Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Скажы што-небудзь!
– засмяялася Iрэна.
Сцяпан згроб яе ў абдымкi i пачаў палка цалаваць. Iрэна смяялася, адбiвалася ад яго.
– "Зоркi, умытыя вячэрнiм дажджом..." Паэтычна, праўда?
– прашаптала Iрэна.
– Гэта Мiкола напiсаў такi верш. А яшчэ: "Мы з табою сустрэнемся, веру я... Я цябе адшукаю мiж зорак. Для цябе расчыню я дзверы, я стаў iншым, не той, што ўчора..." Прыгожа? А ты любiш вершы?
– Не, - адказаў Сцяпан, выпускаючы яе з абдымкаў.
– Той, хто складае вершы, крыху шызануты, "не от мира сего".
– Ну, што ты галiмацью нясеш?
– пакрыўдзiлася Iрэна.
– Дзе ты такое вычытаў?
– Што такое "галiмацья"?
–
– Ты што, не ведаеш?
– засмяялася Iрэна.
– Гэта калi чалавек гаворыць розныя глупствы. А ведаеш, адкуль пайшло гэтае слова? Адзiн доктар, Галь Мацье, француз, выпiсваў хворым лекi, а на рэцэптах пiсаў розныя анекдоты, для падтрымання духу. Ён быў выдатны псiхолаг, калi так рабiў...
– Я не чытаю кнiжак, - вяла вымавiў Сцяпан, - толькi дэтэктывы або пра агароднiя культуры, пра жывёлу хатнюю. Вось як парсючкоў кармiць, ведаеш? Каб сала было з праслойкаю?
Iрэна скрывiлася i ўздыхнула, падняўшы вочы ў неба.
– А ў вас на хутары ходзяць на вячоркi?
– пацiкавiлася яна.
– А як жа! Суседка прыходзiць з таго хутара, буталь прыносiць, у карты рэжамся ўсю ноч...
– I ўсё? А гiсторыi розныя расказваеце? Ну, напрыклад, пра даўнiну цi пра што страшнае?
– Пра якую там даўнiну? Як даўней жылi, так i цяпер! А страшнае што? Вунь у Аўдоццi карова здохла, дык, бедная, высахла ўся, вось табе i страшнае, бо з трох кароў за малако мiльён мела, а цяпер толькi дзве засталiся...
Iрэна засяроджана глядзела ў твар хлопцу.
– Давай лепш цалавацца!
– абняў яе Сцяпан.
– А ў цябе дзяўчына ёсць?
– вырываючыся ад яго, спытала Iрэна.
– Вось ты i будзеш дзяўчынаю, - прашаптаў ён i павалiў яе на мокрую ад расы траву.
– Паедзеш са мною на хутар жыць, згода?
Iрэна сцепанулася ад холаду i адказала:
– Згода, толькi дай мне падняцца, уся штармоўка мокрая! Паўгадзiны прайшло ўжо, пайшлi, а то Анатоль нервавацца будзе!
Яна паднялася i пайшла. Сцяпан застаўся сядзець у траве, засяроджана пазiраючы ёй услед.
Нёман зiхацеў блакiтнай стужкай на сонцы. Але падарожнiкi, не даходзячы да моста, скiравалi ўправа. Пайшлi да дзiвоснай брамы - увахода ў разбураны маёнтак. Сярод старых дрэў стаялi яшчэ ўцалелыя, скалечаныя часам i людзьмi сцены, высокая вежа будынка, на муры якой, зверху, расла зялёная трава i цягнулася да сонца маленькае дрэўца.
– Сядзiба Наркевiча-Ёдкi, - прамовiў Антось.
– Славуты беларускi вучоны семнаццатага стагоддзя...
Мiкола прысеў пад раскiдзiстым дубам, скiнуў кеды, паставiў стомленыя ногi на халодную зялёную траву. Аленка дастала тэрмас, налiла ў блакiтную накрыўку гарбаты i падала хлопцу. Той узяў i, усмiхнуўшыся, пацалаваў ёй руку. Аленка ўспыхнула, твар яе засвяцiўся радасцю. Непадалёку ад iх стаяла легкавая машына белага колеру. Да яе падышоў сярэдняга росту мужчына ў белым касцюме i чорным гальштуку, якi быў заколаты прыгожаю, з белымi зiхоткiмi камянямi заколкаю. Валасы мужчыны зачасаныя ўгору, на скронях - сiвiзна.
– Ой, гэта ж Вайдаш дзеда Ўладыморыка!
– узрадавалася Галя.
– Мiкола, гэта ж Дуброўскi! Пайшлi да яго.
Анатоль строга цыкнуў на яе.
– Гэта з нашай вёскi чалавек, - сказаў Мiкола, - пайду павiтаюся.
I ён пайшоў. Праз некалькi хвiлiн паклiкаў сяброў да машыны.
– Ну што, разам паснедаем?
– усмiхнуўся Дуброўскi, прапаноўваючы ўсiм залазiць у машыну.
– Зараз я вас завязу на цудоўны поплаў. Спрадвек мiж лугавiн цяклi тут дзве рэчкi - Лоша i Уса, - зазначыў ён, заводзячы
– Ага!
– заёрзала Галя на каленях у Анатоля, схiлiлася, перагнуўшыся з задняга сядзення на пярэдняе, да Дуброўскага.
– А вы памятаеце мяне, Вайдаш? Як вы прыязджалi да дзеда, то я прыходзiла да вас, i мы з вамi пiлi малако з абаранкамi?
– Памятаю, - засмяяўся Дуброўскi, - i як ты казала, што я твой старэйшы брат. Табе так хацелася старэйшага брата!
– Вы i цяпер для мяне, як брат! Як прыедзеце, то мне так хочацца да вас прыбегцi, але ўжо сорамна, бо я дарослая, яшчэ што падумаюць!
Анатоль тузануў Галю за штармоўку: "Такiя размовы вядуцца сам-насам!" Галя адмахнулася ад яго, як ад мухi, i прадоўжыла:
– А памятаеце, як мы з вамi паехалi на рыбу? Сядзелi на беразе, размаўлялi, i раптам бабёр з вады вылез! А навокал - пшанiца каласiцца, а сярод яе валошкi i маленькi астравок, на якiм раслi хвоi! Сапраўды, як у таго мастака, у Шышкiна!
Дуброўскi закiваў галавою.
– Гэта было 25 лiпеня 1982 года, - павярнуўся ён да дзяўчыны з усмешкаю.
– Як вы гэта запомнiлi?
– радасна здзiвiлася тая.
– Потым скажу, - засмяяўся Дуброўскi i затармазiў.
Падарожнiкi высыпалi на зялёны луг. Паздымалi штармоўкi, пачалi даставаць з заплечнiкаў ежу. Дуброўскi разаслаў на траве белы папяровы абрус, паклаў на яго некалькi пакетаў з ежай.
– Пойдзем разам да рэчкi, - прапанавала яму Галя, - рукi памыем.
– Пайшлi, - згадзiўся Дуброўскi, прыхапiўшы з сабою ручнiк.
Запытальна глянуў на Аленку, але тая прытулiлася да Мiколы i нiкога не заўважала побач. Мiкола настройваў гiтару. Антось дзелавiта "накрываў на стол", раскладваючы лыжкi i мiскi. Сцяпан рэзаў хлеб. А Анатоль уважлiва разглядваў iншамарку Дуброўскага, стукаў нагою па колах. Толькi Iрэна засмучаным позiркам глядзела ўслед Дуброўскаму - для яе ён быў прынцам з казкi, чароўным i недасягальным. Яна не разумела, як гэта можна вось так, проста, па-свойску, размаўляць з iм. Калi яна ўпершыню ўбачыла яго ў бары Дома фота, ён часта снiўся ёй. Яна ўяўляла яго з сабою ў тэатры, у фiлармонii. А тут вось гэтая недарэка Галя, "будучая жонка" Анатоля прыцягнула ўвагу яе прынца, яе мару. Аказваецца, яны з Галяй з адной вёскi. Не, ён не вясковы! Ён гарадскi, ён - толькi для яе! I яна зробiць усё, каб застацца з iм назаўсёды!..
Кроплi вады зiхацелi на плячах Вайдаша. Ён сядзеў на беразе рэчкi, адкiнуўшы ўбок ручнiк. Галя падышла да яго, абняла, прытулiлася вуснамi да ягонага твару.
– Памятаеш, я рабiла так, як была яшчэ школьнiцай?
– прашаптала яна. Тады мне не было сорамна, а цяпер...
– Што цяпер?
– пагладзiў яе па валасах Дуброўскi.
– Я кахаю цябе!
– заглянула яна яму ў твар.
– Я казала пра гэта табе заўсёды, калi была малая, але цяпер я кахаю цябе па-iншаму...
– I за iншага выходзiш замуж.
– А хiба ты прапаноўваў мне?
– здзiвiлася тая.
– Скажы, ты кахаеш каго-небудзь?
– трымала яго за руку Галя.
Дуброўскi ўздыхнуў, усмiхнуўся, гледзячы на тоненькую, быццам бярозка, маленькую, дапытлiвую i непасрэдную Галю, i адказаў:
– Пакуль не...
– Я прашу цябе, не кахай нiкога, дай мне дарасцi да цябе!
– з запалам папрасiла дзяўчына.
– Я наогул нiкога не кахаю...
– I мяне?
– наiўна папыталася Галя.
– I цябе. Я ж ужо гаварыў пра гэта...