Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Ты апетытны верхняй палавінай І страшны ніжняю, звярынай.Сфінкс
Ты мелеш зноў сваю лухту! Мы ўдзячны лапам і хвасту — У іх і сіла наша й спрыт. І нам не страшны твой капыт!У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.
Мефістофель
Адкуль сюды да вас пад шаты Занесла раптам хор крылаты?Сфінкс
НеСірэны{169}
Ці вам блытацца ахвота Там, дзе гэтая мярзота? Наша зычная капэла Дух расчульвае і цела — Да сірэн ідзіце смела.Сфінксы (перадражніваюць сірэн)
Вось зашыліся на дрэвы Нашы ўчэпістыя дзевы. Будуць слухаць толькі дурні Вашы гімны і накцюрны. Спеў сірэн — фальшывы, чмурны.Сірэны
Мы лагоды ціхай дочкі! — Гонім гнеў і злосць упрочкі! Мы — суладдзе дабраты! Мы на сушы, мы на моры, Мы ў паветранай прасторы Сёстры — вам, вы нам — браты!Мефістофель
Прыгожы голас маюць дзевы, Лагодна льюцца іх напевы Пад струн суладны, стройны зык; І хоць іх спеў так лашчыць вушы, Але мяне той спеў не ўзрушыў І ў сэрца мне ён не пранік.Сфінксы
Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца! Там кашалёк альбо ляднік, Бясчулы камень, а не сэрца!Фаўст (падыходзячы)
Як велічна! Тут нават і ў пачвары Угадваюцца моц і чары. Здаецца, ўсё, што ні пабачу, Прадказвае мне толькі ўдачу.(Паказваючы на сфінксаў.)
Эдып калісьці з імі гаварыў.{170}(Паказваючы на сірэн.)
А іх Уліс перахітрыў.{171}(Паказваючы на мурашак.)
Мурашкі золата хавалі.(Паказваючы на грыфаў.)
А грыфы сховы вартавалі. О, як я светлым згадкам рады, Я духам пранікаюся Элады!Мефістофель
Раней ты б не пайшоў на фэст Класічнай грэчаскае ночы — Цяпер шукальніку нявест Ужо не страшны патарочы.Фаўст (сфінксам)
Гібрыды звера і жанчыны, Алену ведаць вы павінны.Сфінксы
Мы не засталі ўжо Аленін час, Бо Геркулес забіў апошніх з нас:{172} Прасі парады ты ў Хірона{173} — Ён сёння недзе тут якраз — Кіруйся ўказкаю ягонай.Сірэны
Што Хірон! Ссівелы ўломак. Нас наведаўшы калісь, Шмат чаго сказаў Уліс, Шмат задаў галаваломак, І сягоння мы гатовы Паўтарыць Уліса словы. Кінься толькі сам у мора.Сфінкс
Не слухайся — зазнаеш гора! Не паддавайся! Сцеражыся, І, як вяроўкай Адысей, Парадай нашай абвяжыся І да Хірона йдзі смялей.Фаўст выходзіць.
Мефістофель (з прыкрасцю)
Які вісклівы брыдкі рой Лапоча крыллем нада мной! Ляціць так шпарка, што стралой Не ўцэліў бы і сам Алкід.Сфінкс
Які палёт, які імпэт! То зграя шумных стымфалід{174}, Што на ляту шле свой прывет, Бо, пэўна, лічыць за сваячак. У іх сцярвятніцкія дзюбы, А лапы ў іх, нібыта ў качак, І нораў іхні дзікі, грубы.Мефістофель (з удаваным страхам)
Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?Сфінкс
Хай не палохаюць галовы Лернейскай вычварнай гадзюкі.{175} Яны адсечаны, а ўсё гатовы Сіпець на ўсіх. Што лупіш вочы? Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы, Прыгрэйся ля прыгожых парак — Ды не скруці тым часам карак. Там ламіі{176} — гурток распусты На ўсе прэтэнзіі і густы, Каханкі палкія сатыраў, Яны пяшчотна й без прынукі Усе табе пакажуць штукі — Дык ты б сабе з іх пару выбраў.Мефістофель
Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?Сфінкс
О так! Змяшайся з гэтым збродам І дзейнічай сабе на ўдачу! А нам нішто — з Егіпта родам, Прывыклі да ўсяго, здавён Кіруючы раскладам дзён.{177} Мы сядзім ля піраміды — Суд людскі мы, суд Феміды{178},— Войны, мір, спакой, кашмары Не маркоцяць нашы твары.Каля вусця Пенея
Пеней{179}, акружаны ручаямі і німфамі.
Пеней
Пашапчыся, мой чарот, Шапачы трывожна, голле, Вербалознік і таполя. Забушуй, вадаварот. Недаспаў я; ў грозным гудзе, У далёкім гуле рэха Чую: будзе, нешта будзе — Будзе нейкая пацеха.Поделиться с друзьями: