Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой.Фаўст
А сэнс які! Утойваць недарэчна!Мефістофель
Я — дух, што адмаўляе вечна! І маю рацыю, бо ўсё жывое ў свеце Ператвараецца ж у смецце, То лепш няхай яго б і не было. А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.Фаўст
Назваўся часткай, а стаіш тут цэлы.Мефістофель
Сказаў вам праўду я;Фаўст
Цяпер мне прынцып твой даволі ясны: Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны, Пачаў кусаць кавалкамі яго.Мефістофель
І праўда, ў цэлым не здабыў свайго. Дурное Нешта — свет і людзі ў ім,— Спрадвек ваюючы з Нічым, Зважаць не хоча на ліхоты, жахі, Пад корань рэжа ўсе мае замахі. Пажары, буры, перуны грымяць, А мора і зямля стаялі і стаяць! Праклятаму людскому зброду Усе мае наскокі не на шкоду. Здаецца, столькі я ў магілу звёў, Ды новыя народжваюцца зноў. Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!) І парасткі жыцця растуць памалу З зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад, і цяпло. Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.Фаўст
На свет гармоніі, які Кіруе ўсім жывым здаўна, Дарэмна, чэрствы сатана, Узносіш грозна кулакі! Шукаў бы іншае задачы, Хаосу выпладак лядачы!Мефістофель
Падумаю над вашым сказам, Але пра тое іншым разам! Цяпер дазвольце кінуць вас.Фаўст
Нашто пытацца, ў добры час! Знаёмства я не пазбягаю. Наведвай, маючы патрэбу, Акон, дзвярэй не замыкаю — А не — і комінам не грэбуй!Мефістофель
Прызнацца мушу — не пускае Мяне з пакоя вашага ніяк Чароўны на парозе знак.Фаўст
А, пентаграма сыну тла{26} Балюча кіпці апякла? Тады скажы мне, калі ласка, Як сатану ўшчаміла пастка?Мефістофель
Прыгледзься сам, накрэслен тут Няроўна ў пентаграме кут. Прадзерціся — не трэба спрыту многа.Фаўст
То ж бач! — нянаджаная ўдача! Злавіў я раптам духа злога — І ў пастцы хітры д’ябал скача!Мефістофель
Не ўбачыў пудзель анічога; Лічы, так склаліся ўжо рэчы, Што д’яблу з дома нельга збегчы.Фаўст
Чаму ж тады не скарыстаць акон?Мефістофель
У зданяў і чарцей такі закон: Як увайшоў, так выйсці абавязан. У першым вольны, у другім я скуты.Фаўст
Ты бач! І ў пекле ёсць свае статуты! Дык мо, дарэчы, змацаваць указам Мне з вамі пакт, шаноўны пане?Мефістофель
Трымацца пакта д’ябал абавязан, Умоў ніколі парушаць не стане; І з вамі я параіцца гатоў, Сустрэйшыся асобна дзеля справы. Цяпер жа я хачу, мой пан ласкавы, Сказаць: «Дабранач, будзь здароў!»Фаўст
Пастой, спяшацца, чорт, няма куды — Хачу спытаць што-колечы сам-насам.Мефістофель
Пусці, вярнуся зноў я лепшым часам, Распытвай — колькі хоч тады!Фаўст
Цябе не клікаў я, ты сам наўпрост, Самохаць трапіў здуру ў сець. Злавіўшы сатану, трымай за хвост — Другога выпадку не будзеш мець.Мефістофель
Ну што ж, калі запал яшчэ не згас, Кампанію прымаю вашу, З умовай, што прыемна час Дасціпамі сваімі скрашу.Фаўст
Калі на штукі здатны, чорт, смяшы, Абы — каб радасць на душы!Мефістофель
За час кароценькай прыгоды Мець будзеш болей асалоды, Чым за гады, што тут пражыў; Павер, пяшчотных духаў песні, І хараство, і водар весні — То не чароўная гульня. Душа тут радасці нап’ецца, Лагодай сэрца абальецца, Агорне цела цеплыня. Залішнія падрыхтаванні — Гатова ўсё. Спявайце, здані!Духі
Знікні, сыдзі ты, Морак скляпення! Неба блакіты, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоры ўсміхнуцца. Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Песні спявайце, Лётайце, грайце, Чмур навявайце! Воблакаў шаты Долу спускайце. Мірныя хаты Ўтулку людскога, Нават альтанкі З песняй каханкі Скрыйце ад бога! Вінныя гронкі Кіньце ў сасуды! Хай сок салодкі Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі; Льецца струменне Цераз каменне, Мыючы тыя Кручы святыя. Рэкі кідаюць Стромкія горы, Рэкі ўпадаюць Дзесьці ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К сонцу, пад зоры, К выспам у моры Хутка ляцяць. Бурныя хвалі Там зіхацяць, Быццам каралі. Там нашы чары — Ў песнях гуллівых, Там нашы пары — Ў танцах чуллівых, Там нашы мары, Нашы натхненні, Там нашы крозы І летуценні. Мчым у нябёсы, Там вып’ем з рога Кахання святога.Мефістофель
Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру! — Вам у хвалу скажу пасля я тост. Не па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост! Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне. А мне, каб выйсці з-пад замка, Патрэбны зубы пацука. Адзін прыбег ужо і, бачу, Гатоў рашыць маю задачу. Я — цар мышэй і пацукоў, Мух, вошай, жаб і павукоў,{27} Загадваю — падлезь ці падпаўзі І пентаграму абгрызі. Грызі хутчэй, грызі смялей Там, дзе накапаны алей. Ражок, што выйсце замыкае, З таго вунь краю выпірае. Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы. Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы!Поделиться с друзьями: