Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

Аўдоцця заўважыла, што з гаража выйшаў Вайдаш Дуброўскi, i загаварыла мацней:

– Ай, а мая ж Галечка збiралася замуж за Анатоля, дык гэтая ж Маруся, што ў твайго Вайдаша ў маёнтку працуе, адбiла яго!

Дуброўскi зiрнуў на жанчыну. Яна перахапiла позiрк i дадала:

– Дрэнных кадраў сабе падбiраеце, Вайдаш! Учора Маруся ў лесе з Анатолем стаяла! Як дождж iшоў.

Той уздыхнуў i адвярнуўся ад яе.

– А мая ж Галечка плача i плача!
– не сунiмалася Аўдоцця.

Дзед Уладыморык махнуў на яе рукою, падняў вядро i пайшоў у хлеў.

Аўдоцця

крыху пастаяла i падалася да другога двара. Тут жыў Рыгор. Мужчына гарадскi, купiў нядаўна ў Вiшаньцы хату. Дзецi ў яго дарослыя, пажанiлiся ўжо. Пакiнуў жонцы кватэру, а сам прыехаў сюды.

Рыгор стаяў на ганку ў джынсах, без майкi.

– Ты, як манах, жывеш!
– крыкнула яму праз плот Аўдоцця.
– Бабу сабе не хочаш?

– У сваты прыйшла?
– засмяяўся Рыгор.

– Бессаромнiк, накiнь што на плечы!
– махнула на яго рукою Аўдоцця. Навошта ты мне патрэбны?! Памрэш, дык прыедуць твае дзецi ды хату тваю на чатыры часткi падзеляць, а мне пятая застанецца - бяры бярвеннi ды цягнi пятую частку! Ведаю я законы, дарагi! На цябе iшач, а тады ўсё дзецям застанецца!

– А я на жонку хату перапiшу!
– адказаў Рыгор.
– Пойдзеш тады?

– На халеру ты мне!
– плюнула Аўдоцця.
– Галю маю лепш бяры, маладую!

– Прыводзь!
– засмяяўся зноў Рыгор i прысеў на ганак.

– А я ж чула, што ў цябе палюбоўнiца ў горадзе была, якую ты замуж не ўзяў!
– вышчарылася Аўдоцця.
– Колькi з жонкаю жыў, столькi табе i помсцiла! А вось, глядзi, i сюды дабярэцца!

– Тфу на цябе!
– плюнуў Рыгор.
– Не накаркай!

Аўдоцця скрывiлася i пайшла да сваёй хаты.

Аленка доўга чакала на прыпынку аўтобус. Павiнна была прыехаць мацi. Нарэшце падкацiла легкавая машина, i адтуль, незадаволена буркаючы, вылезла Соф'я ў кароткай спаднiцы i маладзёжнай майцы.

– Ты ўжо зусiм з глузду з'ехала!
– не стрымалася Аленка.
– Бабы ў вёсцы засмяюць!

– Пляваць мне на тваiх баб!
– кiнула ёй у рукi сваю дарожную сумку Соф'я.
– Я дзеля шчасця свайго прыехала!

Яна паправiла прычоску:

– Бабка твая памерла.

– Што, бабка? Ты хiба з Жыровiч? Чаму ж тэлеграму не дала на пахаванне прыехаць?

– Надта шмат пытанняў задаеш!
– пайшла паперадзе Соф'я, горда трымаючы галаву.
– У гэтай вёсцы Рыгор мой жыве! Цяпер, калi ён разышоўся з жонкаю, калi старая памерла, цяпер вы, гады, мне не перашкодзiце выйсцi замуж за Рыгора! Дзякуй богу, што бацьку твайму ногi адняло! Я ж казала - калека!

– Ты называла яго ўвесь час так, i твае словы збылiся! Ты прыцягваеш адмоўную энергiю на людзей!

– Я - прарочыца!
– засмяялася Соф'я.
– Казала на цябе - прастытутка? Вось прастытуткай i стала, валяешся ў нагах у гэтага хама, Мiколы!
– Соф'я плюнула сабе пад ногi.
– Цяпер нiхто не перашкодзiць майму шчасцю!

– Я так i ведала, што бабка памрэ!
– усхлiпнула Аленка.
– Наш сабака цэлую ноч выў. Потым каровы снiлiся - цэлы статак. А адна адбiлася i прэцца да бабiных варот, а я не пускаю...

– Я варажыла, - усмiхалася

Соф'я, - хадзiла да цыганкi, i яна сказала, што i калека хутка памрэ... I разводу не трэба! Рыгор будзе мой...

– Дзе пахавалi бабку?
– спытала са слязьмi на вачах Аленка.

– Дзе жыве Рыгор, сучка?
– закрычала Соф'я.
– Ты мне зубы не загаворвай!

– Атрутнае ў цябе каханне, - прашаптала Аленка.
– Ад д'ябла яно!

– А што ад Бога твайго? Што?
– ускiпела Соф'я.
– Што мне даў твой Бог? Колькi я нi прасiла, нi малiла яго, каб у мяне здарыўся выкiдыш! Табою, сучка, зацяжарала, як Рыгор быў у войску! А ты, сучка, моцна трымалася ў жываце! Колькi я камення пацягала! Колькi праклёнаў табе пасылала, а ты ўсё роўна, назло мне i майму шчасцю з Рыгорам, нарадзiлася! Кажы зараз жа, дзе ён жыве?

Аленка моўчкi паказала на невялiчкую хатку сярод прыземiстага саду. Соф'я, кiнуўшы дачку ў слязах, пабегла ў двор да Рыгора.

– I як жа ж ты той шакалад робiш? Усiх дзяцей перакормiш!
– дзiвiлася баба Саша, назiраючы, як Маруся памешвае на агнi малако з цукрам.

– Колькi ты лыжак малака лiла?
– убегла ў хату Гайва.
– У мяне нiчога не выходзiць - вада адна, i ўсё...

– Трэба ж пароўну ўсяго, - усмiхнулася Маруся, - калi дзве лыжкi малака, то i дзве лыжкi цукру... Глядзi, размешваем... Трэба, каб пяць хвiлiн толькi пакiпела, не болей... Здымаем!

Маруся ўзяла анучкай мiску i паставiла на прыпечак.

– Чым займаецца твой брат?
– як быццам з ветлiвасцi папыталася ў дзяўчыны.
– А дзед што робiць?

– Дзед тэлевiзар глядзiць, - Гайва ўзяла ў лыжку масла i палажыла ў мiску.

– Яшчэ адну лыжку кладзi, - параiла Маруся.
– А брат што робiць?

– Таксама глядзiць!
– Гайва палажыла лыжку масла i пачала размешваць, лiзнула языком.
– Смачна як! А ў Вайдаша нешта настрою няма.

Яна ўзяла ў Марусi з рук пакецiк з парашком какавы.

– Дзве лыжкi сыпаць?
– перапытала ў Марусi.

Тая кiўнула.

– Вайдаш сумны, - працягвала Гайва, памешваючы ў мiсцы.
– Нехта яму настрой сапсаваў...

– Стаў на агонь усё!
– загадала Маруся.
– Няхай кiпiць чатыры хвiлiны. Тады разлiвай у формачкi i стаў у халадзiльнiк...

– I ў цябе таксама няма настрою!
– заўважыла Гайва.
– Учора мы з табою столькi шакаладак нарабiлi! А сёння ты нiчога не хочаш рабiць...

– Нешта Вайдаш са мною i не павiтаўся, - паскардзiлася Маруся.
– Глянуў i адвярнуўся.

– На цябе наплялi ўсяго, - растлумачыла Гайва, - быццам бы ты з Галiным Толiкам абдымалася ў лесе...

– Вось яно што!
– уздыхнула Маруся.
– Ён у плёткi верыць?

– Можа, ён цябе зараўнаваў!
– засмяялася Гайва.

– Анатоля я ведаю проста як сябра, перадай яму! I хай ён не судзiць мяне па сабе! Анатоль мне ўсю праўду пра яго сказаў, пра яго адносiны з Галяй i Аленкай!
– раззлавалася Маруся.

– Пойдзем сёння ў лагер!
– прапанавала Гайва.
– Няхай Вайдаш параўнуе! I Алесiк таксама!

Поделиться с друзьями: