Фаўст
Шрифт:
Фаўст (прачнуўшыся)
Няўжо ўсё гэта зман і смех? Аж неяк сам сабе не веру, Што я сасніў усю хімеру. Зноў я адзін, і пудзель збег.Кабінет{28}
Фаўст. Мефістофель.
Фаўст
Хто там? Каго там носіць супраць ночы?Мефістофель
Зноў я!Фаўст
Заходзьце!Мефістофель
ЧортаФаўст
Тады заходзь!Мефістофель
Цяпер зайду. Не бойся, я не падвяду. Твой скептыцызм, тваю хандру Умомант з твару я сатру. Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты, Чырвоны ў золаце каптан, Плюмаж і белыя манжэты, І шпага ёсць — чым я не пан, Чым не шыкоўны кавалер? Цікуй і пераймай. Павер — Чым мардавацца ў кабінеце, Шукай уцех на гэтым свеце. Вальней жыві і смела шпар Без летуценняў розных там і мар.Фаўст
О не, зямную злыбяду забыць Ніякае не дасць убранне. Я ўжо стары занадта, каб франціць, І юны, каб не мець жадання! Што мне шукаць у гэтым свеце! «Не патрабуйце многа! Верце!» Вось наша песня, наш закон. Аж вушы рве ад нудных нот. Гучыць заўсёды гэты звон, І дзень, і ноч, і круглы год. Адчай даўно грызе мяне, І горка плачу я — не праз грахі, Але таму, што й гэты дзень міне, Глухі да просьб маіх, глухі, Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты Ў жыццёвай зглумядца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары; Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. І нават бог душы мае Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе І волі сэрцу не дае. Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца.Мефістофель
Я ў справах смерці вам не радца.Фаўст
Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.Мефістофель
Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.Фаўст
А ты шпіён, чужыя любіш тайны.Мефістофель
Хоць не ўсёведны я, але цікаўны.Фаўст
Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Мае пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, З якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі, Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце! Пракляты будзь і ты, Мамон{29}, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў І больш за ўсё — майму цярпенню!Хор духаў (нябачна)
О гора! О гора! Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам Узнесці руіны наверх! Мы плачам. Наймагутнейшы З мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі У сэрцы сваім! Ідзі Новым шляхам па ім! Уваскрэсні У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.Мефістофель
Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды. З гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою, Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода І выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай.Фаўст
А чым жа я сплачу табе?Мефістофель
Дарэмны клопат, пачакаю.Фаўст
Карыслівасць чарцей я добра знаю — Не зробіць ласкі мне ваш брат. Якая ўмова? Балазе, Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.Мефістофель
Хачу быць тут табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы там спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.Фаўст
Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет. Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць; Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ёй і ўручу сябе і запавет. Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.Мефістофель
Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной! Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы.Фаўст
Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, І дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, Ці дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.Мефістофель
Не страшны мне такі заказ, Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — І разгарыцца апетыт.Фаўст
Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш, — дагаджай І падмані спакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.Поделиться с друзьями: