Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Нічога, чалавек зразумее, нават праз глухату слёз ("Просьба"), што з тымі, з тымі, што, як сляпні, абляпляюць людскую бяду… з імі не можа быці нічога, акрамя бітвы.

Штохвілінна зрываючыся, часам на каленях, Раб, Славянін, Чалавек усё ж паўзе з прорвы ўгору, устае, зноў падае і зноў устае.

Спыняе Сонца, зрушыўшы ў вечны яе шлях Зямлю, хаця… сам сабе яшчэ баіцца прызнацца ў гэтым ("Трызненне"), хаця нават сам Розум павінен праводзіць на радзіму таемна ("Кантрабанда").

Хай сабе. Няхай няўдалая барацьба. Ён цяпер не баіцца і памерці за свабоду — памерці каралём. Хай нават і на распаленым троне.

І
сягоння яшчэ
Твой народ не забыўся, — ён помніць, Як на троне адзін селянін Паміраў каралём.

І, урэшце, з'яўляецца прага ведання. Не ў адзінак, а паўсямесна. А разам з ёй і гуманізм. Што ж, амаль ужо цэлы Чалавек.

Нават калі яны і церпяць, бо няроўныя сілы, — будынак прыгнёту, што ўзводзяць з іхніх хат, непрыкметна — камар носу не падточыць — усё адно рвецца ў неба языкамі полымя ("Будоўля").

Гэта не азначае, што ў нас не засталося любові да роднай зямлі, калі яна ў бядзе ("Ростань"), толькі з-за таго, што ёю правяць нягодныя, прагныя рукі ("Булава"). Мы можам прадаць нават жонак, па іхняй жа просьбе, каб купіць коней, дзеля таго, каб на іх ваяваць, дзеля таго, каб на іх перамагчы тых, што нязваныя прыйшлі на нашу зямлю.

Усё ж у нас ("Чубы") адзнака вольнасці казацкай. Мы нюхнулі свабоды. А таго, хто яе панюхаў, не загоніш у хлеў. Дудкі!

Думалі, што мы без чубоў Будзем араць паслухмяна зноў: . Але мы дакладна і пэўна, Самі бясчубыя, Падпускалі чырвоных чубатых пеўняў Пад стрэхі панскія вечныя… Бачыце, і без чубоў казакі небяспечныя!

Так, усё цяжэй і цяжэй. Таму што шалёна супраціўляецца растучаму нашаму дабру — зло. Але і гэта нічога.

Бо прыйшло ўрэшце, пасля пачуцця справядлівасці і ўсяго, што дабром наслаілася, напластавалася на яго, яшчэ і самасвядомасць таго, хто ты ёсць чалавек і якая твая прыналежнасць да свайго народа. Прагучаў заключны акорд. Асоба твая гатовая.

Ты ўстаў на ногі. І цяпер цябе не зваліць ніякімі канцлагерамі, ніякімі маўтгаўзенамі. Нічым.

Падае ў выпаленую вайной зямлю насенне кветак. Што з іх вырасце — залежыць ад рук, якія будуць гэтую зямлю рыхліць, саграваць цеплынёю рук, паіць, абараняць.

Ну вось. Калі я не памыліўся, у гэтай кнізе ёсць цэльнасць. Цэльнасць ідэі, цэльнасць мастацкая, цэльнасць сістэмы (хай не без некаторых нязначных пралікаў, дый то зразумелых).

Ёсць высакароднасць мэты. Мужнасць казаць аб рэчах неабходных, знаходзячы ў іншым малым — вялікае, а ў некаторым вялікім — подлае. Ёсць розум, сэрца, захапленне перад чалавекам і супакутаванне яму, нястомнасць, бяссонная нянавісць да яго ворагаў. І, вядома ж, талент, які лёгка заўважыць кожны, хто прачытае гэтую кнігу. Кнігу гордасці і кнігу надзеі.

Гэта дужа беларуская рэч, нягледзячы на прысвячэнне той ці іншай балады таму ці іншаму народу.

Пра мастацкія якасці кнігі казаць не буду. Агромністая задача, якую ўзваліў аўтар на свае плечы, не магла быці выканана не мастаком. Скажу адно: нездарма пасля назвы стаіць не "вершы", а "паэзія". Гэта і ёсць сапраўдная, чыстай вады, паэзія.

І пад канец хачу дадаць яшчэ толькі адно.

Перасцярогу. І вельмі сур'ёзную. Па тым, як аўтар размахнуўся, як яму ўдалося ўдарыць, ён стварыў дзеля сябе і нас, дзеля грамадства адну з кніг свайго жыцця. Ці будуць у яго іншыя —

залежыць толькі ад яго аднаго.

Але пасля такой кнігі ён проста не можа… да не, проста ніхто да яго не пацерпіць вершаў слабых, вершаў хаця б напалову хлуслівых, вершаў — фігавых лісцікаў.

Ён павінен трымацца на вышыні, якую ён сам заваяваў для сябе. І няхай памятае, што нічога няма лягчэй, чым страціць такое давер'е.

Што ж, ён сам хацеў гэтага і сам гэтага дабіўся. Так што — хочаш не хочаш, — а трэба трымацца.

І няхай ён гэта ведае. Раз і назаўсёды.

Уступнае слова да перакладаў А. Мiланава

Я выбраў і пераклаў для чытачоў нашага часопіса некалькі вершаў і эпіграм маладога балгарскага паэта Аляксандра Міланава. Яны спадабаліся мне сваім непрымірымым стаўленнем да ўсяго злашкоднага, да ўсіх тых вусеняў, якія сёння спрабуюць тачыць лісце на зялёным дрэве жыцця. Яны спадабаліся мне, бо іх аўтар — вясёлы паэт, добры да добрага і гнеўны на злое.

Аляксандр Міланаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы ля горада Ямбала. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ямбале і Плоўдзіве. У 1957 годзе скончыў філалагічны факультэт Сафійскага універсітэта. Некаторы час настаўнічаў у г. Чырпане і ў Сафіі, выступаючы адначасова і як журналіст.

У 1959 годзе выйшаў зборнік яго сатырычных вершаў "Анафема", праз тры гады — кніга нарысаў і эскізаў аб будаўніках плацін на рацэ Орда ў Радопскіх гарах — "Сонцы, якія не заходзяць", у 1963 годзе — другая кніга сатыры "Вясенняя небяспека".

Мне хочацца пажадаць паэту шматлікіх перамог у яго вясёлай і высакароднай вайне.

Шчыравала ў бары пчала…

Шчыравала ў бары пчала, Па верхавінах лятаючы, Салодкі мёд збіраючы, Вуллі ў звівы рыхтуючы, Спакой вулля вартуючы. Гаравала ў двары ўдава, Верхавінкі рубаючы, Малы дзеткі гадуючы, Спакой хаты — ратуючы. Народная песня

Я не ведаю, мой дружа, ці пяеш ты гэтую песню дакладна так, як я? Але гэта агульная. Наша песня. І так шкада, што Маці твая, мая другая Мама, Куліна Андрэеўна, той песні не дапела.

Калі ласка, не чакай асаблівай ухвалы ў свой адрас. Усе мы — і ты і я — нічога не варты перад талентамі нашых маці. Усё ў нас — ад іх.

Я не меў гонару ведаць твайго бацьку (хіба што на фота ў маленькай тваёй ушацкай хаціне), але маці тваю з найпрыгажэйшымі ў свеце вачыма — я ведаў. І дужа яе любіў — між іншым — і за тое, што яна нарадзіла гэткага таленавітага сына.

Памятаеш, калісьці мы ехалі старой ушацкай дарогай. Сядала сонца. Стаўбуры хвояў зрабіліся ад таго мядзяныя. І ад кожнага старога кургана лёг заходні цень. Тысячы і тысячы — паўмесяцам — ценяў. Вы тыя курганы называлі "валатоўкамі". Гэта былі магілы волатаў — нашых продкаў.

…Адкрываю тваю новую кнігу — "Свята пчалы". Усё гэта я амаль дваццаць год ведаў. Ад "Маладзіка над стэпам" да "Займішча", да паэм. Але, сабранае ў адно, гэта ў некаторай ступені плён сарака аднаго года твайго жыцця. Як сказаў Дантэ: "Пражыўшы век зямны да палавіны…"

Поделиться с друзьями: