Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзед уздыхнуў, падняўся з канапы.

– Дождж скончыўся, - глянуўшы ў акно, зазначыў стары.

– Дазвольце нам з Гайвай па лужынах пабегаць!
– весела ўсмiхнуўся Мiкола дзеду.

Той кiўнуў, i Мiкола, схапiўшы дзяўчыну за руку, пацягнуў яе на вулiцу.

– Я ведаю таемныя дзверцы адны, - шапнуў ёй на вулiцы, - яны ў падзямелле вядуць!

I павёў яе да царквы. Гайва ўвесь час iшла моўчкi, абмiнаючы мокрыя кусты, пераскоквала праз лужыны. Выглянула сонейка. Халадком i свежасцю пахлi прамытыя дрэвы i трава, кветкi зiхацелi ў сонечных промнях.

– Яшчэ да сустрэчы з табою я склаў вершы незнаёмцы з будучынi.

Хочаш, прачытаю?
– пранiкнёна сказаў Мiкола i ўзяў Гайву за руку.

– Не, - адмовiлася дзяўчына.
– Пасля нашай смерцi тыя вобразы, якiя мы стваралi ў час зямнога жыцця, матэрыялiзуюцца ў астральным свеце. Тваё цела пакiне душа i стане астралам. У астральным свеце ты ўбачыш сваю незнаёмку. А таксама i iншыя вобразы... Напэўна, Пушкiн сустракаў там i сваю Таццяну Ларыну, i Анегiна...

Гайва таемна ўсмiхнулася, а потым дадала жорстка:

– А яшчэ ты там сустрэнеш сваiх дзяцей, тых, ад якiх адмаўляўся, а дзяўчаты рабiлi аборты... Гэтыя дзецi будуць чапляцца за твае ногi i рукi i не пускаць цябе вышэй - да Бога, у чысты свет, у духоўны...

– Якая ты жорсткая!
– з крыўдаю вымавiў хлопец.

– А ты - лавелас!
– надзьмула яна вусны.
– Бачыла я такiх: прыгожы збан, унутры якога пустата... Збан, аб якi не адна дурнiца разаб'е галаву!

Мiкола збялеў.

– Добра, не крыўдуй!
– прымiрэнча дакранулася да ягонай рукi Гайва.
– Гэта ў мяне з дзяцiнства. Люблю казаць, што думаю. Яшчэ люблю мучыць хлопцаў, асаблiва тых, якiя мяне кахаюць. А вось закахалася сама, у Алесiка, але нiзашто не прызнаюся! I буду яго мучыць... Люблю сцэны, як у фiльмах пра сярэднявечча: рыцар на каленях прызнаецца ў каханнi...

Яна засмяялася:

– Алесiка ўжо так два разы мучыла. Адзiн раз загадала ў рэчцы халоднай пакупацца, мне кветак з таго берага прынесцi, а другi раз - каб залез на вежу i напiсаў там маё iмя.

– Трэцяга разу не будзе!
– пасмiхнуўся Мiкола.

– Што я скажу, тое i будзе!
– упарта адказала Гайва.
– Каралевы заўсёды ставiлi перад кавалерамi iспыты,каб тыя маглi даказаць сваю адданасць, сваё каханне. Вось калi Алесiк выканае маё трэцяе заданне, апошняе, тады згаджуся быць ягонай жонкай.

– Ты не кахаеш яго...

Гайва засмяялася i пабегла да склепа разбуранай царквы, спусцiлася туды, адчынiла таемныя дзверцы i крыкнула:

– Вось табе даказваю, што кахаю!

I палезла ў падзямелле.

Яны iщлi па цёмным калiдоры, выкладзеным брукаванкай. Пахла сырасцю i плесняй. Мiкола падняў лiхтарык угору. Роўная, пакрытая зялёным налётам столь.

– Калi дзверцы так лёгка адчыняюцца, тады мы не першыя тут, - зрабiў выснову хлопец.

– Тут былi спелеолагi, - паведамiла Гайва.
– Такiя лабiрынты прайшлi, розныя пасткi тут, нечаканасцi, тупiковыя калiдоры, карацей, адны загадкi... Таму мне брат i забаранiў лазiць сюды...

– А Блакiтны пакойчык знайшлi?
– пацiкавiўся Мiкола.
– Кубак жалезны...

– Пакойчык знайшлi, а кубка - не... Пайшлi пакажу, дзе той пакойчык, пацягнула яго за руку Гайва.

Неўзабаве ад галоўнага ходу аддзялiўся ў правы бок другi ход, вузейшы. Яны звярнулi туды, але хутка натыкнулiся на сцяну.

– Завяла!
– расчаравана прамовiў Мiкола i прытулiўся да халоднай сцяны. Раптам заўважыў збоку вывалены камень, пасвяцiў туды лiхтарыкам.
– Гэй! Ды там жа, пад намi, яшчэ адзiн калiдор! Глядзi!

Гайва

прасунула ў шчылiну галаву i сапраўды ўбачыла ў цьмяным святле лiхтарыка каменную падлогу...

– Можа, там якi пакойчык?
– шапнула яна.
– Але мы, сябра, не туды прыйшлi! Трэба вярнуцца назад, да галоўнага калiдора, прайсцi далей, там будзе паварот налева, я пераблытала - Блакiтны пакойчык знаходзiцца далей. Трэба доўга iсцi, а потым налева звярнуць, там, дзе чырвоным адзначана - крыжык спелеолагi паставiлi...

– Усё роўна ж кубка там не знайшлi, - адмахнуўся Мiкола.
– Стой тут, а я скокну - гляну, што там!

I знiк у прагалiне.

...Мiкола стаяў у пакойчыку сярод халодных сцен, выкладзеных камянямi, палова з якiх вывалiлася са сцяны i ляжала пад нагамi. Хлопец асвятлiў пакойчык лiхтарыкам, крыкнуў нешта ўгару Гайве i накiраваўся ў адтулiну, што была раней дзвярыма. Прайшоў яе i апынуўся ў шырокiм калiдоры. Доўга iшоў па iм, калi раптам з-за вугла паказалася нейкая постаць. Мiкола асвятлiў яе. Жанчына ў ружовым халаце, з сабранымi ў пук валасамi нават не адрэагавала на святло. Яна цiха наблiжалася да яго. Калi параўнялася, запынiлася i глянула на яго. "Цётка Соф'я?
– здзiвiўся Мiкола.
– Аленчына мацi! Як яна сюды трапiла?"

Жанчына пайшла далей i знiкла за паваротам. Мiкола пайшоў у той бок, з якога iшла яна, але хутка натыкнуўся на сцяну. Нейкi страх пракраўся ў душу. Мiкола подбежкам вярнуўся ў пакойчык, пасвяцiў угару i ўбачыў вясёлы тварык Гайвы.

– Ну што, знайшоў кубак?
– засмяялася яна.

– Пашукай дзе вяроўку, - папрасiў ён.
– Я хачу выбрацца адсюль!

Гайва пабегла, а Мiкола прысеў на выступ у сцяне, адштурхнуў нагою невялiчкi камень. Той адкацiўся, але, як здалося Мiколу, з металiчным грукатам. Хлопец пасвяцiў уперад i ўбачыў на падлозе... кубак! Схапiў яго i пачаў разглядваць. Зялёны ад сырасцi i цвiлi жалезны кубак сапраўды быў з вечкам. Мiкола адкрыў яго, заглянуў усярэдзiну. Ён быў пусты...

– Там нiчога няма!
– закрычаў ён Гайве, якая ўжо спускала яму вяровачную лесвiцу.

– I мары твае, i словы, i каханне - усё гэта дутае, вось такое, як кубак гэты прыгожы!
– засмяялася Гайва.
– Усярэдзiне ў iм - пустата!

Мiкола пачаў падымацца. Кiнуў позiрк унiз, i яму падалося, што там стаяла i пазiрала на яго жанчына ў ружовым халаце...

Аўдоцця, папраўляючы белую ў крапiнкi хустку, уляцела ў двор дзеда Ўладыморыка. Той корпаўся ў агародзе.

– А бяроз ля цябе насаджана, ай колькi! Мусiць, поўны пограб квасу! сакатала маладзiца i дакранулася рукою да ствала дрэва.
– Ай, спёка якая, а бяроза халодная як лёд!

– Белы колер бярозы не для прыгажосцi, - пасмiхнуўся дзед.
– Бачыла, як вясною беляць дрэвы? Гэта робяць, каб зберагчы дрэва ад сонечных апёкаў... Вось i бярозе Гасподзь даў белы ствол, каб сонечныя промнi не шкодзiлi.

– А дуб як жа тады?
– пераступiла з нагi на нагу маладзiца.

– А ў таго кара тоўстая... Малады - гэты велiкан кволы, не любiць марозу, ветру, сонца, таму прарасцi i жыць першыя два-тры гады ён можа толькi пад апекаю iншых дрэў i кустоў. Ты, напэўна, бачыла на лясных палянках адзiнокiя магутныя дубы? I пыталася ў сябе: чаму яны не загiнулi i растуць тут, калi больш дрэваў наўкола няма! Адказ просты: тут некалi былi дрэвы i кусты, якiя дапамаглi дубу вырасцi. А iх гадаванец перажыў сваiх апекуноў!

Поделиться с друзьями: