Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

Занятая душам i вячэрай, жанчыны не бачылі, што сам гаспадар пераапранаўся пад дрывяной паветкай, у душавую прашмыгнуў у майцы i трусах, якія пасля мыцця вынес туды ж, пад паветку, у цэлафанавым мяшку. Узбуджанасць яго была агрэсіўная, i ён маўчаў, баючыся зноў сарвацца, хоць з Пустаходам дамовіліся, што пачнуць прасвятляць людзей, у першую чаргу, блізкіх сваіх.

Ірына расказвала пра падзею дня — нечаканы ад’езд Карповіча — i здзівілася, што свёкар не абурыўся яго ўчынкам. Змаўчаў. Абурылася Вольга Андрэеўна. Уладзімір Паўлавіч сказаў ёй ca звыклым гумарам, які Ірыну забаўляў яшчэ да вяселля, калі яна начала наведвацца да бацькоў жаніха.

— Правільная ты ў нас! Галоўны ідэолаг. Як Суслаў.

Але i жонка не лазіла па слова ў кішэшо.

— I цяпер вы коўзаецеся i па Брэжневу i па Суславу. A ці даўно

штудзіравалі кожнае ix выступление? На сценах расклейвалі.

— Ды штудзіравалі.

— На Першае мая новых панесяце. Заходзіла я ў клуб — усё фае застаўлена. Павел смяецца, — растлумачыла Ірыне: — Мастак — нямы хлапчына. Паказаў мне, як малюе. Дваццаць мінут — i партрэт новага генія… новай эпохі. Як вы называеце яе? Эпоха паскарэння? Чаго? Паскарэння чаго?..

— Аднак язык у цябе, мая даражэнькая! Расце ён у цябе, раней карацейшы быў…

— Бо ўкарачалі.

— Скажу Кацярыне: распусціла яна свае кадры.

— Прышлі, прышлі сваю Кацьку, я пакажу плады вашай работы. А то вы з ёй баіцеся зайсці. A ў бібліятэцы… у дзіцячай… у дзіцячай! вось-вось столь абваліцца. Задушыць тваю даражэнькую. Добра, калі а дну мяне. A калі дзеткі там будуць?

— Год назад рамантавалі.

— Як? Як рамантавалі? Ты прыйшоў, паглядзеў? Кацярыну прыслаў. Балаболку. Сваху. У яе ва ўласII ым доме и i кол i парадку не бывае. «Я не абкулачуюся». Во гультайка i раскідуха… Гаспадыня раённай культуры!

— Што гэта ты разышлася, як халодны самавар?

— Скажы дзякуй, што да цябе не дабралася. Мяне папракаеш за язык, а сам…

Уладзімір Паўлавіч пакорліва схіліў над сталом галаву.

— На, скубі апошнюю поўсць. Вучы нявестку.

Ірына засмяялася.

— Як скубці мужа — гэта мы ўмеем да замуства, Уладзімір Паўлавіч. Навука даўняя — ад Евы.

Пілі чай, глядзелі «Час».

I раптам у сярэдзіне перадачы паміж інфармацыяй па краіне, якая пралятала міма вушэй, выдзеліўся голас дыктара:

— «Ад Савета Міністраў СССР. На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя, пашкоджаны адзін з атамных рэактараў. Прымаюцца меры па ліквідацыі вынікаў аварыі. Пацярпеўшым аказваецца дапамога. Створана ўрадавая камісія».

Яны замерлі ў трывожнай напружанасці. Калі пайшоў наступны сюжэт, Уладзімір Паўлавіч неўразумела, здзіўлена, неяк па-дзіцячы, спытаў у тэлевізара:

— I ўсё?

A Ірына раптам узлавана выгукнула:

— Хлусы! Божа мой, якія хлусы!

— Хто?

— Усе!

— I я?

— Пра вас я не кажу. Я пра тых, што там… — кіўнула ўгору.

Уладзімір Паўлавіч падняўся, прайшоўся, пацёр далонямі скроні, сказаў бязлітасна да сябе:

— He, i я. I я, дачка, калі па такой мерцы. I я цям ніў… людзям… вам… Дзе я быў сёння! Мы з тваім бацькам толькі што ад суседа вашага, ад Дзенісенкі. Ix эвакуіравалі… Усіх. Я дзяцей хацеў забраць сюды… далей усё ж… пляменнікаў тваіх i сына Дзенісенкі. Маці твая не пусціла: як людзям — так i нам. Адвечная сялянская філасофія! I я, стары ідыёт, не праявіў улады. А цяпер вось каюся. Вас пужнуў з гарода, a праўду, усю праўду так i не сказаў. Ты пра Карповіча расказвала, а я думаў: праз дзень-два дзесяткі, а то i сотні кінуцца наўцёкі. I хто ix асудзіць? Каму трэба ахвярнасць? Не вайна ж.

— А Глеб там. Глеб там! — з болем i страхам вырвалася ў Ірыны.

— Глеб там, — шэптам, як баючыся, што пачуе тая сіла, што пагражае сыну, вымавіла Вольга Андрэеўна.

I крык сынавай жонкі, якая не пазнала яшчэ i радасцей мядовага часу, i шэпт маці скаланулі, спалохалі i пасаромілі Уладзіміра Паўлавіча: пра ўсё ён думаў, а пра сына менш за ўсё, быццам яму нічога i не пагражала. A ў гэты міг i яму страх ударыў у сэрца. Але хіба ён, муж, бацька, кіраўнік, мае права выдаваць свой страх? Яго страх даканае маці. I ён сказаў, нібы знаў пэўна, — каб заспакоіць ix:

— Заўтра Глеб прыедзе. Ад таго я i не расказваў вам, каб не палохаць. Але, бачыце, я не баюся. Дзедзе, а там радыяцыйная ахова — на ўзроўні.

— Ды ўжо ж! Аховай займаліся, таму чатыры дні не маглі паведаміць… A перадалі… Уладзімір Паўлавіч! Гэта ж ганьба! — абурылася Ірына.

— А яшчэ крычым пра галоснасць! — узлавана падтрымала яе свякроў.— Дзе яна, галоснасць ваша?

Нявестцы Уладзімір Паўлавіч гатовы быў падтакваць i нават спрэчныя яе выказванні выслухоўваў спакойна. A ўедлівая крытычнасць жонкі раздражняла

больш, чым раней. Звычайна ён слухаў яе з цікавасцю, парыраваў з гумарам, але разумна прызнаваў, што яна, радавы бібліятэкар, лепш, чым усе памочнікі, большасць з якіх падхалімнічаюць, памагае вывучаць настрой людзей. Што чуе яна ад бацькоў i дзяцей, тое яму мог сказаць хіба што Пустаход, але ж які ні народнік Іван, псіхалогія ў яго — кіраўніка, узняўся i ён над такімі, як Галя Быхоўская, уласны зяць, механізатар, крытыкуе яго i калгаснікі не ўсе задаволены ім.

Хацеў адказаць жонцы наконт галоснасці: маўляў, каму-каму, а табе яе хапае. Але адчуў, як устрывожылася маці за сына, ды i жонка за мужа, i стрымаў свой гумар, зразумеў, што не да месца ён тут, любое аспрэчванне ix — што соль на рану. Ды i што аспрэчваць! Сам ён, можа, горш думае пра некаторыя рэчы, больш бязлітасна, толькі яго навучылі маўчаць. A ім навошта маўчаць, жанчынам, ды яшчэ за сямейным сталом? Больш таго, пашкадаваў жонку: колькі яна правяла бяссонных начэй з-за Барыса, а цяпер яшчэ i Глеб, які ніколі не даваў падставы маці i бацьку для сур’ёзных хваляванняў. I вось далі абставіны. Д’ябальскія абставіны! Неспадзяваныя. Пра ўсё думалі, гаварылі, нават пра атамную вайну. А пра такую бяду ніхто ніколі слова не сказаў. Во навала дык навала! I жанчыны маюць рацыю: самае цяжкае адчуванне ад таго, што нічога не ведаеш, у яго, гаспадара раёна, па сутнасці, ніякай інфармацыі. Маўчыць Гомель. Маўчыць Кіеў! А ix жа станцыя! Колькі ён патраціў энергіі, каб пераканаць Пятра i тых членаў бюро, якія глядзелі яму ў рот, — не выводзіць дзяцей на дэмаистрацыю. I напэўна не пераканаў бы, каб не прыезд Пустахода з незвычайным паведамленнем, не дабро абкома. Значыць, сакратар абкома мае інфармацыю, калі не глыбейшую, то шырэйшую, чым маюць яны — усе тыя, хто пятыя суткі набірае рэнтгены, аднак нічога не сказаў на званок Сінякова, толькі даў згоду: школьнікаў не выводзіць. Злітаваўся. Ашчаслівіў. Без яго не маглі вырашыць меру аховы дзяцей! Асуджаюць Карповіча, а ён ухваляе рашучасць урача.

Чалавек думаў пра дзяцей. Дрэнна, што толькі пра сваіх. Але i так падаў сігнал трывогі.

Каб ён выказаў усе тыя думкі ўстрывожаным жонцы i нявестцы! Здзівіліся б! Напэўна! А чаму не выказвае? Загадка загадак. Моцныя тармазы паставілі за чвэрць стагоддзя працы ў апараце? А можа, ёсць у гэтым i мудрасць — не выдаваць паведамленне аб няшчасці ўсё адразу, каб не абрушыць на людзей горны абвал. Не вытрымаюць людзі, захлынуцца ў паніцы. Не для сваёй жа выгады не расказваў ён Вользе i Ірыне ў гэтыя дні ўсяго, што ведаў? Для ix спакою. Шкадаваў ix. Во зараз мусіў расказачь больш, чым, напэўна, расказаў бы, каб не было паведамлення па тэлебачанні, эвакуацыі суседзяў. А расказаў — i цяпер можна глянуць у ix вочы: колькі ў ix страху!

— Не панікуйце. Спіце спакойна. Заўтра я навяду даведкі.

Сам жахнуўся сваіх слоў: «Спіце спакойна». Як з развітальнай прамовы. Які там спакой!

Ноч была бяссонная. Маладая, можа, трохі i паспала, ва ўсялякім разе, не выдавала сябе: не рыпалі дзверы, не скрьшела падлога. A ім, старым, i таблеткі не памаглі. Злаваліся адно на аднаго: «Чаму не спіш?» — «А чаму ты не спіш?»

Але на работу пайшлі акуратна.

Для Уладзіміра Паўлавіча дзень быў шалёны. Пярэдадзень свята заўсёды марафон, самі яго наладжвалі. Акрамя перадсвяточных клопатаў, якіх хоць адбаўляй, праводзілі ўзаемаправерку гатоўнасці кармаўборачнай тэхнікі. Даўняя завядзёнка, якой ганарыліся: самі прыдумалі, ніхто не падказваў зверху. Але чаму перад Першамаем ці Днём Пёрамогі? Востры на язык, Пыльчанка i раней жартаваў: усераённая п’янка! Хоць быў сааўтарам задумы. Сапраўды, камісіі тых гаспадарак, якія спаборнічалі, ехалі адзін да аднаго ахвотна, па-святочнаму апранутыя, да ix далучаліся работнікі аграпрамысловых службаў, аглядалі выстаўленую, як на парад, тэхніку, для формы прыдзіраліся, крытыкавалі, ставілі балы. А канчалася ўсё шумнымі застоллямі. Была прычына сустрэць свята. Так «правяралі» яшчэ ў мінулым годзе. Але так нельга сёлета, калі высокай пастановай загадана піць толькі чай. Які ж сэнс наладжваць яшчэ адну паказуху? Адмяніць — дэмаралізаваць людзей, выбіць з нармальнага рытму, нагадаць, што адбылося незвычайнае. А на гэта ніхто не даваў дазволу. Такая раздвоенасць, калі ў галаве зусім іншыя думкі, а займацца прыходзіцца непатрэбшчынай, раздражняла Уладзіміра Паўлавіча.

Поделиться с друзьями: