Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Але нават каб нічога не было напісана, акрамя верша "Тры вышыні, тры сілы знаю ў лесе", — аднаго з найлепшых за апошнія гады, пра які гаварыць і гаварыць бы асобна — хапіла б і яго. Філасофія, глыбіня, сіла высакароднага сімвалу. Верш, над якім думаць і думаць, перажываць і перажываць. Верш з соснамі, рабрыстымі, як здані, да падсочкі, з соснамі, што пазбаўлены жывіцы, крыві — чаму і знікае смольны дух з хат, звонкасць — з цымбал, вышыня думкі — у паэтаў. Цудоўны, высокі верш, які якраз і сцвярджае, што не знікае і не знікне вышыня думкі ў сапраўдных паэтаў.

Хацелася б напаследак пажадаць

маладому аўтару доўгага шчаслівага, добрага шляху. Каб яго крэсіва заўжды высякала, распальвала сапраўдны, святы агонь паэзіі.

Слова ад аўтара

Той, хто чытаў мой раман "Каласы пад сярпом тваім", памятае, вядома, галоўнага героя рамана князя Алеся Загорскага, князя паходжаннем, селяніна выхаваннем, дэмакрата перакананнямі. Памятае блізнюкоў-братоў Кагутоў, названых братоў героя, "дзядзьку" (і старэйшага сябра) Халімона Кірдуна і іншых, пра якіх аповесць толькі ўпамінае.

Як яна ўвогуле ўзнікла, аповесць "Зброя"? Як вы памятаеце, першыя дзве кнігі рамана канчаюцца "на парозе" паўстання 1863 — 64 гадоў, заключную фазу якога ўзначаліў на Беларусі і ў Літве сябра Алесеў Кастусь Каліноўскі.

Вядома, што трэба для кожнай рэвалюцыі. Перш за ўсё ўмовы, калі большай частцы грамадства робіцца немагчыма існаваць так, як раней, немагчыма цярпець далей сацыяльны і нацыянальны прыгнёт. Умовы, пры якіх меншасць забылася на справядлівасць і штохвілінна папіхае нагамі гонар Чалавека, які працуе, корміць, думае (а з такіх заўсёды складаецца большасць усякага грамадства, калі гэта не грамадства разбойніцкае, якое здабывае сабе хлеб не плугам, а доўбняй; бывалі ў гісторыі такія).

Па-другое, патрэбна думка аб нясцерпнасці свайго становішча і аб тым, як гэта становішча змяніць. Думка, якую ўспрыняла як сваю большая ці меншая частка Грамадства. Таго, вядома, якое сумленна зарабляе свой хлеб штодзённы — усё адно, арэ яно зямлю ці мудрыць яно над формуламі.

Ёсць думка — знойдзецца і трэцяе, рукі, якія разбураць састарэлы, не адпаведны часу, закасцянелы панцыр, што перашкаджае росту.

Але нават калі ёсць усе прадумовы — яны так і могуць застацца прадумовамі, калі рукі не ўзброены.

Могуць, што праўда, прайграць і ўзброеныя рукі, як прайграла, па розных прычынах, паўстанне 1863 — 64 гадоў, але ўзброеныя рукі паўстання прынамсі прымусілі гаварыць пра сябе. Прымусілі нашчадкаў памятаць, паважаць памяць паўстання, рабіць з яго ўрокаў свае высновы (І Інтэрнацыянал і ўсё, што з яго наследавала і сталася, работа многіх і многіх дзеячаў, філосафаў, паэтаў).

І мы не можам у гэтым выпадку цытаваць горкае двухрадкоўе:

Мяцеж не можа скончыцца удачай…

У выпадку такім ўсе звуць яго іначай.

Таму што — ну, так! — для аляксандраў і мураўёвых задушанае паўстанне было мяцяжом, але для нашых сучаснікаў яно Рэвалюцыя, што йдзе ў славе сваёй. І салдаты яе заўсёда застаюцца для нас прыкладам. А дасягальным ці недасягальным — гэта ўжо залежыць не ад іх, а ад яго, цябе, мяне. Ад кожнай асобы, якая разумее, што на яе глядзяць не толькі вочы сучасніка, але і іхнія, даўно ўжо мёртвыя і вечна жывыя вочы.

Як нарадзілася аповесць? Шчыра кажучы, нечакана,

і таму я павінен сказаць пра гэта некалькі слоў. Спачатку павінен быў быць невялікі раздзел трэцяй кнігі рамана. Менавіта аб тым, як пэўная колькасць рук атрымала зброю. І раптам, як гэта часта бывае, героі пачалі сваволіць, выломлівацца са свайго асяроддзя, а значыць, і з тканіны рамана.

Што ведаў мой герой дагэтуль? Досыць яшчэ патрыярхальны сялянскі і дваранскі свет "заходніх правінцый". Ведаў і вялікі свет, што сваю ўбогую галізну прыкрыў золатам, перамогамі, указамі, што мудрэйшыя адзін за другі, бессаромнай балбатнёй і яшчэ больш бессаромнай эксплуатацыяй.

Ведаў ён і адзіна сапраўдны свет (і цвет) і тагачаснага грамадства. Той, якому тупа перашкаджалі жыць і працаваць і дружна торкалі наперад, калі трэба было паказаць фасад імперыі. Тое, аб чым Някрасаў казаў:

"…гнилой товар показывать С хазового конца".

Ён, Алесь, вучыўся ў лепшых вучоных Пецярбургскага універсітэта, прападаў па эрмітажах, зачытваўся Дастаеўскім (сасланым у катаргу) і Лермантавым (застрэленым), быў асабіста знаёмы з Шаўчэнкам, слязьмі абліваўся, слухаючы песні народа і музыку, якая вырасла з іх.

Ён яшчэ меў заліцца слязьмі з зусім іншай прычыны.

Таму што існавала не толькі грамадства людзей духу і думкі (гэтых ён ведаў і любіў), не толькі грамадства прыдворнае (ведаў і вымушаны быў жыць у ім).

Існавала грамадства зламаных, грамадства адкідаў, вялізная дзяржаўная звалка, імперскі сметнік, на які выкідаліся непатрэбныя часткі машыны, знішчаныя ёю ж самой.

Была на тым сметніку гніль (калі толькі чалавек можа стаць гніллю без актыўнай дапамогі грамадства), былі слабыя парасткі (а можна ж было не таптаць, а падставіць тычку), былі і такія, што пры іншых абставінах маглі б зрабіцца годнымі, а можа, і вялікімі сынамі грамадства.

А зрабіліся і тыя і тыя гноем, вялізнай смярдзючай клаакай, якой трэба саромецца, самае існаванне якой ганьба для добрага гаспадара, якім павінна быць кожная цывілізаваная грамада.

Урэшце, чаго ёй было саромецца, той грамадзе? Сябе самой у мініяцюры?

…І вось на самае дно гэтай клаакі быў вымушаны спусціцца мой герой. Таму што зброю не купіш ні ў дзяржаўным арсенале ці, тым больш, у Румянцаўскай бібліятэцы.

Людзі святой ідэі вымушаны былі твар у твар сустракацца з дном, пазаддзем, падонкамі. Парадокс? Кепскі парадокс.

Ёсць гонар у залатаным сцягу. Але латкі не павінны быць са сметніка.

Не павінны? Ну, а калі сметнік — параджэнне і неад'емная частка грамадства? Так званага грамадства?

І калі гэты сметнік усё ж — людзі? Не па сваёй віне не здатныя на подзвіг, доблесць, веды, але ўсё ж людзі. Мімаходам і без дакораў сумлення знішчаны неацэнны чалавечы матэрыял. Орган, які прырода стварыла, каб пазнаць самую сябе і які такія ж людзі зрабілі адходам, непрыдатным нават для ацэнкі сваёй сутнасці.

Каюся, мала светлага ўбачыць у аповесці чытач. Але кожны ўдар бізуна на яе старонках я магу падмацаваць дакументам. І менавіта таму раздзел выліўся ў аповесць, якой нельга было заставацца ненапісанай.

Поделиться с друзьями: