Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Д’ябал паціснуў плячыма. Паўза.

— Нашто вы забілі Ольда?

— Хачу, каб вы не злавалі на мяне.

— Нашто?

— Яны не павінны сварыцца, павінны быць прыхільнымі адзін да аднаго.

— Чаму?

— Таму што фавор і апала не залежаць ад іх. Тут ёсць адзін закон… мой. А другіх няма. Ні божых, ні чалавечых.

— На самай справе будзе вайна?

— Так.

— Хто збіраецца напасці?

— Гм… агрэсар не той, хто нападае, а той, хто думае аб агрэсіі. А яны ўсе думаюць аб ёй.

Рогач кашлянуў:

— Цэнзар Сатаны неяк сказаў,

што ў прышодшага ў палітыку Бог адбірае розум.

— А ён ёсць у каго-небудзь, розум?

__________

Мільгае лампада. Пётр-прадракальнік водзіць пяром у вялізнай кнізе.

“Розуму не было, — піша ён. — Кожны баяўся суседа, баяўся сяброў, баяўся сканчэння свету. Кожны быў падобны чалавеку, які не знімае кальчугі, нават лежачы з каханай. Баяліся Хрыста і яўрэяў, праўды і яснасці, кніг і пораху. Сапраўды сказана ў дрэўніх: краіны ў перыяд росквіту раджаюць вялікіх паэтаў, герояў і каханкаў, а ў перыяд заняпаду — пыл і шмат начальства… Засядала Рада па раззбраенню і, — мы потым даведаліся аб гэтым, — ваенная Рада… Адначасова”.

__________

Па тракце імчыць карэта, запрэжаная наўсцяж. У карэце гаспадар Іван, магнат П'янда і Рогач. У Рогача вельмі вальяжны выгляд чалавека, які робіць поспехі: адзенне з парчы, пальцы ўнізаны пярсцёнкамі.

— Я радуюся, што мы ў Радзе па раззбраенню, — кажа ён.

— Яшчэ б, — усміхаецца П'янда, — раззбраенне і педыкюр — гэта шляхі да агульнага дабра.

— А вайна — грамадская гігіена, — паважна кажа Іван яўна чужыя словы.

– І гэта верна, — кажа П'янда. — Усё верна.

— У нас маса рэсурсаў для вайны, — кажа гаспадар. — Глядзіце.

Ён паказвае на дарожны знак з галавой каровы.

— Гэта азначае, што недзе ў акрузе ёсць карова.

…Карэта пад'язджае да палаца. У палацы два крылы.

— У гэтым крыле беларусы, — паказвае П'янда. — А ў гэтым — чарнарусы, дэйноўцы, літва, палешукі і іншая шваль… У цэнтральным будынку будзем засядаць.

Разглядвае ногці.

— Дарэчы, Рогач, — кажа ён, — вечарамі засядае ваенная Рада. Не забудзьцеся.

— Нашто, калі раззбраенне?

— Пара пацэм, пара бэлюм, — па жахлівай кухоннай латыні кажа П'янда.

__________

Засядае рада па раззбраенню. Тронная зала поўная. Шум.

— А я прапаноўваю, — кажа ўзброены жэзлам спікера П'янда, — ураўнаваць сілы дзяржаў і, такім чынам, забяспечыць бяспеку.

— Як?! — гарлае дэлегат дэйноўскага княства.

— Вельмі проста. Вы павінны трымаць мільённую армію і пяць браніраваных крэйсераў.

— Дзе?! На нашых балотах?!

— Дзе хочаце. Але завесці абавязаны, іначай чарнарусы на вас нападуць.

— Што вы, — кажа ялейна дэлегат ад чарнарусаў, - як мы можам напасці, калі ў нас дзесяць тысяч мужчын?

– І ўсе пад ружжом, — падчапляе яго дэйновец.

Дэлегат палешукоў устае:

— Мы, як вядома, палешукі, а

не чалавекі. Але нават мы разумеем, што паважаны спікер упаў у празмерны містыцызм, мяркуючы, што паўмільёна дэйноўцаў выставяць мільённую армію. Хіба што наймуць у другім месцы або ўступяць у кааліцыю з намі.

— Не хачу! — крычыць дэлегат невядомай краіны. — Цум тойфель! На непрыяцель трэпа страляць іс руш'ішка і пушэшка! Фот!

Агульны гнеўны крык перарывае словы агрэсара.

— Я думаю, — кажа спікер, — нам трэба спытаць князя царквы.

Усе згодна ківаюць галовамі.

Князь царквы, выжыўшы з розуму старац грознага выгляду, трасе галавою, успамінаючы нешта.

— Не саграшыш — не пакаешся, — успамінае нарэшце ён.

— Вось-вось, — узрадаваўся П'янда. — Не ўзброішся — не раззброішся. Як жа магчыма раззброіцца, не ўзброіўшыся папярэдне да зубоў?

__________

Вечар таго самага дня. Засядае ваенная Рада каралеўства Агаты. У першым радзе — для пашаны і значнасці — сядзяць два заслужаныя генералы. Адзін з двума кастылямі, другі — з адным. Абодва відавочна мала разумеюць у тым, што адбываецца, і яшчэ менш чуюць. Затое на абодвух — сто ордэнаў і дзвесце гадоў. За імі сядзіць гаспадар Іван, а па абодва бакі ад яго — дзве мамкі.

— Неабходна яшчэ вырашыць, ваяваць ці не, — гарачыцца П'янда. — Эканамічная блакада таксама нядрэнна.

— Пра што гэта яны гавораць? — вельмі голасна пытае генерал з кастылём.

І адразу ж атрымоўвае непрыкметнага, але грунтоўнага выспятка ад Івана.

— Якая ж тут блакада, з нашай эканомікай, — кажа Рогач. — Хутчэй яны нас задушаць. Падумайце.

Цішыня. Усе думаюць. І тут зноў, яшчэ галасней, пытае ў суседа генерал з кастылём:

— Ты сёння сыраквашу піў?

— Не, сёння яшчэ не хадзіў, - адказвае той.

Першы генерал чуе трошкі лепей і таму абураецца:

— Сыраквашу, кажу, піў?

— Піў, піў, - узрадаваўся другі.

Выспятак. Другі. Абодва замаўкаюць.

— Сволачы, — кажа Іван. — Вось і ваюй з імі. Кастыль у гэтага д'ябла адзін, а прайграў, халера, аж два сражэнні.

Цяжкі роздум. І зноў голас. На гэты раз пытае другі:

— Кхе-кхе… Два сражэнні. Кажуць, ты страляцца хацеў?

— Я? Няхай лепей яны самі пастраляюцца.

– І ўсё ж вайна, — кажа Агата. — Іначай не выходзіць.

— Дык вось, хто за вайну? — пытае П'янда. — Вы — самыя старэйшыя, слаўныя ваякі. Першае слова — вам.

Але ваякі на гэты раз нічога не чуюць. Чарговы выспятак Івана. І тады, быццам апрытомнеўшы, абодва ўздымаюць рукі.

— Вайна… Вайна.

— Вырашана, — кажа П'янда, — вайна. І няхай балбочуць аб раззбраенні колькі хочуць.

— З імі не дамовіцеся, — кажа Рогач. — Але ўсё ж правучыць бы без вайны. Когда топчут твои поля — это плохо.

— Гэта верна, — кажа П'янда, — і таму пачаць павінны мы. Гэтыя агрэсары… як бо іх, Іван, га, Іван?

— Дэйноўцы.

— Во-во… гэтыя дэльноўцы бразгаюць зброяй. Мы ім пакажам. Ты як думаеш, Рогач?

Поделиться с друзьями: