Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– На паштамце працую, у бiблiятэцы.
– Галя скiравала да газона i стала ў траву, каб схаваць парваны абутак.
– Кавалераў шмат, - схлусiла яна, - але ўсе абы-што, не тое! А Анатоля я даўно кiнула, навошта мне лавелас? А ў цябе як справы? Вярнуўся твой бацька ад цёткi Светы, жыве цяпер з мацi?

– Не, - сумна адказала тая, - з цёткай Светай жыве... А наш брацiк малодшанькi такi слаўны!
– ажывiлася дзяўчына.
– Хутка два месячыкi яму. Я нашыла ўсякiх распашонак, шапачак, дык Алесь смяяўся, кажа, добра на "ляльку" шыць, а вось на дарослага не ўмею! Дык я яму кепi пашыла, каб сонца ў галаву не пякло - ён жа дах у нас рамантуе - такi спрытны ды вясёлы

Алесiк! Не ведаю, чаму Гайва яго кiнула?..

– Не яна - ды ён яе кiнуў!
– растлумачыла Галя.
– У Гайвы хлопцаў шмат. I з Мiколам гуляла, i Антось яе праводзiў... Дарэчы, памятаеш Антося, такi надта сур'ёзны хлопец, турыст? Ну, дык ён зараз у Жыровiцкай семiнарыi вучыцца на бацюшку! Ой, Зоська, мне час на працу, бывай!

Галя цмокнула яе ў шчаку i пабегла да аўтобуснага прыпынку.

...На працы Галя пераабулася ў тапкi, засунула ногi пад пiсьмовы стол i пачала правяраць фармуляры, каб выявiць запазычанасцi чытачоў. Да яе стала падышоў высокi светлавалосы юнак, з закручаным угору чубам, вялiкiмi, таўстымi вуснамi. Блакiтныя вочы глядзелi з сумам.

– У вас ёсць што-небудзь па псiхалогii?
– цiха запытаў ён.
– У мяне праблема: здрада каханай... Што-небудзь, каб забыць яе...

Галя задумалася.

– Я сябраваў з ёю, яна зацяжарала, але пайшла за другога. Я ведаю, яна нарадзiла дачку... Гэта мая дачка...

Галiна сэрца забiлася ад шкадавання гэтага хлопца, ягоны боль адазваўся ў яе сэрцы.

– Як вас завуць?
– запыталася яна, прыветна гледзячы яму ў вочы.

– Лёнiк...

– Лёня, я ведаю адзiн метад, але...
– Галя схамянулася.
– Гэта трэба пасля працы...

– Цудоўна, я пачакаю вас!
– абазваўся ён, i вочы яго ўспыхнулi надзеяй.

...У царкве было шмат народу. Усе таўклiся, узбуджана адсоўвалiся, калi Галя i Лёнiк прабiралiся да iканастаса.

– Чырвоную свечку купiў?
– перапытала Галя.
– Запальвай! А цяпер вазьмi дзвюма рукамi i апусцi так, каб полымя было на ўзроўнi кален. Павольна падымай свечку ўверх, у тых месцах, дзе свечка будзе трашчаць, патрымай больш часу. Уявi сваю каханую i кажы: "Я пазбаўляюся ад звязкi з табою, я хачу быць вольным ад цябе. Даруй i адпусцi!" Калi полымя свечкi акажацца на ўзроўнi лба, патушы свечку.

Лёнiк зрабiў усё, што сказала Галя. Калi яны выйшлi з царквы, дзяўчына папярэдзiла:

– Абавязкова спалi яе фотаздымак!

Лёнiк кiўнуў i папрасiў дазволу правесцi яе да iнтэрната. Галя згадзiлася. Размаўляць з Лёнiкам было цiкава. Ён працаваў будаўнiком, шмат дзе бываў i аказаўся цiкавым хлопцам. Галя так пранiклася да яго душою, што запрасiла на кубачак кавы.

– Галечка, ты такая цудоўная дзяўчына!
– усмiхнуўся Лёнiк.
– Давай сустракацца! Толькi спачатку навучы, што яшчэ трэба рабiць, каб забыць яе!

– Па-першае, нiколi не размаўляй на тэмы кахання, пра сваю каханую больш не расказвай нiкому, сам не ўспамiнай i не чытай любоўных раманаў, не глядзi серыялаў пра каханне, - павучальна сказала Галя.
– Пазбягай з ёю сустрэч, усё спалi: пiсьмы, паштоўкi... Кожны ранак апускай пальцы ў пасудзiну з халоднай вадой, правай рукi пальцы, i рабi "водаварот", тады кажы: "Чыстая вадзiца, змый з мяне гнеў i прывязанасцi, дапамажы мне занава нарадзiцца!" Зрабi шэсць кругоў i вылi ваду на макушку, засмейся i ўявi, што нарадзiўся занава.

– Дзякую, Галечка!
– засмяяўся Лёнiк.
– Нiколi цябе не забуду! Ну, бывай!

Ён яшчэ раз падзякаваў за каву i пайшоў з яе пакойчыка.

...Цела кранулiся вiльготныя сцяблы чароту. Затым цёплы рачны пясок, колкi да кожнай

часцiнкi, да кожнай пясчынкi адчувальны, пасыпаўся на жывот. Багiня заварушылася, пацягнулася, прачынаючыся, але пацалункi пяшчотна-мяккiх вуснаў лагодна, не настойлiва вярнулi яе назад, у сон. Багiня адчувала, як адзiн яе бок агортвае маленькая, утвораная ад лёгкага ветрыку хваля, затым белае марыва ахутала яе ўсю, праглынула. Яна паднялася над зямлёю, стала прыгожым матыльком, заблыталася ў валасах каханага, ператварылася ў кропельку i застыла на яго цёмных вейках. Яна бачыла ягоныя вочы: аксамiтна-цёмныя, лагодныя i шчырыя, яны таiлi ў сабе цеплыню сонца i безлiч таемных, нязведаных чараў... Ягоныя вусны... Пiць бы з iх, бы крынiчную ваду, i памiраць ад смагi...

– Вайдаш...
– прашаптала багiня.

– Вайдаш...
– зашапацелi сцяблы чароту.

Багiня забыла свае iмя. Яна не хацела ўспамiнаць яго, баялася вярнуцца ў рэчаiснасць. Ёй так было добра з iм. Яна не хацела расплюшчваць вочы, а святло настойлiва бiла ў твар, прымушала агледзецца навокал. Багiня закрыла вочы рукою, але ён адхiлiў гэтую руку i пачаў цалаваць яе: танюткiя пальчыкi, далонь... загарэлае плячо, вусны, i багiня расплюшчыла вочы i ўбачыла над сабою высокае зеленавата-празрыстае неба. I тады яна заплакала, бо ўспомнiла сваё iмя... Яна ўжо не магла сказаць яму: "Вайдаш..."

...Калi ад'язджала з Вiшанькi, прыбег Анатоль, ён амаль ускочыў у хату, збiў з ног бабку Сашу, прымусiў яе выйсцi i са злосцю вымавiў Марусi:

– Ты што, думаеш, ён у цябе закахаўся? Ды ён проста палюбоўнiцу шукае, каб чыстую, без СНIДа! Смяюцца... I вёска ўся смяецца!

Тады ёй стала так балюча i горка, што яна ледзь стрымалася, каб не заплакаць. I з насмешкай адказала яму:

– Лепш быць палюбоўнiцай князя, чым жонкай хама!

...Бяздоннае неба зберагала спакой i маўчанне.

– Што з табою?
– прашаптаў Вайдаш.

"Усё пройдзе, - падумала Маруся, - застанецца толькi ўспамiн..."

– Не хачу развiтвацца з Нiцай, - адказала яна.

– Мы яшчэ вернемся сюды, - усмiхнуўся Вайдаш.

"Я ўсяго толькi эпiзод у тваiм жыццi", - падумала Маруся.

У глыбiнi вачэй яе застыла горыч. Яна нiколi не забудзе, як ён называў яе багiней, як гаварыў камплiменты, як цалаваў яе цела, як багатварыў... Яна паверыла яму i адчувала сябе багiняй. Але памятала, што гэта толькi гульня, чароўная казка... Няхай яна доўжыцца больш, казка, якую ён сам прыдумаў... Багiня i яе Тварэц...

– Няхай доўжыцца казка, - прашаптала Маруся i абняла яго.

...Яны ступалi босымi нагамi па гарачым пяску. Маруся апранута ў доўгую спаднiцу з разрэзамi па баках i белую майку, Вайдаш - у шортах i майцы з малюнкам фiялетава-зялёнага мора. Ля дарогi, на палях з сабраным ураджаем, засталiся даспяваць жоўтыя бабы, збоку адзiнокiх кустоў сiнела ажына. Бясконцае мноства рабiнавых дрэваў гарэла развiтальным агнём спякотнага i шчаслiвага лета. Вайдаша i Марусю абганялi рэдкiя прахожыя з поўнымi кошыкамi грыбоў. I яна ўспомнiла, як учора ездзiлi ў лес з Вайдашам, на машыне. Марусi ўсё нiяк не траплялiся грыбы-баравiкi. I тады яна задумала жаданне: калi знойдзе баравiк - вернецца сюды яшчэ. Накрапваў дождж, i Вайдаш паклiкаў Марусю да машыны, каб ехаць дадому. Яна заставалася ў глыбокiм цянi ялiнаў. I раптам пад апушчанай яловай лапкай заўважыла вялiкi карычневы баравiк. Маруся ўскрыкнула ад радасцi, падбегла да яго, пагладзiла, акуратна падрэзала i паклала ў кошык. У машыне Вайдаш абняў яе, яна прытулiлася да ягонага пляча, толькi вочы выглядвалi i бачылi, як па шкле машыны стукаюць срэбныя кроплi дажджу...

Поделиться с друзьями: