Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Ат, задурыў вам галовы! Трэба й белетрыстыку пагартаць, “захад сонца” тым больш ужо замільгацеў за дрэвамі, дакладней за барханамі. Аўтар бадай не зусім ведаў чым заняць рукі вісусу-прэзідэнту, таму зноўку накіраваў яго ў Арабіку падтрымаць баёвы дух свайго войска, якое адмаўлялася піць колу з бромам. На лётнішчы сшыхавалі марскіх пехацінцаў, якія праслухалі прэзідэнцкі спіч, лянотна жуючы “рыглі-спірмінт”. Холідэй быў палымяны і не забываўся пра сястру таленту — сцісласць:

— Салдаты! Мы — самыя моцныя, самыя свабодныя, самыя справядлівыя ў свеце! Мы нясем дэмакратыю на сваіх сцягах усім іншым народам, якія яшчэ згінаюцца пад ярмом, гібеюць, не ведаючы аб нашых дасягненнях, аб дабротах і плюсах нашага ладу жыцця! Няхай не чапляюцца за свае закарэлыя перажыткі, прымітыўныя забабоны. Мы ўсё адно пераможам! Усе будуць жаваць жуйку, піць

колу (толькі без брому! — з жаўнерскіх шэрагаў) і радавацца сакаўным хот-догам з маім улюбёным, спадзяюся, што й вашым таксама, — кетчупам з чылі-перчыкам! А зараз — у сталоўку, усіх чакаюць сапраўдныя біг-макі, самага вялікага памеру, дэмбельскія! (Дэмбель! Дэмбель! — ухвальна-радасна з жаўнерскіх шэрагаў). Вас таксама ніяк не могуць дачакацца фіш-макі і (факі! — з жаўнерскіх шэрагаў). Не, нават чыкен-макі — найапошняе дасягненне нашых кулінараў і рэстаратараў, якія падбалі, каб доблесныя марскія пехацінцы таксама ў пясках адчувалі сябе нібы дома альбо ў бліжэйшай ад дому закусачнай з сапраўднай амерыканскай ежай, што ніколі не прымушае чакаць, бо яна таксама — вынаходніцтва нас, шчасліўчыкаў, якія назвалі яе проста і любоўна “фаст-фуд”! (Фак-фуд!! — з жаўнерскіх шэрагаў). Запрашаю ўсіх да стала, вас частуе сам прэзідэнт! Смачна есці!

Прызнаюся, я прачытаў гэты кавалак нават са здаволенасцю, усё ж у аўтара даволі навостранае пяро, мне амаль што самому на хвілю захацелася пабыць сярод апанаваных спёкай марскіх пеханінцаў, якіх у сталоўцы пад паветкай чакалі прысмакі нібы ад Санта-Клаўса, бо на радзіме якраз рыхтаваліся адзначыць менавіта Каляды, і прыблізна палова жаўнераў дома ў святочны час бачылі сапраўдны белы прыемна-прахалодны, а некаторыя — пякотна-лёдаваты снег. Зрэшты, настрой у мяне адразу рэзка змяніўся, мне расхацелася ў пяскі, есці ход-догі “біг-сайз” і чытаць салдацкую газету “Старз энд страйпс”. Мне раптам успомніліся здраднікі памерлай сацыялістычнай радзімы, якія пакутавалі ў “зялёнай зоне” ад амерыканскага “бурбону”, марачы пра “сталічную”, іх небаракаў амаль увесь час ванітавала.

Тым часам, жуючы “біг-сайз”, жаўнеры абмяркоўваюць свайго хлебадаўцу: “П’е ўсё, што гарыць, факае ўсё, што варушыцца… Сапраўдны мача, у сэнсе бабнік”. “Гавораць, ён да брытанскай каралевы спрабаваў заляцацца і да жалезнай лэдзі падбіваць кліны. Ха-ха-ха!” Знянацку аўтар пакідае салдацкую сталоўку і паказвае чытачу Джоні Холідэя сярод снайперак, якія навучаюць яго цаляць у партрэтную мішэнь. Аўтар з непрыемнасцю для сябе пазнае рысы твару свайго ўлюбёнага Жалезнага Фелікса, але не можа стрымаць зласлівасці: буржуі, аказваецца, дагэтуль жудасна ненавідзяць і жывёльна баяцца славутага ворага, які амаль сто гадоў з магілы палохае іх наганам.

У наступных абзацах тлумачылася згубнасць амерыканскага спосабу харчавання, аўтра развенчваў тэлевізійны міф аб узорнай атлетычнасці элітных марскіх пехацінцаў. Яны тлусцелі на біг-маках гэтак, як раздзімаюцца ў печы булкі для “Макдональдса”. Кіраўніцтва марской пяхоты мусіла дазволіць жаўнерам з залішняй вагой не ўдзельнічаць у праграме схуднення, бо служба ў Арабіцы цяжкая без таго. Самі выбірайце: занадта пагладчэлыя не змогуць разлічваць на падвышэнне, таму капрал застанецца назаўжды капралам, а яфрэйтар — яфрэйтарам, бязлітасна падагуліў аўтар. Таўстун можа атрымаць або, прынамсі, разлічваць на дадатковую лычку ці зорачку толькі ў адным выпадку — за выключны гераізм у баях з партызанамі. Такая вось несправядлівая дыскрымінацыя! — бедаваў раманіст, а ўсё “фаст-фуд” вінаваты, амерыканскі лад жыцця, разрэкламаваны да прыкрасці.

Калі верыць пісьменніку, апазіцыйныя да “фаст-фуду” афіцэры распрацавалі праграму “бодзі кампазішн”: частае ўзважванне таўстуноў, дадатковыя фізічныя практыкаванні і абавязковыя лекцыі “сэмпэр фіт”, што азначае “заўжды у форме”, якія прысвечаны слушнаму харчаванню ва ўмовах баявых дзеянняў. Сутнасць заняткаў — засцерагчы жаўнераў ад “фаст-фуду”. Хаця гэта прагучала ў пясках Арабікі зусім непераканаўча, есці ж усё роўна трэба! Інакш “эм-шаснаццаць” не зарадзіш. Нібы прысуд выглядалі нормы залішняга тлушчу — для жаўнераў максімум васемнаццаць адсоткаў, для жаўнерак — дваццаць шэсць. Калі не можаш — ліпасакцыя альбо прымусовы дэмбель! Аўтар упершыню крыху паспачуваў простым амерыканскім салдатам, якіх загнала ў гарачыя пяскі і прымусіла жэрці нездаровую ежу іхняе камандаванне, яно харчавалася ў рэстарацыі і не журылася. Тут раманіст не ўтрымаўся ад невыгоднага для амерыканцаў параўнання, узгадаў

фантастычны пах баршчу з перасоўнай салдацкай кухні і незабыўны смак грэцкай кашы, якімі штодня ласуюцца салдаты партызанскай рэспублікі.

Хтосьці на трыбуне тым часам усур’ёз узяўся за рэвізію “машыннага парку”, пачаўшы здалёк: памятаеце, дарагія таварышы? Раптам скончылася халодная вайна, а ў нас танкаў, ракет, самалётаў — хоць ср… еш, на сто гадоў наперад. Але разабраліся: самалёты прадалі, ракеты — задарма мусілі, танкі пачалі аўтагенам рэзаць па-жывому. А з машынак — ці шмат жалеза? Вось і засталіся на пісьменніцкім складзе.

— На машынцы трэба ўмець. Гэта як з падставамі мастацтва, трэба класічным жывапісам спачатку авалодаць, а тады ўжо маляваць абракадабру. Калі закарціць, канечне. Без падмуркаў няма будынка! Замкі на пяску нам не патрэбны!

— Машынкі нашыя былі не такія зграбныя, але больш-менш надзейныя, запчасткі знайсці можна было. “Маўзалейная”, “Марзянка”, “Бальшавічка”. Прасаў нарабіць з іх? Як мячы — на арала?! Трасцы вам! Самі назвы святыя.

— На складзе яшчэ бюсты затаварыліся, гэта цяпер таксама нашы трафеі. Сто гадоў пыляцца ў падвале, пазелянелі. Ёсць, напрыклад, магчымасць выдаць Кукушкіна і Пахлёбкіна. Былі яшчэ Якуб ды Янка, іх нацыяналісты разабралі, ледзь не пабіліся, усім не хапіла.

— Зараз нам будзе неабходны літтрыбунал, каб судзіць. У нас цэнзуры не было, у нас быў “Галоўліт”! Але ўстанова патрэбна абавязкова, якая ставіць ідэалагічны знак якасці: праверана, мін няма! Будзьма іхнія разглядаць опусы, паглядзім хто каго, каб не называлі нас больш рэваншыстамі. А то: прымаць не будзем, усё, што пішаце — камуняцкі рэваншызм! Ярлыкі прыляплялі! Як гарчычны пластыр нібыта.

— Мы іх саджаць не будзем, канечне, не той час, і ссылаць, бо няма куды. Але публічны, грамадскі трыбунал — абавязкова — на эшафоце шаблю над галавой ламаць, каб дапялі, што пісаць можна, а чаго нельга. І кніжкі іхнія — у машынку, на вермішэль пакроіць. Нам у аўтадафэ няма патрэбы.

— А я лічу, што пісаць у шуфляду — гэта дулю ў кішэні хаваць. Калі ты такі смелы, выходзь з адкрытым забаралам, крытыкуй, змагайся з язвамі грамадства. Не будзь як той маладзец супраць авец…

— Правільна, дарагія сябры, пяро калісьці прыраўналі да вінтоўкі, мы на перадавой, у акопе, у тыле адседжвацца не збіраемся. Мы не тылавыя пацукі!

— Я сябе адчуваю менавіта на ідэалагічным фронце. Сам служыў калісьці ў хімабароне. А іхні Звяз аматараў літаратуры, ідэалагічных усіх дылетантаў — у каршэнь! У каранцін — ненадзейных, кнігі з душком. Дэзінфекцыя патрэбна, дэзактывацыя.

— Мы апынуліся ў літаратурным завулку, у тупіку: наша хата скасабочылася пісьменніцкая, наш плот кніжны пахіліўся. Наш храм літаратурны застаўся без іконы царкоўнай.

— Прагрэсіўныя пісьменнікі ўсіх краін — яднайцеся! Хто не залежыць ад грашовага мяшка, хто не жадае танчыць пад чужую дудку, хто хоча сам замаўляць музыку! Масавая літаратура, масліт і масталіт — высокадухоўная, сапраўдная — сацрэалізм на новым этапе без залішняга дагматызму. Вось што галоўнае цяпер!

— Яны хацелі як гаспадары — у палацы літаратурным, але наша дарагая ўлада выспятка дала, на сметнік іх, сканфіскавала палац, каб яны там нацыяналізмам не займаліся, каб урад не крытыкавалі. Яны хацелі без нас, як паны, грэбавалі, а засталіся ля разбітага карыта, куды ім ніхто не падкіне бульбачкі, костку не дасі, не гаворачы пра цымусы…

Дыскусія пра далейшыя шляхі краснага пісьменства не сціхае, нібы шторм, а тым часам у Арабіцы таўстуноў з зорна-паласатага войска ганяюць як ахвярных казлоў. Дзедаўшчына дый годзе. Дарагая наша сацыялістычная армія сканала, але справа яе жыве: up-down, up-down, упаў-аджаўся. Піша пра здзекі янкаў-“дзядоў” гладкі і сціплы шэраговец Мікі, дасылае свае сыновыя скаргі ў штат Місуры, але ўсюдыісная вайсковая цэнзура мала не ператварае нараканні ў панегірыкі марской пяхоце.

Джоні Холідэй нудзіцца ў Белым доме і прылятае зноўку да марской пяхоты, каб асабіста паведаміць: мамачка-Амерыка падрыхтавала вакуумныя пакункі з хот-догамі для ўдзельнікаў спецаперацый, з адпаведным змесцівам — згодна густам прадстаўнікоў розных расаў і рэлігій. Маўляў, мы ўсіх любім аднолькава і ўрад дбае нароўні.

— Хаў а ю? — бадзёра выгукае прэзідэнт з трапа “Боінга”.

— Фак ю! — раве ў адказ ганаровая варта.

Джоні Холідэй, як казалі, сам прыдумаў пачуты досціп, таму рагоча разам з усімі. Сышоўшы з трапа, здароўкаецца з генераламі і робіць прамоўку з невялікай трыбуны:

Поделиться с друзьями: