Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ёсць. Яно ў подзвігах, у віне, у каханні мужчын і жанчын.

Яна датыкаецца да пасмачкі яго валасоў.

— Ты добра ваяваў. Дзіўна, вочы ў цябе ўсё адно чыстыя. Ледзь пацямнелі. Гэта пасля столькіх забойстваў. А гаспадар Іван вярнуўся зусім быком.

Наблізіла вочы да яго вачэй.

— Я хачу ўзнагародзіць цябе.

Рогач затрапятаў. Ён баіцца паглядзець ёй у вочы ад прадчування.

— Ты даведаешся аб узнагародзе праз тры дні на сусветным саборы князёў царквы.

— Не… толькі не туды.

— Дурны… Гэта неабходна.

— Не.

– І

дзеля мяне не пойдзеш?

І тут Рогач рашаецца. Ён увесь трапеча, калі глядзіць на яе.

— Дзеля цябе — усё. Але я не магу. Зразумей, я павінен баяцца іх. Я… д'ябал.

Вочы Агаты загарэліся агеньчыкамі цікаўнасці.

— Так, я д'ябал…

Яна бярэ далонямі яго галаву.

— Ты?..

— Так. Я павінен цяпер пайсці ад цябе.

– І ты хочаш пайсці?

— Не, — амаль прастагнаў ён.

— Дык гэта ж усё прасцей… Заставайся.

Ён хіліцца да яе. І яна, апускаючыся на кілім, кажа:

— Ты д'ябал? Каб ты толькі ведаў, як мне абрыдлі мужчыны.

У вачах яе страшная туга. І Рогач прыпадае да іх губамі.

Скача, скача агонь ачага…

…Падняўшы вочы ўгору, мы бачым старажытную фрэску. Гэта "Благавешчанне".

Прыснадзева ў сарамлівым лікаванні ўздымае ўгору плоскія далоні. Вочы яе апушчаны. Яна чакае…

…анёла з абліччам Рогача, які нясе ёй блажэнную звестку.

Анёл падміргвае гледачам.

__________

Тронная зала. Сусветны сабор князёў царквы. Сядзяць на ўзвышаннях патрыярхі. Яшчэ вышэй іх — каралева Агата і смяротна спалоханы Рогач. Ногі яго дрыжаць дробнымі дрыжыкамі.

Рука каралевы заспакойваючы сціскае яго руку.

…Галоўны фіскал канчае прамову:

— Золата, што прыцякло з перамогамі, прывучыла людзей да лёгкага жыцця, а адсюль распуснае імкненне да праўды і лжывыя вучэнні. Можна думаць, што д'ябал уссеў над гэтай беднай зямлёй.

— Я пайду, — дрыжучы, шэпча Рогач. — Я прапаў.

— Не смей, трэба быць мужчынам.

— Я лічу, — кажа фіскал, — нам трэба ратаваць людзей ад іх саміх.

— У каго прапановы? — кажа старшыня. — Даю слова князю нашай царквы.

Таго падымаюць пад рукі. Трасучы грознай барадой, ён басіць:

— Выратуйце раней царкву…

— Зараз пра мяне, — дрыжыць Рогач.

— Уратуйце яе не ад язычнікаў, - кажа князь, — уратуйце яе ад Хрыста. Ён больш небяспечны, чым мёртвыя багі, хаця і сам дыхае на ладан.

Ён сядае.

— Слова сакратару, — кажа старшыня.

— Я прачытаю вам рэзалюцыю, — устаючы, кажа сакратар. — Сусветны сабор прапануе арганізаваць вярхоўны камітэт ратавання хрысціянства ад ілжэнастаўніка і ерэсіярха, названага Хрыстом… Прапаную таксама за турботы на карысць царквы ўзнагародзіць…

Голас ягоны ўрачыста загрымеў:

— …магната Андроніка вышэйшым царкоўным ордэнам.

Рогач здрыгануўся. Ён бачыць князя царквы, якога вядуць да яго пад рукі. Устае, прабуе ўцячы — ногі адмаўляюць.

Князь урачыста бласлаўляе яго:

— За благачынне, за рэўнасць да спраў маткі нашай, царквы, за тысячы схіленых ерэтыкоў…

Ён вешае

ордэн на шыю Рогача.

— Вялікі наш саратнік у міру — мы твае. Распараджайся намі. Дом Божы — твой дом.

Ачмурэлы Рогач глядзіць на яго, нічога не разумеючы.

— Саратнік? — ляпеча ён.

— Але, — устае каралева. — І я, як верная дачка царквы, узнагароджваю яго таксама.

Яна ўдарае яго скіпетрам па плячы.

— Устань… кароль Андронік Першы. Уссядзь поруч са мной.

Затрубілі фанфары.

Каля дзвярэй гаспадар Іван, не верачы ўласным вушам, сціскае шаблю. Раз'юшаны, паварочваецца і ўходзіць.

__________

І адразу плошча. Пётр лямантуе над натоўпам:

— Сышоў д’ябал… Яны пачалі барацьбу за мараль. Уцякайце ў лясы, людзі.

__________

…Мяняюцца аратары…

…Глашатай чытае:

— Сусветны сабор загадаў узвясці караля Андроніка і каралеву Агату да ліку і сонму святых… Загадана таксама ўчыніць сімвалічнае спаленне галоўнага ворага дабрадзейнасці — спаленне праўды. Пасля спалення ўсе, хто любіў яе, паставяць сябе на самааплёўванне ля слупа, з далейшымі шабашам, гікам і прысвістам.

__________

Лямантуе народ:

— Страшны суд! Вогненны шар упадзе на зямлю! Сканчэнне свету. Як Садом і Гамора, будзе спалена зямля… Памятайце Лота: убачыўшы шар, накрывайцеся белым і кладзіцеся галавой ад месца падзення!

Плач у натоўпе.

__________

Варта сцягвае з памоста Антона Шыбеня.

— Яны выдумалі канец свету! — крычыць ён. — Гэта лухта! Гэта для пакорлівасці.

__________

Тронная зала. У ёй Рогач, каралева, П'янда. Апошні чытае нешта па спісу.

— За шматлікія ерасі аддадзены суду Антон Шыбень.

— Пачакай, — кажа Рогач, — гэта нашто? Я не хачу.

П'янда схіляецца:

— Ваша святая воля.

Каралева непрыкметна робіць П'яндзе жэст папроку. П'янда ўсміхнуўся:

— Суд яшчэ не скора. Пакуль суд ды справа, я прапаную іх вялікасцям паехаць у загарадны палац. Вы ж толькі тры дні як абвенчаныя. Паязджайце дзён на пятнаццаць.

__________

Сад за горадам. Схіляюцца над вадаёмам старажытныя дрэвы. Пад імі ўзвышша, засцеленае дыванамі, збаны з віном, фрукты.

Ля краю памоста, над вадаёмам, ляжыць Рогач у багатых лёгкіх адзеннях. Успёрся галавою на рукі, глядзіць на роўнядзь вады. Недзе далёка грае нябачная музыка.

Па вадзе бяжыць жук-плывунец. Нырнуў і лёг на спіну. Песціцца.

— Добра табе? — пытае Рогач. — А мне брыдка.

Жук спалохана кінуўся ўбок. Гэта таму, што на тым самым месцы ўзнік П'янда, што сядзіць на вадзе. Поруч з ім тэлевізар.

Поделиться с друзьями: