Фаўст
Шрифт:
Прыдворны
Уражаны! Як гэта дзіўна юнаку!Дама
Каму-каму, а ёй — не навіна.Прыдворны
І далікатна падае руку.Дама
Яго навучыць нечаму яна! А ваш наіўны брат жыве да плешы, А ўсё ж упэўнены, што першы…Рыцар
ЯкіДама
На погляд мой, мы бачым шлюху!Паж
Каб гэта я быў тым Парысам!Прыдворны
Я праз такую і змарнеў бы й высах!Дама
Не штука, што сатрэцца пазалота, Бо лапалі яе, каму ахвота!Другая
Яно, канечне, так — няма тут дзіва, Алена змалку па руках хадзіла.Рыцар
Хай нават многім перапала нешта, Мяне здаволіла б і рэшта.Вучоны
А я не ведаю, ці тут Алена, Ці, можа, гэта іншая царыца. На сцэне ўсё — уяўнае, падмена; А праўду скажа нам першакрыніца. Я веру толькі сведчанню Гамера: «Была яна да сэрца старцам Троі». Аналагічна ўсё: краса, манеры. Дык вось за што змагаліся героі! Уломак я сівы, аднак і мне Душу яна сагрэе й скалыхне.Астролаг
Ён не хлапчук. Уладнаю рукою Падняў яе. Працівіцца герою Яна не можа. І герой Выкрадвае красуню.Фаўст
Злодзей, стой! Я не дазволю, не аддам ніколі!Мефістофель
Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі.Астролаг
Як можна добра бачыць з гэтай сцэны, То быў фрагмент з «Выкрадвання Алены».Фаўст
Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ён вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян. Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца! Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,— Яна тым больш мая! О ключ, трынога,— О Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.Астролаг
Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў… Наплыў густы клубок імглы… Махнуў ключом… Парыс туманам тае… Бяда! Якое ліха нас чакае!Грымоты.
Фаўст падае. Духі расплываюцца.
Мефістофель (несучы Фаўста)
Нішто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.Цемра. Замяшанне.
Акт другі{155}
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем
Былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі.
Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)
Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Фаўст, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.
Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца. Каго ў палон Алена узяла, Не скора той на розум узаб’ецца.(Азіраецца.)
Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было, Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала. Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра,— У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў, Як прастачка за нос вадзіў. Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку! Надзену зноў сатлелую хітону — І вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону І павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)
З футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.
Хор казурак
Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон! Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях, А вошка адкрыта Жыве на людзях.Мефістофель
Уцешылі старога сатану! — Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У кнігі, манускрыпты на паліцы, У чэрап гэты праз вачніцы — Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе, Чарвяк і моль пладзіцца будзе!(Апранае футра.)
Акрый жа зноў мне стан і плечы — І вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?(Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)
Фамулюс (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры)
Колькі грукату і жаху! Ад падмурку аж да даху Ўсё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць маланкі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла Раптам дзверы адчыніла. Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста… Мне ківае… Страх калені падгінае… Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..Поделиться с друзьями: