Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– А што, я павiнна балдзець, як твая цётка, ад дыму тваiх цыгарэт? Можа, ты стукнеш яшчэ, дык мне i малiцца на цябе трэба будзе?

– Маўчы, калi сабралася замуж! Раней трэба было думаць, а цяпер кола закруцiлася - дарогi назад няма!
– крыкнуў на яе Анатоль.

...Слонiм. Тутэйшы ансамбль Мiхаiла Клеафанса Агiнскага, брата вядомага музыканта... Iрэна правяла далонню па сцяне старога будынка, прытулiлася шчакою да халоднага каменя. Глянула ўверх - над ёй бяздоннае блакiтнае неба.

– Я хачу застацца тут, - прашаптала яна Аленцы.
– Памерцi, каб нiколi не вяртацца ў горад, дзе ўсё напамiнае Янку i бацьку.

Яна

пазiрала на Сцяпана, хоць была да яго абыякавая. Хлопец здаваўся працавiтым, але ўвесь час у паходзе маўчаў: не спрачаўся, нiчога не расказваў, нiкога не крыўдзiў i нi за каго не заступаўся...

– А можа, вось за такога i трэба выходзiць замуж?
– разважала ўслых Iрэна.
– На дзяўчат не звяртае ўвагi, значыць, жонцы здраджваць не будзе.

– Не кiдайся ў крайнасцi!
– папярэдзiла яе Аленка.

– А што, ён цiхi, спакойны, - зазначыла Iрэна.
– Я навучу яго сексу, i ён будзе ўдзячны мне за гэта, i нiколi яго не пацягне да другой, бо з другою яму не будзе так, як са мною. Я - суперзорка, так сказаў Янка.

– Выкiнь з галавы Янку i Сцяпана!
– строга сказала Аленка.
– Пайшлi, трэба яшчэ ў былым Слонiмскiм манастыры пабываць. А потым - у Жыровiчах, там жыве мая бабулька, там - мой любiмы манастыр...

– Хутчэй на аўтобус!
– паклiкаў усiх Мiкола.
– Да Жыровiч iдзе!

Галя памкнулася была iсцi за ўсiмi, але Анатоль пацягнуў яе за рукаў штармоўкi.

– Стойце! Усе назад! Тут некалькi кiламетраў, а прыгажосць якая! Пойдзем пехам...

– Iсцi да такога месца адна асалода!
– падтрымала Аленка.
– Анатоль праўду кажа: раней паломнiкi да святых месцаў пешшу хадзiлi.

...З левага боку вiднеўся на ўзгорку зялёны лес. Жоўтае поле пшанiцы звiнела налiтымi каласамi. Босыя ногi падарожнiкаў ступалi ў гарачы пясок, як у муку, пакiдаючы глыбокiя сляды. Па дарозе амаль не было транспарту.

– Некалi землi гэтыя належалi праваслаўнаму вяльможу, падскарбiю Аляксандру Солтану. Было гэта ў 1470 годзе, пры Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, пачаў аповяд Антось.
– Пастухi пасвiлi статак i ўбачылi яркае святло, якое лiлося праз галiны дзiкай грушы, пад якою працякаў ручай. Падышлi i ўбачылi на дрэве iкону. Невялiчкую, з далоньку, iкону Божай Мацi. Прынеслi Солтану, але ён схаваў яе ў скрыню, а калi прыйшлi да яго госцi, то хацеў пахвалiцца, палез - а яе там няма! Праз нейкi час пастухi знайшлi iкону на той самай грушы. Тады Солтан пабудаваў храм у гонар з'яўлення цудатворнай iконы. Ля храма з'явiлася вёска Жыровiчы. Землi тут былi добрыя, "тлустыя", казалi. Каля дзесяцi гадоў знаходзiлася iкона ў храме, але ўзнiк пажар, i драўляны храм згарэў. Нiхто на папялiшчы не знайшоў iконы. Прайшоў час, i сялянскiя дзецi, якiя iшлi са школы, заўважылi на гары, дзе раней стаяў храм: сядзiць на каменi ў прамянiстым святле незвычайнай прыгажосцi панi i трымае ў руках iкону тую. Дзецi пабеглi па настаўнiка, а калi вярнулiся - на каменi гарэла свечка i ляжала тая самая iкона. Цяпер той камень знаходзiцца ў адной з цэркваў Жыровiцкага манастыра. Там i цудатворная iкона. Цудадзейнае тое месца - бываеш там, i цягне зноў i зноў...

Мiкола са здзiўленнем пазiраў на сябра.

– Ты быў там?

– Некалькi разоў, - усмiхнуўся Антось.
– Заўсёды перад экзаменамi, i вочы лячыў, ваду браў у цудатворнай крынiцы. Мне Аленка параiла.

– А мне здаецца, што гэта казка, - сказаў Мiкола i павярнуўся да Сцяпана.
– А

як ты думаеш?

Той пацiснуў плячыма. "Чаму ён нiколi не выказвае сваiх поглядаў? падумала Iрэна.
– "Хто мудры - той заўсёды маўчыць"? Цi "Маўчыць той, каму няма чаго сказаць, бо галава пустая"? Загадкавы хлопец. А загадкавае прыцягвае".

II

Палаткi раскiнулi на ўскрайку сяла на прыгожым поплаве, сярод зялёнай травы i маленькiх стракатых кветак. Хараство i цiшыня панавалi навокал. Аленка лягла на траву, i ёй здалося, што зямля дыхае. Яна глядзела ў бок манастыра, i здавалася ёй, што вярнулася яна дадому - такая мiлая была ёй гэтая мясцiна! У Жыровiчах, акрамя бабулькi, жыве яе стрыечная сястра Таццянка, у яе такi слаўны хлапчук - Алесiк! Вельмi любiць яго Аленка. I яна, папярэдзiўшы Анатоля, заспяшалася да Таццянкi. I як жа здзiвiлася, калi ўбачыла там сваю мацi. Расчырванелая, падпiтая Соф'я сядзела з Алесiкам на канапе.

– Алесiк кажа, што цябе не любiць!
– заявiла яна, выцiраючы далонню вусны, нахiлiлася да малога.
– Праўда, сынок? Скажы ёй!

Хлопчык засаромеўся, схаваўся за яе спiну.

– Глупства вы, цётка, кажаце!
– сказала Таццянка i павяла Аленку на кухню, каб пачаставаць.

Загаварылi пра вучобу, жыццё. На парозе з'явiлася Соф'я.

– Чуеш!
– звярнулася да Аленкi.
– Я й кажу яму, каго ты больш любiш: мяне, што табе ўсё купляю, цi Аленку, якая нiчога табе не купляе? Дык ён кажа: цябе! Цябе, цётачка!
– зарагатала Соф'я.

Аблiзала вусны i дадала:

– Дачушка, налi квасу!

– Якога табе квасу?
– не зразумела Аленка.

– Ды не ты!
– махнула рукою Соф'я.
– Ты - свякрусiна дачка, бабкi сваёй любiмай, i таткi свайго, калекi! А мая - вось!
– яна абняла Таццянку.
– Маю дачушку ўзялi замуж, а цябе нiхто не бярэ!

I яна навалiлася на Таццянку, абняла, зацмокала ў твар.

– Ай, цётка Соф'я!
– вырывалася Таццянка.
– Чаму вы Аленку не любiце?

– Няхай яе мая свякруха любiць! Я iх радню ненавiджу! Свякруха прыбягала, плакала: ой, ой, сястрычка мая памерла! Ха-ха-ха! Хутка й сама памрэ!

– Што, бабка Нiчыпарыха памерла?
– са слязьмi вымавiла Аленка.
– Чаму ты мне не сказала?

– Бо я ад радасцi п'ю i танцую!
– засмяялася Соф'я.
– Увесь ваш род загублю пад корань, бо жыццё маё загубiлi, гады!

I Соф'я загаласiла. Аленка выбегла з хаты i пайшла да сваёй бабулькi.

– Уздыхаеш, бедная!
– абняла Аленку бабка.
– Доўга яна яшчэ тваю кроў пiць будзе...

Сухенькая, сярэдняга росту, бабка была акуратнай i ладнай гаспадыняй, хоць апошнi час i не мела ўжо сiлы ўпраўляцца ў хаце, на агародзе i ў хляве. Трымала некалькi курэй ды аднаго парсюка. Прыходзiла Таццянка, дапамагала. Адзетая бабка сёння ў карычневую спаднiцу, паўзверх якой завязаны белы фартух, у сiнюю трыкатажную кофту, на галаве белая хусцiнка.

– Я табе грабеньчык у Баранавiчах купiла!
– падала гасцiнец Аленка.
– А дзе твая кошачка?

– Бегае, - усмiхнулася бабка i абняла Аленку.
– А матка твая ж бiла яе, кошачку маю, як я жыла з вамi, - бабка выцерла рукою вочы, - i мяне не раз у галаву таўкла. Калi ж ужо табе, Аленачка, Бог шчасця дась? Малiся, донечка мая, малiся! Можа, падась Бог табе знак свой.

Бабка дастала з шуфлядкi свой малiтоўнiк i падала Аленцы.

– Вазьмi з сабою ў паход, спатрэбiцца.

Поделиться с друзьями: