Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:

– Адзiн тлум ад гэтага кахання, - уздыхнула Iрэна.
– А можа, Аленцы пашанцуе яшчэ? Вось як у мяне з Янкам, быццам i пасварылiся, i разышлiся,а цяпер - вяселле!..

– Ах ты, дурнiца!
– закiвала галавою Соф'я.
– Мужык мой у гасцях быў у свайго калегi, дык бачыў там твайго Янку. Ужо два месяцы, як твой Янка жанаты! Бабу ўзяў з дзiцем. З таго часу, як яго з аўтапарка выгналi, усё на вакзале начаваў - у вёску вяртацца не хацеў. На танцах знайшоў нейкую дурнiцу дый ажанiўся! А дагэтуль нiдзе не працуе, то ўкрадзе што, то ў такой, як ты, нешта выдурыць! Галавы ў цябе няма - падарункаў яму накупляла,

дрожджаў, дзiцячых кансерваў!

Соф'я закiвала галавою i пакруцiла пальцам ля скронi. Iрэна ўспыхнула i падалася прэч з кватэры. Але потым вярнулася i сказала Соф'i, каб дала адрас, дзе цяпер жыве Янка. Тая назвала.

Дзверы адчынiла жанчына гадоў за трыццаць.

– Вам каго?
– строга папыталася яна.

– Можна Янку?
– папрасiла Iрэна.

– Вы сёння ўжо пятая!
– трасучыся, вымавiла жанчына i крыкнула ў глыб кватэры: - Янка! Iдзi разбiрайся! Хутка яны да цябе з мiлiцыяй з'явяцца!

– Прывiтанне!
– выйшаў на пляцоўку Янка.

Хваравiты ад перапою твар, засмяглыя вусны, змяты спартовы касцюм. Ён зачынiў за сабою дзверы, i яны з Iрэнай засталiся адны.

– Ну, што ты хочаш?.. Падавай у мiлiцыю, - пазяхнуў ён.

Iрэна з размаху стукнула яго па твары.

– Без iстэрыкi, добра?
– пацёр ён шчаку.
– Я ўжо не працаваў, звольнiлi мяне, а ты ўсё патрабавала кветак... Мне не было дзе жыць, а ў Рэнi была хата. Я харчаваўся ў яе. А потым яна мяне выгнала, бо я пярсцёнак у яе ўкраў - на вяселле мне патрэбен быў пярсцёнак, жанiўся я з гэтай чувiхай, якая табе дзверы адчыняла... Яна багацейшая за Рэню i не такая капрызная, як ты. Яна за мяжу ездзiць, зразумела, у чым справа? Вось i ты сабе такога шукай хахаля, усякла?

– Вярнi мне тыя падарункi, што я купляла, быццам для тваiх родзiчаў! выкрыкнула Iрэна.

– Ай, цiшэй!
– прамямлiў, пацiраючы за вухам, Янка.
– Я i раней лiчыў, што ты крыху iстэрычная... Пардон, мадам! Падарункаў няма - падарыў жончынай мацi. А што мне рабiць было, калi не працую?

Iрэна залямантавала ад злосцi i крыўды, наляцела на Янку з кулакамi, пачала рваць ягоныя валасы, упiлася зубамi ў шчаку, з асалодай адчуваючы на сваiх вуснах ягоную кроў... Нiхто не мог спынiць яе - яна бiлася з iм не на жыццё - насмерць, ратуючы свой гонар, помсцячы за ўсё i за ўсiх. Павыскоквалi на пляцоўку суседзi. Нечакана прыехалi мiлiцыя i людзi ў белых халатах. Вырываючыся з нечых учэпiстых рук, Iрэна рагатала, гледзячы на акрываўленага Янку з пакусанай шчакою, разадраным пазногцямi тварам i апухлым вокам. Ён, згорбiўшыся, тулiўся ў кутку ля дзвярэй...

– Кладзiся спаць!
– загадаў Антось i схаваў у тумбачку пустую бутэльку.

– Не!
– хiстаючыся, плюхнуўся на стул Мiкола.
– Я буду пiць, пакуль не звалюся!.. Схадзi яшчэ ў краму!

– Якая табе крама - апоўначы ўжо!
– настойлiва ўкладваў сябра ў ложак Антось.
– Спi лепш, набраўся як свiння гразi! Аленка прыходзiла, стукала ў дзверы, але я ёй не адчынiў... Вы ж у тэатр збiралiся!

– Якi тэатр?
– узняўся з ложка Мiкола.
– Яна мне надакучыла сваiмi прапановамi!

Ён павярнуўся тварам да сцяны, але раптам ускочыў.

– Антось! Прачытай мне лiст ад Таццянкi, - папрасiў сябра.

– "Дачушка такая моднiца, - пачаў Антось, - у садок збiраецца i кажа, каб сёння не апранала

тую сукенку, у якой была ўчора... Нам ад цябе нiчога не трэба. Проста ведай, што калi ты адслужыў у войску i паехаў дадому..."

– Хопiць!
– Мiкола злез з ложка i пачаў апранацца.
– Гадаўка яна, Таццянка! Увесь настрой мне сапсавала, у душу залезла! Але ўсё роўна не паеду да яе!

Ён павярнуў ключ у замку, адчынiў дзверы.

– Ты куды?
– занепакоiўся Антось.

– Да трамвайшчыцы! Яна налье...

– Дык я не зразумела, да каго вы?
– смяялася маладая вахцёрка.

– Я ж кажу: Наташа, трамвайшчыца...
– паўтарыў Мiкола.

– У нас усе трамвайшчыцы!
– зайшлася зычным смехам жанчына.
– А прозвiшча як тваёй Наташы?

– Ай, бялявая такая! Баявая дужа... I смачна гатуе!

– Мiхалёва, можа? Ну прайдзi ў дзвесце другi пакой, - буркнула вахцёрка.

Ён падняўся на другi паверх, пастукаў у дзверы.

– Ах ты, мой сiнявокi донжуан!
– абняла яго Наташа ў празрыстым блакiтным пеньюары.
– Я ведала, што ты прыйдзеш... Ой, дарагi, ды ты ж ледзь на нагах трымаешся! Хуценька ў ложак, хуценька... Вось... Зараз я цябе разую, дам сто грамаў i сама прылягу побач...

Аленка выйшла на невялiчкай станцыi "Жыткавiчы". Гаманлiвая жанчына, што гандлявала пончыкамi з павiдлам, растлумачыла ёй, як прайсцi на вулiцу Вясновую. Яна пакрочыла, асцярожна трымаючы ў руках вялiкiя гладыёлусы, якiя везла Вользе з самага Менска. Патрэбны дом знайшла хутка. Гэта была невялiчкая хатка на вулiцы ў прыватным сектары. Аленка зайшла ў двор i пастукала ў дзверы. Ёй адчынiла дзяўчына гадоў дваццацi пяцi, сур'ёзная, строгая, у льняной сукенцы з вышытымi ля каўнерыка кветкамi.

– Прабачце, можна Вольгу?
– прамовiла Аленка.

– Гэта я, - адказала тая.
– Заходзьце, калi ласка!

Аленка нязграбна ўсунула ёй кветкi, прашаптала: "Ад Мiколы!" - i прайшла ў пакой.

Здзiўленымi вачыма паглядзела Вольга на нечаканую госцю, паставiла кветкi ў вазу, прапанавала Аленцы садзiцца за стол, а сама пайшла па каву. Прынесла. Адгарнула рукою валасы - штучна завiтыя, яны даставалi да плячэй i мякка клалiся на каўнерык, - усмiхнулася:

– Пазнаёмiмся?

– Ага!
– усхапiлася з месца Аленка i назвала сваё iмя.

– Частуйцеся кавай, - прапанавала Вольга.
– I давайце пагаворым пра Мiколу, дарэчы, ад якога гэта Мiколы кветкi?

– Як "ад якога"?
– здзiвiлася Аленка.
– Вы й не здагадалiся? Вось ад гэтага Мiколы!
– працягнула ёй сшытак з вершамi.
– Ён так кахае вас! Часта чытае нам вершы свае, вы - яго муза, яго натхненне...

Заiнтрыгаваная Вольга ўважлiва чытала кожны лiст, а калi скончыла, падняла на Аленку вялiкiя шэрыя вочы:

– Вы - яго сястра?

– Не, мы разам вучымся...

– З якога ты класа, Аленка? З нашай школы?
– пацiкавiлася Вольга. Ведаеш, я нядаўна працую ў Жыткавiчах... Да гэтага ў вёсцы выкладала...

– Я з Менска, - удакладнiла тая.
– Мы з Мiколам разам вучымся ў iнстытуце культуры. Мне проста яго шкада стала - ён пакутуе, кахае вас!.. А вы нават не здагадваецеся пра яго iснаванне!..

– Iнстытут культуры...
– правяла пальцам па бровах Вольга.
– Аленачка, калi ласка, растлумач! Як яго прозвiшча?

Поделиться с друзьями: