А дух, а сэрца, а вялікі свет —Цікава ж вывучыць такі прадмет!
Фаўст
Ах, у пазнанні чалавек няўтольны,А сам імя дзіцяці даць няздольны.Нямногіх тых, што нешта зналі,Дарогу думкам смелым адкрывалі,—Палілі, білі іх і крыжавалі.Але, шаноўны, цёмна стала,Пара наш дыспут перарваць.
Вагнер
Каб па-вучонаму дыспутаваць,Мне й да світання часу мала.А на вялікдзень, заўтра, ўранніДа вас прыйду, — ў мяне пытанні.Усё ў навуках знаю дасканала —Ды я такі, усё мне вечна мала.
(Выходзіць.)
Фаўст (адзін)
Жыве няшчасны, верыць цуду!Каб запаветны скарб прыдбаць сабе,Рукамі прагнымі ён хлам грабеІ рады, чарвяка здабыўшы з бруду.Як вусны грэшныя адважыцца магліБлюзнерыць тут, дзе Дух лунаў у позні час?Але, няшчасны сын зямлі,Я
дзякую табе на гэты раз.Я тут стаяў, амаль зусім бязрадны,—І вось цяпер мне стала ўсё відней.Дух быў такі магутны і ўсеўладны,А я быў побач з ім, нібы пігмей.Аслеплены лятункамі пазнання,Я, падабенства божае, сябе прыўзнёс,Узняў сябе амаль што да нябёсІ не хацеў зямнога існавання.Як херувім святы я быў у марах,Хацеў, як бог, трымаць стырно уладыІ сілай творчай даць прыродзе рады.І вось цяпер прыняць павінен кару:Зазнаць магутнасць грамавога ўдару.Мне, Дух, з табою не зраўняцца,Бо я слабы; я мог цябе дазвацца,А затрымаць ужо й не мару.Вялікім і малым быў я адначасова.Ты адштурхнуў мяне суроваУ чалавечы быт недасканалыІ веру падарваў у ідэалы.Ці ж аддавацца марам варта?І хто падкажа, дзе шукаць уцех,Калі мы самі слепа, ўпартаСвайго жыцця затрымліваем бег?Высокіх парыванняў подых свежыНе замяняе рэчавых выгод —Дамогшыся будзённых асалод,Не надта прагнем мы духоўнай ежы.Надзеі, мары, шчырасць пачуццяГібеюць, чэзнуць у віры жыцця.Фантазію, што кіравала ўгору лёт,Што нашы далягляды пашырала,Прыб’е, задушыць марнасці прыгнёт,Утопіць вечнасці навала.Турбота сэрца точыць і грызе,А мы без сораму і без апаскі,Як твар, хаваем подласць нашу ў маскіІ губім непасрэднасць пакрысе.Нас нож палохае, пажар і краты,Дрыжым за жонку, за дзяцей, ачагІ з ціхім сумам у пустых вачахАплакваем прыдуманыя страты.Не, з богам не зраўняцца мне ніяк! —Гаротнае стварэнне я, чарвяк,Што брудам корміцца і пад абцасам,Прыціснуты, здыхае часам.Я не ўтаймую свой нікчэмны боль.Хіба не сушыць думку склеп мой цесны?Ці ж не мадзею ў пыле я і ў плесніІ мудрасцю тупой ці не пладжу я моль?Хіба павінен я, да ведаў прагны,Карпець над процьмай нудных кніг,Каб ісціну старую вычытаць у іх,Што чалавеку доўга трэба лезці з багны,Што на зямлі няма шчаслівых,Што і цяпер паўсюль, як і спрадвеку,Усе мы пад уладай хцівыхЗаконаў невуцтва, галечы, здзеку?..…Што з’едліва так, чэрап, шчэрыш зубы?Блукаў упоцемках, як здань, як цень,Як я, шукаючы свой светлы дзень,Твой мудры валадар да дня загубы.І вы, рэторты, колбы, стойкі, рамы,Не насміхайцеся, пакіньце кпіць.Ключы шукаў я да пазнання брамы,Аднак не здолеў браму адчыніць.Калі ўначы пад непраглядным змрокамСхаваных таямніц не выкраў тыНі розумам сваім, ні сэрцам і ні зрокам, —Навошта тыя рычагі, вінты,Якія бацьку прывялі ў труну,І фаліянтаў закурэлых кучы,Якіх даўно ўжо цвілі дух крануў.Чаму ж не кінуў я абрыдлы свой катух?Не прамантачыў, кінуўшыся ў вір кіпучы,Маёмасці, што ў спадчыну даецца,Каб выпасвіць на старасці трыбухІ грэць ва ўцехах бестурботных сэрца? —У крук сагне ашчаджаная тхліна —Жыві лепш тым, што дасць табе хвіліна.Але чаму, нібы магніт, у змроку ночыФлакон так вабіць мае вочы,І светлым робіцца начны абшар,Нібыта месяц выглянуў з-за хмар.Вітаю я цябе, адзіны мой фіял,Здымаючы з паліцы трапяткой рукою!Цябе, увасабленне міру і спакою,Чый змест глыбокі многім — ідэал,Цябе, плён розуму людскога свету,Крыніцу творчага, смяротнага імпэту —Цябе прашу, не адмаўляйся другуЗрабіць апошнюю паслугу.Цябе пабачыўшы, пакуты забываю,Таймую буру я, калі цябе трымаю.На моры, што ў душы, мне ўжо адліў відзён.Прасторы чыстых сініх водМяне завуць, імкнуць і вабяць у паходДа новых берагоў, да новых дзён.Злятае агнявая калясніцаДа ног маіх. І ад зямной хімерыГатовы я ў эфір на ёй узвіццаУ новыя нязведаныя сферы.Высокае жыццё, нябёсаў дух лагодны!Але, чарвяк, ці варт яго, ці годны?Так, варты! Дык рашуча, смелаАд сонца адвярніся, што зямлю прыгрэла,І браму адамкні, адолеўшы свой страх,Якога ўнікнуць кожны быў бы рад,І дакажы, што ты не сцерты ў прах,Што дзейнасць чалавека з божай стане ў рад,Што ты скарыць фантазію нарэшце змог,Што ні агонь пякельны, ні ўяўленніНе скаланулі вусцішна твае каленіІ ты пераступіў таемнасці парог,Што весела, спакойна робіш гэты крокПерад пагрозай адысці ў адвечны змрок!Пакінь свой футарал, святы сасуд,—Хай спраўдзіцца апошні мой прысуд!Забыў я пра цябе ў сваіх мурах.А некалі ж ты быў лякарствам ад дакукіІ ззяў раскошаю на дзедаўскіх пірах,Калі цябе перадавалі з рук у рукі,Дзівосны ўзор мастацкае разьбы —(Па звычаю, хто п’е, павінен на пацехуТлумачыць так, каб клаліся ад смеху)Напомніў дні юнацкае гульбы.Цяпер цябе не перадам суседу,Дасціпнасцю сваёй не ажыўлю бяседу.Прыму ж пітво смяротнае, якоеАбраў я спрагненай душою,І ў полымі яго згару.Апошні раз я п’ю. Вітаю новую зару.
Уваскрэс Хрыстос!Мір
вам, самотныя,Целам смяротныя,Духам гаротныя,З неба прынёс!
Фаўст
Але чаму, якая раптам сілаФіял, да губ паднесены, спынілаІ адвяла мяне ад чорнае труны?Ці не ўваскрэсення імгненнеВяшчаюць медныя званыІ пра маё другое нараджэннеНад плашчаніцаю гудуць яны?{16}
Хор жанчын
Пахкім бальзамамМасцілі і палівалі,Цела ягонае саміСаванам мы спавівалі.Мы клалі святынюУ дамавіну.Як, сыне мілы,Ты ўзнёсся з магілы?
Хор анёлаў
Уваскрэс Хрыстос!БогаславёныТой, хто ягоныБогам цалёныУшаноўвае лёс!
Фаўст
О гукі божыя магутнасці, лагоды,Навошта прыляцелі вы ў закутак шэры?Лунайце там, дзе ёсць пачуцці згоды —Я чую вестуноў, але не маю веры.Усякі цуд — ёсць веры любае дзіця.Я не магу ўзляцець у тыя сферы,Адкуль гучыць прызыўны кліч жыцця,З маленства мне знаёмы гэты звон,І сёння зноў мяне чаруе ён!Хацеў я ўпіцца пацалункамі нябёс,Суцішыць плоць у засені суботы,І вось парушаны мае турботы:Званы мне прадказалі іншы лёс —Сум непазбыўны па гарачым леце,Лугах у россыпе крыштальных рос,І праз смугу нявыплаканых слёзУгледзеў я сябе ў інакшым свеце.У мне раптоўна песня абудзілаЮнацкай радасці паток,І неадольных успамінаў сілаЦяпер загубны стрымлівае крок.Я плачу! Дык гучы, хвала харала!Зноў да зямлі мяне ты прыкавала!
Хор вучняў
Дух яго й целаУзнёс гасподзь.У неба ўзляцелаКрылатая плоць.Цудам нябёсыТы акрылі!Горка нам слёзыЛіць на зямлі.Мы астаёмсяТут у журбе.Божа, імкнёмсяМы да цябе!
У Бургдорф лепей рушым, дзецюкі,Там дзеўкі — во! Там вараць піва густа,І там пачэшам кулакі!
Пяты рамеснік
Свярбіць кулак? Наўме — распуста!І вечна вабіць да крыві! —Я не пайду з табою, не заві!
Служанка
Давай лепш вернемся дамоў.
Другая
Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.
Першая
Што мне за ўцеха? — будзе зноўЁн ля цябе круціцца болей:То ціхім крокам, то падскокам,А мне ваш флірт вылазіць бокам!
Другая
Не бойся, будзеш не адна ты —З ім прыйдзе той другі, чубаты.
Студэнт
Глядзі! Эх, чорт — вось дык дзяўчаткі!Дагонім іх! Наступім ім на пяткі!Мне што падай? — Табакі нюх ды куфаль піваІ — цёхкай з дзеўчынай юрліва!
Дзяўчына-мяшчанка
Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр!Аж сорамна глядзець на іх, каліТак да кухарак ліпнуць, а магліЗ дастойнымі, з больш вартымі кахацца.
Другі студэнт(першаму)
Чакай, там ззаду дзве паненкі,Надзеўшы новыя сукенкі,Перабіраюць ножкамі; адна —Мая суседачка, яна —Тугі маёй прадмет, майго запалу —Прыстроімся да іх памалу?
Першы
Памалу? Не! Давай хутчэй!Бяжым! Бо красачка ўцячэ.Рука, якая ў працы агрубела,І лашчыць лепш, і горне больш умела.
Мешчанін
Я бургамістру нашаму не рады.Як толькі ён дарваўся да пасады,Парадкі новыя, свае, завёў,Падаткі новыя прыдумаў. Людзі,Палёгкі не было вам і не будзе:Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.
Жабрак (спявае)
Шаноўныя паны і пані,Ніхто ў галечы з вас не рос.Хай вас крануць мае рыданні,Хай вас кране мой горкі лёс!Хай чэрствасць сэрца не астудзіць,Хто дасць — здабудзе болей той.Дзень свята гэтага абудзіцьШчадроты ўсе душы людской.