Фаўст
Шрифт:
Вагнер
Не выклікай знаёмай чарады, Што над зямлёй лунае ў пасмах чаду. Са злымі духамі{19} не знойдзеш зладу — Не знаеш сам, адкуль чакадь бяды: Ці з поўначы — вятры сцюдзёнымі зубамі КусаюцьФаўст
Бяжыць па руні цюцька чорны!Вагнер
Няхай сабе. А што ж у тым такога?Фаўст
І не сабака, не! Прыгледзься да яго!Вагнер
Звычайны пудлік, больш, бадай, нічога — Згубіў, відаць, гаспадара свайго.Фаўст
Ды не — пятляючы, да нас бяжыць. Я нават бачу хіжы выскал, І з поўсці сыплюцца пад ногі іскры, І ўвесь ад хцівасці дрыжыць.Вагнер
Вас змрок падманвае заўчасна — Сабака чорны — бачу ясна.Фаўст
Здаецца мне, вядзьмарскі круг Ён робіць, бегучы па полі.Вагнер
Блазнуе, скачучы ў сваволі — Гаспадароў угледзеў двух.Фаўст
А можа, праўда — бачу я сабаку?Вагнер
Дальбог! Тут прывідаў — ні знаку! Усё звычайна, як вядзецца — Хвастом віляе, лашчыцца, кладзецца!Фаўст
Ну што ж! Цю-цю! Хадзі да нас!Вагнер
Пацешны цюцік, толькі чый? Стаіш спакойна, ён цікуе, А загаворыш — добра чуе, Згубі што, адшукае ўраз, З вады табе дастане кій!Фаўст
І праўда ж — плоцкая натура, Ні звання духу тут, усё — дрэсура.Вагнер
Калі прайшоў сабачыя навукі, Мужам вучоным дасца ў рукі; Відаць адразу: гадунец шкалярскі, Бадай што, варты нашай ласкі.Ідуць пад гарадскую браму.
Кабінет{20}
Уваходзіць Фаўст з пудзелем.
Фаўст
Пакінуў нівы я, паляны У цемрыве глухой начы, Каб, жудасным адчаем гнаны, Самому ад сябе ўцячы. Усе спакусы і ўсе звады З сваёй я вытруціў крыві, Любві нябеснай зноў я рады І рады зноў зямной любві. Пакінь скуголіць, пудзель, супакойся! Чаго ты ўздыбіў хіб, грызеш парог? Ідзі за печ прыляж, не бойся, Пазбудзься й ты сваіх трывог. Калі за горадам дарэчы дужа Твая была мне весялосць, Дык тут, няўрымслівы мой дружа, Будзь як жаданы і спакойны госць. Калі ў пакоі цесным гэтым Праменьчык цемру разграбе, Узняты ў высі духам светлым, Ты быццам спазнаеш сябе,— Выходзіць розум з укрыцця. І я тады, цяплом сагрэты, Няўтольна п’ю з крыніц жыцця! Дык не скуголь, прашу! Святыя гукі, Якія сэрца грэюць, не павінны Заглухнуць у выцці звярыным. Мы ведаем, што людзі ад дакукі З вялікіх ісцін строяць кпіны І вельмі часта могуць самі На іх накідвацца ліхімі псамі. Ой гора мне! Хоць маю сілу волі, Але ці ж гэтага даволі? Чаму павінна высахнуць крыніца? Чаму, сасмяглы, мушу адступіцца? Не! я дасведчаны няблага: Каб недастачу ў шчасці замяніць, Мы звышзямное вучымся цаніць; Наканавана ж нам да чыстай праўды прага, Што выяўляецца на гэтым свеце — І толькі ў Новым Запавеце. Дык разгарну ж той кнігі першароднай Святы арыгінал І, ўклаўшы ў працу ўвесь запал, Яго ўключу ў здабытак мовы роднай.(Разгортвае фаліянт і пачынае перакладаць.)
Напісана: «Было спачатку Слова!»{21} Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару зашмат,— Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай. «Была спачатку Думка!» — Так лагічней. Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз,— Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не Сілай творыцца быццё. Чакай, — мо Воля, Розум, Дзеянне, Парыў? Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!» Пудзель, калі застаешся са мною, Не скавычы, дай спакою; Не пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты,— Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч! Што раптам бачу тут? Нібыта здань залезла ў кут. ЦІ праўда гэта? Сон? Расце мой пудзель, страшны ён! Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона{22} напаўсатане!Духі (на калідоры)
З нашай хеўры чорт У пастку ўлез, як хорт! Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы! Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз!Фаўст
Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох{23}! Саламандра — палай! Ундзіна — віруй! Сільфіда — лунай! Гном — працуй! Той, хто ліхія Чатыры стыхіі Не заклінае, Той і не знае Ні ў духаў пакоры, Ні ў свеце апоры. Агнём згары, Саламандра! Круціся ў віры, Ундзіна! Зоркай ляці, Сільфіда! У дом свяці, Incubus! Incubus! Выходзьце, — змацуем саюз! Ніводная не выйшла З праклятага выжла. Ляжыць ён, ашчэрыўшы іклы, Здаровы, жывы, непаніклы. Усцішу ўсё роўна Я сілай чароўнай. А ці не з пекла, Пачвара, ты збегла? Што ж, тады, можа, Знак гэты паможа{24},— Біч вашай хеўры! Шчэцце тапырыцца, вырачыў зеўры! Пахіба, страшыдла, Пякельнае быдла! Той знак — Хрыстовы, Той знак — суровы, Знак божае ўлады, Святое спагады! Думаў, што пудзель, аж ён Вырас, раздаўся, як слон, Кут засланіўшы і печ, Хоча туманам расплыцца, Сіліцца вырвацца прэч. Не, я прымушу пачвару скарыцца! Гнеў мой — магутны, пагрозы — не жарты! Полымем знішчу, шаленец упарты! Не чакай — Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага!{25} Не чакай — Пакуль буду вымушан я да сабакі шалёнага Найлепшы з усіх маіх сродкаў ужыць!Туман рассейваецца, і з запечка выходзіць Мефістофель, апрануты вандроўным шкаляром.
Мефістофель
Навошта гвалт? Я рады вам служыць!Фаўст
Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты!Мефістофель
Салют, васпане! Проста ў жар Мяне кідаюць вашы жарты.Фаўст
Скажы імя сваё.Мефістофель
Як можа той, Хто пагарджае думкай, словам, Хто зазірае ў сутнасць, верачы замовам, Цікавіцца такой лухтой?Фаўст
Імя звычайна добра кажа, Дзе крыецца ўся сутнасць ваша: І вельзевул, і загубіцель душ, мой пане, І проста шарлатан з яго прагляне. Дык хто ж ты?Поделиться с друзьями: