Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крытыка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ды што я кажу? Прыдасца, перш за ўсё, самому сабе. Дзеля ўцвярджэння сябе як чалавека, нават на краю магілы.

Вязні адкормліваюць, каб быў моцны дзеля расправы з наглядчыкам, вязня, не ведаючы, што ён правакатар ("Еш!")

Жанчыны труць перац (сыпаць у вочы гвалтаўнікам, таму што мужчыны пабітыя і бараніць няма каму). Адпраўляюць у выгнанне чалавека за тое, што ён хоча лётаць. Сляпы аркестр рабоў грае перад эмірам, ведаючы, што на эмірскі ложак усходзяць тыя, каго яны, рабы, любяць. І гэтак далей, далей.

Ды што ж гэта за народ (народ аўтара кнігі, перш за ўсё), што ж гэта за народы, што гэта за этнічная група, што на яе валіцца столькі бедаў?! І за што?!

А вось за што. За вечныя пошукі святасці не там, дзе трэба яе шукаць ("Пустэльнік"). Іншы раз за

залішнюю прывязанасць да свайго і абыякавасць да агульнай справы ("Валы"). За тое, што іншы раз адольвае коснасць ("Крылы", "Кукіш"). За тое, што не стаяць адзін за аднаго, не падтрымліваюць брата ("Рэха"). За неразумную ўладу адных ("Булава"). І за не менш неразумную пакорлівасць другіх ("Конь").

Праўда, у кожнай з гэтых балад ёсць і адваротны бок (я ўжо не кажу аб пазіцыі самога аўтара, які галоўны станоўчы герой усёй кнігі, нават самых змрочных і безнадзейных яе твораў). "Пустэльнік" — гэта яшчэ і сумленне, што абудзілася ў "богу" (ды вось толькі калі яно абуджаецца?). "Валы" — гэта яшчэ і людзі, што йдуць на смерць. "Крылы" — гэта ўсё ж апафеоз чалавеку, які ўзляцеў. "Конь" — гэта яшчэ і разіншчына. "Рэха" — гэта яшчэ і гераізм адзіночнай барацьбы.

Так вось, менавіта адзіночнай. І ўся сутнасць, напэўна, у тым, што гістарычныя ўмовы стагоддзямі сеялі між славян раз'еднанасць.

Не дзяржаўную — гэта б яшчэ палова бяды, — а разагульненасць неардынарных асоб, з якіх кожная, амаль кожная прыдатная ў баладу, а на справе — на справе цягне ў свой бок, і таму часта атрымоўваецца адзін канфуз. І таму гінуць, выходзяць на эшафот да плахі, стаюць пад кулі. Таму, што нехта не даў валоў падвезці зброю — "зрабі, божачка, каб у майго суседа карова здохла".

Паміраюць пад чужымі сцягамі, змагаючыся супраць братоў па духу і крыві, абы "Сцяг — уперад, славу — уперад" ("Руяне").

Мы — руяне, мы — славяне… Ну, каму падаць руку? Супраць брата нават станем, Калі ён на тым баку. . Нас жа вораг не дастане За гарою хваль і льдзін: Мы славяне, мы — руяне, Мы на востраве сядзім.

Дык чаму ўсё ж пры такой колькасці ворагаў, пры ўласнай неўладкаванасці, не згінуў самы след гэтага люду яшчэ ў XII, яшчэ ў XV, яшчэ ў…?

Дзе корань сілы і жывучасці?

Па-першае, у высокім пачуцці справядлівасці і несправядлівасці, спрадвечна, прыродна ўласцівым гэтым людзям. Пра гэта гаворыць "Веча" балады-прамовы XI–XIII стагоддзяў, узятых са старажытных летапісаў і хронік, своеасаблівы "запеў у канцы", пасля якога "Развітанне" здаецца нават і не вельмі патрэбным. Нешта накшталт росчырка ў канцы подпісу.

Дык вось, гаворыць веча: — Мы дапаможам табе, княжа… "Але не таму, Яраславе, Што мы цябе дужа любім, А таму, што мы ненавідзім Святаполка, брата твайго…" ("Слёзы")

І гэта нагаварыўшы Яраславу столькі рэзкіх слоў, колькі ён ні дагэтуль, ні пасля не чуў у жыцці, прымусіўшы яго са слязамі прасіць дапамогі.

— Нашто ты асляпіў брата? "Глядзіш нам у вочы, і мы ў твае, бачыш, глядзім. А ён ужо глянуць вось гэтак, наш браце, не можа…" ("Чорны брат") Твары мір з братам сваім, Мірыся, княжа, бо мы не ідзём. Мірыся
або дбай сам пра сябе…
("Апошняя просьба князя")

Гэтае вось абвостранае пачуццё справядлівасці не пакідала лепшых людзей славянства і ў самыя чорныя часы. Дый лепшыя гэтыя людзі былі не таму, што былі асабліва разумныя, надзеленыя талентам, уладай і ўсім такім іншым, а таму, што яны былі справядлівыя.

Можа, таму і ўпаў першы ўдар. Можа, таму на месца хмельнага, маладога "Піра", калі продкам здавалася, што абхапілі рукамі Зямлю — і яна трэсне, скора і прыйшла бяда.

Хмель віруючай, юнай варварскай крыві скора абернецца цяжкім пахмеллем "Руян".

Як быццам можна было, нават тады, камусьці адседзецца на востраве? Як быццам спяваннем славы Батыю ("Пыл") можна ўратаваць сваю паганую душонку, калі браты твае пабітыя? Пыл — ён і ёсць пыл.

Цягнецца і цягнецца — ад верша да верша — журботная і мужная ніць беларускай і ўкраінскай, чэшскай і македонскай, славянскай гісторыі.

Бяда і рабства, і няма выйсця. Але ёсць справядлівасць і, у дадатак да яе, у самым пачатку, ледзь ці не толькі ўпартасць.

Упарта стаяць, упарта ўгрызацца каранямі ў зямлю. Прымушаюць — кланяцца ворагу, кланяцца "гаспадару", але ведаць, што гэта несправядліва, і таму ўпарта ненавідзець.

Урэшце, папросту збегчы. Зловяць — уцячы зноў.

Але хаця дзень пабыць свабодным.

А на цябе куюць кайданы. І, нібыта словамі безыменнага серба ХІV стагоддзя напісаная, з'яўляецца ў зборніку "Анафема", антыпод "Законніку Стэфана Душана".

Калі раб, пасаджаны некалі на зямлю, Стоячы ўвосень ля парожняй яшчэ ямы-рупы, Куды пасля абмалоту ссыпаецца гаспадарова збожжа, Убачыць, Як уласцелічыч Гвалціць яго каханую, Убачыць i не спiхне зненавiднага юрліўца Сваiмi рукамi ў гулкую яму — Такога паганца (вядома, з яго рукамi) — анафеме! . Чакайце, чакайце… У законніку Стэфана Душана Такога не было… Ды і наогул У яго законніку Усё было наадварот.

Гэта ўжо новая ступень на шляху да свабоды і абурэння. Не толькі справядлівасць, не толькі ўпартая вера ва ўцёкі, але яшчэ і разуменне, што несправядлівы закон. А адсюль і нянавісць, падфарбаваная злым сарказмам.

Пратэст "Званоў", пакуль яшчэ праз плач.

І, урэшце, пратэст зброі ("Грунвальд"). Пакуль яшчэ толькі за права славянства жыць і дыхаць. Пакуль яшчэ не супраць "сваіх", "унутраных крыжаносцаў".

Ох, які доўгі, які яшчэ доўгі-доўгі-доўгі шлях да гэтай свабоды ад "сваіх" і "чужых" уладароў (як быццам паскудства ведае розніцу рас і нацый?!), шлях да мары аб зямлі, што сплывае малаком і мёдам. І ёсць жа, ёсць яна, вось тут у нас пад нагамі ("Казакі"). Але на шляху да яе, на кожным кроку рабства і палон. Зрэдку ўжо ўдаецца вырвацца, але не часта.

І тады справядлівасць, уменне стаяць да канца на сваім, нянавісць і бязмежнае свабадалюбства ўваскрашаюць прызабытую Думку. І няхай сёй-той яшчэ ў "святой прастаце" (словы самога пакутніка) падпраўляе трэскі пад кастром Яна Гуса ды пакідае ў яго лаўжы — гэта нічога. Лозунг Гуса, лозунг чэшскага гусізму "Стой за праўду" — застанецца. Таму што славянін умее ўжо тую праўду давесці.

"Стой горда… Сёння яны запаляць з нас такі касцёр, які ім у вякі-вякоў не пагасіць".

Гэтай праўдзе будзе цяжка праламіцца праз халоднасць людскую ("Свае"), праз звычайную чалавечую любоў да свайго цёплага гнязда, якая іншы раз вядзе ў такое рабства, што лепей бы яе не было; недарэмна ж кажуць: "Ворагі Чалавеку хатнія яго".

Поделиться с друзьями: