пэўна, контратакі.

Фаўст (паказваючы на сярэдняга)

І гэты паслужыць табе гатовы! Лаўкач! Ён на бягу сарве падковы!

Хапайла (выступаючы наперад)

Адвагу царская дружына З рабункам спалучаць павінна. Хай стануць мэтаю куфры У самазванцавым шатры, Стаяць нядоўга будзе ён — Сам павяду я легіён.

Заграбуха (маркітантка, тулячыся да Хапайлы)

Хоць і не жонка я яму, Але другога не прыму, Бо я і ноччу, я і ўдзень Хаджу ў баях за ім як цень! Калі жанчына грабіць, — то З ёй не зраўняецца ніхто! Я — самы жорсткі марадзёр! Наперад, войска! На шацёр!

Абое адыходзяць.

Галоўнакамандуючы

На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але І ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дэфіле.

Фаўст (паказваючы на левага)

Мой трэці доблесную раць Павінен вам падмацаваць.

Трымайла (выступаючы наперад)

За левы фланг свой будзь спакойны,— Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.

(Адыходзіць.)

Мефістофель (апускаючыся з гары)

Рэзервы ёсць у нашым тыле. Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы. У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце!

(Ціха дасведчаным.)

Скуль гэта сіла — не пытайце! Не спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў. Я рэквізіты каралёў Са сцен на поле бітвы змёў — Хай службу служыць і яно, Сярэднявечча парахно. Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект,— Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!

(Уголас.)

На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары,— Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.
Поделиться с друзьями: