Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Цяпер мы знаем тайну хараства! Цяпер у нас усё — на двух па два!

Мефістофель

Жывое пудзіла! Баюся, што браты Дадуць ад страху з пекла лататы.

Выходзіць.

Скалістыя затокі Эгейскага мора

Нерухомы месяц у зеніце.

Сірэны (атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты)

Памятаеш, як вядзьмаркі, Фасалійкі-недавяркі Трон царыцын подла ў хвалі З неба скінуць спрабавалі? Нас не крыўдзі: глянь, царыца, Як
затока ў ззянні льсніцца
У паўзмроку пад табою Пад нязмоўчны шум прыбою. Услужыць табе прыемна, О прыхільная Селена.

Нерэіды і трытоны{194} (у вобразе марскіх дзіваў)

І пад гімн салодказвонны Нерэіды і трытоны Выплываюць з пенных вод І ў затоцы з гладдзю чыстай Пад апекай Прамяністай Пачынаюць карагод. На ўрачысты фэст у моры Мы святочныя уборы, Бранзалеты і каралі На сябе панадзявалі. Розных шмат у нас аздоб. Каб не вы, марскія дзевы, Каб не зваблівыя спевы — Дык і скарбаў не было б.

Сірэны

Добра знаем, пад вадою Ходзяць рыбкі чарадою — То наверх ідуць, то ўглыб. То гуляюць зноў на хвалі. Пэўна, ў світу вы папалі, Бо значнейшыя ад рыб.

Нерэіды і трытоны

Выплываючы з пучыны, Зразумелі мы прычыны, Што дурніцамі былі б, Каб нырцамі, плывам спорым Не даказвалі, што ў моры Мы значнейшыя за рыб.

(Адплываюць.)

Сірэны

Імгненна ўцяклі? Гуртом паплылі Яны ў Самафракію Далей ад вампіраў Да добрых кабіраў{195} На гожасць усякую, На дальнія рыфы. Ёсць даўнія міфы, Што плодзяцца боствы Там самі з сябе, Не могучы проста Стрымацца ў пладзьбе. Не гасні, свяціла, Да ранішняй золі, Дай нашай сваволі Нацешыцца міла.

Фалес (на беразе, Гамункулу)

Я б мог цябе правесці да дзвярэй, Пячоры той, дзе песціцца Нерэй{196}. Але ён стаў такі дзікун, Такі прыдзірлівы буркун, Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць — Яго цяпер і не заводзь. Жыве самотна, як анахарэт, Відаць, яму нямілы белы свет. А зрэшты, што ні гавары, А шмат каму памог стары.

Гамункул

Пастукаем. Я не баюся, Што, можа, стукну й разаб’юся.

Нерэй

О, галасы людскія на дварэ. Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,— З багамі чэрнь надумала раўняцца, Не могучы і над сабой падняцца. Мне, богу, адпачыць даўно пара, Ды не магу я не рабіць дабра. Ці не таму мне так несамавіта, Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.

Фалес

І ўсё ж адказам нас не абыходзь; Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе, Агеньчык-чалавек, удзячны будзе, Калі параіш, як ужыцца ў плоць.

Нерэй

Народ сваім стаў розумам багаты,— Не будзе ён маім указкам рады. Ці ж то не я асцерагаў Парыса: Пакінь, казаў, нашто табе здаліся Жанкі
чужыя? Слухаў ён парады? —
Вайну траянцаў, элінскі паход, Аблогу доўгую на дзесяць год, Трэск бэлек, грукат, шал агню, Знішчэнне, страшную разню, Герояў мужных марны скон І судны дзень, калі загінуў Іліён,— Прынц гэта на алтар усклаў Сваіх сумніцельных любоўных спраў. І гэта непазбыўная хімера, На страх патомкам ліраю Гамера Апетая, — прадказана ж была. Не слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла. І колькі слаўных дочак і сыноў Здабычай сталі піндавых арлоў! Ці не дарма чакала Пенелопа? А я ж казаў герою Адысею Пра хітрую, падступную Цырцэю, Пра аднавокага казаў Цыклопа, Пра неабачлівасць яго сяброў. Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў? Ды не! — ён рынуўся ў віры трывог І толькі выпадкам жыццё збярог.

Фалес

Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?

Нерэй

Не псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна, І чуецца крыштальных кропель звон,— Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон. Усё ў вадавароце — бог і світа — З марской стыхіяй непарыўна зліта. Ужо ляціць па хвалях калясніца, Венерына квадрыга-бліскавіца! Там першая красуня Галатэя{197} На ярка-чыстай роўнядзі Эгея Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды Прыпала ездзіць на святочным возе. Дарыды служаць ёй і нерэіды Яна цяпер багіняй у Пафосе; Ідзіце да Пратэя — мудры дзед Параду дасць, раскажа ўсё як след.

(Ідзе да мора.)

Фалес

Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя{198}. Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку; Па-свойму кожны з нас дурэе.

Выходзяць.

Сірэны (на вяршынях скал)

Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія. Вада — то іх стыхія. Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.

Нерэіды і трытоны

Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы. Кабірам шчыт Хілоны{199} Як сімвал абароны. Кабіраў сустракайце І гімны ім спявайце!

Сірэны

Вы ростам — няўдалыя, Вы сілай — трывалыя, Надзея апошняя Тапельца кожнага.

Нерэіды і трытоны

Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.

Сірэны

Наткнуўшыся на мель, Патоне карабель. Кабір жа мараку Заўжды падасць руку.
Поделиться с друзьями: