Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Нерэіды і трытоны

З намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, Не прыстаў да іх траіх,— Кажа: «Думаю за ўсіх».

Сірэны

Хай бог смяецца з бога, З таго ім анічога. А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.

Нерэіды і трытоны

Сямёра ўсіх было.{200}

Сірэны

А
трох куды сплыло?

Нерэіды і трытоны

Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць. Не ведаем вось мы, Адкуль там восьмы. Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца. Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.

Сірэны

Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Мы дагадзім.

Нерэіды і трытоны

Свята пышнае мы справім І саміх сябе праславім.

Сірэны

Герояў Элады Уславіць мы рады — Руно здабылі І славу знайшлі! І вас мы славім шчыра, Бо вы знайшлі кабіра!

Агульны хор

І вас мы славім шчыра, І нас праслаўце шчыра, Бо вы знайшлі кабіра! Бо мы знайшлі кабіра!

Нерэіды і трытоны плывуць далей.

Гамункул

З такога прымітыву Даюся проста дзіву — У ім вучоныя бароды Шукаюць завязі прыроды.

Фалес

Стары мядзяк не йдзе ў раміз, Іржа ж — каштоўнейшая з рыс.

Пратэй (нябачна)

Я люблю ва ўсім і ўсюды Рэспектабельнасць і цуды.

Фалес

Дзе ж ты, Пратэй?

Пратэй (чэрававяшчальна, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк)

І там, і тут!

Фалес

Ты ўсё штукарыш, баламут? Я твой таварыш, я — Фалес, Выходзь ужо, куды залез?

Пратэй (нібыта здалёк)

Бывай тады!

Фалес (нішкам Гамункулу)

Ён недзе блізка. Каб гэта ты ярчэй забліскаў — На ўсё цікаўны ён, як рыба,— Ці там дабро, ці там пахіба.

Гамункул

Я ўжо нагрэўся дабяла — Баюся я, каб не расплавіць шкла.

Пратэй (у вобразе вялізнай чарапахі)

Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца?

Фалес (засціць

Гамункула)

Выходзь, каб добра падзівіцца. А хочаш знаць, якія рэчы Мы ад цябе хаваем, ты Прымі лепш вобраз чалавечы Без розных штук і смехаты.

Пратэй (у высакароднай чалавечай паставе)

А ты і ў хітрыках мудрэц!

Фалес

Табе ж патрапіць трэба ўмець!

(Адкрывае Гамункула.)

Пратэй (здзіўлена)

Бліскучы карлік! Проста дзіва!

Фалес

Парады просіць ён пачціва. Адкрыў сваю мне мару, свой сакрэт, Што хоча цалкам выпладзіцца ў свет. У ім духоўнага паўнютка-поўна, А плоцкае ў ім выяўлена ўмоўна. Даўно б загінуў, каб не берагло Яго істоту колбы гэтай шкло. Вось мы і думаем — ты не супроць, Каб гэты дух ды ўжыўся ў плоць?

Пратэй

Ты, беззаганнага зачацця плод, Не нарадзіўшыся, ты рынуўся ў палёт?

Фалес (ціха)

Здаецца мне, дзіцёнак голы Яшчэ ў дадатак і двухполы.

Пратэй (да Фалеса)

Тым лепей, бо ён выбраць можа, Што больш яго істоце гожа.

(Да Гамункула.)

Няма чаго круціць глузды — Пачні жыццё сваё з вады. Жыві, расці, нагульвай тлушч, Малых, слабых глытай і плюшч. Уведаўшы законы мора, Удасканалішся ты скора.

Гамункул

Які прыемны пах духмяны — Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.

Пратэй

Ты маеш рацыю, малы, Хадзем хутчэй на водмель, там Марскія пенныя валы І пах гаючы, як бальзам. Пільней углядвайся ў бязмеж — Марскі паявіцца картэж. Хадзем туды.

Фалес

І я з табою!

Гамункул

Трайною духі йдуць хадою!{201}

Радоскія Тэльхіны{202} з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.

Хор

Мы гэты трызубец Нептуну скавалі, Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі. Нептун ім адказвае Зеўсу старому — На грозныя грукаты страшнага грому; Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар — На кожнай маланкі пагібельнай ўдар. А ўсё, што між імі трапеча, — загіне У чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне. Таму ён сягоння аддаў нам жазло, Каб слаўнае свята без буры прайшло.
Поделиться с друзьями: