Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

І гэта ў дзесяць год!

Хірон

З цябе пісакі Паспелі вытруціць разлік усякі: Міфічныя жанчыны і паўбогі — Не догмы вашых філалогій, Тым больш Алена; ўплывы часу Ёй не пашкодзілі ні разу. Паэт ёй сам дае красу, узрост, Прывабу і каханкаў доўгі хвост, Раздоры ў вечнай каруселі, То выкраданні, то вяселлі — Усё, што так здзіўляе вас. Тварцоў не звязвае ніякі час.

Фаўст

Хай старасць і яе міне! Ну што ж, калі Ахіл у Ферах Знайшоў Алену{182}
ў пазачасных сферах,—
Хай рызыка й мяне памкне Шукаць — з удачай ці няўдачай — Прадмет маёй любві гарачай. Няўжо яе, яе адну Я да жыцця любоўю не вярну? Ты бачыў багароўную даўно, Я ж толькі сёння. І цяпер відно, Што без жанчыны гэтай мне ніколі Не мець ратунку, шчасця, долі.

Хірон

Чужынец! З гэтым дзіўным пастулатам Здаешся ты жывым вар’ятам. Аднак твой довад не пабіты. Якраз сягоння я ў візіты Да Манта{183} выбраўся; адна Самоту ў модлах скрашвае яна І Эскулапа просіць памагчы Даць розум лекарам, бо ўсе ўрачы Нічым не лепшыя за канавалаў. Я ўпэўнены, што мудрая Сівіла Табе б якое зелле прыпісала, Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла, Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.

Фаўст

Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта Да подлага ханжы альбо педанта?

Хірон

Прымі парады, выцяжкі і мазь, Не ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!

Фаўст

Скажы, куды мяне прывёз, Мінуўшы скалы, гоні, плёс?

Хірон

Алімп налева, а Пеней направа. З Эладай білася тут рымская дзяржава.{184} Тут бой кіпеў крывавы й люты — І рымлянін цара абуў у путы. Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там У ззянні месяца вячысты храм.

Манта (трызніць у храме)

Ша!.. Тупат ног Каля парога. У мой чартог Шле лёс паўбога!

Хірон

Прывет, бабуся! Шанаванне!

Манта (ачуняўшы)

Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!

Хірон

Ну, як твой храм, твае пенаты?

Манта

Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце, Як той малойчык нежанаты?

Хірон

Ат, кожны бо ў сваёй карэце! Ты любіш седала, цяпло і смецце, А я, бач, гойсаю па свеце.

Манта

Ды мой ужо мінуўся час. А гэта хто?

Хірон

Любві экстаз, Паўночных мар і чараў ветры Яго загналі ў нашы нетры. Алену хоча мець! Ад гэтых баб Няшчасны розумам аслаб; Дык ты ўжо ім заапякуйся, Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.

Манта

Заходзь, гасцінна прыме Манта

Кентаўр тым часам імкліва пабег далей.

Такога хлопца-рызыканта, Што парушае строгія законы Царыцы царства ценяў — Персефоны. Аднойчы ўжо я схібіла была, Калі ў Аід Арфея цемрай правяла. Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей,— Наперад кроч! Ідзі смялей!

Яны апускаюцца ўглыб.

Каля

вытокаў Пенея, як раней

Сірэны

Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей. Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы І ў Эгейскім бурным моры — Пашукаем асалод.

Землетрасенне.

Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал — Дно дрыжыць, шалее вір, І дыміць гарачы жвір; Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы. Гэта месца — як заклята! Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою З шумнай, цёплаю вадою, Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча З неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне. Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.

Сейсмас{185} (бурчыць і варочаецца пад зямлёй)

Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну І зямліцу ўскалыхну.

Сфінксы

Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіне. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды. Гэта Сейсмас, ён гігант,— Моцны, быццам той Атлант — Жартам ён гару падкіне І ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне, Перамеле, ператрэ Кварц, пясок, метал і гліну. То гару шпурне ў даліну І адрэжа шлях да мора, То прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора — Пад зямлёю з ім не мерся, Мы ж — царуем тут, наверсе.

Сейсмас

Трызвоніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс? Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, І Пеліён-гару, і Осу З падземных вызваліў кайданаў{186}, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы. Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,— Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. І там цяпер прыстанак Апалона І радасны прытулак муз. І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам — І сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.

Сфінксы

Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі. Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.

Грыфы

Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце. Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы.
Поделиться с друзьями: