Фаўст
Шрифт:
(Ідзе ў шацёр з Галоўнакамандуючым.)
Мефістофель
Няхай цябе й твайго падпанка Хрышчоная бароніць палка, А мне з яе не лыка драць!Фаўст
Дык што ж рабіць?Мефістофель
Надзей не траць! Гэй, крумкачы! Без важданіны Ляціце шпарка да Ундзіны На возера за горны краж. Без бабскай хітраснай управы Тут будзе вынік нецікавы — Пара пускаць у ход міраж.Паўза.
Фаўст
Відаць,Мефістофель
Ад гэтых штук і ў смельчака Са страху задрыжыць рука.Фаўст
Ужо вада зліваецца ў патокі, З цяснін плыве на дол шырокі, Клубіцца, стогне і раве, На скалы пырскае ашмоццем пены Ці праз круты парог каменны Каскадам рушыцца і глебу рве. Цяпер няма патрэбы ў абароне, Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! — Я сам ад страху аж трымчу.Мефістофель
Спалохаўся? Відовішчы такія Заўсёды душы ўражваюць людскія,— А я гляджу і рагачу. Скрозь мітусня, гайсанне без канца, А хто й на сушы ўжо дае нырца, Бо думаюць, што тонуць у вадзе — Варожы стан у жудасці гудзе. Такую ўчворыў я пацеху, Хоць ты бяры і мры ад смеху.(Крумкачы вяртаюцца.)
Хвалю за службу, крумкачы! Вы зноў павінны памагчы: Хутчэй у кузні! Там ля горна, Дзе ад куродыму ўсё чорна, Куюць метал і камень карлы, Над імі вогненныя барвы. Няхай яны агонь бліскучы Скуюць, траскучы і пякучы, Скуюць няхай мне прамяні! Хоць бо дрыготкія зарніцы, Падучых зорак бліскавіцы Улетку — невялікі цуд, Аднак жа светлякоў мігценне І знічак на зямлі сіпенне Усё-такі памогуць тут! Здабудзьце вы мне гэта просьбай, А ў крайнім выпадку і — грозьбай.Крумкачы ляцяць. Усё робіцца, як загадана.
Заслала цемра стан варожы, Заселі войскі ў бездарожжы, А светлякі ў цямноцці ночы Мігцяць і пырскаюць у вочы. Цяпер для поўнага разгрому Нам не хапае толькі грому.Фаўст
Старая зброя з рыцарскіх скляпоў Цяпер няхай паслужыць зноў,— Няхай гудзе, трызвоніць і бразгоча І ў зман праціўнікаў угоніць!Мефістофель
Як добра ўсё і як дарэчы У міжусобнай калатнечы! Нібы ў далёкай даўніне, Калі, сустрэўшыся ў чарговай сечы, Шукалі гвэльфы й гібеліны Рашэння спрэчак у вайне, Так сёння рыцары павінны Рахункі зводзіць і рахубы На полі марнае загубы, А ўсе інтрыгі, спрэчкі партый Даюць чарцям у рукі карты. Бо сатана ж усім на злосць Дурных пад’юджвае, як хоча, Дурныя б’юцца, ён рагоча — Вось гэта ісціна і ёсць.У аркестры баявітае бязладдзе, якое паступова пераходзіць у бадзёрыя маршавыя матывы.
Шацёр самазванца
Трон, багатае ўбранне.
Хапайла. Заграбуха.
Заграбуха
Мы першыя ўзялі шацёр.Хапайла
Ніхто нас бокам не адцёр.Заграбуха
Якія скарбішчы ляжаць! З чаго пачаць і чым канчаць!Хапайла
Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!Заграбуха
На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.Хапайла
Вось булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу.Заграбуха
Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет.Хапайла (бярэ булаву)
З такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей! А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя. Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы. З райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!Заграбуха
Ні з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.Хапайла
Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку.Заграбуха
Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.Скрынка падае і адчыняецца.
Хапайла
Ах золатка, ах залаціска! Грабі, пакуль нікога блізка.Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)
Шырэй прыпол, хапай, збірай — Жыццё пачнецца — чысты рай!Хапайла
Даволі! Годзе! Нам пара!Заграбуха (устае)
Авой! У падале дзіра. Пакуль дахаты занясу, Дык па дарозе растрасу.Целаахоўнікі імператара-пераможцы
Вы што тут робіце ў шатры? То ж — імператара куфры.Хапайла
І мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне. Такі спрадвеку ў войску звычай — Салдаты кормяцца здабычай.Целаахоўнікі
У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік; Служыць узяўся, то служы, Салдацкі гонар беражы.Поделиться с друзьями: