Фаўст
Шрифт:
Фаркіяда
Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.Алена
Не ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.Фаркіяда
Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?Алена
ПаставіўшыФаркіяда
А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.Алена
Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.Фаркіяда
Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.Алена
Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.Фаркіяда
Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.Алена
Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)
Хор
Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык Можа сказаць лагоднае нам? Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трох- галовага Цэрбера зяпы жахлівыя. Страхам агорнуты мы У прадчуванні, Што вусны падступніцы Ікламі страшнай пачвары абернуцца. Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро І азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага — Мякка-праменнае сонца надзей! Змоўкні, змоўкні! Хай жа душа царыцына, Ужо адляцець гатовая, У целе яе ўтрымаецца, Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.
Фаркіяда
Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары. Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.Алена
Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам смела ў твар пасля глядзець.Фаркіяда
Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны. Што ты хочаш? Загадай!Алена
Будзь гатова дзёрзкай звадкі хутка згладзіць прыкры след! Бездакорна падрыхтуйся справіць наш стары абрад.Фаркіяда
Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера і трыног — Для краплення і ўскурэння. Хто ж ахвяра? Назаві!Алена
Цар ахвяру не назваў мне.Фаркіяда
Не назваў? О, гора ўсім!Алена
Што за гора? Што за жахі?Фаркіяда
О, ахвяра гэта — ты!Алена
Я?Фаркіяда
І гэтыя.Хор
О гора!Фаркіяда
Пад сякерай прымеш смерць.Алена
Жудасна! Я прадчувала!Фаркіяда
Непазбежны горкі лёс!Хор
Ах! А мы? Што будзе з намі?Фаркіяда
Смерць пачэсная — не вам! Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе, Затрапечаце вы ў петлях, як дразды ў тугіх сілах.Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.
О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы; А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — Не хочуць пакідаць яны свет сонечны. Няма ратунку ад наканаванага! — Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца. Ды што казаць: пара за справу брацца нам.(Пляскае ў далоні.)
У дзвярах з’яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.
Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі! Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, І срэбную сякеру з краю ўскладвайце, А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі. Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе І пахаваць з усёй належнай пышнасцю.Поделиться с друзьями: