Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Мiкола!
– шэпча Аленка.
Але яго засланяе другi - стары, чарнявы, з сiвiзною ў валасах, з позiркам, поўным годнасцi i пяшчоты.
– Я еду ў Гданьск, - гаворыць ён.
– Патанцуем на развiтанне?
I знiкае. А на яго месцы стаiць незнаёмы мужчына ў даспехах сярэднявечча i працягвае Аленцы кубак.
– Вазьмi яго, - шэпча, - у iм смерць Чорнай зданi...
"Гэта Вiтаўт!" - здагадваецца Аленка.
– Дарына прыходзiць да мяне кожную ноч. Садзiцца на ложак i ўсмiхаецца, кажа ён.
– Я гавару ёй словы кахання, але яна не чуе iх. У той страшны вечар, калi яна выпiла атруту, я хацеў сказаць ёй, што даўно дараваў i толькi яе абраў сабе
Аленка працягнула руку, каб узяць кубак, але князь знiк. На яго месцы з'явiлася белая мроя.
– Дарына?
– усхапiлася Аленка.
– Малiся за мяне, - прашаптала яна, - вялiкi грэх на мне...
– Я знiшчу Чорную здань!
– сказала Аленка.
– Скажы, дзе кубак, я дапамагу табе!
– Ты яе не знiшчыш, - адказала Дарына.
– Яна ўжо кранулася цябе. Ты i я грэшнiцы, але ж ты жывая. А мне там, дзе я цяпер, вельмi дрэнна, нiхто не молiцца за мяне на зямлi. Тваё месца тут. Тут не растуць мае кветкi. Ты ведаеш, дзе яны растуць? Аб чым папярэджваюць?
– Якiя кветкi?
– зацiкавiлася Аленка, але мроя растала ля акна, за якiм ружавела ранiца.
– А-а!
– ляпаў сабе па жываце Мiкола.
– А я ў цудатворнай крынiцы выкупаўся, усе грахi змыў, праўда, Аленка?
– Ён раскалмацiў валасы дзяўчыне, якая толькi што вынырнула з-за палатак.
– Ну як, памалiлася?
– засмяяўся ён. Малiся, Аленачка, за нас, грэшных, доўга яшчэ нам iсцi прыйдзецца да Вiшанькi!
I ён пачаў складваць рэчы ў свой заплечнiк.
– Iрэначка, прыхарошваешся перад люстэркам?
– зычны голас Мiколы гучаў на ўсю паляну.
– Што жанчыне патрэбна для шчасця, нават на дзiкiм востраве? Вядома, люстэрка, бо кожная жанчына крышачку свавольная малпа!
Iрэна скрывiла вусны i не глянула ў ягоны бок. Сцяпан у расшпiленай кашулi скручваў палатку. Дзяўчына падышла да яго i нешта прагаварыла. Той моўчкi закiваў галавою. Антось аббiваў зямлю з жалезных пруцiкаў, якiя трымалi тэнт. Галя старанна засыпала пяском яму са смеццем, а Анатоль наском чаравiка ўтрамбоўваў зямлю - прысыпаў вогнiшча. Аленка сядзела на сваiм заплечнiку i назiрала за маленькiм жуком, што поўз у траве...
Мiкола ўключыў транзiстар. Адтуль надакучлiва пiшчала i трынкала. Нарэшце загучала музыка.
– Выключ! У лесе трэба слухаць музыку прыроды!
– загадаў Анатоль.
– Я не магу доўга быць у iзаляцыi, мне трэба iнфармацыя - мозг у бяздзеяннi дэградуе!
– адказаў той.
– Я як кiраўнiк групы павiнен сам выконваць i прымушаць iншых трымацца парадку i патрабаванняў, якiя тычацца паводзiн у паходзе!
– строга прадэкламаваў Анатоль.
– Мы - турысты, а не дзiкуны! I ты павiнен выконваць загад камандзiра!
Мiкола засмяяўся.
– Мозг чалавека засмечаны непатрэбнай iнфармацыяй, - прадоўжыў Анатоль, уздыхнуўшы.
– Чаму, вы думаеце, я ўвесь час у паходах i паходы мне даражэйшыя за ўсё? Чалавеку карысна пасядзець у цiшынi i падумаць. Сучасны лад жыцця не дае гэтага. У вiхуры жыцця думкi чалавека лётаюць абы-дзе, толькi не ля сваёй душы. А ў паходзе, на прыродзе, ты сам становiшся частачкай яе, дзiцем яе. А ты як пустазелле якое!
– А можа, ён баiцца застацца сам-насам са сваiм сумленнем, га?
– заглянуў у твар Мiколу ягоны сябар Антось i выключыў транзiстар.
– Да нас прыходзiць Дух Святы не ў буру i гром, а сярод цiшынi i подыху лёгкага ветру.
– Добра, пайшлi!
– закiнуў на спiну заплечнiк Мiкола.
– А то на менскi аўтобус спознiмся!
– Нiякiх
больш аўтобусаў, - строга прамовiў Анатоль.– Нам трэба выбрацца да Нёмана, на тое месца, дзе мы былi, Мiкола, у тым годзе, - ён павярнуўся да хлопца.
– Памятаеш той хутар, ля якога мы ў балота трапiлi?
– Няхай яно гарыць, тое месца!
– раззлаваўся Мiкола.
– Цэлы дзень па балоце iшлi, а ўсё моста праз Нёман няма i няма! На тым баку - хутар, хлопец з лодкай. Мы яму пакрычалi, i ён нас пачаў перавозiць, а мацi яго крычыць: "Ганi "Чайку" назад!" Хiба яна не бачыла, што нам дапамога трэба? Скнары яны ўсе тут. Раней хутарамi жылi, дый цяпер, хоць i вёскi ўтварылiся, псiхалогiя людзей засталася ранейшая. У кожным двары свой калодзеж. Спачатку iдзе высокi плот, потым сад, гаспадарчыя пабудовы, а тады ўжо хата. Людзi ваўкаватыя, i ўсё iх жытло стаiць да людзей задам! Хiба ж гэта вулiца вясковая, калi вокны на дарогу не глядзяць? Мы ж з табою былi ў Загаллi, у аднаго сябра-турыста, дык там звычайная палеская вёсачка, а ўсе вокны ў хатах - на вулiцу, ля кожнай хаты - лавачка ўкопана, людзi вечарамi сядзяць, гамоняць, песнi пяюць, а тут усе пазашываюцца ў норы i сядзяць, адзiн аднаго ненавiдзяць!..
– Не ўтрыруй, калi ласка!
– строга сказаў Анатоль.
– Пайшлi да Нёмана!
Хлопцы i дзяўчаты моўчкi скiравалi за Анатолем, толькi Мiкола нехаця плёўся ззаду...
– А я кажу: калi ў мяне жонка патлусцее - будзе кожную ранiцу вакол хаты бегаць!
– сур'ёзна паўтарыў Анатоль, памешваючы мярзотны кiпень у катле.
– Як ты называеш гэтую страву?
– наiўна папыталася Галя, лiслiва заглядваючы ў твар хлопцу.
Анатоль раздражнёна ўздыхнуў i нiчога не адказаў. Аленка пацягнула Галю за штармоўку i пасадзiла з сабою побач на бярвенца.
– Думай, калi пра што пытацца!
– па-даросламу шыкнула на яе.
– Бачыш - ён заняты! Гэта ж ягоны фiрменны напiтак: глiнтвейн...
– Глiнтвейн?
– перапытала Галя.
– А з чаго ён?
– Гарачае вiно з перцам, карыцаю i гваздзiкай, - шапнула Аленка.
Анатоль строга глянуў у iх бок i сказаў:
– А вось што зробiць кожная з вас, калi заўважыць, што спаднiчка стала цесная?
Iрэна павярнулася да Аленкi i ўзбуджана зашаптала:
– Гэтае вiно, гэтае вiно... падобнае на вусны Янкi! Такiя гарачыя, палкiя... Мяккiя, як мармелад... Я хацела б растаптаць ягоныя вусны сваiмi абцасамi!
Вочы дзяўчыны гарэлi д'ябальскiм агнём.
– Не зацыклiвайся!
– строга вымавiла Аленка.
– Твае думкi пра яго блакiруюць аўру, i нi адна разумная iдэя не прыйдзе да цябе. Адкiдвай гэтыя думкi, iнакш звар'яцееш!
Аленка ўсмiхнулася Анатолю i сказала:
– Ну, калi мая спаднiчка стане цеснай, то я буду ранiцай бегаць па два кругi вакол возера, больш нават за нашага майстра бегу - Мiколу!
Мiкола задаволена кiўнуў Аленцы, правёў пальцамi па струнах гiтары:
– Цудоўная жонка камусьцi будзе! А вы, Iрэна з Галяй, што зробiце?
– Знайду багатага мужа, каб купiў другую спаднiцу!
– скрывiла вусны Iрэна.
– А я...
– марудзiла Галя, не ведаючы, што адказаць, каб спадабацца Анатолю.
Нарэшце, паказваючы сваю эканомнасць i гаспадарлiвасць, вымавiла:
– А я зраблю такiя клiны, каб пашырыць... Лампасiкi...
Гучны выбух смеху разарваў вячэрнюю цiшыню ля вогнiшча. Не смяяўся толькi адзiн Анатоль.
– Трэба некаму схадзiць на хутар, - пасля доўгага маўчання вымавiў ён, яек купiць альбо курыцу... Заўтра будзе працяглы маршрут. Пешшу да Вiшанькi. Нiякiх болей аўтобусаў. Лiшнюю вагу скiнем i мазгi праветрым...