Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
Але казка скончылася - у гардэробе Iрэна адчула сябе адзiнокай i разгубленай. Мужчыны падавалi жанчынам палiто, а Iрэна сваё ўзяла сама. "Каб я была замужам, я б не была адзiнокаю тут", - падумала яна.
– Iрэначка! Прывiтанне!
– Яна ўбачыла Нiнэль Мiхайлаўну, якая вядзе ў iнстытуце харэаграфiчны факультатыў.
– Ты чаму не прыходзiш на рэпетыцыi? Што здарылася з табою?
– Ужо ўсё прайшло!
– усмiхнулася тая.
– Прыйду!
– Прыходзь, Iрэначка!
– Нiнэль Мiхайлаўна ўзяла пад руку свайго мужа. Ну, бывай!
– заспяшалася да выхаду.
"Шчаслiвая!" - з сумам
Ля пад'езда нехта стаяў. Спачатку Iрэна спалохалася, потым сэрца нечакана забiлася - няўжо Янка? Падышла блiжэй.
– Я так даўно цябе чакаю, - сказаў ён з дакорам.
– Дзе ты ходзiш?
– Янка, Яначка! Дарагi мой!
– узрадавалася Iрэна. Моцна прыцiснулася да ягоных грудзей. Потым, усё яшчэ не верачы, што ён тут, заглянула ў твар. Такiя родныя блакiтныя вочы, светлыя валасы, пухлыя, як у капрызнага дзiцяцi, вусны, а над iмi "шляхецкiя", як ён смяяўся, вусы...
– З другiм была?
– з рэўнасцю запытаў Янка, але тут жа дадаў: - Рыхтуйся да вяселля! Трэба дрожджаў дастаць. У цябе ж суседка ў сталовай працуе. Мая мацi гарэлку выжане...
– А як жа ж Рэня?
– з крыўдай мовiла Iрэна.
– Трэба яна мне, крываногая!
– кiнуў Янка.
– Болей з ёй не сябруй, гэта не сяброўка, што хлопцаў адбiвае! Ну, пайшлi да тваёй суседкi!
– Давай спачатку да нас! Скажам маме пра наша вяселле, можа, падарункi якiя трэба, родзiчаў назавеш, каб ведаць, што каму купляць...
– О, гэта справа!
– ажывiўся Янка.
– Тады пайшлi!
Iрэна ўляцела ў кватэру радасная, трымаючы за руку Янку.
– Мамачка!
– закрычала яна, але раптам застыла на парозе.
Яна ўбачыла ў сваёй кватэры незнаёмага мужчыну.
– Iрэначка, гэта Iван Сяргеевiч!
– сарамлiва паднялася з-за стала мацi. Ён - камерсант. У нас ёсць шанц пабываць за мяжою!
Iрэна засмяялася:
– Я ж казала табе, што сорак два гады - гэта яшчэ не канец жыцця!
– Я ад васемнаццацi гадоў цягну лямку сямейнага жыцця, - паскардзiлася мацi.
– Хачу абнаўлення, навiзны! З iм я адчуваю сябе маладою!
– А ты i не старая!
– бадзёра адказала Iрэна.
– Ты была ў бацькi?
– устрывожана мовiла мацi.
– Як ён там, не памёр яшчэ? Конюхам працуе альбо ў вартаўнiкi падаўся? I гэта з вышэйшай адукацыяй!
– Навошто ты зневажаеш яго?
– раззлавалася Iрэна.
– Ён разумны, малады, таленавiты i мае права на асабiстае шчасце!
– Ах ты, нягоднiца!
– замахнулася на яе мацi.
– Ты ўсё жыццё патурала ягонаму вар'яцтву!
Янка схапiў Iрэну за руку, выцягнуў з кватэры.
– Я ж казаў, пайшлi лепш да суседкi!
– мовiў ён.
Iрэна заплакала.
– Супакойся, - абняў яе Янка.
– Я табе на паперцы напiшу сваiх родзiчаў, а ты ўсё купiш, дамовiлiся?
Iрэна згодна кiўнула галавой i хацела пацалаваць хлопца, але той адхiлiўся.
– Што гэта за прышчык у цябе на вуснах?
– строга запытаў ён.
– Прастыла...
– А можа, з кiм была, га?
– занепакоiўся Янка.
– Можа, што дрэннае?
– Адчапiся! Пайшлi лепш да суседкi!
...Задаволеная чырванашчокая цётка Соф'я выйшла са спальнi ў прыгожым зялёным халаце.
– Iрэначка, Янка!
– заўсмiхалася яна.
–
З кухнi выбегла Аленка ў спартовым касцюме.
– Усё спортам займаешся?
– абнялася з ёю Iрэна, гарэзлiва спытаўшы: Закадрыла свайго спартсмена-бегуна?
– Ой, закадрыла, Iрэначка!
– абазвалася Соф'я, несучы ўсiм каву на падносе.
– Сядайце, даражэнькiя, на канапу! Аленка ж купiла бiлеты ў беларускi тэатр на п'есу "Верачка", запрасiла Мiколу, заўтра пойдуць!
– Ну, як ты ладзiш з мацi?
– шапнула на вуха сяброўцы Iрэна.
– Цярплю, - махнула рукою тая.
– Мне грошы патрэбны, бо Мiкола дужа любiць, каб модна я апраналася...
– А чубчык ты не фарбуй, - заўважыла Iрэна, - зараз модна ўсё натуралёвае! Ты й так прыгожанькая, русявая...
– Мы ў паход летам iдзём!
– паведамiла Аленка.
– Мiкола групу вядзе, бо Анатоль адказаўся. А я палаткi дастаю! З адной дзяўчынай пазнаёмiлася, Марусяй зваць, яна мне дапаможа!
– Хопiць шаптацца!
– усмiхнуўся Янка.
– Ты, Аленачка, маю Iрэну не зводзь нiкуды, у нас летам вяселле. Вось прыйшоў да вас, цётка Соф'я, кланяцца, ласкава зiрнуў ён на жанчыну, - дрожджаў дастаньце!
– Дастану...
– працягнула Соф'я i насцярожана глянула на Iрэну: няўжо даравала ўсё яму?
– I яшчэ, калi зможаце, дзiцячых кансерваў, - папрасiў Янка.
– Мы з Iрэнай да маёй сястры Лiлi паедзем у госцi.
Iрэна ласкава прытулiлася да хлопца.
– Нешта ты цямнiш, Яначка!
– прысела ў крэсла Соф'я.
– Кастусь! паклiкала мужа.
– Iдзi сюды!
У дзвярах паказаўся Аленiн бацька, хударлявы, твар змораны, з алоўкам у руцэ.
– Ты ўсё працуеш?
– незадаволена сказала Соф'я.
– Усё жыццё ў вядучых iнжынерах ходзiш, а Танька да шэфа падсунулася, начальнiкам паставiў! Сорам! Баба начальнiкам аддзела працуе, табою камандуе! Калека ты, а не мужык! Глянь во на гэтага хлопца!
– кiнула ў бок Янкi.
– Той, што ты казаў, цi не?
Янка на хвiлiну знiякавеў.
– Падобен крыху... А што? Хто гэта?
– Iрэнчын кавалер.
– А-а-а! Тады не падобен!
– i пакрочыў у свой пакойчык.
– У чым справа?
– занепакоiлася Iрэна.
– Усё добра!
– усмiхнулася Соф'я, падала ёй каву i заўважыла, што рукi ў Янкi затрэслiся, калi браў ад яе гарачы кубак...
Сцяпан прыехаў да Марусi на працу з букетам кветак. Дзяўчаты з яе аддзела ўжо разглядалi фотаздымкi, што прынесла яна з паходу па Нарачы.
– Вось ты i абскакала Анатоля!
– засмяяўся Сцяпан.
– Цяпер ён абавязкова возьме цябе ў летнi паход!
– А паглядзi, якую сценгазету яна зрабiла для Анатоля!
– зазначыла Надзея Шэбан.
– I вершы свае змясцiла, - пахвалiла Зоська, папраўляючы прычоску.
Сцяпан, па-сяброўску абняўшы Марусю, пачаў чытаць сценгазету.
На першым плане - здымак: Маруся ў штармоўцы, ля вогнiшча, з гiтарай. I надпiс: "Ранак сонечны, але бадзёра-халаднаваты. Мы iдзём на лыжах, а я ўяўляю аксамiтна-зялёны дыван маладой вясновай травы. Анатоль, ты вядзеш мяне ў свой летнi паход!.. Гэта ж будзе, праўда? Падобныя на куранятак дзьмухаўцы ў траве, i мы з табою сярод iх..."