Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– А ты не звяртай нi на каго ўвагi!
– засмяялася Наташа i ўсунула яму ў рукi выварку з бялiзнай.
– Нясi на кухню!

– Я табе не грузчык!

– Тады сакрэту не скажу!
– загадкава ўсмiхнулася яна.

Мiкола паслухаўся. Калi вярнуўся з кухнi ў яе пакойчык, Наташа рыхтавала на стол. Побач, на ложку, сядзелi з цiкаўнымi тварамi яе сяброўкi.

– Агледзiны ўстроiла?
– буркнуў Мiкола, але за стол сеў.

Сяброўкi прымасцiлiся ля яго. Ён падмiргнуў iм, калупнуў вiдэльцам сардэльку, адкусiў, пачаў умiнаць рыс з чырвонай падлiвай.

Наташа перамiгнулася з дзяўчатамi i пачала:

– Мiколачка, пайшлi з намi ў Дом мэблi! Трэба нешта купiць, а мы саромеемся. Мужчыне спрытней! На грошы i пайшлi!

– Вы што, прэзерватывы там купляць будзеце?

незадаволена падняўся з-за стала Мiкола.
– Што там, у мэблевым, можа быць такое, чаго можна саромецца?

Дзяўчаты захiхiкалi i пацягнулi Мiколу на вулiцу.

...У салоне дзiцячай мэблi Наташа пашапталася з прадаўшчыцай, павiляла з таемнай усмешкай ля Мiколы i загадала яму iсцi ў касу выбiць чэк. Калi ён падышоў з чэкам да прадаўшчыцы, тая ветлiва падкацiла да яго дзiцячую каляску. Мiкола раздражнёна ўздыхнуў, моўчкi выкацiў каляску з салона i на вулiцы развiтаўся з дзяўчатамi, сказаўшы iм, што ў гэтым жарце няма нiчога смешнага.

Ля свайго iнтэрната сутыкнуўся з Аленкай.

– Заявiлася!
– буркнуў сабе пад нос.

– Мiколачка, мне трэба табе сказаць нешта сур'ёзнае, - пачырванеўшы, мовiла Аленка.

– Што, табе таксама каляску купiць?
– са злосцю кiнуў Мiкола.

– Мiколачка!
– заззяла Аленка.
– Як ты здагадаўся? Я такая шчаслiвая! Яна кiнулася яму на шыю.
– Мне доктар сказаў, што нельга рабiць першы аборт, i вось ты не супраць нашага дзiцяцi... Дзякую! Я так кахаю цябе!

– Якiя кнiжныя словы!
– узяўся за ручку дзвярэй Мiкола.
– Яны не адгукаюцца ў маёй душы. Ну што мне рабiць, Аленка, каб пакахаць цябе, што?

– Давай пажэнiмся, а тады прывыкнеш, - папрасiла Аленка i дакранулася да ягонай рукi.
– Можа, i каханне прыйдзе. Кажуць, калi ў сексе абаiм добра, то i ўсё будзе добра.

– А душа, Аленка?
– узмалiўся Мiкола.
– Зачараванне сексам пройдзе, а што рабiць душы потым, калi мы духоўна чужыя?..

– Навошта ж тады ты прыняў маё каханне?

– Я прыняў тваё цела, каб не загубiць адмовай у каханнi тваю душу.

– Ты ўжо яе загубiў!
– заплакала Аленка.

– Мне трэба было цябе адхiлiць, так?
– абняў ён дзяўчыну.
– Каб адхiлiў, ты ўсё роўна пакутавала б. А цяпер хоць добры ўспамiн застанецца пра каханне. Не трэба табе цяпер дзiця, Аленка!
– папрасiў Мiкола.
– Удасканальвайся, рабi кар'еру. З тваiмi знешнiмi дадзенымi ты можаш дасягнуць многага, трэба толькi стаць трошкi камунiкабельнай, дзелавiтаю, смелаю. Ты - меланхолiк, саромеешся ў кампанii. А ведаеш, трэба проста ў кампанii звярнуць на сябе ўвагу, стаць у цэнтры ўвагi, паглядзiш, тады ўсё будзе добра i ўсё ў цябе атрымаецца. Ты наiўная, добрая, у цябе ёсць будучыня - ты станеш зоркаю. Паслухайся мяне, калi ласка!..

Мiкола закусiў вусны i моцна прыцiснуў дзяўчыну да сябе. Яна вырвалася i пабегла да аўтобуснага прыпынку.

– Ну, што ты стаiш самотная?
– усмiхнулася чараўнiца Iлона.
– Я твайго бацьку не адбiвала, сам прыйшоў да такога рашэння. Я марожанае заказала, зараз прынясуць, i "Фанты", любiш?

Iрэна згодна кiўнула i прысела за столiк.

– Я ведаю, што ён кахаў цябе, але пакiнуў, - з болем выгаварыла Iрэна.

– Пакiдаюць розных, а вяртаюцца да самых каханых, - удумлiва мовiла Iлона.

– Вiдаць, добрая была, што ад цябе пайшоў муж твой?
– засмяялася Iрэна. Альбо выгнала?

– Настае дзень, калi быццам прачынаешся ад доўгага сну, - сур'ёзна мовiла Iлона, - i разумееш, што ляжыць ля цябе зусiм чужы чалавек. I робiцца страшна, што вось з гэтым чужым табе прыйдзецца жыць да старасцi...

– Iшла за роднага, а аказаўся чужым?
– ухмыльнулася Iрэна.

– За незнаёмца iшла, - уздыхнула Iлона, - зусiм мала ведала яго, амаль дзве ночы.

– А бацьку майго ты за колькi начэй закахала ў сябе?

– Начэй у нас не было, - усмiхнулася Iлона.
– Мы даўно ведалi адно аднаго, часта размаўлялi, на турзлётах былi - твая ж мацi грэбавала турзлётамi, паходамi, а дарэмна! А чалавек раскрываецца менавiта ў паходах, у сумесных вылазках на прыроду, а не ў сексе i не ў экскурсiях у суседнi кiнатэатр. Калi хочаш больш даведацца пра чалавека, зразумець, падыходзiць ён табе цi не, больш размаўляй з iм.

Iрэна

ўздыхнула i даверлiва паспавядалася:

– Я таксама размаўляла i ў паходы хадзiла са сваiм сябрам. Заўважала, што ён жорсткi з бадзячымi катамi, сабакамi i ўсё хвалiцца, што ягоная аўчарка лепшая. Калi iшла цяжарная жанчына, ён крывiўся, што яму не падабаецца такая постаць, i казаў, што калi я буду цяжарная, то буду выглядаць лепш. Ён быў эстэт, любiў толькi прыгожае, i я разумела, што ён здрадзiць мне ў любую хвiлiну. Ён нерваваўся, калi я выпацкала ягоны iмпартны спартовы касцюм, i я зразумела, што ён сквапны i жорсткi. Але ў той час ужо прывыкла да яго i не магла пакiнуць яго першая. Да ўсяго ж ён мне падабаўся ў сексе. Калi б у мяне хапiла смеласцi ў той час парваць з iм, не было б той ганьбы, якую ён зрабiў мне. Яго звалi Янка. Я ненавiджу яго цяпер i сябе за сваё маладушша...

Iлона дакранулася да рукi Iрэны.

– Не крыўдуй на мяне, калi ласка, - цiха сказала яна.
– Мяне таксама жыццё бiла, а цяпер я знайшла сябра, заступнiка, я знайшла роднасную душу. Калi ты выйдзеш замуж, пасталееш, то зразумееш мяне i свайго бацьку.

– Я iншы раз не разумею самую сябе, - паскардзiлася Iрэна.
– Шукаю каханне i не знаходжу. Навокал адзiн мiраж. Няўжо мне прыйдзецца чакаць яго так доўга, як чакаў мой татка?

У вушах у Аленкi гучыць музыка, i срэбныя званочкi звiняць, рассыпаюцца па ўсiм пакоi. Яна ляжыць на руцэ ў Мiколы i марыць, што яны ўжо пажанiлiся. Аленка не можа заснуць - яна з асалодаю ўглядаецца ў начны змрок. Вось настольная лямпа, калi яе ўключыш - плывуць рыбкi, там унутры нешта круцiцца, i яны плывуць. На тумбачцы - магнiтафон, касета групы "Спэйс". Над ложкам кнiжная палiчка, мiкрасвет яе каханага: тое, чым ён жыве, захапляецца, аб чым марыць. Яна з асалодаю глядзiць на ягоны твар i ў душы спадзяецца, што ранкам ён скажа ёй: "Не iдзi сёння ў бальнiцу! Няхай будзе дзiця!" Вядома, скажа, заспакойвае сябе Аленка, i нiкуды яна не пойдзе, i народзiць яму дзiця... А потым, можа, i пажэняцца? Вось у адной дзяўчыны такое было: не браў, не браў, а як нарадзiла, то i ўзяў! У Аленкi ёсць шанц! Яна асцярожна ўстае з ложка, апранае Мiколаву кашулю. Зялёныя шторы такiя знаёмыя, родныя, цяпер яна бачыць iх не праз марознае шкло цi мокрае - ад дажджу, а з пакоя, як гаспадыня... Аленка адсоўвае iх. Мроiцца блакiтны водсвет ранiцы. Паабапал дарогi цвiтуць каштаны. Вось прайшоў першы трамвай. Запынiўся ля iнтэрната. З яго выйшла лёгкая, iмклiвая дзяўчына з пакетам у руцэ...

Аленка ўважлiва разглядвала значкi на блакiтным вымпеле: "Тэрскол", гарналыжная турбаза, альплагер "Улу-Тау", "Домбай"... Мiкола шмат дзе пабываў, i яна, Аленка, таксама там пабывае, каб стаць блiжэй да яго. Яна ўжо ходзiць у бiблiятэку, самаўдасканальваецца, каб яму з ёй было аб чым паразмаўляць. Запiсалася на курсы кройкi i шыцця адзення, модна апранаецца...

– Ай, каго там чэрцi прынеслi?
– незадаволена падняўся з ложка Мiкола, пачуўшы стук у дзверы.
– Схавайся за штору!
– загадаў Аленцы i пайшоў адчыняць.

– Ты што, ужо зусiм з глузду з'ехала?
– буркнуў ён, убачыўшы Наташу. Паспаць не даеш!

– Я на маршрут выехала, - усмiхнулася яна, - вось, думаю, занясу табе кашулi. Яны так хутка высахлi, праз гадзiну пасля таго, як ты пайшоў ад мяне...

Мiкола моўчкi ўзяў пакет i кiнуў яго на ложак. Наташа адразу заўважыла за шторай постаць i засмяялася:

– Аленка! Вылазь, я "Рыслiнг" прынесла, зараз вып'ем!

Адкаркавала бутэльку, паставiла трэцюю шклянку i налiла ўсiм. Выцягнула з-за шторы Аленку i ўручыла ёй паўшклянкi вiна.

– Мне нельга сёння, - адказала тая i паставiла шклянку на стол.

– Яна зранку ў бальнiцу iдзе, - мовiў Мiкола, падаючы Аленцы сукенку. Апранайся, а то спознiшся...

... Князь прывiтаў Дарыну лёгкiм кiўком галавы, пацалаваў ёй руку i незвычайна доўга затрымаў свой позiрк на яе твары.

– Ты такая бледная, што здарылася, сястра?

– Ад хвалявання, князь, - усмiхнулася Дарына.
– Такi цудоўны баль!.. I дачка заморскага магната, з якою вы танцавалi...

– Яна прыгажуня, бясспрэчна, - адказаў цiха Вiтаўт, - але другая завалодала маiм сэрцам настолькi, што не магу болей маўчаць пра сваё каханне, мушу прызнацца i прасiць яе згоды стаць маёй жонкай...

Поделиться с друзьями: