Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мiкола Гайда!
– амаль раззлавалася Аленка.

– Гайда?
– мовiла Вольга.
– Так, так, я ведаю яго... Мы жылi ў адной вёсцы, у Вiшаньцы... Там яшчэ такi стары маёнтак ёсць i дзiўнае паданне пра Чорную здань... I пра князя Вiтаўта i Дарыну.

Вольга змоўкла i засяроджана круцiла ў руцэ кубак з кавай.

– Я ў гэтай вёсцы жыла з бабуляй, - з сумам прадоўжыла яна.
– Бабуля не ўжылася з нявесткай, гэта значыць, з маёй мацi, i бацька купiў бабулi хату ў вёсцы Вiшанька. Ёй было сумна адной, i яна ўзяла мяне да сябе... Якiя шчаслiвыя гэта былi гады!
– усмiхнулася яна, адкiнулася на спiнку крэсла.
– Мы хадзiлi з бабуляй у царкву, што ля маёнтка, тады

яна яшчэ працавала, я слухала, як на хорах спяваюць пеўчыя, i мне здавалася, што ўсё гэта мне толькi снiцца, бо нiдзе так добра мне не было, як там... Бабуля мая памерла, калi я скончыла школу. Хату нехта купiў. А я цяпер езджу ў вёску да мацi з бацькам, тая вёска мне не даспадобы... А вось Вiшанька!..

Вольга пазiрала некуды ўдалячынь задумлiвым позiркам.

– А пра Мiколу раскажыце!
– папрасiла Аленка.

– Пра Мiколу?
– узняла бровы Вольга.
– Гэта быў маленькi свавольны хлопчык, неслух i ганарлiвец. Ён жыў са мною па суседству, вучыўся ў паралельным класе, але ён нiколi мне не падабаўся, дый сам нiколi не заляцаўся да мяне... Я раскажу табе пра другога хлопца, - таемным голасам мовiла Вольга.
– Калi мне было чатырнаццаць гадоў i я вучылася ў восьмым класе, у мяне закахаўся вельмi "стары", як мне тады здавалася, хлопец. Ён ужо скончыў iнстытут i працаваў iнжынерам. Яму было дваццаць чатыры гады, i мне здавалася, гэта вельмi многа: аж на дзесяць гадоў старэйшы! I я адмовiла яму.
– Вольга ўздыхнула, паправiла пояс на сукенцы.
– Аленачка, якая я была дурная! Цяпер ён - паважаны чалавек у раёне, усяго трыццаць пяць гадоў яму, а ўжо вялiкi начальнiк, усё мае: i сям'ю, i дзяцей, i з жонкаю добра жыве. А чаго дабiлася я? Жыву на кватэры, атрымлiваю мiзэр, каханага няма... А iсцi за абы-каго не хачу!

Яна крыху памаўчала, а потым дадала:

– Не верце вы Мiколу наконт кахання да мяне. У яго ўжо такое аднойчы было. Ён - фантазёр! Неяк у школе таксама пiсаў палымяныя пакутныя вершы, а мы ўсе так зайздросцiлi той, каму ён пiша!.. Аказалася - ён стварыў сабе вобраз дзяўчыны, якую хацеў сустрэць, а iмя i твар "узяў напракат" у нашай прадаўшчыцы, што нейкi час працавала ў краме на практыцы! Рэальнага чалавека так кахаць немагчыма!..

Аленка расчаравана ўздыхнула.

Кветкi я купiла сама, - усмiхнуўшыся, прашаптала яна.
– Хацела пабачыць вас...

Вольга абняла яе i з тужлiваю ўсмешкаю прытулiла да сябе.

VI

Маруся Вайтовiч асцярожна прачынiла дзверы i зайшла ў кабiнет iнспектара па кадрах.

– Вы таксама з вышэйшай?
– адразу запыталася пажылая, у строгiм дзелавым касцюме жанчына.
– На станок, вучанiцай токара пойдзеце?

– Не!
– адмовiлася Маруся.
– Там шумна, бруд...

– Даражэнькая, - засмяялася iнспектар, - столькi iнжынераў скарацiлi! З рукамi-нагамi адрываюць любую працу, а вы носам круцiце! Вучанiцай маляра пойдзеце?

– Мазаiчнiцай!
– папрасiлася Маруся.
– Там хоць творчая работа...

– Трэба скончыць курсы...

– Згодна!
– узрадавана ўсмiхнулася Маруся i пачала запаўняць картку.

Па-сапраўднаму шчаслiвая выбегла з кабiнета i сутыкнулася ў калiдоры з Дуброўскiм.

– I куды ж гэта так?
– засмяяўся ён, прывiтаўшыся.

Калi даведаўся пра Марусiны справы, засмуцiў яе тым, што сказаў: мазаiчнiцаю цяжка куды ўладкавацца. I прапанаваў тэлефон адной фiрмы.

– Вы скажыце, што ад Дуброўскага, - усмiхнуўся ён, - i вас адразу, пасля курсаў, возьмуць на працу!

– Дзякую!
– шчыра мовiла Маруся, i ёй стала сумна, што вось так нечакана развалiўся iх праектны аддзел: Зоська i Надзя Шэбан цяпер сядзяць дома, хатнiя гаспадынi. А Дуброўскi? Яна чула, быццам ён атрымаў у спадчыну

маёнтак ад свайго прадзеда, стаў мiльянерам i цяпер узначальвае нейкую фiрму...

– Я падвязу вас, - прапанаваў Дуброўскi.

Маруся згадзiлася. Усю дарогу ехалi моўчкi - слухалi музыку. На развiтанне Дуброўскi ўсмiхнуўся i пацалаваў ёй руку...

Дома чакала шмат спраў, таму Маруся першым чынам вырашыла ўзяцца за ўборку кватэры. Учора прыходзiлi Iрэна з Аленкаю - цыравалi заплечнiкi, палаткi. Малявалi замак, князя Вiтаўта, Дарыну... Размаўлялi пра каханне... Маруся радавалася, што паход павядзе не Анатоль i што наогул ён ужо даўно выкраслены з яе жыцця...

Толькi ўзялася за справу - званок у дзверы. Адчынiла i застыла на парозе ад здзiўлення: перад ёю стаяў Анатоль, а за ягонай спiною - сарамлiвая, тоненькая, вастраносая Галя...

– Вось гэта сюрпрыз!
– усмiхнулася Маруся.
– Праходзь, Галя! А чаму гэта Анатоль з табою, на хвост садзiцца, у паход захацеў?

Яна насмешлiва агледзела яго з ног да галавы, запрасiла ў кватэру. Той адразу, па-свойску, усеўся на канапу, закiнуў нага за нагу i выпалiў:

– Курыцу ў цесце, антрыкот, залiўное! Усё гэта павiнна навучыцца гатаваць Галя, бо мы з ёю памiрылiся, вяселле - адразу пасля паходу. Навучы яе, калi ласка, Маруся, быць гаспадыняй!

Тая, аслупянеўшы, пазiрала на Галю, потым пастукала кулаком па сваiм iлбе:

– Во, у цябе, Галачка, макацёр не варыць! Ты ж сама ўпэўнiлася, што ён дэспат, што яму патрэбна проста баба, каб варыла-мыла, а ён па паходах будзе хадзiць! А цябе нiкуды не пусцiць!

– Ай, Маруся, - засмяялася Галя.
– Гэта ён спачатку, а потым i дзяцей захоча, i ў паходы мяне браць стане...

– Чаму ты такая наiўная?
– раззлавалася Маруся.
– Калi чалавек табе адкрыта гаворыць аб сваiх патрабаваннях, чаму ты не верыш яму, а спадзяешся на нейкiя цуды? Ён жа табе канкрэтна сказаў: жанчыне месца на кухнi! Так, Анатоль?

– Ну! А як жа, - згадзiўся ён, - я заўсёды гавару праўду, навошта мне перад вяселлем прыкiдвацца адным, а потым станавiцца другiм. Я чалавек адкрыты, не вiляю, каб спадабацца. Да мужчыны трэба альбо прыстасоўвацца, альбо кiдаць!

– Вы ж такiя розныя, Галя!
– узяла яе за плечы, глянула ў вочы Маруся. Людзi альбо падыходзяць адно аднаму, альбо не - сярэдзiны не бывае, Галя, вы ж не падыходзiце адно аднаму: у вас розныя iнтарэсы, патрабаванннi, погляды на жыццё! Ты хочаш, каб была турысцкая сям'я, а Анатоль хоча толькi сам удасканальвацца, хадзiць у паходы, рабiць кар'еру. Ён жэнiцца толькi таму, што надакучыла самому ежу гатаваць!

– Ён мяне кахае, - настойвала Галя.

Маруся зiрнула на Анатоля, i той адмоўна закiваў галавою.

Галя ўбачыла гэта i засмяялася:

– Ён жа з сузор'я Панны! А ўсе Панны - сарамлiвыя i нiколi ў каханнi не прызнаюцца, хаваюць свае пачуццi. Маёй сяброўцы муж сказаў "кахаю" толькi на трэцiм годзе сямейнага жыцця!

– Не спадзявайся на гэта, - уздыхнула Маруся.
– Калi чалавек маўчыць, значыць, яму ёсць чаго маўчаць. "Не бойся крыклiвага, а бойся маўклiвага", недарэмна так кажуць у народзе.

Маруся падышла да акна, адхiлiла фiранкi. Вечар апускаўся на горад. Сонца садзiлася ў хмары, вялiкiя, чырвона-барвовыя. Мацнеў вецер, тужлiва хiсталiся верхавiны дрэў...

Галя прытулiлася да Анатоля, але той адхiлiўся ад яе, шыкнуў, маўляў, не час для абдымкаў. "Калi ты хмуры мiзантроп альбо эгаiстычны бурчун, - падумала Маруся, - шлюб не выправiць цябе. Шлюб нiкога не зменьвае - ён толькi зрывае маскi..."

– Якi ў цябе сакрэт?
– раззлавана глядзеў на Наташу Мiкола.
– Навошта тэлефанавала? Прыпёрся, як дурань, у твой iнтэрнат, цяпер на мяне ўсе тут пяляцца!

Поделиться с друзьями: