Фаўст
Шрифт:
Пралог на небе{4}
Гасподзь, нябеснае воінства{5}. Пасля Мефістофель.
Наперад выходзяць тры архангелы.
Рафаіл
Гучыць грымотнай песняй сонца У дружным хоры братніх сфер,{6} Спрадвеку кружыцца бясконца На свой прадпісаны манер. Магутнасць творчага гарэння Нам прыбаўляе свежых сіл, І, нібы ў першы дзень тварэння, Уражвае палёт свяціл.Гаўрыіл
З шалёнай хуткасцю ў прасторы Адвечна кружыць шар зямны, І ўсё змяняецца ў пакоры: І светлы дзень, і змрок начны. Бушуе мора, мкне на бераг, Б’еМіхаіл
На сушу рвуцца хваль чароды, Ныраюць скалы ў бездань вод. Ўзаемадзеяння прыроды — Загадкавы кругаварот! Хай пекла страшыць спусташэннем, Зямлю бічуе грозны гром — Паслы твае тваім натхненнем, Тваім, гасподзь, жывуць дабром.Усе ўтрох
Святло гасподняга гарэння Апору, веру нам дае. І, нібы ў першы дзень тварэння, Магутныя дары твае.Мефістофель
О божа, зноў падаўся ты ў візіты, Свае ўладанні аглядаеш зноў. І я прымазаўся да світы, Бо ацаніў тваю любоў. Я не анёл, не дурань блазнаваты, Каб кампліментамі вастрыць язык. Ты б з пафасу смяяўся, як наняты, Калі б даўно смяяцца не адвык. Я памаўчу пра сонца, пра сусветы — Мне рупіць пра насельнікаў планеты: Зямны бажок нязменны, тая ж плоць, Якою ты стварыў яе, гасподзь. Адна бяда — не задзіраў бы носа, Калі б не ведаў ён святла нябёсаў. Ён розумам святло тваё заве І з ім усё-такі жывёлінай жыве, Ён, як цыбаты конік той, З дазволу кажучы, — цвіркоча І скача ўверх з травы густой І ў шыр нябесную падняцца хоча. А жыў бы добра, калі б з проса, Як той казаў, не соваў носа.Гасподзь
І гэта ўсё? І больш нічога? Ты ўсё з даносамі ідзеш да бога. Чаго ты так злуешся на зямлю?Мефістофель
Зямной гароты не люблю: Там столькі слёз, што беднага народа І чорту нават стала шкода.Гасподзь
Ты знаеш Фаўста?Мефістофель
Доктара?Гасподзь
Майго слугу!Мефістофель
О, гэта асаблівы служка бога — Не любіць харчу ён падножнага, зямнога; Ці то яго апанаваў які паморак, Ці думкі ў нетры завялі — Ён патрабуе з неба лепшых зорак І асалод найлепшых на зямлі, Ды ні зямля, ні далечы сусвету Ніяк душу не задаволяць гэту.Гасподзь
Хай мой слуга цяпер упоцемках блукае,— Я з часам выбаўлю яго ад дробязных турбот: Садоўнік загадзя, па кветках знае, Які на дрэве выспеліцца плод.Мефістофель
Іду ў заклад — не скажа «дзякуй богу»! Я толькі ў вас дазволу папрашу Павесці Фаўста на маю дарогу.Гасподзь
Пакуль жыве ён, за яго душу І без майго дазволу можаш ты змагацца: Пакуль імкнецца, можа памыляцца!Мефістофель
Я дзякую! Абрыдла мёртвымі займацца — Здаровыя, разумныя мне любы. Чым варушыць у пекле трупы, Лепш пашукаць другіх выгод, З жывым гуляць, як з мышкай кот.Гасподзь
Калі да грэху ад святой крыніцы За чортам кінецца стары, Дык пашырай тады свае граніцы І ўладу поўную над ім бяры. Але на кару сам гатовы будзь, Калі свайго ты не стрымаеш слова І не патрапіш Фаўста павярнуць.Мефістофель
Я згодзен. Не пужае ўмова. Калі жаданая у рукі дасца мэта, Узнагародай будзе мне за гэта Бязмежны мой трыумф і твой давер — І ўжо тады яго прымушу я, Каб ён зямлю сырую жэр, Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.{7}Гасподзь
Люблю такіх, як ты, аблуда-чорт. Калі знагодзіцца, заўжды заходзь І ведай — ад сваіх шчадрот Цябе адорыць ласкаю гасподзь. А Фаўст слабы, бо цішыню шануе, Пакорліва жыве самотніцкі ізгой. Каб раздражніць, узбунтаваць спакой, Я сябра дам яму, што ўсё руйнуе.(Да архангелаў.)
А вас, сыноў сапраўдных рая, Няхай уцешыць прыгажосць святая, І вечна творчы дух нябёс Любоўнай лучнасцю няхай павяжа, А ўсё няпэўнае, няяснае, як лёс, Няхай ахопіць думка ваша.Неба зачыняецца. Архангелы разыходзяцца.
Мефістофель (адзін)
А мне ў дзядка штораз мілей! Чаго сварыцца з ім! — Стары І чорту шчодры на дары, Аж з вуснаў капае ялей!Першая частка трагедыі
Ноч{8}
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем. На крэсле за сталом устрывожаны Фаўст.
Фаўст
Я філасофію вучыў, і права, І тэалогію, і медыцыну. Здаецца, бачу ўсё яскрава, А ў галаве калі прыкіну, Дык хоць чытаў я процьму кніг, А глузду не набраўся з іх. Магістр я, доктар — а між тым Гібею ў склепе пыльным і пустым І дзесяць год наўпрост-наўскос Ваджу людзей даверлівых за нос, Хоць і падказвае мне сэрца, Што нельга да ўсяго даўмецца. Прафанаў я ў навуках абышоў: Магістраў розных, дактароў, папоў, Не ведаю сумненняў я, адчаю І перад пеклам боязі не маю, А ўсё ж без радасці жыву — не знаю, Ці ключ да ісціны трымаю, Ці ў тайны вучням адчыняю дзверы, Ці далучаю іх да шчырай веры. Не маю ні набыткаў я, ні грошай, І славы гэтак жа няма харошай — Сабака так не мог бы жыць! І вось пачаў я варажыць, Спадзеючыся, што адвечны дух Мне разамкне таемнасці ланцуг, Каб ведаў я, што гавару,— Ці злу служу я, ці дабру,— Каб сувязь рэчаў разгадаць І тлумачэнне думцы даць, Каб дзеянняў спазнаць асновы, І перакласці іх дакладна ў словы. О, на пакуты з вышыні, Мой месячык, хоць раз зірні: Як я над кнігамі ўсю ноч Нядрэмных не заплюшчыў воч. Зірні і сумны свой прывет Пашлі ў абрыдлы кабінет! О, каб узняцца мне да гор, Лунаць, як дух, каля пячор, Турбот няпэўнасці пазбыцца, Расой гаючаю абмыцца І вызваліць душу і рукі Ад марнасці пустой навукі! Няўжо да гэтае пары Не вырвуся з глухой нары, Дзе і нябеснае святло Ледзь-ледзь прасочваецца ў шкло, Дзе стосы кніг маіх пад столь — Вучоных доследаў клады — Чарвяк стачыў, паела моль За ўсе бясплённыя гады. Сядзіць, як здань, убогі дзед, А на стале прабірак строй, Прылады складзены гарой. Такі твой свет! І гэта свет?! Пытаешся, чаму туга І роспач у душы расце, Чаму няпэўнасці смуга Бадзёрасць гасіць, дух гняце? — Твая стыхія не цяпло, Якім гасподзь сагрэў людзей, А павуціна, пыл і тло І холад нежывых касцей. Бяжы на волю! Кінь бярлог! Ці ж таямнічы Нострадам{9} Табе парадай не памог? Не стаў апораю? Ты там Спазнаеш без усіх свяціл І выверыш прыроды рух, Духоўных набярэшся сіл І будзеш з духамі, як дух. Наш чэрствы розум тых радкоў Святых не растлумачыць, не! Вы, духі, тут, з усіх бакоў! — Прашу вас, адкажыце мне!(Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму{10}.)
Га! Знак чароўны раптам зноў Усімі думкамі і сэрцам авалодаў, І кроў застылая, старая кроў Юнацкіх прагне асалодаў. Той, пэўна — бог, хто склаў радкі, Што бунт унутраны таймуюць, Уцехай сэрца беднае чаруюць; Мне знакі геніяльнае рукі Па-свойму сэнс жыцця трактуюць! Ці сам я бог? Мне ж ясны да канца Аб дзейнасці прыроднай сілы словы, Я разумею праўду мудраца І споведзі ягонай сэнс суровы: «Для нас свет духаў не замкнуты, Але на розуме ў нас путы; Стань, вучань, і пунсом зары Зямныя грудзі абатры!»{11}Поделиться с друзьями: