Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Пахвалён бэндзе Езус Хрыстус!
– выпалiла Тамарка.
– На векi вякоў!
– адказаў ксёндз.
– З чым прыйшлi, паненкi? пацiкавiўся.
– Проста так, - усмiхнулася Тамарка.
– Гэта наша нявестка, дык я яе вырашыла пазнаёмiць з вамi.
– Ты ж на мяне сярдзiтая, - засмяяўся ксёндз, - да такога дрэннага ксяндза прывяла...
– Вядома, я на вас тады раззлавалася, - надзьмула вусны Тамарка, - вы насварылiся, што мне шаснаццаць год, а я нават на першай споведзi не была. Мяне мацi не вучыла. Я што ведала, тое i сказала вам, а вы мяне давучваць адправiлi! Тады я да бацюшкi пайшла, бо ўсё роўна,
Тамарка пакалупала пальцамi нагi жоўты пясок i дадала:
– Але я вас усё роўна больш люблю, хоць i праваслаўная...
Iрэна ўзняла вочы ўверх - што яшчэ выдасць Тамарка? I тузанула яе за касу.
– З вамi цiкава, - лагодна сказала Тамарка, - вы пра ўсё пытаецеся, што, як... Як мне жывецца, што турбуе... Вы - як мацi... Не, вы - як брат старэйшы, разумны... У мяне няма нiкога такога, нi мацi, якая б пытала ўсё, цiкавiлася мною, нi брата, якi б нешта раiў... Хоць i нельга гаварыць дрэнна пра другiх, але мае браты п'юць гарэлку, iм са мною нецiкава...
– Прыходзь у касцёл, - усмiхнуўся ксёндз.
– У нядзелю ў нас злёт веруючай моладзi, пад агульным дэвiзам "мы спяваем да Бога". Прыходзьце, дзяўчаткi, паненкi... Калi ласка!
– Абавязкова!
– падскочыла ад радасцi Тамарка.
– Дзякую, - ветлiва адказала Iрэна.
Яны развiталiся.
– Ён мне той раз кнiжку падарыў, каб да споведзi рыхтавалася, - шапнула Тамарка.
– Я яе заўсёды пад падушку кладу. Ведаеш, мне яго так шкада. Ксяндзам жа нельга жанiцца. З iм жыла мацi, памерла. I бабулька яго памерла. Цяпер ён адзiн жыве, сабе гатуе... Таму ён так любiць, калi да яго прыходзяць госцi. Вось таму ён такi iнiцыятыўны - сходы, конкурсы, злёты розныя ўстрайвае, моладзь арганiзоўвае. Я яго так люблю, - прыцiснула рукi да грудзей Тамарка, як брата, як самага роднага чалавека, усёй душою люблю, як Бога. Толькi ты не думай, гэта не каханне, каханне - гэта брыдота, секс, каханне прыносiць пакуты. А гэта любоў боская, яна мне прыносiць радасць!
– Мы абавязкова прыйдзем яшчэ сюды!
– абняла яе Iрэна.
– А цяпер пайшлi да дзеда з бабай, паглядзiм на iх дачку-законнiцу. Ты казала, што яна ў Польшчы, у манастыры? Праходзiць там iспыт, пэўны тэрмiн...
– Божа! Дазволь мне таксама стаць законнiцай!
– слёзы з'явiлiся на вачах Тамаркi.
– Iрэначка!
– абхапiла яна дзяўчыну.
– Давай з'ездзiм у Полацак, у Ефрасiннеўскi манастыр, там жа твая сяброўка, Аленка, можа, i мяне туды возьмуць, я так не хачу вяртацца да мацi! Цi, можа, у Жыровiчы возьмуць?
– Цяпер ужо там мужчынскi манастыр i семiнарыя...
– Iрэначка!
– заплакала Тамарка.
– Каб ты ведала, як мне не хочацца iсцi дадому!
– А мне?!.
Дзяўчаты селi ў траву, абнялiся i пачалi плакаць.
Мiкола ўзяў аркуш i пачаў пiсаць:
– Незнаёмка! Я вылеплю цябе з белага мармуру,
Пастаўлю на сонечнае месца,
Каб на золку вiтаць цябе,
Як вiтаю ўсмешкаю сонца...
Ён не паспеў дапiсаць верш, як дзверы ў пакойчык рэзка расчынiлiся i нахабна ўварваўся невысокi мажны мужчына з лысiнай. Схапiў Мiколу загрудкi.
– Дык што гэта, га?
– у твар прашыпеў ён.
– Дачку маю ганьбiць надумаў?
I шпульнуў разгубленага хлопца на ложак. Калi
той крыху аклямаўся, заўважыў Наташку ў сваёй дутай блакiтнай куртцы. Яна здзеклiва смяялася, гледзячы на яго.– Ану ўставай!
– зароў мужчына на Мiколу.
– Не чапай г..., смярдзець будзе!
– працягнула з лянотай Наташка i плюхнулася ў крэсла.
– Я табе, гад, месца ў iнтэрнаце выбiла i на працу ўладкавала! Кватэру, як аўтобуснiк-iльготнiк, хутка атрымаеш. Ды ты малiцца на мяне павiнен, смурод такi!
– Зараз жа збiрайся з Наташай у загс!
– крыкнуў мужчына.
– Тата, навошта ён мне?
– засмяялася Наташа.
– З яго муж, як з г... куля! Мацi-адзiночцы больш iльготаў...
– Дык у вёсцы ж будуць смяяцца!
– запярэчыў бацька.
– Колькi вам трэба?
– спахапiўся Мiкола.
– Я ўсё заплачу! Мiльён магу даць, у пазыкi залезу, толькi адчапiцеся ад мяне! Наташа, я не хачу на табе жанiцца, я не кахаю цябе! I на алiменты не падавай, прашу!
– Ай, круцiцца, як голы ў крапiве!
– зарагатала яна.
– Вось добрую iдэю падаў, малайчына! Значыць, у загс не пойдзем! Затое алiменты плацiць будзеш!
– Наташа!
– узмалiўся ён, затым перадумаў i закрычаў: - Ану адсюль прэч, аферысты! Гэта не маё дзiця, не ад мяне!
Наташа адчынiла дзверы i паклiкала:
– Марыя Пятроўна, Алачка! Зайдзiце, калi ласка!
Калi тыя зайшлi, Мiкола пазнаў вахцёршу з Наташынага iнтэрната i яе суседку па пакоi.
– Гэта мае сведкi, - заключыла Наташа.
– Але яшчэ не ўсё... Шмат хто пацвердзiць, што мы вялi сумесную гаспадарку, а ты асабiста купляў для дзiцяцi каляску!
– Шкура!
– закрычаў на яе Мiкола.
– Дык ты хочаш плацiць алiменты?
– Наташа падышла да яго ложка, на якiм Мiкола сядзеў, закрыўшы рукамi твар.
– Калi не хочаш, то скажы... I мы табе прыдумаем нешта другое ўзамен... Муж з цябе дрэнны. Не плач, трэба ты мне, як бочка без абручоў! А вось раб з цябе б атрымаўся добры...
– Што?
– не зразумеў Мiкола.
– Раб!
– засмяялася Наташа.
– Будзеш кожную зiму маiм бацькам дровы загатаўлiваць. А кожнае лета - сена касiць. Калi згодзен - пiшы распiску. Тады на алiменты падаваць не буду!
Мiкола задумаўся.
– Давай паперу, - махнуў рукою.
– I каб духу твайго тут не было!
Напiсаў усё, што прадыктавала Наташа. Падаў ёй.
– Парадак у танкавых вайсках!
– засмяялася Наташа.
– Пайшлi, татка! Пайшлi, мае дарагiя сведкi! Перагаворы прайшлi на вышэйшым узроўнi.
Калi яны зачынiлi за сабою дзверы, Мiкола кiнуўся да аркуша i лiхаманкава пачаў запiсваць:
– О, незнаёмка! Анёл мой нябесны!
Маё адзiнае каханне!
Цябе чакаю ў сваiх песнях,
Прыйдзi, анёл мой, на свiтаннi!..
Перад абедам Галю выклiкала да сябе загадчыца бiблiятэкi.
– Што-небудзь здарылася, Надзея Пракопаўна?
– спалохалася Галя.
– Не, - усмiхнулася тая.
– Вельмi добрая для цябе навiна. Памятаеш, ты рабiла кнiгаабзор па паэтах Польшчы i ў нас была дэлегацыя з мястэчка Ломжа. Дык вось, пан Вацлаў хацеў бы, каб ты папрацавала ў iх бiблiятэцы. Яны адкрываюць музей беларускай творчасцi. У цябе такiя цудоўныя веды пра нашых паэтаў i пiсьменнiкаў!.. I наогул, ён сказаў, што ты вельмi дзелавiтая i разумная дзяўчына. У цябе - цудоўная будучыня, згаджайся!