Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— А мы цяпер за ўсё адказваем, за кожнае кураня ў калгасе — адказваў Рашчэня. — Вам, старшыням, рабіць няма чаго. Усё мы.

— Не бойся. Хопіць работы i вам i нам… А ты як хацеў? Акрамя. сваіх трактароў на полі ды працэнтаў мяккага ворыва, больш нічога не ведаць? Не, брат, хопіць. Будзеш адказваць за ўсё разам са мной… І за кароўнікі, дзе вецер свішча, i за развалены клуб.

Рашчэня добра разумеў гэта ўсё сам i з усёй шчырасцю сумленнага працавітага чалавека імкнуўся наладзіць усю работу па-новаму. Але пабурчаць любіў, асабліва ў прысутнасці старшынь:

— Усё — на МТС. Нянька вам МТС, цішто? Не няньчыць будзем — патрабаваць! Нечага за нас хавацца!

— Вось i патрабуй, — адказваў Валатовіч.

Рашчэня — працаваў што меў

сілы, забыўшыся на ўсе свае хваробы, большую палавіну якіх выдумалі жонка i ўрачы. Але часам яго апаноўваў страх перад веліччу задач i адказнасцю. Усё-такі ён стары чалавек, практык. Ці хопіць яго практыкі, яго ўмення кіраваць, каб МТС працавала па-новаму? Вунь якія людзі ідуць да яго — усе з вышэйшай адукацыяй! А на старшынь калгасаў? Валатовіч пайшоў, вопытны работнік, стары камуніст. Вунь як да яго цягнецда інтэлігенцыя!

A Валатовіч сапраўды рабіў усё, каб згуртаваць інтэлігенцыю. З яго лёгкай рукі стала за звычай у вольныя вечары збірацца ў халасцяцкай кватэры Лемяшэвіча.

Павел Іванавіч дастаў недзе стары медны самавар i прымусіў Лемяшэвіча купіць шклянак, некалькі крэслаў, шахматы. Кватэра непрыкметна рабілася абжытай i ўтульнай. Людзям, якія прыязджалі з горада і, натуральна, першыя дні сумавалі, падабалася праводзіць тут доўгія асеннія вечары — піць чай, спрачацца, слухаць радыё, чытаць. У бясконцых размовах Валатовіч хітра i ўмела абуджаў у механізатараў цікавасць да жыцця калгаса. Вельмі хутка i механік Казачэнка, што прыехаў з Кіева, i галоўны аграном Сіняк, i бухгалтар Коцікаў, стары банкаўскі работнік, не маглі заставадца абыякавымі да будаўніцтва водаправода на фермах, да агравучобы калгаснікаў, да рамонту клуба i да многіх іншых калгасных спраў.

Сувязь калгаса з МТС наладжвалася i па іншай, зусім новай лініі — цераз школу, Гурток па вывучэнню трактара i камбайна дзякуючы энтузіязму абаіх Касцянкоў — Сяргея i Алёшы — працаваў цікава i з карысцю не толькі для вучняў, але і для станцыі. Праўда, спачатку работа яго не надта ладзілася, пакуль ішла тэорыя — фізіка надакучала i ў школе. Але потым Сяргей перанёс заняткі ў майстэрню, дзе пачаўся рамонт машын, i ўключыў гурткоўцаў у работу па рамонту трактароў. Вучням гэта моцна падабалася. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Засваенне тэхнікі ішло надзіва паспяхова. Ніхто не навязваў вучобу, не прымушаў вывучаць «адгэтуль i дагэтуль». Сяргей, механікі, трактарысты проста расказвалі i паказвалі, што трэба, у працэсе працы, i адначасова вучылі працаваць: мыць, чысціць, такарнічаць, шліфаваць. 1 гэта захапляла юнакоў. Іх цяжка было выгнаць з майстэрняў, калі канчаліся дзве гадзіны, якія адводзіліся для заняткаў гуртка. Яны самі папрасілі, каб заняткі праводзілі не два разы ў тыдзень, а тры, прасілі нават — штодзень. Энтузіязм яшчэ больш вырас, калі на заняткі пачаў прыходзіць Міхась Кірылавіч і, апрануўшыся ў камбінезон, працаваў i вывучаў трактар разам з усімі. Праўда, напачатку не абышлося без канфліктаў. Адзін вучань, узяўшыся без дазволу не за сваю справу, спаліў новае рэле. Валодзя Полаз захацеў адразу, з першай спробы, праславіцда як токар-скараснік i зламаў разец. Рашчэня, які не надта прыхільна ставіўся да гэтых эксперыментаў з самага пачатку, узлаваўся, накінуўся на Сяргея Касцянка:

— На чорта мне гэты камбінат! Ca сваімі курсантамі не ведаеш, што рабіць!

— А гэта — чужыя? Заўтра — нашы работнікі!

— А як жа, чакай! Завабіш ix! Ведаю я! Кончаць дзесяць класаў —i памінай як звалі!

— Самі прыйдуць, калі здолеем зацікавіць.

— Нам такая зацікаўленасць бокам вылазіць! Даволі! Паглядзелі для гэтай самай, як яе? — політэхнізацыі сваёй — i хопіць. Няхай лепей урокі вучаць. А то некаторыя падшыванцы тут ад урокаў хаваюцца. А ў вас з табой будуць пытацца не пра гурткі, а пра рамонт… Вунь зноў графік зрываецца.

Дырэктар i галоўны інжынер працавалі дружна, n"aважаючы адзін аднаго, i любыя спрэчныя пытанні вырашалі мірна. Але тут Сяргей i слухаць не захацеў аб ліквідацыі гуртка i

надзвычай рашуча заявіў:

— Вы прабачце, Цімох Панасавіч, але гурток будзе працаваць. Гэта — справа майго гонару.

Рашчэня паставіў сабе за мэту быць настойлівым, цвёрдым i не адступаць ад сваіх рашэнняў, але канфліктаваць з Касцянком не ўваходзіла ў яго планы. Настойлівасць настойлівасцю, a галоўны інжынер цягне ўвесь рамонт. Дырэктар пабурчаў для выгляду i здаўся.

Калі гэта твой гонар — ты i адказвай.

A неўзабаве ён i сам пераканаўся, што вучні, акрамя таго што вучацца, могуць аказваць істотную дапамогу, што той жа Алёша Касцянок, які i без гуртка наведваецца ў майстэрню амаль штодзень, выконвае адказныя аперацыі на рамонце найбольш складаных вузлоў. У МТС паранейшаму не хапала рабочых, не хапала месц у інтэрнаце; паводле звычаю, які складаўся гадамі, трактарысты з дальніх калгасаў ішлі на выходны дамоў i вярталіся назад, у лепшым выпадку, у панядзелак к вечару. Таму нават двухгадзінная праца трыццаці старанных юнакоў мела значэнне ў такі гарачы час i не магла застацца незаўважанай. Нават брыгадзіры i трактарысты, многія з якіх спачатку паставіліся да ўсёй гэтай задумы скептычна, пачалі адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, i калі ў адну суботу з-за інспекцыйнай праверкі ў школе заняткі гуртка не адбыліся — шкадавалі: на вучняў разлічвалі, а так прыйшлося працаваць звышурочна, бо ішоў апошні дзень дэкады i трэба было выканаць графік. Зразумеўшы ўсё гэта, Рашчэня аднойчы паклікаў Касцянка i Лемяшэвіча i прапанаваў улічваць працу вучняў, як i ўсіх іншых рабочых, i плаціць за яе.

— І дваццаць рублёў для вучня грошы, на сшыткі ды кнігі. A такія, як ваш Аляксей, за добрага трактарыста робяць.

Сяргей i Лемяшэвіч радаваліся такому прызнанню работы ix гуртка.

24

За тры гады амаль не было дня, каб тая ці іншая жанчына з сялянскай прастатой i непахіснай логікай не гаварыла Наталлі Пятроўне:

— Наташа, што ты сушыш хлопца i сябе? Не манашка ж ты. А Сяргей — дай Бог кожнай бабе такога мужа. Выходзь, а то шкадаваць будзеш, калі прамаргаеш.

Адным яна адказвала жартамі, з другімі, больш блізкімі, падоўгу раілася, уздыхала, а вывад рабіла заўсёды адзін i той жа:

— Не, не магу. У мяне дачка дарослая. Як я ёй у вочы гляну?

Але людзі кажуць, што вада i камень крышыць… Ішлі гады, не астывала, а мацнела пачуццё Сяргея, i больш настойлівай рабілася агітацыя жанчын, мацнеў ix уплыў. Ён зламаў цвёрды зарок Наталлі Пятроўны ніколі не выходзіць замуж. «А чаму не выйсці?» — аднойчы падумала яна i ўжо не магла забыцца на гэта. «Тысячы ўдоў выходзяць замуж не з адным дзіцём i жывуць шчасліва. Хіба я не маю права на гэтае простае жаночае шчасце?»

Магчыма, што яшчэ адна дзіўная акалічнасць паскорыла гэтае рашэнне — прыезд Лемяшэвіча. Дырэктар школы чамусьці адразу спалохаў Наталлю Пятроўну, з яго прыездам у душы яе нарадзілася трывога i прадчуванне нейкай небяспекі, i ёй захацелася хутчэй стаць пад нечую абарону. Сяргей! З ім амаль нічога не зменіцца ў жыцці. Але ці кахае яна яго?

Яна не адчувала ў сабе таго, што некалі адчула, калі пакахала Івана, — не было той узнёслай усхваляванасці, не было жадання зрабіць для яго ўсё, усё аддаць яму…

Разважыўшы, яна знайшла апраўданне: проста яна ніколі ўжо i нікога не зможа пакахаць так, як Івана, i не трэба параўноўваць цяперашнія пачуцці з тымі, што былі тады. Недарэчна такое параўнанне! А Сяргея яна паважае, ён сумленны, шчыры чалавек i, безумоўна, будзе добры муж i… айчым. Айчым! — слова гэта здавалася ёй вельмі страшным. Але паступова Наталля Пятроўна перамагла i гэты страх.

Яна сама прыйшла ў асенні вечар i папрасіла Сяргея пайсці пагуляць. Пасля яны сустракаліся амаль штовечар. Сяргей ад радасці быў на сёмым небе. А Наталля Пятроўна ў час гэтых сустрэч як бы прывыкала да яго. Яна ўжо не перапыняла яго, калі ён пачынаў гаварыць пра замужжа. Яна толькі прасіла:

Поделиться с друзьями: